Шпаргалка по "Истории права Беларусии"

Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Сентября 2011 в 22:18, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы по дисциплине "История права Беларусии".

Работа содержит 1 файл

Гістарычная навука ў сістэме гуманітарнай адукацыі8.docx

— 50.20 Кб (Скачать)

17) Падзелы Рэчы Паспалітай. Уваходжанне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. Першы падзел РП адбыўся па iнiцыятыве Прусii ў 1772 г. Тэрыторыя РП была падзелена памiж Расiяй, Прусiяй i Аўстрыяй. Да Расii адышлi Iнфлянты, большаячастка Полацкага ваяводства, амаль усе Вiцебскае, Мсцiслаўская ваяводства, Магiлеўскае ваяводства.Убачыўшы пагрозу дзяржаўнаму iснаванню, сейм 1791 г. прыняў канстытуцыю. Яна адмяняла выбарнасць караля, адмяняла вольнасцi шляхты, рашэннi сейма прымалiся большасцю галасоў, забаранялася назва ВКЛ, абвяшчалася свабода веравызнання i iншыя рашэннi, накiраваныя на цэнтралiзацыю i ўмацаванне дзяржавы. Знайшлiся сiлы, якiя былi незадаволены прыняццем Канстытуцыi. Яны ўзялiся за барацьбу за расiйскiя парадкi кiравання. Зноў пачалася грамадзянская вайна. Гэта скарысталi суседзi. Адбыўся другi падзел РП. Да расii адышла цастка полацкага ваяводства, рэшткi Вiцебскага i Мсцiслаўскага, Мiнская i ўсходняя часткi Навагрудскага i Брэсцкага ваяводстваў. У адказ на раздзел краiны ў сакавiку 1794 г. пачалося паўстанне Т.Касцюшкi. Яго галоўная мэта – незалежнасць нацыi, РП у межах 1772 г. Паўстанне Т.Касцюшкi пачалося ў Кракаве, затым у Лiтве. Пацярпела паражэнне. У Варшаву ўвайшлi прускiя, рускiя, ааўстрыйскiя войскi.У 1795 г. адбыўся трэцi падле РП. Да Расii адышла Заходняя Беларусь i ўсходняя Лiтва, а таксама ўкраiна да Зах. Буга. РП перастала iснаваць як самастойная дзяржава: не абмежаваныя шляхецкiя вольнасцi, нацыянальны прыгнет,рэлiгiйны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя, адсутнасць моцнай улады ў краiне, анархiя, раскол грамадства паводле этнiчных i iдэалагiчных прыкмет, няспынныя войны i iнш. – усе гэта аслабляла дзяржавы знутры, рабiла легкай здабычай суседзяў. 
 

18) Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў кан. XVIІІ ст. – першай палове ХІХ ст. У выніку трох падзелаў РП амаль усе беларускія этнічныя землі з насельніцтвам больш за 3 млн чал. увайшлі ў склад Расійскай імперыі. Беларусь падзялялася на тры губерні – уласна Беларускую Мінскую і Літоўскую. Усталяванне новай сістэмы органаў кіравання і правапарадку ўскладнялася вострым недахопам чыноўнікаў, якія б ведалі спецыфіку мясцовага жыцця. Колькасна шляхецкае саслоўе складала да 12% ад усяго насельніцтва Беларусі, у той час як расійскае дваранства толькі 13 %. У выніку ўрад Кацярыны ІІ прыступіўся да так званага «разбору шляхты». шляхцічы былі абавязаны прадставіць пасведчанне свайго высакароднага паходжання ў выглядзе адпаведных дакументаў ці выпісак з вялікакняскіх або каралеўскіх грамат. Тыя, каму не ўдалося гэтага зрабіць, пазбаўляліся дваранскіх прывілеяў і пераводзіліся ў падатковыя катэгорыі «ганаровых грамадзян» або «аднадворцаў».У вынiку, у новых умовах Беларусь ператварылася ў самую прыгоннiцкую ўскраiну iмперыi. У канцы XVIII – пачатку XIX ст. эксплуатацыі прыгонных сялян істотна ўзрасла.магдэбургскае права перастала існаваць, а разам з ім – і пэўная іх незалежнасць ад дзяржавы. Указам Кацярыны ІІ ад 23 чэрвеня 1794 г. была ўсталявана так званая мяжа яўрэйскай аселасці, у адпаведнасці з якой яўрэям забаранялася выязджаць у вялікарускія губерні. Ім жа забаранялася жыць у вёсках, валодаць зямлёй і займацца земляробствам. Яны былі абавязаны выселіцца ў гарады і мястэчкі і жыць у адмысловай абшчыне – кагале (існаваў да 1844 г.). Тыя з яўрэяў, хто жадаў запісацца ў мяшчане або купцы, мусіў плаціць за дазвол двайную цану. Але нават ва ўмовах жорсткай дыскрымінацыі ім удавалася пацясніць сваіх канкурэнтаўіншаверцаў. У гарадской эканомiцы захавалася цэхавая арганiзацыя. Рамесная вытворчасць значна пераўзыходзiла мануфактурную. Прычым, вотчынныя мануфактуры ўсё яшчэ значна перабольшвалi колькасць купецкiх. Шырокае выкарыстанне працы прыгонных сялян на вотчынных прадпрыемствах складалi моцную канкурэнцыю купецкiм. Таму попыт на рабочую сiлу гарадскiх i местачковых рабочых, у сваёй масе – яўрэяў, быў нiзкiм. Новае ў аблiччы беларускiх гарадоў выявiлася таксама ў тым, што сюды ўзмацнiўся прыток рускага чыноўнiцтва, дваранства, адстаўнога афiцэрства, праваслаўнага святарства, зацiкаўленых ва ўзбагачэннi.Адным з галоўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі на Беларусі з’яўлялася ўсталяванне дзейснай падатковай сістэмы. У ліку новых падаткаў уводзіліся падушны і земскі зборы. Рэкруцкая павіннасць заключалася ў адпраўцы на пажыццёвую вайсковую службу здольных да яе маладых людзей. У адрозненне ад вялiкарускага насельнiцтва, мясцовыя сяляне, рамеснiкi i купцы плацiлi падаткi не папяровымi грашыма, а срэбранай манетай, што больш узбагачала царскую казну.Такім чынам, палітыка царскага ўрада на беларускіх землях скіроўвалася на інтэграцыю іх патэнцыялу ў агульнарасійскае эканамічнае, грамадскае, духоўнае і культурнае жыццё, вядома ж, найперш, у інтарэсах пануючага праваслаўнадваранскага класу.  
 
 

    1. Беларусь  у вайне 1812 г.
 

