Автор: Пользователь скрыл имя, 02 Марта 2013 в 10:59, реферат
Нацыянальныя рэлігіі – гэта рэлігіі таго ці іншага народа. Чалавек робіцца паслядоўнікам гэтых рэлігій ужо ў сілу свайго нараджэння. У нацыянальных рэлігіях існуе моцная сувязь паміж нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасцю: лічыцца, што ўсе члены народа з’яўляюцца адначасова і прыхільнікамі “яго рэлігіі”. Адмаўленне ад гэтай рэлігіі фактычна азначае разрыў са сваім народам.
3. НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ РЭЛІГІІ
Нацыянальныя рэлігіі – гэта рэлігіі таго ці іншага народа. Чалавек робіцца паслядоўнікам гэтых рэлігій ужо ў сілу свайго нараджэння. У нацыянальных рэлігіях існуе моцная сувязь паміж нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасцю: лічыцца, што ўсе члены народа з’яўляюцца адначасова і прыхільнікамі “яго рэлігіі”. Адмаўленне ад гэтай рэлігіі фактычна азначае разрыў са сваім народам. Нацыянальныя рэлігіі зараз існуюць ў шэрагу краін, прыхільнікі ўспрымаюць іх перш за ўсё як неад’емную частку нацыянальнай культуры.
3.1 РЭЛІГІІ ІНДЫІ
Індыя дае прыклад багатай і складанай рэлігійнай традыцыі, якая налічвае амаль 4 тысячагоддзя. Трэба адзначыць, што індыйская культура вельмі своеасаблівая і істотна адрозніваецца ад еўрапейскай. Сутнасная яе характарыстака – містыцызм і сузіральнасць. Асноўнымі нацыянальнымі рэлігіямі сучаснай Індыі з’яўляюцца індуізм, джайнізм і сікхізм. Але каб зразумець іх спецыфіку, як і спецыфіку духоўнай культуры Індыі ў цэлым, трэба разледзець тыя рэлігіі, якія існавалі ў старажытнай Індыі, а менавіта, ведызм і брахманізм.
3.1.1 ВЕДЫЗМ І БРАХМАНІЗМ
Ведызм, альбо рэлігія Вед узнік у другой палове ІІ тыс. да н.э. у выніку ўзаемадзеяння вераванняў і абрадаў мясцовых плямён і рэлігіі арыяў, якія ў сярэдзіне П тыс. да н.э. заваявалі Індыю. Сваю назву ён атрымаў ад чатырох зборнікаў рэлігійных гімнаў і заклінанняў, -- Ведаў (Рыгведа, Самаведа, Яджурведа, Атхарваведа). У ведызме налічвалася 3399 багоў, у якіх увасабляліся сілы прыроды. Устойлівай іерархіі, а таксама дакладнага раздзялення функцый паміж багамі спачатку не існавала. Найбольш часта ў Ведах узгадваюцца: Індра -- бог буры, Сур'я -- бог сонца, Агні -- бог агню і інш. Узаемадзеянне з багамі адбывалася шляхам ахвярапрынашэнняў раслін і жывел, якія ажыццяўлялі жрацы ад імя ўсяго грамадства. Найбольш каштоўнай ахвярай лічыўся чалавек, далей ішлі конь, бык, баран, казёл. Ахвяры кідаліся ў агонь, лічылася, што разам з дымам яны ўзнімаюцца на неба, дзе знаходзяцца багі. У перыяд ведызму храмаў яшчэ не існавала. Для ахвярапрынашэнняў будаваліся капішчы.
У VШ ст. да н.э. на грунце ведызму ў Індыі ўзнікае брахманізм. У гэты перыяд індыйскае грамадства канчаткова падзяляецца на чатыры класы людзей -- варны (слова "варна" азначае “колер”. Справа ў тым, што заваёўнікі -- арыі і мясцовае насельніцтва належалі да розных рас: першыя -- да еўрапеоіднай, другія – да негроіднай). Існавала варна брахманаў (вучоныя, жрацы, настаўнікі) кшатрыяў (воіны, правіцелі, знаць), вайш'яў (земляробы, рамеснікі, гандляры) і шудр (рабоў і слуг). Былі таксама людзі, якія знаходзіліся па-за межамі варн – недатыкальныя. Яны выконвалі самую брудную работу, і адзін толькі дотык да іх мог апаганіць. Варны былі замкнутымі ўтварэннямі. Забараняліся шлюбы і сумеснае прыняцце ежы паміж прадстаўнікамі розных варн, кантактаваць можна было толькі х межах сваёй варны. Годнасць чалавека цалкам вызначалася яго варнавай прыналежнасцю, унутраны свет альбо асабістыя якасці не ўлічваліся. У далейшым варны падзяляліся на больш дробныя ўтварэнні -- касты (ад парт.- род, від, парода). Зараз у Індыі каля трох тысяч каст.
