Автор: Пользователь скрыл имя, 02 Марта 2013 в 10:59, реферат
Нацыянальныя рэлігіі – гэта рэлігіі таго ці іншага народа. Чалавек робіцца паслядоўнікам гэтых рэлігій ужо ў сілу свайго нараджэння. У нацыянальных рэлігіях існуе моцная сувязь паміж нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасцю: лічыцца, што ўсе члены народа з’яўляюцца адначасова і прыхільнікамі “яго рэлігіі”. Адмаўленне ад гэтай рэлігіі фактычна азначае разрыў са сваім народам.
Сама назва “індуізм” узнікла прыкладна ў пачатку 13 ст н.э. у сувязі з імкненнем мусульманскіх заваёўнікаў вызначыць розніцу паміж верай індыйцаў і ісламам. “Індуізм” – персіцкі эквівалент слова “індыец”. Самі прыхільнікі называюць сваю рэлігію “санатана дхарма” – “вечны закон” альбо “вечнае вучэнне”, падкрэсліваючы па-за зямное паходжанне іх вераванняў, узнікшых ў выніку боскіх адкрыццёў.
У індуізме існуе вялікая колькасць свяшчэнных тэкстаў, якія ствараліся на працягу тысячагоддзяў. Найбольшым аўтарытэтам карыстаюцца Веды і Ўпанішады. Да іншых тэкстаў адносяцца Пураны (“старажытныя паданні”) – тэксты, якія ўтрымліваюць уласна індуісцкую міфалогію, і старажытнаіндыйскія паэмы “Махабхарата” і “Рамаяна”.
У індуізма няма заснавальніка і няма прарока. Таксама няма духоўнай іерархіі і абавязковага набору палажэнняў веравучэння. Значэнне надаецца хутчэй вобразу жыцця, а не вобразу думак. Індуізм – аснова традыцыйнага спосабу жыцця большасці індыйцаў. Зараз у Індыі не ўсе, хто нарадзіўся індусам, вызнае індуізм, але лічыцца, што яны індусы, таму, што нарадзіліся індусамі.
Даць азначэнне індуізму вельмі цяжка па прычыне вялікай разнастайнасці тых традыцый і вераванняў, якія ў яго ўваходзяць. Насельніцтва Індыі – не аднанароднае. Па-першае, кожны індыец належыць да той ці іншай касты, якая ажыццяўляе абрады ў адпаведнасці са сваім палажэннем у грамадстве. Па-другое Індыя – шматнацыянальная краіна. Зараз у ёй налічваецца больш за 500 народнасцяў і плямёнаў Апроч таго, кожная мясцовасць мае сваю мову і традыцыі, і, адпаведна, рэлігійныя вераванні і абрады.
Як правіла, тэрмінам
“індуізм” абазначаюць сукупнас
Нягледзячы на гэта, індуізм
мае сваю ўласную спецыфіку, якая
вылучае яго сярод іншых
Да агульных падажэнняў індуізму адносяцца:
Індуізм грунтуецца на веры ў непарыўнасць касмічнага і індывідуальнага быцця. Ёсць тры асноўныя шляхі, якія вядуць да вызвалення:
Можна сказаць, што індуізм папулярызаваў брахманізм, надаў яму міфалагічную форму і стварыў новы пантэон, у якім ведысцкія багі выціснуты на перыферыю. На першы план выйшлі тры багі: Брахма, Вішну і Шыва. Кожны з іх увасабляе адну з касмічных сілаў: Брахма – створца свету, Вішну – яго захавальнік, Шыва – разбуральнік у канцы кожнага з касмічных цыклаў. Усе тры багі часта ўяўляліся разам : яны альбо стаялі побач, альбо іх целы быццам бы вырасталі адно з другога.