У чэрвені 1812 г. 600-тысячная армія французскага імператара Наполеона Бонапарта ўступіла ў межы Расійскай імперыі, распачаўшы баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусь Першапачаткова французскі бок планаваў разграміць рускія арміі ў прыгранічных баях, спыніцца ў Вільні і вымусіць расійскага імператара Аляксандра I пайсці на зак-лючэнне міру. Аднак гэты план не ажыццявіўся. Рускія арміі (1-я — генералаМ. Барклая дэ Толі, штаб знаходзіўся ў Вільні, 2-я — генералаЯ. Баграціёна, штаб — у Ваўкавыску), адступіў-шы, аб'ядналіся пад Смаленскам. Разбіць іх на тэрыторыі Беларусі не ўдалося. У абарончых баях пад Полацкам вызначыўся адзін з леп-шых кавалерыйскіх генералаў рускай арміі Я. Кульнёў, атрад якога атрымаў перамогу над французскімі войскамі. Смярот-на паранены ядром, генерал загадаў перад смерцю зняць з сябе мундзір з баявымі ўзнагародамі, каб праціўнік не даведаўся аб такой буйной страце. Пад Магілёвам значныя сілы француз-скай арміі скаваў корпус генерала М. Раеўскага. Прыкладам гераізму для салдат стаў учынак самога генерала, які разам з двума непаўналетнімі сынамі падняў сваіх воінаў у атаку. Зразумеўшы, што план маланкавага разгрому расійскай арміі праваліўся, Напалеон схіляўся да думкі закончыць бая-выя дзеянні ў Віцебску і пачаць тут мірныя перагаворы з Аляксандрам I. Аднак французская армія магла захаваць сваю баяздольнасць толькі рухаючыся наперад. А наперадзе былі Барадзінская бітва ў жніўні 1812 г., захоп Масквы і ад-ступленне з яе. Кіраўніцтва рускай арміяй у гэты час ажыц-цяўляў фельдмаршал М. Кутузаў. Пад яго камандаваннем пачалося выгнанне французскіх захопнікаў. У час адступлення французскай арміі восенню 1812 г. бая-выя дзеянні другі раз пракаціліся па беларускай зямлі. Ра-шаючая бітва адбылася пад Барысавам каля вёскі Студзёнкі. Тут пры пераправе цераз Бярэзіну на другі бераг трапіла толькі 1/10частка «Вялікай арміі» Напалеона. 2. Становішча Беларусі ў час вайны характарызавалася тым, што тут сутыкнуліся арміі дзвюх вялікіх дзяржаў. Польская і апалячаная шляхта спадзявалася на аднаўленне Напалеонам Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Шляхціцы віталі прыход Напалеона і паступалі на службу ў яго армію. Загадам Напалеона быў утвораны Часо-выўрад ВКЛ, які займаўся, перш заўсё, забеспячэннем французскай арміі прадуктамі і кормам для жывёлы. Войскі рускай арміі былі ўкамплектаваны рэкрутамі, набранымі таксама і з беларускіх губерняў на 20-гадовы тэрмін службы. Іх колькасць была значна большай у параў-нанні з тымі жыхарамі Беларусі, што знаходзіліся ў складзе войскаў Напалеона.

У пачатку  вайны сялянства Беларусі з прыходам Напалеона звязвала надзею на вызваленне з-пад прыгону, бо ў суседняй Полыдчы  асабістая залежнасць сялян ад памешчы-каў  была ім ліквідавана. Аднак Напалеон не пайшоў на вызваленне беларускіх сялян. А бясконцыярэквш^ш (прыму-совае  адабранне маёмасці і жывёлы на карысць  арміі) і рабаўніцтва выклікалі  масавае супраціўленне сялянства, а таксама гарадскіх жыхароў. У такіх умовах у Беларусі раз-гарнуўся партызанскі рух. Асаблівую актыўнасць у бараць-бе з французскімі войскамі праявілі жыхары вёскі Жарцы, што  пад Полацкам. Некаторыя з іх былі ўзнагароджаны крыжамі і медалямі.  
 
 
 
 
 

