Абодва бакі
ўяўлялі сабою ўзброеныя лагеры,
шатры і гарматы пакрывалі
наваколле Брэста. Католікі, каб
не дапусціць ніякага ўздзеяння
праваслаўных на Рагозу, узялі яго
пад свой кантроль і ахову. Каб
пазбавіць праваслаўных магчымасці
весці саборныя нарады ў царкве,
Іпаці Пацей, епіскап брэсцкі, загадаў
зачыніць усе храмы, і праваслаўныя
вымушаны былі выбраць для пасяджэнняў
сабора прыватны дом, у якім знаходзілася
вялікая зала, што служыла пратэстанцкай
малельняй. Праваслаўныя падзяліліся
на дзве часткі - свецкую і духоўную,
вызначылі парадак пасяджэнняў
і пасля асвячэння залы духоўнага
сабора пачалі сваю дзейнасць [4, с. 122-123].
Насуперак канонам, патрабуючым
асуджэння вінаватых і іх ушчування,
епіскапы не выслухалі меркаванняў
праваслаўных і адразу прызналі іх
вінаватымі. Пытанне аб уніі не абмяркоўвалася
на уніяцкім саборы, а толькі была прачытана
папская зацвярджальная грамата
на унію. 9 (19) кастрычніка 1596 г. пасля
ўрачыстай працэсіі пад час набажэнства
была абвешчана знакамітая Брэсцкая
(Берасцейская) царкоўная унія. Новаствораная
Уніяцкая царква захавала свае структуры:
усе праваслаўныя епархіі, якія ахоплівалі
беларускія землі, сталі уніяцкімі
(Пінска-Тураўская, Полацкая, Смаленская
і Уладзіміра-Берасцейская), а уніяцкі
мітрапаліт захаваў тытул мітрапаліта
кіеўскага з кафедрай у Навагрудку і Вільні.
Праваслаўныя епіскапы ВКЛ выступілі
супраць заключанай уніі і адзначылі,
што пытанне аб адзінстве цэркваў павінны
вырашаць сусветныя саборы, і што яна можа
сапраўды адбыцца толькі пры ўмове ліквідацыі
ўсіх супярэчнасцей паміж Праваслаўнай
і Каталіцкаю цэрквамі ў веры і абрадах
і згодзе ўсіх усходніх патрыярхаў. Іерархі
Праваслаўнай царквы 9 кастрычніка 1596
г. прынялі рэзалюцыю і надалей цвёрда
прытрымлівацца праваслаўя і не падпарадкоўвацца
пастырам-уніятам [3, с. 50-52]. Дагматычныя,
абрадава-літургічныя, іерархічныя і юрыдычныя
асновы уніяцкай царквы вызначаны трыццаццю
трыма «Берасцейскімі артыкуламі», прызнанне
якіх стала галоўнаю ўмовай заключэння
уніі. Артыкулы былі закліканы ліквідаваць
дэзарганізацыю Праваслаўнай царквы ва
ўсіх сферах духоўнага, матэрыяльнага
і культурнага жыцця Яны агаворвалі дзяржаўныя
гарантыі памеснасці Уніяцкай царквы,
стваралі перашкоду яе лацінізацыі і паланізацыі,
прадугледжвалі захаванне адміністрацыйнай
самастойнасці і незалежнасці ад рымскага
касцёла, павышэнне сацыяльнага статусу
епіскапату, захаванне ўсходне-візантыйскай
традыцыі. Праваслаўныя епіскапы, якія
падпісалі унію, прызнавалі над сабою
вяршэнства папы рымскага, але праваслаўная
абраднасць павінна была заставацца ранейшай
[5, с. 287; 7, с. 331]. Разам з тым Уніяцкая царква
прызнавала догмат аб зыходжанні Святога
Духа не толькі ад Бога-Бацькі, але і ад
Бога-Сына («філіокве», з цягам часу былі
прыняты і іншыя асноўныя рымска-каталіцкія
дагматы). Брэсцкая царкоўная унія 1596 г.