Брахма – бог стваральнік. Ён усходзіць да брахманістскага Брахмана-Абсалюту і з’яўляецца больш зразумелай для простых людзей яго мадыфікацыяй. Стварэнне ім свету разумеецца як трансфармацыя першапачатковага Адзінства Вышэйшай рэчаіснасці і Вечнасці ў шматлікасць і часовасць усяго, што адбываецца. Ягонае паходжанне ад абстрактнага Брахмана аказала ўплыў і на стаўленне да яго з боку асноўнай колькасці простых вернікаў. З пункту погляду індуізму, гэта – “далекі” бог, не прыстасаваны да патрэб штодзённага жыцця. Ва ўсёй Індыі яму прысвечана толькі два храмы. Выявы Брахмы сустракаюцца ў храмах іншых багоў, але яго самастойнага культу практычна не існуе. У асноўным шануюцца Вішну і Шыва, таму індуізм распадаецца на два асноўныя кірункі: вішнуізм і шываізм.
Вішну – цэнтральны бог індуісцкай трыады. Як бог – захавальнік свету, Вішна мае мяккі і міралюбівы характар, ён блізкі да людзей. З культам Вішну звязана канцэпцыя аватараў (“нісходжанняў”) – перыядычным з’яўленні Вішну ў свеце ў розных абліччах, каб дапамагчы людзям. Такіх аватар дзесяць. Найбольш вядомымі з іх з’яўляюцца восьмая і дзевятая – гэта, адпаведна, Крышна і Буда. Апошняя, дзесятая аватара Вішну – Кандзі (Вершнік на Белым Кані) –прыдзе ў канцы нашага свету і ўстановіць залаты век.
У шываізме ўсе тры функцыі багоў (стварэнне свету, яго захаванне і далейшае разбурэнне) прыпісваюцца аднаму Шыве. Ён шануецца і як стваральнік, і як захавальнік, і як разбуральнік. З аб’яднання гэтых супрацьлеглых функцый узнікае супярэчлівы вобраз Шывы яго шматаблічча. Шыва часта ўяўляецца ў позе ёга, які знаходзіцца ў стане глыбокай медытацыі. Ён сядзіць на скуры тыгра на адной з вяршынь Гімалаеў і моцай сваёй думкі падтрымлівае існаванне сусвету. У центры лба ў яго знаходзіцца трэцця вока, якое дазваляе Шыве ўбачыць тое, што звычайна схавана.
Але Шыва таксама -- агрэсіўны і дэманічны бог, які валодае надзвычайнай энергіяй. Выражэннем апошняй з’яўляецца вобраз Шывы, які танчыць. Танец Шывы ў розных формах сімвалізуе ўсе тры віда ягонай дзейнасці: стварэнне свету, захаванне яго з дапамогай моцнага рытму і разбурэнне.
Лічыцца, што ўся сіла і моц Шывы знаходзіцца не столькі ў ім самім, колькі колькі ў яго дахоўнай энергіі шакці. Шакці звязана ў Шыве з яго мужчынскай жыццястваральнай патэнцыяй. Лічылася, што ў момант аб’яднання Шывы з яго жаночай палавінай гэтая энергія шматразова ўзмацняецца. Звычайна Шыва шануецца ў выглядзе лінгама, які сімвалізуе мужчынскі палавы орган. Каменны слуп лінгама ў храмах заўсёды спалучаецца с аснаваннем у выглядзе кальца, якое сімвалізуе жаночы пачатак, ёні.
З цягам часу паняцце шакці стала разумецца не столькі як духоўная сіла і мужчынскіч патэнцыі самога Шывы, колькі як яго жаночы пачатак, увасоблены ў жонках Шывы, найбольш вядомымі з якіх з’яўляюцца Дурга і Калі.
Апроч вышэйназваных у індуізме існуе незлічоная колькасць іншых багоў. Індыйская паданне сцвярджае, што іх роўна 3 333 333, але гэта – умоўная лічба. У кожнай мясцовасці маюцца свае галоўныя і другарадныя багі. Увесь іх пантэон немагчыма не толькі апісаць, але і нават пералічыць: ён неабсяжны. Апроч багоў у яго ўваходзяць поўбогі, святыя, апякуны радоў, каст, сем’яў, дэманы, духі, прывіды.