Варна брахманаў займала ў старажытнаіндыйскім грамадстве вядучыя пазіцыі. Толькі брахманы маглі ажыццяўляць ахвярапрынашэнні, служылі дарадцамі ў цароў, тлумачылі Веды, валодалі манаполіяй у галіне адукацыі. Менавіта ад назвы гэтай варны, а таксама ад каменарыяў да Вед, якія называліся Брахманы, пайшоў тэрмін "брахманізм".
У гэты перыяд значна ўскладняюцца рытуалы, пачынаецца будаўніцтва храмаў, у якіх адбывалася богаслужэнне. Ахвярапрынашэнні жывёл і раслін паступова замяняюцца больш сімвалічнымі формамі шанавання багоў: вешаннем на іх выявы гірляндаў з кветак, курэннем духмяных рэчываў, запальваннем свяцільнікаў і ўзліваннем вады. Гэтыя дзеянні часта суправаджаліся танцамі, музыкай, спяваннем эпічных паэм.
У веравучэнні адбываецца паслядоўнае ўзвядзенне шматлікасці з'яў бачнага свету да нейкай адзінай сутнасці, а таксама ўпарадкаванне касімагоніі і тэалогіі. У пантэоне на першы план выходзіць бог Праджрапаці, які ў Ведах займаў другараднае месца. Ён робіцца галоўным богам і айцом усіх багоў, першаасновай усяго існага, стваральнікам Сусвету і захавальнікам яго.
У брахманізме канчаткова фарміруюцца палажэнні, якія акажуць істотны ўплыў не толькі на рэлігіі Індыі, але і на індыйскую культуру ў цэлым.
У аснове веравучэння брахманізму ляжыць уяўленне аб дхарме (ад санскр. "трымаць") – безасабовым усеагульным і вечным парадку, які ўтрымлівае і захоўвае Сусвет як адзінае цэлае. Усё падпарадкоўваецца дхарме: багі, прырода, людзі. Дзякуючы ей устанаўліваецца месца кожнай з'явы, кожнай часткі Сусвета ў цэлым.
У ведызме вучэнне аб дхарме мела касмалагічны характар -- яна разумелася як парадак Сусвету. У брахманізме гэтае вучэнне набывае этычнае гучанне. Дхарма разумеецца як абавязак чалавека і саслоўя, да якога апошні належыць. А паколькі ў кожнага саслоўя і чалавека сваё прызначэнне і абавязак, то гэты абавязак рэалізуецца ў розных, нават супрацьлеглых адзін аднаму ўчынках: што для аднаго з'яўляецца добрым, тое для іншага -- грэх. Напрыклад, кшатрыі павінны ваяваць, брахманы -- вучыць, шудры -- падпарадкоўвацца.
Важнае месца ў брахманізме займае вучэнне аб перасяленні душ (сансара). Згодна яму пасля смерці душа чалавека не знікае, але перасяляецца ў іншую істоту альбо прадмет. Такім чынам, душа з'яўляецца бессмяротнай, існуе кругазварот яе перараджэнняў, які падпарадкоўваецца закону кармы. Пад кармай разумеецца агульная сукупнасць учынкаў кожнай жывой істоты і іх вынікаў, якія вызначаюць характар яе новага нараджэння і існавання. Добрая карма (калі, пераважаюць станоўчыя ўчынкі) гарантуе ўдалае далейшае перараджэнне: у новым жыцці чалавек будзе брахманам альбо князем. Сярэдняя карма (калі колькасць добрых і злых учынкаў аднолькавая) дае магчымасць адрадзіцца прыкладна ў той жа якасці. Кепская карма (пераважаюць злыя ўчынкі) прыводзіць да таго, што чалавек адраджаецца ў больш нізкай варне альбо, нават, жывёлай. Лічылася, што за крадзёж зерня чалавек рабіўся пацуком, малака -- варонай, мёду – камаром. За свае дрэнныя ўчынкі чалавек у будучым жыцці мог перацярпець тыя ж пакуты, якія ён прычыняў іншым людзям. Напрыклад, калі ён крыўдзіў свою жонку, дык мог стаць жанчынай, у якой будзе вельмі злы муж, калі кагосьці забіў -- можа быць сам забіты і г.д.
