Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Декабря 2011 в 20:02, курсовая работа
Ідэю размежавання мовы і маўлення, якую цяпер прызнаюць амаль усе лінгвісты, упершыню развіў вядомы швейцарскі лінгвіст Ф. дэ Сасюр. Ён вызначыў тры аб`екты лінгвістычных даследаванняў: мову як сацыяльную з`яву; маўленне як індывідуальную з`яву; моўную дзейнасць, якая адрознівае чалавека ад астатняга свету.
“ Адзiнае — нейкi мужык доўга цёрся каля абменнiка ранiцай. Адна супрацоўнiца выходзiла на двор, як ужо сцямнела. I нехта выйшаў з абменнiка, яны ледзь твар у твар не сутыкнулiся, — распавядае карэспандэнту "Звязды" адна з прадаўшчыц. — Але i калега мая ў той момант не скемiла зазiрнуць цi пагрукацца ў абменнiк, ён жа, здавалася тады, быў зачынены. А вечарам дзяўчынку знайшлi з перарэзаным горлам...”
“Напэўна, не захацела яна грошы проста так гэтаму нелюдзю аддаваць, — плача яшчэ адна касiрка "Абсалютбанка", калега Танi. — У лютым было здарэнне ў адным з гiпермаркетаў, скралi грошы з абменнiка, а павесiлi ўсё на касiрку, якая тады працавала.”
Такія словы, як “пацягнуць” (у сэнсе – выпіць), “скруцілі” (у сэнсе – арыштавалі), “павесілі”, “мужык” – адносяцца да размоўнага стылю, зніжанай лексікі, а вось аўтар так і перадаў іх, не замянаячы літаратурнымі, кніжнымі словамі.
Я лічу, што ў гэтай заметцы так рабіць можна, таму што, напішы журналіст у афіцыйна-дзелавым стылі, не было б такой блізкасці да людзей, якія гэта чытаюць. Журналіст піша для людзей і дзеля іх, таму прыбліжанасць пісьмовай мовы да вуснай, размоўнай - у гэтым выпадку дапушчальна.
Таксама ў гэтай заметцы можна ўбачыць аўтарскае “я”, адносіны да здарэння, якія журналіст паказвае выбарам моўных сродкаў:
“ Калi не прыглядацца пiльна, касiра за акенцам пабачыць складана — шкло нiбы затанiраванае. Але прыглядаюся i хапаюся за галаву — унутры абменнiка сцены запэцканыя крывёю. Жах.”
“Не хачу перашкаджаць працы следчых, але ўсё ж з надзеяй пытаюся: "Можа, затрымалi нелюдзя, якi ўчынiў такое злачынства?"
“Нiкога не бяромся абвiнавачваць — на ўсе пытаннi адкажа следства.”
Гэту заметку можна было напісаць у стылі афіцыйным, але аўтар выбраў мову больш простую, размоўную, выбраў экспрэсіўныя словы – усё гэта зрабіла заметку не сухой, а яркай і выразнай. Адсюль можна зрабіць вывад аб тым, што не заўсёды выкарыстанне зніжанай лексікі – гэта дрэнна ў журналістыцы, ёсць выпадкі, калі такая мова надае тэксту экспрэсіўнасць і эмацыянальнасць.
Зусім іншага стылю я знайшла інфармацыйную заметку таксама на старонках “Звязды”. “Ашчадны банк Расіі прыме ўдзел у рэалізацыі буйных інвестыцыйных праектаў Беларусі”, - чытаю я загаловак[7, с. 1]. Адразу зразумела, што ніякай эмацыянальнай афарбоўкі не сустрэну ў гэтым матэрыяле. Ён напісаны дакладна, часткова з ужываннем тэрміналогіі, з элементамі афіцыйна-дзелавога стылю:
“У цэлым бакi дамовiлiся па вялiкай праграме супрацоўнiцтва. Яго першая частка звязаная з праграмай развiцця набытага ў Беларусi банка. Плануецца, што ў блiжэйшы час будзе выпрацавана стратэгiя яго развiцця. Таксама чакаюцца сотнi мiльёнаў долараў прамых iнвестыцый у капiтал гэтага банка.”
“Герман Грэф падзякаваў беларускаму боку за тое, што перагаворны працэс прайшоў у рэкордна кароткiя тэрмiны — за 7 месяцаў змаглi дамовiцца па ўсiх пытаннях i падпiсаць пагадненне. Гэта лепшы паказчык эфектыўнасцi.”
Мы бачым, што заметка дзелавая, толькі канкрэтныя даныя, ніякай экспрэсіі. Прысутнічае тэрміналогія: “прамые iнвестыцыі”, “паказчык эфектыўнасці”, “капітал”, “стратэгія”, “таваравытворцы” і г.д.
