Нацыянальныя рэлигии

Автор: Пользователь скрыл имя, 02 Марта 2013 в 10:59, реферат

Описание работы

Нацыянальныя рэлігіі – гэта рэлігіі таго ці іншага народа. Чалавек робіцца паслядоўнікам гэтых рэлігій ужо ў сілу свайго нараджэння. У нацыянальных рэлігіях існуе моцная сувязь паміж нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасцю: лічыцца, што ўсе члены народа з’яўляюцца адначасова і прыхільнікамі “яго рэлігіі”. Адмаўленне ад гэтай рэлігіі фактычна азначае разрыў са сваім народам.

Работа содержит 1 файл

Нацыянальныя рэлігіі.doc

— 142.50 Кб (Скачать)

Тыя рэлігіі, якія існуюць  у Кітаі зараз, грунтуюцца на старажытных  уяўленнях. Згодна за старажытнакітайскай  касмагоніі, спечатку існавала толькі адзіная ўніверсальная субстанцыя. У нейкі момант яна падзялілася на два пачаткі: янь – цеплае і светлае і інь – мутнае і халоднае. Янь, як больш лёгкае, паднялося наверх і стварыла неба, а інь, як больш цяжкае, апусцілася ўніз і парадзіла зямлю.

Гэтыя два пачаткі  прызваны забяспечыць і падтрымліваць гарманічную раўнавагу ў свеце. З іх узаемадзеяння ўзніклі ўсе рэчы. Кожнай рэчы ўласціва двуадзінства, заснаванае на адноснай раўнавазе супрацьлеглых пачаткаў: мужчынскага і жаночага, лёгкага і цяжкага, светлага і цёмнага, актыўнага і пасіўнага, цьвёрдага і мягкага і г.д. Мера, у якой у той ці іншай рэчы прысутнічаюць інь і янь, вызначае яе якасці, а змена меры вядзе да змены якасцей і самой рэчы.

Старажытныя кітайцы  таксама верылі ў існаванне Вярхоўнай  Вышэйшай сілы, якая называлася Небам альбо Шан-дзі (Вярхоўным Уладаром). Лічылася, што Неба стаіць не толькі над людзьмі, але і над багамі і духамі. Таксама свет насялялі шматлікія боствы і духі, з якімі трэба было ўладкоўваць свае ўзаемаадносіны.

У  VI--V стстс. да н.э. старыя веды і ўяўленні, якія раней успрымаліся як закон, перасталі адпавядаць новым умовам жыцця. У Кітаі наступіў смутны час – перыяд Ваюючых царстваў. Пахіснуліся самыя ўмовы жыцця. Здавалася, што звыклыя запаведзі ўжо не дапамагаюць, што мінулая карціна свету дрэнна спалучаецца з наяўнай рэчаіснасцю. У людзей стварылася адчуванне, што багі іх пакінулі. Як адказ на патрэбу ў новым рэлігійным светапоглядзе ўзніклі даасізм і канфуцыянства.

3.2.1 КАНФУЦЫЯНСТВА

Канфуцыянства – этыка-палітычнае вучэнне, заснаванне якога прыпісваецца велікаму кітайскаму мысліцелю Канфуцыю (у катайскай транскрыпцыі Кун-цзы), які жыў у 551-479 гг. да н.э. Яно лічыцца канцэнтраваным выражэннем кітайскага нацыянальнага светапогляду і важным ідэйным рэгулятарам, які доўгі час вызначаў жыццё краіны.

Трэба адзначыць, што  рэлігіі кітайцаў здаюцца вельмі непадобнымі на астатнія рэлігіі. Асабліва гэта тычыцца канфуцыянства, якое наогул вельмі мала ўвагі надзяляе разважанням  пра Бога. Таму часта яго нават  не лічаць рэлігіяй. Сам Канфуцый не вучыў веры ў звышнатуральнае. Наадварот, ён казаў: “Мы не ведаем, што такое жыццё, як жа можам ведаць, што такое смерць. Не ведаем, як служыць людзям, як жа можам служыць боствам”. “Шануй боствы і духаў, але аддаляйся ад іх”.