рэзка пагоршыла становішча Праваслаўнай
царквы ВКЛ, якую пазбавілі апошніх праяў
апякунства з боку закона і дзяржавы. Уніяцкімі
храмамі ў асноўным станавіліся праваслаўныя
цэрквы, што не магло падабацца тым праваслаўным
вернікам, якія не жадалі мяняць веру.
З пункту гледжання свецкіх уладаў і уніяцкіх
іерархаў, Уніяцкая царква становіцца
свайго роду пераемніцай Праваслаўнай
царквы, а праваслаўныя веруючыя павінны
былі або падпарадкавацца уніяцкім епіскапам
або апынуцца па-за законам, як гэта ў выніку
фактычна і адбылося [8, с. 114]. Аб'яднанне,
якое здзяснялася падманам і гвалтам,
не спрыяла аб'яднанню Праваслаўнай і
Каталіцкай царквы, а прывяла да з'яўлення
новай - Уніяцкай, што істотна ўскладніла
рэлігійныя і нацыянальна-культурныя
супярэчнасці на Беларусі, Украіне і Літве.
Такім чынам, пасля Брэсцкага сабора 1596
г. на землях ВКЛ з`явілася новая царква
- Уніяцкая, якая з цягам часу ахапіла абсалютную
большасць вернікаў. Па планах яе стваральнікаў-езуітаў,
Уніяцкая царква павінна была служыць
толькі сродкам паступовага пераводу
праваслаўных у лона каталіцызму. Але,
трэба адзначыць, што яна перасягнула
рамкі, адведзеныя ёй каталіцкім духавенствам,
і набыла рысы беларускай нацыянальнай
царквы.
Заключэнне.
Такім чынам
бачым, что галоунае багацце таго
часу – зямля, належала феадалам, прычым
большая частка зямель была у маемасць
невялікай групы магнатау і багатейшай
шляхты.
Сялянства
канчаткова апынулася у залежнасці
ад феадала, стала прыдаткам
да зямлі. Шматлікія падаткі,
цяжкім каменем ляжалі на плячах
простага мужыка. Не паляпшалі
яго становішча і войны, прайшоушыя
па землях Беларусі. Вынікам эксплуатацыі
станавіліся сялянскія паустанні.
У выніку некаторых паустанняу
улада на короткі час пераходзіла
да бунтаушчыкоу, але усе паустанню
былі у канцы канцоу разбіты,
кіраунікі выступленняу жорстка
караліся. Такія пратэсты прыносілі
некаторае палабленне павіннасцей,
але не змянялі сітуацыі у
цэлым.
Гарады
канцэнтравалі у сабе рамяство
і гандаль , аказвалі дзейнасны
уплыу на развіцце культуры. У
азначаны перыяд назірауся даволі
высокі узровень развіцця гарадоу.
Гарадскія улады і шляхецтва
пастаянна змагаліся за большую
удаду над горадам. Гаджане,
як і сяляне плацілі шмат
падаткау, але іх становішча мажна
назваць больш прывабным. Для
оховы сваіх інтарэсау рамеснікі
і гандляры аб’ядноуваюцца у
арганізацыі (цэхі і гільдыі).
У XVIII стагоддзі з’яуляюцца мануфактуры,
якія у асноуным канцэнтруюцца
у малых гарадах і мястэчках.
Развіваецца як унутраны гандаль,
так і знешні.
Спіс
літаратуры.
1.У.М.Ігнатоускі
“Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.”Мінс
“Беларусь”,1992г.
2.ЮхоЯ.А. “кароткі
нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі”Мінск
1992г.
3.Статут
Вялікага княства Літоускага 1588г.Мінск
1989г.
4.Даунар-Запольскі
М.В.”Гісторыя Беларусі” Мінск
1994г.
5.Гісторыя
Беларусі”Беларусь у часыРэчы
Паспалітай”. Том трэці.Мінск
“Современная школа”экаперспектыва””2007г.
6.Унія у
дакументах.Мінск 1997г.