    20)Грамадска-палітычны  рух на Беларусі  ў першай пал.  ХІХ ст 

З канца першага дзесяцiгоддзя ў Беларусi прыкметна ўзмацняецца грамадска-палiтычны рух. Формай арганізацыйнага згуртавання рэвалюцыйных сіл у Расіі ў тыя гады былі розныя тайныя таварыствы. Адным з такіх таварыстваў, што мелі важнае значэнне ў развіцці рэвалюцыйнага руху ў навучальных установах Віленскай акругі, было «Таварыства філаматаў». Створаны ў 1817 г. па ініцыятыве групы студэнтаў Віленскага універсітэта (Адама Міцкевіча, Томаша Зана, Яна Чачота, Юзэфа Яжоўскага і інш.) гурток філаматаў ператварыўся ў даволі буйную аргаінізацыю са шматлікімі філіяламі ў розных раёнах Беларусі У Віленскім універсітэце, акрамя «Таварыства філаматаў», дзейнічалі «Таварыства прамяністых», «Саюз літаратараў», «Саюз філарэтаў» і інш., што з'яўляліся своеасаблівымі філіяламі «Таварыства філаматаў», амаль не адрозніваючыся ад яго поглядамі. Раней за іншыя ўзнікла тайнае «Таварыства аматараў навук», створанае ў 1819 г. у Свіслацкай гімназіі (Гродзенская губерня). Па даручэнні «Таварыства філаматаў» М. Рукевіч, які пазней стварыў «Таварыства ваенных сяброў», накіраваў у 1823 г. члена беластоцкай вучнёўскай тайнай арганізацыі «Згодных братоў» Ф. Ляховіча  ў Свіслацкую гімназію для стварэння там такога ж таварыства. Выкананню задачы Ляховічам спрыялі ўмовы, якія складаліся ў гімназіі. На пачатку 20-х гадоў утварылася тайная група ў Вышэйшым піярскім вучылішчы ў Полацку, якая атрымала назву «Таварыства філарэтаў».Члены тайных таварыстваў Віленскага універсітэта як самі, так і праз сяброў, што працавалі ў навучальных установах Беларусі і Літвы, збіралі ў вёсках узоры хлеба-сурагата, якім харчаваліся ў галодныя гады прыгонныя сяляне. Шырокі ўдзел перадавой моладзі ў падпольных гуртках спрыяў узнікненню дзекабрысцкіх арганізацый у Беларусі. Ідэі дзекабрыстаў, якія адпавядалі поглядам перадавой рэвалюцыйнай моладзі, сустрэлі тут водгук і падтрымку.Асноўным у праграме дзекабрыстаў было патрабаванне ліквідацыі самадзяржаўя і прыгоннага права. Ажыццяўленне на практыцы гэтых ідэй азначала б перамогу буржуазнай рэвалюцыі, якая адкрыла б шырокі шлях для развіцця капіталізму. Аднак яны не разумелі рашаючай ролі народа ў барацьбе за рэвалюцыйнае пераўтварэнне краіны.

Кіраўнікі таварыства разгарнулі работу сярод  перадавой моладзі навучальных  устаноў і прагрэсіўнай інтэлігенцыі Беларусі і Літвы. У прыватнасці, яны наладзілі кантакты з тайнымі  таварыствамі моладзі ў Вільні, Свіслачы і іншых месцах.

14 снежня 1825 г. дваранскія рэвалюцыянеры  ўзнялі паўстанне. Яны вывелі  на Сенацкую плошчу частку  войскаў, маючы намер з іх  дапамогай скінуць самадзяржаўе. Але паўстанне, не падтрыманае  народнымі масамі, было разгромлена ў той жа дзень.

Праз  дзесяць дзён пасля паўстання  на Сенацкай плошчы члены «Таварыства  ваенных сяброў» учас прывядзедня  да прысягі піянерскага батальёна  ў Бабруйску адмовіліся прысягаць. Іх падтрымалі папярэдне распрапагандаваныя салдаты. Капітан Ігельстром, адмовіўшыся  ад прысягі, з крыкам «ура!» павёў  першую роту. За ёю накіраваліся іншыя  роты. Прысяга ў той дзень была сарвана. Члены «Таварыства ваенных  сяброў» спрабавалі далучыць да сябе суседнія вансковыя часці, але неўзабаве  былі арыштаваны. 
 
 
 
 
 

    21)Паўстанне  1830-1831 гг. на Беларусі  і яго вынікі.  