Змест вучэнне Канфуцыя вызначыўся патрэбамі ягонага часу. Канфуцый жыў у перыяд моцных сацыяльных і палітычных хваляванняў у гісторыі Кітая, якія прывялі да падзення заканадаўства і росту злачыннасці.

У адказ на гэта Канфуцый фармулюе палажэнне якое робіцца  стрыжнем яго вучэння – аб неабходнасці пастаяннага ўдасканальвання чалавека, грамадства, дзяржавы. Адзіная першасутнасць для Канфуцыя – Неба: ”Пачатак жыцця пакладзены Небам, а падтрымлівае яго чалавек”. Неба – вышэйшая сіла. Катай – гэта Паднябесная, цэнтр Сусвету,  які ўвасабляе ў сабе абсалютны парадак і дасканаласць.

Каб выйсці з крызісу, Канфуцый лічыў, што трэба ўзнавіць мінулы парадак, які падаваўся ў  ідэалізаваным выглядзе. Сцьвярджалася, што раней правіцелі былі мудрымі  і здольнымі, чыноўнікі былі бескарыслівымі і адданымі законам, а народ жыў у міры і дабрабыце. Для пераадолення маральнай і палітычнай дэзарыентацыі ў сучасным яму Кітаі Канфуцый  стварае сваю тэорыю “выпраўлення імёнаў”: “Калі імёны неправільныя, то словы не маюць пад сабой падставы. Калі словы не маюць пад сабой падстаў, то справы не могуць ажыццяўляцца” Галоўны прынцып сацыяльнай думкі Канфуцыя – дакладнае размеркаванне роляў і функцый у грамадстве. Трэба, каб усё стала на сваі месцы: “Няхай бацька будзе бацькам, сын сынам, імператар імператарам, чыноўнік чыноўнікам”.

У аснове канфуцыянства ляжыць ідэя гармоніі прынцыпаў асабістага маральнага ўдасканальвання і дзейнасці, накіраванай на ўпарадкаванне дзяржавы, у імя стварэння ідэальнага грамадства, адпавядаючага старажытным узорам. Прадугледжвалася, што маральнае ўдасканальванне чалавека з’яўляецца прадумовай пасьпяховай дзяржаўнай дзейнасці, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца метай маральнага развіцця асобы. Адсюль вынікае панэтызм канфуцыянства, якое лічыла мараль і маральныя нормы адзінай крыніцай дзяржавы і права.

Ідэальнае грамадства, па Канфуцыю, гэта перш за ўсё грамадства ідэальных людзей. Ідэальная асоба – гэта высакародны муж (цзюнь-цзы), і яго высакароднасць вызначаецца не паходжаннем, а строгім і паслядоўным выкананнем нормаў маралі. Высакароднаму мужу павінны быць уласцівы дзве якасці: гуманнасць (жэнь) і пачуццё абавязку (і).  Гуманнасць трактавалася Канфуцыям надзвычай шырока, сцвярджалася, што ў яе ўваходзяць сціпласць, справядлівасць, стрыманасць, бескарыслівасць, любоў да людзей іг.д.. Пачуццё абавязку разумеецца як  накіраванасць на выкананне ўказаных прадпісанняў, заснаваная на веданні таго, як трэба паступаць пры любых абставінах.  Яно абумоўлена веданнем і вышэйшымі прынцыпамі, а не разлікам. Па словах Канфуцыя, высакародны думае аб абавязку, нізкі – аб карысці. Таму ў паняцце “і” ўключалася  імкненне да ведаў, абавязак вычыцца і спасцігаць мудрасць мінулых часоў. Адукацыя разглядалася ў канфуцыянстве як галоўны спосаб спасціжэння ісціны. Канфуцый распрацаваў і шэраг іншых паняццяў, уключаючы вернасць і шчырасць (чжэнь), прыстойнасць і выкананне абрадаў (лі)