Таксама для індуізму характэрна шанаванне жывёл, напрыклад, каровы, кобры, бычка, малпы. Гэта звязана, па-першае, з верай у перараджэнне і па-другое, з прыпісваннем гэтым жывёлам звышнатуральных якасцей.
Зараз індуізм ахоплівае 87% насельніцтва Індыі. Усе моманты жыцця большасці індыйцаў – нараджэнне, сталенне, уступленне ў шлюб, смерць -- звязаны з індуіскімі абрадамі. Важным элементам рэлігійнага жыцця з’яўляецца паломніцтва да храмаў і а таксама да свяшчэнных рэк Інда і Гангі.
3.1.4 СІКХІЗМ
Сікхізм -- самая маладая нацыянальная рэлігія Індыі. Яе назва паходзіць ад санскрытскага «шыш’я» -- вучань. Узнік у ХV ст. у Пенджабе – рэгіёне на паўночным захадзе Індыі. Сікхізм – рэлігія не Індыі ў цэлым, а перад усім пенджабцаў. Колькасць яго паслядоўнікаў – прыкладана 2 % насельніцтва краіны. Гэта больш, чым колькасць паслядоўнікаў джайнізму, але, у адрозненні ад апошняга, сікхізм распаўсюджаны перад усім у сельскай мясцовасці. У гарадах гэта рэлігія дробных і сярэдніх прадпрыймальнікаў, гандляроў, рамеснікаў і г.д.
Сікхізм узнік як вынік сінтэзу элементаў індуізму і ісламу. У ХІІ ст. пачалося заваеванне Індыі мусульманамі. У паўночнай частцы краіны стварыўся спачатку Дэлійскі султанат (у пачатку ХІІІ ст.) а потым (у пачатку ХVІ ст.) – імперыя Вялікіх Маголаў. Дзяржаўнай рэлігіяй у гэтых краінах зрабіўся іслам, які ўступіў ва ўзаемадзеянне з індуізмам.
Кіруючыя вярхі імперыі
Яго заснавальнікам быў гуру Нанак (1469-1538). Ён прапанаваў новае веравучэнне, цэнтрам якога стаў адзіны Бог, які не мае ніякага аблічча, фіксаванага імя, не валодае ніякімі якасцямі, але прабывае ўсюды і ва ўсім. З суфізму Нанак запазычыў ідэю аб тым, што Бог – гэта дабро і любоў і што трэба імкнуцца да зліцця з баством пад кіраўніцтвам настаўніка-гуру. Менавіта такім гуру для яго паслядоўнікаў і зрабіўся Нанак. Сікхі (сам гэты тэрмін перакладаецца як “вучні”, г.з. паслядоўнікі гуру Нанака) перш за ўсё падкрэслівалі роўнасць людзей перад Богам. У сікхізме адмаўляецца такая важная кампанента індыйскага грамадства як падзел на касты. Выступаючы супрацы каст і рытуалізму брахманаў, супраць аскетызму, за шырокі ўдзел мужчын і жанчын у актыўным жыцці, Нанак ў якасці сімвала адзінства вернікаў ўвёў практыку сумаснага прымання ежы прадстаўнікамі розных каст ў храмах, якія для мясцовага насельніцтва зрабіліся своеасаблівымі грамадскімі цэнтрамі, падобна мусульманскім мячэцям.
Мэтай жыцця ў сікхізме абвяшчалася зліццё з Богам пасля ланцуга перараджэнняў, пры якім боская і чалавечая сутнасць робяцца адзіным цэлым. Шлях дасягнення гэтага – любоў да Бога, але не за межамі звычайнага жыцця (праз манаства, аскетызм і г.д.) а менавіта ў ім: праз дом, сям’ю, дабрасумленную працоўную дзейнасць, напоўненыя любоўю да Бога. Такім чынам, сікхізм прапанаваў людзям новую сістэму каштоўнасцей – актыўнае жыццё, упартая праца, узаемадапамога, прынцып роўнасці ўсіх людзей. Веравучэнне сікхізму зафіксавана ў кнізе “Аді Грантх” (“Спрадвечная кніга”). Яна лічыцца свяшчэннай і яе першы асобнік знаходзіцца ў горадзе Амрытсар, у знакамітым Залатым Храме – асноўным месцы паломніцтва сікхаў.
