Автор: Пользователь скрыл имя, 08 Декабря 2011 в 19:59, контрольная работа
Гiсторыя зблiжэння Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам бярэ свой пачатак з Крэўскай уніі 1385 г., калi дзве дзяржавы ўпершыню аб'ядналiся на аснове дынастычна-персанальнай унii пры захаванні імі пэўнай самастойнасці ва ўнутранай і знешняй палiтыцы. Неаднаразовае аднаўленне і перазаключэнне унiй (у 1401, 1413, 1446, 1501 гг.) сведчыць, па-першае, аб іх нетрываласці, па-другое, аб наяўнасці ў жыццi абедзвюх дзяржаў такiх фактараў, якiя падштурхоўвалi iх да зблiжэння.
Уводзіны
1.Люблінская унія.Утварэнне Рэчы Паспалітай.
2.Дзяржауна-палітычны лад Рэчы Паспалітай.
3.Сацыяльна-эканамічнае жыцце Рэспублікі Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
4.Рэлігійныя канфесіі на Беларусі.Берасцейская царкоуная унія.
Заключэнне.
Спіс літаратуры.
4.Рэлігійныя
канфесіі на Беларусі.
Па меры ўзрастання супернiцтва памiж ВКЛ i Маскоўскай дзяржавай у ХV-ХVІ стст. узрастала заклапочанасць вялікакняскай адмiнi-страцыi той акалічнасцю, што мясцовае праваслаўнае святарства, а ра-зам з iм i вернiкi, знаходзяцца пад пэўным рэлiгiйна-палiтычным уплывам праваслаўнай Масквы. Са стварэннем у ёй самастойнага і не залежнага ад Канстанцінопаля патрыярхату (1589) мясцовыя права-слаўныя iерархi, у тым лiку мiтрапалiт Кiеўскi, трапiлi у прамое яму падпарадкаванне, што яшчэ больш занепакоiла элiту РП.
На той
час праваслаўная царква ВКЛ
перажывала не лепшыя ча-сы. Па
сутнасці, асноўнай яе сацыяльнай
апорай з’яўлялася бяспраў-нае
сялянства і гарадскія нізы. Праваслаўныя
святары выказвалi цікавасць да
ўніі, спадзеючыся атрымаць роўнае
з каталiцкiмi бiскупамi прадстаўнiцтва
ў Сенаце, або для таго, каб
зусім не застацца без паствы.
У 1595-1596 гг. асобныя праваслаўныя
іерархі наведалi папу
Новая
канфесiя прызнавала
Укараненне
ўнiяцтва на Беларусi
Па даручэннi
папы Рымскага Жыгiмонт III Ваза
накiраваў у Віцебск войскi
з мэтай пакарання паўстанцаў.
У вынiку горад быў пазбаўлены
магдэбургскага права. Са
Асобныя
праваслаўныя шляхцічы і
Пад час
контррэфармацыі праваслаўная
Уніяцкая
царква ўтварала Кіеўскую
Казацкія
атрады, якія траплялі на Беларусь
у час войн (1648-1651) (1654-1667), не рабілі
адрозненняў паміж католікамі
і ўніятамі і аднолькава
Праваслаўныя
іерархі РП з удзячнасцю
Сітуацыя
склалася такім чынам, што ў
канцы XVII – пачатку XVIII стст. праваслаўная
вера ў РП страціла аўтарытэт
настолькі, што тры яе епархіі
з чатырох перайшлі ва
Пад час
Паўночнай вайны з-за
У апошняй
трэці XVII – пачатку XVIII стст. уніяты
пераўзыйшлі ўплыў
Справа аб'яднання каталіцкай і праваслаўнай веры ставілася ў глабальным маштабе першапачаткова на Канстанцкім (1418 г.) і на Фларэнтыйскім (1438 г.) саборах. Упершыню на тэрыторыі ВКЛ ідэю уніі падтрымаў Вітаўт, які бачыў непазбежнасць барацьбы праваслаўя і каталіцтва на сваіх землях. Таму пытанне царкоўнай уніі мела на землях ВКЛ амаль 200-гадовую гісторыю. Не дзіўна, што езуіты так ухапіліся за ідэю уніі - для іх унія была не новай самастойнай царквой, а толькі пераходным этапам ад праваслаўя да каталіцызма [2, с. 355]. Галоўнай прычынай падрыхтоўкі царкоўнай уніі стала імкненне да збліжэння царкоўных і свецкіх іерархаў ВКЛ і Польшчы.
