Мифалагичныя интэрпрэтацыи у прасторы литаратурнай класики

Автор: Пользователь скрыл имя, 10 Января 2011 в 14:57, реферат

Описание работы

Агульным месцам навуковых прац стала сцверджанне, што адкрыцці адбываюцца на стыку навук. Інтэграцыйнасць, сапраўды, прыкмета часу. Цяперашняе літаратуразнаўства пачынае шчыльна інтэгравацца з найбольш блізкай да яго дысцыплінай – лінгвістыкай, а таксама псіхалогіяй, філасофіяй, гісторыяй і тэорыяй культуры. Ужо сёння немагчыма аналізаваць літаратурны твор без уліку шырокага культуралагічнага кантэксту. Такім кантэкстам з’яўляецца і міфалогія.

Работа содержит 1 файл

МІФАЛАГІЧНЫЯ ІНТЭРПРЭТАЦЫІ Ў ПРАСТОРЫ ЛІТАРАТУРНАЙ КЛАСІКІ.doc

— 86.50 Кб (Скачать)

      Далей па ходу развіцця дзеяння ў раздзеле аўтар нагнятае жахлівыя малюнкі, З  аповеду дзеда Данілы вынікае, што  раз у год па парку ходзяць  чорныя манахі, “нейкі носячы абраз”. Паданні пра прывіды манахаў можа быць звязана з гістарычнай падзеяй, калі ў 1625 г. у Нясвіжы ад мору загінула 50 чалавек, у тым ліку езуіцкія светары.

      Наступныя малюнкі яшчэ больш страшныя: “Звоны звоняць дзесь тут самі,  // Самі паляцца агні,  // За глыбокімі  равамі  // У паўночнай цішыні   // Чутны песні пахавання, // Там працэсіі ідуць, //  А ў труне ва ўсім убранні   Галаву чыюсь нясуць. //  І вось дзіва: галава, //  Як гамоняць тут, жыва”. Аповед пра галаву, магчыма, звязаны з пабудаваным яшчэ ў часы Мікалая Крыштофа гмахам “Пустэльніцтва” на паўднёвай ускраіне горада. Паводле апісання Уладзіслава Сыракомлі, у доме былі цёмныя пакоі з чорнымі мармуровымі камінамі, “над кожным з іх былі нейкія эмблемы: то крыж, то каліх, то мёртвая галава” (У. Сыракомля). З апісання вынікае, што дом ці капліца “Пустэльніцтва” належаў нейкаму, хутчэй за ўсё, таемнаму ордэну, можа быць, разэнкрэйцарам. Страх перад дзіўнымі абрадамі  шматлікіх сярэднявечных ордэнаў, якія яшчэ і актывізаваліся падчас Рэфармацыі, не мог не адбіцца ў народнай свядомасці, стаўшы асновай для легендаў. У прыватнасці, адсечаная жывая галава – эмблема вельмі распаўсюджаная ў эзатэрычнай  практыцы, у старажытных містэрыях, але, праўда, не славянскіх.

      Пасля аповеду пра такія жахі дзед Даніла вядзе Сымона ў самы гушчар парку, які фактычна ўжо пераходзіць у лес, і дае прыслухацца. Абодва чуюць удары сякеры. Дзед адзначае, што “сячэ не чалавек”, пры гэтым і “Парубак там няма  // І травы ніхто не топча”.

      Нябачны дрывасек – зноў-такі знак, які Даніла імкнецца зразумець і гэтаму ж  вучыць Сымона. Мудры дзед заклікае хлопца бачыць нябачнае ў бачным, вучыць, інакш кажучы, філасофіі свету: разгадваць у канкрэтнай форме факты нябачнай унутранай рэальнасці і ў той жа час захапляцца сродкамі, з дапамогай якіх Сусветны Розум нагадвае пра гэту рэальнасць.

      Працяглы  маналог Данілы пра знакі, на нашу думку, філасофская квінтэсэнцыя твора. У маляўнічай, ярка-вобразнай форме  тут выказваецца глыбока філасофская  і тэалагічная думка пра першаснасць  Логаса: “І не дарма ж на Палессі  // Чуў ад сталых я галоў, //  Што ў жыцці мы, як ў лесе - //  Пад уладай нейкіх слоў”. Для Данілы ўсё існуе ў выглядзе знакаў, якія неабходна ўмець прачытаць, для чаго і дадзены чалавеку розум.

      Дзіўныя падзеі ў замку князя як бы далучаюць  Сымона да іншай – Вышэйшай Рэальнасці, на фоне якой ужо зусім рэальна ўспрымаецца вылечванне Ганны, што з’яўляецца кульмінацыяй твора.

      У межах рамантычнай фактуры свайго стылю Я.Колас адкрывае чытачу Духоўны  Космас, што жыве паводле сваіх  законаў і ажыццяўляе свой сэнс у  адпаведнасці з прадвызначнай высокай, канцавой мэтай – гарманічным зліццём Неба і Зямлі, Духоўнага і Матэрыяльнага. У творы выразна адчуваецца, што мера ідэалу касмічнай гармоніі прад’яўляецца чалавечаму існаванню. 

Информация о работе Мифалагичныя интэрпрэтацыи у прасторы литаратурнай класики