Пропаведзь гуру Нанака
і ягоных пераемнікаў (усяго сікхі
прызнаюць дзесяць настаўнікаў-
З другой паловы ХVІ ст. узмацнілася супрацьстаянне пенджабскага сялянства, большую частку якога складалі сікхі, і мусульманскіх уладараў Індыі. На мяжы ХVІІ--ХVІІІ стстс. у Пенджабе адбылося антымусульманскае паўстанне пад сцягам сікхізму. Тады ж дзесяты гуру, Гавінд Сінгх, унёс шэраг зменаў у вучэнне сікхізму і арганізацыю суполкі. Было абвешчана, што вышэйшая духоўная ўлада пераходзіць ад гуру да суполкі найбольш адданых веры, гатовых загінуць за ея ў любую хвіліну – хальсе (“ордэну чыстых”). Тады ж было прынята рашэнне перарваць лінію жывых гуру, з гэтага часу іх ролю стаў выконваць містычны саюз свяшчэннай кнігі “Адзі Грантх” і хальсы. Рашэнні сходу сікхаў у прысутнасці “Адзі Грантх” былі абвешчаны аналагічнымі рашэнню гуру. З гэтага часу да імені сікха сталі дадаваць воінскі тытул “сінгх” (леў), а да імені жанчыны – “каур” (львіца). Такім чынам, быў узаконены ваеннізаваны характар суполкі сікхаў.
Тады ж быў выпрацаваны і асаблівы кодэкс паводзін сікхаў. Галоўнымі атрыбутамі сікхаў, якія і зараз вызначаюць іх знешні воблік з’яўляюцца так званыя “пяць К”. Яны абавязаны не стрыгчы валасы, вусы і бараду (кеш), валасы пад цюрбанам трэба абавязкова замацоўваць грэбнем (кангха), пры сабе трэба заўсёды мець меч альбо кінжал (кірпан), на правым запясці абавязкова павінен быць стальны альбо жалезны браслет (кара), усе сікхі павінны насіць кароткія скураныя шаравары (качха). Апроч таго, сікхі не павінны курыць, ужываць алкаголь і наркотыкі. Узмацненне сікхаў, ператварэнне іх у моцную і ваяўнічую рэлігійна-палітычную супольнасць прывяло да іх жорсткіх пераследаў.
На працягу ўсёй гісторыі свайго існавання прыхільнікі сікхізму змагаліся за незалежнасць Пенджабу – спачатку з маголамі, потым з аўганцамі і англічанамі, а пачынаючы з другой паловы ХХ ст., з цэнтральным урадам Індыі. У 1966 дзякуючы іх намаганням быў створаны штат Пенджаб. З гэтага часу сікхі сталі змагацца за стварэнне незалежнай сіксхай дзяржавы Халістан. Зараз праблема стварэння незалежнага сікскай дзяржавы ў Індыі не самая актуальная. На першы план выйшла праблема ўзаемаадносін паміж індусамі і мусульманамі.
Сікхізм – адна самых маладых рэлігій свету. На працягу стагоддзяў яна аказвала ўплыў на палітычныя працэсы не толькі ў Пенджабе але і ва ўсёй Індыі. Зараз гэты ўплыў працягвае ўзмацняцца.
3.2 РЭЛІГІІ КІТАЯ
Кітай уяўляе сабой старажытную
і своеасаблівую культуру. Вельмі
вялікую ролю тут іграла сацыяльная
этыка і адміністратыўная практыка
і мала надавалася ўвагі метафізічнам
разважанням і індывідуалістычн