Галоўным тэарэтыкам уніі і яе ідэйным натхняльнікам стаў езуіт Пётр Скарга (Павенскі), які абгрунтаваў сваю задуму ў кнізе «Пра еднасць касцёла Божага» (1577 г.). У сваім шырокавядомым трактаце Скарга заклікаў праваслаўных грамадзян ВКЛ вярнуцца да рашэнняў Фларэнтыйскага сабора, пагадзіцца з тымі «нязначнымі», на яго погляд, умовамі, якія прывядуць да рэлігійнай згоды ў Рэчы Паспалітай. Ён накідаў шырокую праграму палітычна-культурнай дзейнасці на землях ВКЛ: раіць наладжваць супольныя сяброўскія сустрэчы каталіцкіх і праваслаўных святароў, паноў, шляхты, браць пад апеку беларускія і ўкраінскія школы, кнігавыдавецтвы, перакладаць на польскую або «рускую» мову карысныя кнігі і г.д. Асаблівую ролю езуіт надаваў каталіцкім вучоным, якія павінны былі займацца апрацоўкай грамадскай думкі, «пераконваць» беларускіх і ўкраінскіх паноў і шляхту, растлумачваць неабходнасць рэлігійнай згоды, уніі, шкоднасць «схізмы» (праваслаўя).
Праваслаўныя іерархі ВКЛ не жадалі падпарадкоўвацца маскоўскаму патрыярху, які прыняў гэты тытул у 1589 г. і меў намер пашырыць сваю ўладу на ўсю тэрыторыю былой Кіеўскай Русі. Адначасова яны разлічвалі атрымаць усе прывілеі і правы каталіцкіх епіскапаў, абаперціся на падтрымку з боку Каталіцкай царквы ў нарастаючым канфлікце з брацтвамі, якія выступалі сапраўднымі абаронцамі праваслаўя, і рэфармацыйным рухам [5, с. 287; 7, с. 55].
Першым з праваслаўных іерархаў выказаў намер прыняць унію львоўскі епіскап Гедэон Балабан, дзеля гэтага ён уступіў у змову з луцкім епіскапам Кірылам Цярлецкім, з якім да гэтага часу варагаваў. Яны пачалі схіляць новага кіеўскага мітрапаліта Міхаіла Рагозу склікаць сабор у Бельзе, без удзелу міран, для абмеркавання царкоўных праблем. Мітрапаліт вырашыў склікаць сабор па справах уніі ў Брэсце ў 1591 г. Цярлецкі, Балабан, мінскі епіскап Лаўрэнці Пельчыцкі і холмскі Дыянісій Збіруйскі сабраліся трохі раней у Бельзе і дамовіліся прыняць унію, з такім намерам яны і прыехалі ў Брэст.
На Брэсцкім саборы вышэйшыя іерархі Праваслаўнай царквы скардзіліся на сваё гаротнае становішча і на нелады са свецкімі ўладамі. Цярлецкі прама заявіў, што выхад толькі адзін - прыняць царкоўную унію. Іерархі склалі грамату, у якой пісалі, што яны па абавязку пастыраў дзеля таго, каб выратаваць сваіх прыхаджан ад бед, гатовы падпарадкавацца рымскаму папе, калі будзе захавана ўсходняя абраднасць [1, с. 120]. У маі 1592 г. епіскапы перадалі грамату каралю Жыгімонту III, які выказаў ім удзячнасць, абяцаў розныя выгоды і «абарону ад нягод», роўныя правы з каталіцкім духавенствам.
Нягледзячы на гэтыя захады сваіх духоўных лідараў, праваслаўныя вернікі не збіраліся прымаць унію і лічылі гэтых чатырох епіскапаў здраднікамі. Львоўскае братства звярнулася да Канстанцінопальскага патрыярха з просьбай дапамагчы і прыслаць у ВКЛ свайго экзарха.
Між тым памёр брэсцкі епіскап Мялеці Храбтовіч, і на яго месца ў 1593 г. быў узведзены сенатар і кашталян Брэсцкі Іпаці Пацей, сваяк вядомага абаронцы праваслаўя Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага, які, аднак, хутка паразумеўся з Цярлецкім і Балабанам і стаў галоўным арганізатарам падрыхтоўкі уніі [4, с. 109 - 110].
К.К. Астрожскі напісаў ліст Пацею, у якім выказаў думку, што аб`яднанне цэркваў павінны правесці перш за ўсё патрыярхі Усходніх Цэркваў, а таксама маскоўскі патрыярх, і раіў Пацею паехаць у Маскву і там папрасіць Вялікага князя Маскоўскага і мясцовых духоўных асоб, каб яны дапамаглі Праваслаўнай царкве ВКЛ. На гэта Пацей адказаў, што паездкі ў Маскву баіцца, бо там яго могуць арыштаваць і пакараць, і пісаў, што калі сам князь не дасягнуў пагаднення з мітрапалітам, «то і ён сам не адважваецца слова сказаць пра такія рэчы, бо мітрапаліт непрыхільны да рымлян». Гэта была відавочная няпраўда - Рагоза быў патаемным прыхільнікам уніі..
Прыхільнікі уніі не змаглі прыцягнуць на свой бок К. Астрожскага і атрымаўшы рашучы адказ [3, с. 46-47], вырашылі паспяшацца з прыняццем уніі. З гэтай мэтай шэраг вышэйшых асоб Праваслаўнай царквы, прыхільнікаў уніі (епіскапы Балабан, Рагоза, Пацей, Збіруйскі, Пельчыцкі і іншыя), у чэрвені 1595 г. падпісалі акт аб прыняцці уніі.
22 верасня
1595 г. адбылася нарада
Информация о работе Беларускія землі у складзе Рэчы паспалітай