Лічылася, што ёсць людзі, якія не падпарадкаваны закону кармы. Гэта тыя нешматлікія, хто адмовіўся ад мірскога жыцця і зрабіўся аскетам-пустэльнікам. Аскетычны рух набывае ў перыяд брахманізму шырокае распаўсюджванне. Менавіта ў асяроддзі аскетаў у VII – VI стст. да н.э. былі сфармаваны Ўпанішады -- філасофскія тэксты, палажэнні якіх аказалі вялізны ўплыў на далейшае духоўнае жыццё Індыі. Сам тэрмін “упа-ні-шад” аначае "сядзець каля", гэта значыць быць каля ног настаўніка і ўважліва слухаць ягоныя словы. Лічылася, што вучэнне Ўпанішад з'яўляецца тайным і даступным толькі абраным.
Ва Ўпанішадах бог-стваральнік Праджапаці трасфарміруецца ў Брахмана -- вышэйшую абсалютную рэчаіснасць, ілюзорным адлюстраваннем якой з'яўляецца наш бачны свет. Мэтай рэлігійнага жыцця лічылася зліццё індывідуальнай душы, якая называлася Атман, з Брахманам. Дасягаецца гэта праз аскетычную практыку, а тааксама праз асэнсаванне ілюзорнасці бачнага свету і дасягненне мокшы (“збаўлення”, “вызвалення”), якая азначае выхад з кола перараджэнняў, пазбаўленне ад усякай зменлівасці.
Філасофскія сістэмы брахманізму стварылі ў сярэдзіне І тысячагоддзя да н.э. трывалую падставу для з'яўлення шырокага кола людзей, якія шукалі выратавання і збаўлення (мокшы) у аддаленні ад людзей, адмаўленні ад усяго матэрыяльнага і канцэтрацыі ўвагі і намаганняў на вызваленні ўнутранага духоўнага "Я". Сярод іх было шмат выхадцаў з небрахманскіх слаёў насельніцтва, але сам факт паходжання рабіў гэтых людзей як бы непаўнавартаснымі паслядоўнікамі таго ці іншага вучэння, бо ўсе вышэйшыя веды былі сканцэнтраваны ў руках брахманаў. Вынікам гэтага з'явілася імкненне выпрацаваць новае вучэнне, альтэрнатыўнае мудрасці брахманаў, прызначанай толькі для нямногіх. Гэта з’явілася з’яўлення ў Індыі такіх рэлігій як джайнізм і будызм.
3.1.2 ДЖАЙНІЗМ
Рэлігія Індыі, узнікненне якой адносіцца да 6 ст. да н.э., Колькасць прыхільнікаў зараз складае прыкладна 5 млн. чалавек.
Заснавальніка джайнізму быў выхадзец з сям’і кшатрыяў Вардхамана, які з’яўляецца гістарычнай асобай. Спачатку ён вёў звычайнае жыццё. Ва ўзросце 30 гадой заняўся духоўнымі пошукамі, праз дванаццаць год “дасягнуў вышэйшых ведаў” і стаў выдомы пад імём Джына (Пераможца) альбо Махавіра (вялікі герой). Яго лічаць апошнім з 24 ціртханкараў (“тых, хто знайшоў брод” – гэта значыць, тых, хто здолеў выйсці з кола сансары і тым самым дасягнуць абсалютнага выратавання).