Галоўным рэгулятарам  жыцця грамадства Канфуцый лічыў  строгае і безумоўнае падпарадкаванне  старэйшым.  Культу продкаў, які існаваў  у Кітае канфуцыянства надало вялікае значэненне. Шанаванне старэйшых  у Кітаі разглядаецца як адзін з галоўнях абавязкаў. Яно абапіраецца на прынцып сяо – вучэнне аб сыноўей пачцівасці, якая выключая любую форму непавагі да старэйшых. Гэта прынцып быў перанесены на ўсе сферы жыцця грамадства, лічылася, што дзяржава – гэта вялікая сям’я, сям’я – гэта маленькая дзяржава. Імператар ажыццяўляе прынцып сяо ў дачыненні да свайго бацькі – Неба, а ўсё насельніцтва Кітая – у дачыненні да імператара.

Вялікае значэнне надавалася чыноўнікам.  Фарміраванне іх складу ажыццяўлялася праз сістэму экзаменаў, да якіх мог быць дапушчаны любы чалавек (за выключэннем дзяцей прастытутак, актораў альбо цырульнікаў). На экзамене трэба было прадэманстраваць веданне канфуцыянскай класікі. Гэтая сістэма праіснавала ў Кітаі да 1906 г., калі яна была заменена еўрапейскай адукацыйнай сістэмай.

Трэба адзначыць, што  рэгулярнае абнаўленне слоя чыноўнікаў за кошт сімстэмы экзаменаў, прывяло  да таго, што краінай кіравалі сапраўды адукаваныя (у межах канфуцыянства) метанакіраваныя і ведаючыя правілы  паводзін людзі. А тое, што канфуцыянства было кансерватыўнай ідэалогіяй прыводзіла з аднаго боку да стабільнасці краіны, з другога – запаволенасці яе развіцця.

На працягу двух з  паловай тысяч год канфуцыянства  фарміравала свядомасць і пачуцці  кітайцаў, іх паводзіны, І ў гэтым сэнсе яно аказада каласальны ўплыў на кітайскую культуру.

3.2.2 ДААСІЗМ

Заснавальнікам даасізму лічыцца Лао-цзы (гэтае імя перакладаецца  яе “Стары мудрэц” альбо “Стары немаўля”), які, па паданню, жыў на мяжы VI--V стст. да н.э. Ужо ў старажытнасці ён лічыўся напалову міфічнай фігурай. Згодна з адной з лягендаў, ён прабыў ва ўтробе сваёй маці 81 год і нарадзіўся ўжо мудрым старым, за што і атрымаў сваё прозвішча.

Сутнасць свайго  вучэння  Лао-цзы выклаў  у кнізе “Дао дэ цзын” (“Кніга аб Дао і Дэ”), якую ён, па паданню, пакінуў перад тым як назаўсёды сысці з Кітая на Захад.У ёй адлюстравана мадэль свету, дзе над усімі багамі, у тым ліку і над Нябесным Уладыкам, пануе Дао –безасабовы закон, які кіруе сусветам. Дао ёсць пачатак усіх рэчаў, крыніца, з якой узнікае Сусвет і ўсё тое, што яго складае. Дао адно, яно не мае супрацьлегласцей і ў адрозненні ад усіх рэчаў пастаянна, вечна і нязменна.

Апроч таго, Дао ўсім кіруе. Яно прыводзіць рэчы ў гармонію, усяму адводзіць сваё месца.  Закон  Дао ажыццяўляецца нябачным і неадчувальным чынам, і ўсё адбываецца як быццам бы само па сабе, кіруючыся дабратворнай сілай на карысць усяго -- Дэ.

