Методыка выкладання беларускай мовы

Автор: Пользователь скрыл имя, 08 Января 2012 в 13:19, курсовая работа

Описание работы

Тэма “ Словаўтварэнне і марфеміка “ – адна з самых важных і складаных у курсе беларускай мовы. Вывучэнне яе мае і тэарэтычнае, і практычнае значэнне: дзеці ўсведамляюць марфалагічную структуру слова (словы складаюцца з асобных частак), вучацца аналізаваць (вызначаць састаўныя часткі слоў) і сінтэзаваць (утвараць словы пры дапамозе прыставак і суфіксаў), узбагачаць свой актыўны слоўнік.

Вывучэнне словаўтварэння мае вялікае значэнне пры выкладанні роднай мовы, гэтым і абумоўленны актуальнасць нашай тэмы.

Мэта даследавання: абагуліць, сістэматызаваць і развіць выпрацаваную ў методыцы беларускай мовы сістэму працы.

Задачы:
раскрыць навуковыя асновы выкладання методыкі вывучэння словаўтварэння;
выявіць сістэму вывучэння словаўтварэння, якая склалася ў цяперашні час;
вызначыць, як у праграмах і вучэбных дапаможніках па беларускай мове прадстаўлена словаўтварэнне;
прапанаваць новыя формы работы пры вывучэнні марфемнага складу і словаўтварэння.

А’ект: працэс развіцця марфемнага складу слова вучняў старэйшых класаў.

Содержание

УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………………3

ГЛАВА 1……………………………………………………………………………4
Навуковыя асновы методыкі вывучэння словаўтварэння…………………..4
Значэнне і задачы працы па вывучэнні словаўтварэнні……………………..10

ГЛАВА 2…………………………………………………………………………….12

2.1 Вывучэнне словаўтварэння ў вучэбнай праграме для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання…………………………………………12

2.2 Аналіз вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове для сярэдніх класаў…13

2.3 Традыцыйныя віды практыкаванняў пры вывучэнні словаўтварэння..…15

ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………………….25

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ………………………………………26

Работа содержит 1 файл

ЗМЕСТ.docx

— 56.51 Кб (Скачать)

      а) па-першае;

      б) перачытаць;

      в) прыдарожны;

      г) звышдалекі;

      д) нахлебнік.

    1. Падкрэсліце складаныя словы:

      а) сенажаць;

      б) падарожнік;

      в) наступланне;

      г) хлебароб;

      д) крэсла-качалка [17, с. 26, 28 - 29].

     Пералічаныя вышэй заданні адпавядаюць метадычным нормам і патрабаванням: пабудаваны на простым лексічным матэрыяле, зразумелым вычням. Пры добрай падрыхтоўке, не павінны вызваць у вучняў цяжкасці пры іх выкананні.

     Прааналізаваўшы заданні, якія ў сваёй практыцы выкарыстоўваюць  вопытныя настаўнікі, мы таксама паспрабавалі распрацаваць заданні па тэме “Склад слова і словаўтварэнне”. Пры  распрацоўцы ўлічвалася і цяжкасць лексічнага матэрыялу, і прастата фармуліроўкі задання.

  1. Вызначце, якія з дадзеных слоў утвораны прыставачным спосабам:

    а) наземны;

    б) пераднавагодні;

    в) непрыгожы;

    г) пралеска;

    д) адабраць;

    е) нядоля.

      2.  Укажыце, якія з дадзеных слоў утвораны суфіксальным спбсабам:

    а) прыпечак;

    б) шахматыст;

    в) чырвань;

    г) казляня;

    д) прыгожанькі;  

    е) зяленіва.

  1. Знайдзіце, якія з дадзеных слоў утвораны прыставачна-суфіксальным  

        спосабам:

    а) пралеска;

    б) ранішнік;

    в) прышкольны;

    г) вечарніца;

    д) настольны;   

    е) перадвячэрні. 

  1. Сярод складанаскарочаных слоў ў кожным радку знайдзіце «чацвёртае лішняе»:

    а) АН, ВПК, рыбгас, ВМФ;

    б) калгас, дзяржстрах, юннат, спецвопратка;

    в) БелТА, МАЗ, БелСЭ, БелАЗ; 

    г) медпункт, педінстытут, спецназ, райцэнтр. 

  1. Размяжуйце  словы па тыпах іх утварэння і  запішыце.

    Вушнік, дажджавік, дарожнік, красавік,  кадравік, паравік, помнік,  багач, барадач, лаўкач, насач, трубач, махнач, белакрылы, цёмна-сіні, двухпавярховы, малавядомы, штогод, першакласнік, аднаразовы, васьмігодка. 

  1. Выпішыце  спачатку складаныя словы, потым  – складанаскарочаныя.

    ААН, агракультура, Беліта, вадасховішча, глыбокаводны, краявід, маладушны, сельсавет, ЗША, МУС, сельскагаспадарчы.

  1. Зрабіць словаўтваральны разбор, у дужках пазначыць спосаб утварэння.

          Перадсвяточны, бязмежны, жыццевы, самалёт, МАЗ. 

Вывады  па другой главе

     Другая  глава  працы прысвечана аналізу  вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове для сярэдніх класаў і аналізу вучэбнай праграмы для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання.