Джайнізм з’явіўся як
вынік саперніцтва паміж
Ад брахманізму джайнізм успрыныў канцэпцыю сансары, кармы і мокшы. Ён з’яўляецца палітыістычнай рэлігіяй, у джайнізме прызнаецца існаванне шматлікіх багоў і сцьвярджаецца, што свет не з’яўляецца боскім творам, ён вечны і незнішчальны. Яму ўласцівы пастаянныя цыклы развіцця, з перыядамі ўзнікнення, роста і заняпаду. Багі не валодаюць якой-небудзь рэальнай уладай над прыродай і людзьмі. Самі яны адрозніваюцца толькі вельмі доўгім жыццём, але таксама як і людзі падпарадкаваны сансары і карме.
У джайнізме няма супрацьпастаўлення матэрыяльнага і духоўнага. Адно з яго асноўных паняццяў – джыва (душа). Яна ўласціва людзям, жывёлам, раслінам, камяням. Лічыцца, што джыва ёсць ва ўсім. З гэтага вучэння ў джайнізме ўзнікае прынцып ахімсы – не прычынненне зла жывому ў любой форме. Джайны – не проста вегетарыянцы, яны нават не ўжываюць у ежу плады, дзе шмат сямян, бо апошнія – носьбіты новага жыцця.
Джыве супраць стаіць аджыва (нежывое, неадушаўлённае, матэрыяльны пачатак). Згодна з вучэннем джайнізму, увесь свет складаецца з джывы і аджывы. Праз карму душа аб’ядноўваецца з матэрыяй і праяўляеца ў форме жывых істот: раслін, жывёл, чалавека, бостваў. Прычым, у гэтым шэрагу чалавек – ключавое звяно, бо толькі ён можа спыніць дзейнасць закона кармы і дасягнуць вызвалення.
Тытул “джына” ў гэтай рэлігіі, ад якога яна і атрымала сваю назву, прысвойваецца тым настаўнікам веры, якія здолелі перамагчы свае слабасці, страсці, дрэнныя ўчынкі, зямныя прывязанасці і дасягнуць вызвалення ад сансары.
Шлях вызвалення ўключае, згодна з вучэннем джайнізму, “тры скарбы”: Першае – гэта “дасканалы погляд” – здольнасць бачыць свет такім, якім ён прадстаўлены ў вучэнні Джыны, поўнае перакананасць у ісціннасці вучэння, сапраўдная вера ў кожнае слова дактрыны. Адэпт павінен адкінуць усе сумненні і накіраваць сваю свядомасць на выкананне палажэнняў веравучэння, яшчэ да таго, як ён іх асэнсаваў, выходзячы з таго, што “так трэба”. Другое – “дасканалае пазнанне” – спасціжэнне сапраўднай сутнасці душы і навакольнага свету, пераадоленне няведання, якое з’яўляецца асноўнай прычынай “зямных страсцей і жаданняў”, вывучэнне джайнсцкай карціны свету, а таксама тэорый аб джыве, карме, ціртханткарах і г.д. Лічыцца, што неабходнай умовай гэтага з’яўляецца адмаўленне ад канцэнтрацыі свядомасці на сваім “Я” Трэццяе – “дасканалыя паводзіны”-- прадугледжваецца выкананне пяці асноўных абавязкаў: не рабіць шкоды жывому (ахімса), не красці (асцья), не блудзіць (брахмачар’я) не сцяжаць (апарігракха), быць шчырым і стрыманым у размовах (сацья). Строгасць гэтых абетаў прывяла да таго, што ў першапачатковым джайнізме лічылася, што дасягнуць вызваленне могуць толькі манахі-пустэльнікі, якія цалкам парвалі сувязь са звычайным жыццём. Пасля склад суполкі джайнаў пачаў павялічвацца за кошт тых міран, якія спачувалі аскетам і падтрымлівалі іх матэрыяльна, а таксама жрацоў, якія кіравалі міранамі.