Усеагульны закон Дао  ўтрымлівае і этычныя нормы, неабходныя для ажыццяўлення гармоніі. Асноўныя сярод іх: не ганарысь сваімі заслугамі, не прыніжай слабога, жыві ў міры і згодзе з іншымі, не прагні багацця і раскошы, будзь задаволены малым і г.д.  Больш грунтоўныя правілы паводзін: не супрацьдзейнічай Дао, не разбурай парадак, які створаны звыш, але прытрымлівайся яго і ўсё выправіцца само па сабе. Такім чынам, мараль даосізму грунтуецца на прынцыпе: прытрымлівайся натуральнага хода рэчаў – і будзеш счаслівы і здаровы, як фізічна, так і духоўна.

Аднак чалавек можа сыходзіць  з гэтага шляху, парушаючы тым  самым першапачатковую прастату натуральнасці як свайго быцця, так і Сусвету. Праяўляецца гэта ў схільнасці да шматведання і ў стварэння складаных сацыяльных інстытутаў Таму “Дао дэ цзын” заклікае да вяртання да першапачатковай прыроды, спрашчэнню і натуральнасці. Гэты заклік выражэны перш за ўсё ў паняцці “ня-дзеяння” (у вэй). Ён на зводзіцца да бяздзейнасці і пасіўнасці. Пад у вэй разумеецца адмаўленне ад парушэння ўласнай прыроды і прыроды Сусвету, устрыманне ад неадпаведнай сутнасці рэчаў эгаістычнай дзейнасці, і, наогул, адмаўленне ад суб’ектыўнасці і ўключэнне ва ўсеагульнасць быцця.

Важнае значэнне ў  даасізме надавалася дасягненню неўміручасці.  Вылучаліся два шляхі да гэтага: удасканальванне духа і ўдасканальванне  цела. Першы заключаўся ў занятках медытацыяй, сузіраннем Дао і дасягненнем адзінства з ім. Другі зводзіўся да сукупнасці спецыяльнах гімнастычных і дыхацельных прыёмаў, да спецыяльнай практыцы для падтрымання энергетычнага балансу арганізму і да заняткаў алхіміяй. Менавіта апошняя і лічылася вышэйшым шляхом да атрымання неўміручасці.

Алхімія падзялялася  даосамі на два тыпы: знешнюю і  ўнутраную. З іх толькі першая з’яўлялася ўласна алхіміяй. Яна прадугледжвала стварэнне ў рэторце як бы мадэлі сусвету, дзе пад уздзеяннем агню ўзнікае элексір неўміручасці. Галоўнае адрозненне кітайскай алхіміі ад еўрапейскай заключаецца ў яе пачатковай сувязі з медыцынай, нават золата тут выкарыстоўвалася для дасягнення неўміручасці. Разам з тым, у склад даоскіх элексіраў вельмі часта ўваходзілі разныя ядавітыя рэчывы (ртуць, мыш’як, свінец і інш.), у выніку чаго шмат хто з тых, хто іх прымаў з мэтай дасягнуць неўміручасці (у тым ліку і некалькі імператараў), памерлі заўчаснай смерцю.

У Х ст. знешняя алхімія  прыйшла ў заняпад, і ёй на змену  прыйшла ўнутраная алхімія. Яна  толькі называлася алхіміяй, і была ні чым іншым як комплексам складаных псіхафізічных практыкаванняў, накіраваных ан трансфармацыю свядомасці верніка і змену яго як псіхічных, так і фізіялагічных стану.