       У працэсе даследавання былі вызначыны традыцыйныя формы работы па тэме “Марфеміка і словаўтварэнне”, якія апісаны ў другой главе і распрацаваны заданні па гэтай тэме, якія таксама змешчаны ў другой главе. 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

          У працэсе працы намі былі  вырашаны наступныя задачы: 

  1. раскрылі навуковыя асновы методыкі выкладання марфемікі і словаўтварэння;
  2. выявілі сістэму вывучэння словаўтварэння, якая склалася ў цяпершні час;
  3. вызначылі, як у праграмах і вучэбных дапаможніках па беларускай мове прадстаўлена словаўтварэнне;
  4. вызначылі традыцыйныя і прапанавалі новыя формы работы пры вывучэнні марфемнага складу слова і словаўтварэння.

     У працэсе даследвання мы вызначылі, што тэма словаўтварэння адна з вядучых  тэм. Вывучэнне і засваенне гэтай тэмы адыгрывае вялікую ролю ў агульным вывучэнні беларускай мовы. Таму вельмі важна, на якім ўзроўні гэта тэма засвоена.

     Прааналізавалі  артыкулы часопіса “Беларуская мова і літаратура”, дзе вылучылі заданні  па тэме даследавання. На аснове аналізу  прапанаваных настаўнікамі заданняў, распрацавалі свае. І адны, і другія павінны палегчыць засваенне  такой складанай тэмы, як “Марфеміка і словаўтварэнне”. 

                   

СПІС  ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

  1. Авласевич, М. А. Морфемный состав слова и словообразование :

         пособие для учителей / М. А.  Авласевич. – 3-е изд.,перераб.  и доп. –  

         Могилев : МГУ, 1999. – 144 с.

  1. Бардовіч, А. М. Будова слова. Марфемны і словаўтваральны аналізы /  А. М. Бардовіч // Роднае слова. – 1994. – № 7 –8. – С. 77 –80.
  2. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. У 2 ч. Ч.2 / В.П. Красней [і інш.]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2008. – 160 с.
  3. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання  / В.П. Красней,  Я.М. Лаўрэль, С.Р.Рачэўскі. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2009. – 304 с.
  4. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання /Г.М. Валочка,С.А.Язерская. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2009. – 256 с.
  5. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання /З.І. Бадзевіч,  І.М. Саматыя. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2009. – 272 с.
  6. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 9-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання  / Н.М.Гардзей, П.Л.Навіцкі, З.М.тамашэвіч ; пад рэд. Н.М.Гардзей.  – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2011. – 264 с.
  7. Бушыла,  Н.В. Урокі беларускай мовы ў 5 класе: вучэб.-метад. дапам. / Н.В. Бушыла ;  пад рэд. докт. пед. навук,  праф. М.Г. Яленскага. – Мінск : Пачатковая школа, 2008. – 192 с.
  8. Венгерская, А. Г.  Падагульнльны ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе / А.Г. Венгерская // Беларуская мова і літаратура. – 2010. – № 12. – С. 26 – 30.
  9. Вучэбная праграма для агульадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання па беларускай мове для 5-11 класаў – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. – 56 с.
  10. Жуковіч, М. В. Тэорыя і практыка выкарыстання тэставай тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры / М. В. Жуковіч // Беларуская мова і літаратура. – 2010. – № 8. – С.40 – 47.
  11. Куліковіч, У. І. Раенная алімпіяда школьнікаў па беларускай мове і літаратуры / У.І. Куліковіч // Беларуская мова і літаратура. – 2011. – № 7. – С. 37 – 43.
  12. Ляшчынская, В. А. Марфемны і словаўтваральны аналіз слова на ўроках беларускай мовы / В. А. Ляшчынская // Выкладанне беларускай мовы і літаратуры. – Мінск, 1983. – С. 46–57.
  13. Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы: задачы і практыкаванні / В. А. Ляшчынская. – Мінск : Вышэйш. шк., 1998. –  189 с.
  14. Марфемны склад слова і словаўтварэнне ў школе : метад. рэкам. для настаўнікаў бел. мовы / склад. В. А. Ляшчынская. – Гомель, 1982.– 46 с.
  15. Навумчык, М.І. Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры / М.І.Навумчык // Беларуская мова і літаратура. – 2011. – № 7. – С. 32 – 36.
  16. Пышко, Л. Л. Асноўныя спосабы ўтварэння слоў: прыставачны, суфіксальны, прыставачна-суфіксальны; складанне слоў і асноў / Л. Л. Пышко // Беларуская мова і літаратура. – 2010. – № 5. – С. 13 – 15.  
  17. Якімовіч, А.М. Спосабы ўтварэння слоў: прыставачны, суфіксальны, прыставачна-суфіксальны; складанне слоў і асноў / А. М. Якімовіч // Беларуская мова і літаратура. – 2011. – № 4. – С. 25 – 29.  
  18. Яленскі, М. Г. Методыка выкладання беларускай мовы : вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне выш. адукацыі / М. Г. Яленскі [ і інш.]; пад. рэд. М. Г. Яленскага. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2007. – 448 с.

Информация о работе Методыка выкладання беларускай мовы