Сярод джайнісцкіх аскетаў ёсць дзве асноўныя групоўкі: дзігамбараў (“апранутыя ў паветра”) і шветамбараў (“апранутыя ў белае”). Першыя прапаведуюць скрайні аскетызм. Яны адмовіліся ад адзення наогул, адкуль і пайшла іх назва. Ежу яны прымаюць адзін раз у дзень, праз дзень і нават радзей. Лічаць, што жанчына не можа дасягнуць прасвятлення, бо ў яе для гэтага няма сілаў. Шветамбары не падзяляюць такія скрайнія погляды Яны носяць белае адзенне. Жанчыны ў іх таксама “маюць права на нірвану”. Паступова склаўся вобраз джайна – аголены ў марлевай павязкай, якая закрывае рот і з невялікай мяцелкай, якой ён мяце дарогу перад сабой, -- каб раптам не праглынуць альбо не раздавіць якую-небудзь жывую істоту. Ноччу манах не можа разводзіць вогнішча, як бы ні было халодна, бо ў агні могуць загінуць матылі. І наогул яму забаронена хадзіць альбо што-небудзь рабіць ноччу, таму што ў цемры ён можа выпадкова зрабіць шкоду якойсці жывой істоце.
Джайны, якія не разарвалі са светам, жывуць суполкамі, у якіх вядуць строга аскетычны вобраз жыцця. Пастаянна займаюцца самаўдасканальваннем пад жорсткім самакантролем, упэўненыя ў тым, што гэта дапаможа ім дасягнуць стану мокшы. Сябры суполкі прытрымліваюцца строгай манагаміі, самі суполкі эндагамныя – шлюбы ажыццяўляюцца толькі ў іх межах. Сацыяльны склад суполкі джайнаў вызначаецца вучэннем гэтай рэлігіі, таму сярод іх няма сялян, праца якіх звязана з нанясеннем шкоды жывому. Джайны спрадвеку жылі ў гарадах, іх заняткамі былі рамяство, гандаль, ліхвярства. Сумленнасць джайнаў, дакладнасць іх працы, дазвалялі ім займаць такія сацыяльныя пазіцыі, як зборшчыкі падаткаў і г.д. Усё гэта прывяло да ўзнікнення фінансавага капіталу джайнаў, не маленькага і вельмі ўплывовага сацыяльна.Зараз джайны займаюць вядучыя пазіцыі ў фінансава –эканамічным жыцці Індыі. Заможныя джайны таксама вядуць вельмі сціплае асабістае жыццё, і таму яны трацяць сваі грошы на падтрымку мастацтва і навукі, выданне кніг, у першую чаргу – джайнісцкіх, на дапамогу студэнтам, будаўніцтва храмаў, школ, прытулкаў для бедных і г.д.
3.1.3 ІНДУІЗМ
Індуізм – трэцця па колькасці паслядоўнікаў рэлігія ў свеце пасля хрысціянства і ісламу. Зараз яго вызнаюць больш 1 млрд. чалавек, з якіх больш 950 млн. жывуць у Індыі і Непале. Таксама індуізм распаўсюджаны ў Бангладэш, Шры-Ланцы, Пакістане, Інданейзіі, Малайзіі, Сінгапуры. Шмат прыхільнікаў гэтай рэлігіі жывуць у Велікабрытаніі, Канадзе і ЗША.
Індуізм узнік як вынік трансфармацыі брахманізму ва ўмовах распаўсюджвання джайнізму і будызму. Імкнучыся ўтрымаць свае пазіцыі, брахманы прыстасоўваліся да новых умоў, уключаючы ў свае вераванні палажэнні, якія раней былі для іх чужымі. Вучэнне ведызму і брахманізму былі пераапрацаваны пад уздзеяннем як даарыйскіх уяўленняў, так і джайнізму і будызму. Такам чынам у канцы І тысячагоддзя да н.э. склаўся комплекс разнародных рэлігійных уяўленняў. Якія не ўступалі ў яўную супярэчнасць з Ведамі, але больш адпавядалі новым умовам жыцця. Так паступова ўтварылася тая сукупнасць вераванняў і абрадаў, якую пазней сталі называць індуізмам. У пачатку нашай эры індуізм і будызм развіваліся ў Індыі паралельна, і іх палеміка была галоўным рахавіком гэтага развіцця.У IV--VI стстс. індуізм зрабіўся пануючай рэлігіяй у краіне, выіграўшы саперніцтва ў будызму і джайнізму. Будызм быў амаль цалкам выціснуты за межы краіны. Што тычыцца джайнізму, то ён у сілу сваёй патрабавальнасці – рэлігія нешматлікіх, прыкладна 0,5 % насельніцтва Індыі.