Паўстанне 1830 1831 гг. Набліжэнне паўстання ў  Каралеўстве Польскім паскорылі  рэвалюцыя ў Францыі, нацыянальнавызваленчыя рухі ў Бельгіі і Італіі. У ноч  на 29 лістапада 1830г. пачалосяпаўстаннеўВаршаве. Галоўнымі прычынамі паўстання  сталі незадаволенасць шляхты падзеламі  Рэчы Паспалітай і парушэнне расійскім  урадам польскай Канстытуцыі 1815 г. За кіраўніцтва  паўстаннем разгарнулася барацьба паміж  рэвалюцыйнадэмакратычным (адноўленае "Патрыятычнае таварыства") і арыстакратычным (узначальваў князь А. Чартарыйскі) лагерамі. Улада апынулася ў руках  польскіх арыстакратаў. Абапіраючыся на армію Каралеўства Польскага  і дапамогу заходнееўрапейскіх краін, яны імкнуліся дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Праблему нацыянальнага вызначэння беларускага  народа не ўздымалі ні правыя, ні левыя  Беларусь разглядалася як частка незалежнай Польшчы. Расійскі ўрад імкнуўся не дапусціць  пашырэння паўстання на тэрыторыю  Беларусі, Літвы і Украіны. Тут  у снежні 1830 г. было ўведзена ваеннае  становішча, павялічвалася колькасць  войска. На маёнткі памешчыкаў, якія з'ехалі ў Каралеўства Польскае, быў накладзены арышт, многія з мясцовых чыноўнікаў былі звольнены. Тым не менш у пачатку красавіка 1831 г. паўстанне  дасягнула Літвы і ПаўночнаЗаходняй Беларусі, ахапіўшы Ашмянскі, Браслаўскі, Дзісненскі і Вілейскі паветы. У  Літве і Беларусі паўстанне вызначалася  стыхійнасцю, нягледзячы на тое, што  ў студзені 1831 г. пры падтрымцы  эмісараў з Варшавы быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. 
 
 
 
 

22) Адмена прыгоннага права на Беларусі 

Прычынамi адмены прыгоннага права былi: прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; антыпрыгонны рух.Вырашаюць пачаць з Заходнiх губернiй, бо яны былi больш уцягнуты ў таварна-грашовыя адносiны (блiзкасць да заходнееўрапейскага  рынку); польскае дваранства ўяўляла  пагрозу палiтычнай небяспекi, яно  магло выкарыстаць сялянскiя хваляваннi ў сваiх нацыянальных iнтарэсах.19 лютага 1861 г. цар зацвердзiў 17 заканадаўчых актаў аб адмене прыгоннага права i звярнуўся да народа з манiфестам. У гэтым дакуменце заканадаўча  замацаваны былi ўсе агульныя, асабiстыя, маемасныя правы, правы грамадскага  кiравання сялян, дзяржаўныя i земскiя  абавязкi. Галоўным былi асабiстыя правы  сялян: селянiн мог вольна распараджацца  сабой, заключаць розныя грамадзянскiя, маемастныя пагадненнi, адкрываць прадпрыемствы, пераходзiць у iншыя саслоўi. Аднак сяляне два гады абавязаны былi несцi тыя  ж павiннасцi, што i раней. Адменялiся толькi дадатковыя зборы. Да правядзення  выкупа зямлi 9 гадоў сяляне лiчылiся часоваабавязанымi. Яны адбывалi паншчыну, баршчыну, плацiлi аброк. Правiлы выкупной аперацыi былi аднолькавымi па ўсей Расii. На працягу 49 гадоў сяляне былi даўжнiкамi дзяржавы, плацiлi ей да 300 % пазычанай  суммы. Агульная сума за атрыманыя надзелы  перавышала рыначны кошт зямлi ў 3—4 разы (на Беларусi).Умовы рэформы  не маглi задаволiць сялян. Пачалiся выступленнi сялян ва ўсей Расii. Яны жорстка  падаўлялiся, аднак ва ўмовах паўстання 1863—1864 гг. царскi ўрад вымушаны быў  ўнесцi iстотныя змены ў «Палажэнне»: у Заходнiх губернях скасоўвалася часоваабавязаная становiшча сялян, выкупныя плацяжы змяншалiся на 20 %. Мэта – прадухiлiць актыўны ўдзел  сялянства ў паўстаннi (з гэтай  прычыны сяляне i не падтрымалi паўстанне К. Калiноўскага)Уступкi палепшылi становiшча сялян, спрыялi развiццю капiталiзма ў Лiтве i Беларусi. Разам з тым рэформа несла шмат супярэчнасцей. У Расii захавалася мноства феадальных перажыткаў, што i стала адметнай рысай расiйскага капiталiзму. 
 
 

Информация о работе Шпаргалка по "Истории права Беларусии"