Паслядоўнікі ўнутранай  алхіміі сыходзілі з падабенства  мікракосма (цела чалавека) і макракосма (сусвета). Таму няма сэнсу ствараць мадэль сусвету ў нейкай рэторце, само чалавечае цела з’яўляецца такой мадэллю. Таму магчыма стварэнне новага неўміручае цела з кампанентаў уласнага. Асаблівая ўвага ў практыцы ўнутранай алхіміі надавалася кіраванню энэргіямі цела, якія цякуць праз цялесныя каналы і накапліваюцца ў асаблівых цэнтрах цела, якія размяшчаліся на галаве, у вобласці сонечнага спляцення і ніжэй пупа. Кіраванне энергіямі ажыццяўлялася праз дыхацельныя практыкаванні, канцэнтрацыі свядомасці і візуалізацыі . Большасць з гэтых практыкаванняў і зараз вельмі папулярныя ў Кітаі пад назвай цы гун (праца з энергіямі). Трэба адзначыць , што, як знешня, так і ўнутраная алхімія склала аснову кітайскай традыцыйнай медыцыны.

Даасізм з’яўляецца жывой рэлігіяй Кітая і ў нашы дні. У 1957 годзе ў Кітаі была створана Ўсекітайская Асацыяцыя даасізму. Яна была зачынена пад час “культурнай рэвалюцыі” 1966-1976 гг. І ўзнавіла сваю дзейнасць у 1980 г. Цэнтрам Асацыяцыі з’яўляецца манастыр Байюньгуань у Пекіне . Асацыяцыя выдае свой часопіс, вядзе прапаведніцкую і даследчую працу.

Зараз у Кітаі рэлігійны  даасізм паступова знікае і ператвараецца  ў асаблівую нацыянальную традыцыю. Кітаец можа быць будыстам і пры  гэтым прымаць удзел у даоскіх  містычных рытуалах, звяртацца да гадацяляў і лекараў-даосаў.

У нашы дні распаўсюджаны  таксама даасізм на Захадзе. Ён уяўляе сабой разнастайныя і часта не звязаныя паміж сабой школы здаровага  вобраза жыцця, дыеталогіі, ушу, якія называюць сябе даоскімі. У яго  цэнтры – не рэлігійныя аспекты даасізму, а спосабы аздараўлення, творчага разняволяння свядомасці, працы над уласнай псіхікай.

3.3 РЭЛІГІІ  ЯПОНІІ. СІНТАІЗМ

Сінтаізм (сінта) – нацыянальная рэлігія японцаў. Сам тэрмін “сінта”  перакладаецца як “шлях багоў”, аднак гэтая назва мае кітайскае паходжанне. Самі японцы называюць сваю рэлігію “камінаміці”. Сфармаваўся  ў VI--VII стст.  на падставе анімістычных вераванняў старажытных японцаў. Таксама яго крыніцай з‘яўляецца культ продкаў, магія, татэмізм і фетышызм. 

Сінтаізм грунтуецца на абагаўленні і шанаванні прыродных з’яў. Лічыцца, што шмат у якіх рэчаў ёсць свая духоўная сутнасць – камі.  Камі можа існаваць у матэрыяльным аб’екце (дрэве, камяні) святым месцы альбо з’яве прыроды. Матэрыяльный аб’ект (асабліва гэта тычыцца камянёў) атрымалі ў сінтаізме назву “сінтай” – цела бога.  Некатороыя камі з’яўляюцца духамі мясцовасцей альбо вызначаных прыродных аб’ектаў (напрыклад, гары), другія ўвасабляюць глабальныя прыродныя з’явы (навальніцу, буру). Шануюцца камі – апякуны сямей і радоў, а таксама духі памёрлых продкаў. Таксама існуюць камі, у якіх увасоблены добрыя якасці чалавека. Зараз у Японіі асабліва шануюцца камі, якія спрыяюць акрэсленаму віду чалавечай дзейнасці альбо дапамагаюць у нейкія моманты жыцця. Ёсць камі, якія дапамагаюць у кар’еры, здачы экзаменаў, захоўваюць ад рабаўніцтва, катастрофаў, пажараў і г.д. Камі нябачна прысутнічаюць усюды і паўсюль і ўдзельнічаюць ва ўсім, што адбываецца. Наогул лічыцца, што ў сінтаізме каласальная колькасць камі, па некаторых звестках – восем мільёнаў.

Информация о работе Нацыянальныя рэлигии