Безумоўна, такі матэрыял больш цяжкі для ўспрымання простаму чытачу, які не мае эканамічнай адукацыі, але такія матэрыялы часта можна сустрэць на старонках газет і яны маюць права на існаванне.
У адным з нумароў “Звязды” я сустрэла матэрыял, у якім аўтар умела карыстаецца стылістыкай. Калі чытаеш матэрыял, то здаецца, што ты сам пабываў на месцы аўтара, сам адчуў яе пачуцці. Называецца ён “На свае вочы”[13, c. 4]. Журналістка Надзея Дрыла ў сваім артыкуле піша пра 80-гадовую жанчыну, якая так цудоўна і смачна пячэ пірагі, што, нават, калі я чытала матэрыял, мне вельмі захацелася пакаштаваць хоць адзін кавалачак яе пірага! Лід адразу мяне зацікавіў выбарам моўных сродкаў: “Першае знаёмства з Валянцiнай Канстанцiнаўнай адбылося на вяселлi былых аднагрупнiкаў. Менавiта там мне пашчасцiла пакаштаваць незвычайны каравай, зроблены яе рукамi. Хросная мацi нявесты расказала, што пякарскiх спраў майстрысе без малога 80 гадоў. Практычна 40 з iх яна радуе сваёй выпечкай увесь свет. Караваi бабы Валi ведаюць i Леанiд Якубовiч, i Аляксандр Аверкаў, i работнiкi Мiнскага трактарнага завода... У той жа дзень вырашыла абавязкова пазнаёмiцца з унiкальнай каравайшчыцай асабiста”.
Выбар такіх дзясловаў як “пашчасцiла”, “ радуе” – адразу настройваюць чытача на пазітыўны лад.
Далей Надзея Дрыла піша сваё інтэрв`ю з таленавітай жанчынай. Але інтэрв`ю – гэта гучна сказана, хутчэй, гэта простая размова дзвюх жанчын, таму што я разумею, як будучы журналіст, што хутчэй за ўсё пытанні журналістка загадзя не падрыхтавала, а задае пытанні толькі аб тым, чым цікавіцца сама і ў данны момант, судзіце самі:
"Прасцей, мусiць, пералiчыць месцы, дзе я не была", — смяецца Валянцiна Канстанцiнаўна.
— I як за мяжой успрымаюць вашу выпечку?
— Вось на вашых вясельных караваях вялiкая колькасць розных фiгурак: тут i мядзведзi, i вожыкi...
— А колькi ўсяго вясельных караваяў вы спяклi?
— А ўсё ж такi? Я чула, напрыклад, што вы вядучага праграмы "Контуры" зляпiлi з цеста.
— Няўжо вы ўсё гэта выпеклi? самi? — паказваю я на пяць вялiзных караваяў, якiя, паводле слоў Валянцiны Уласiк, з самага ранку чакаюць сваiх гаспадароў.
— Ды дзе там, дзетка. Гады ўжо не тыя. Не ведаю, што б рабiла без дачкi i ўнучак. Яны пераехалi ў Стоўбцы з Мiнска, калi я, пахаваўшы мужа, засталася адна. Ахвотна дапамагаюць выпякаць. Нават дзевяцiгадовая праўнучка Лерачка не сядзiць без працы. Лепiць свае караваi, дзе з пластылiну, дзе з цеста. Я ж не забараняю. Ды i на зяця нарадавацца не магу
Зразумела, што такое інтэрв`ю і пытанні, якія напісаны ў вольнай манеры не спадабаюцца некаторым чытачам. Можна сказаць, што ўсё вельмі проста, ніякай журналісцкай загадкі. Але я лічу, што гэта мае месца быць на старонках выдання, таму што простыя тэмы, простыя людзі цікавы чытачам. А выбар вольнай манеры размовы, выбар простых, нават гутарковых моўных адзінак – толькі пацвярджае прыбліжанасць аўтара да народа. І зразумела, што напісаны матэрыял дзеля яго.
Аднак знайшлося тое, што зусім не ўпісвалася ў кантэкст артыкула, і што, мабыць, трэбы было выкрэсліць з яго:
“Якраз у той дзень, калi я наведала спадарыню Уласiк, яе вырашыў праведаць i школьны сябар, якiя прыехаў з Санкт-Пецярбурга. Калi ён, спакойны i стрыманы, зайшоў у дом, то ўбачыў сваю знаёмую сярод караваяў i незнаёмых людзей.
Ён жа вельмi трапна прамовiў у адказ: "Як усiх перажэнiш, тады i будзеш хварэць..." Вяселляў Вам, Валянцiна Канстанцiнаўна, без канца i краю.”
Такое заканчэнне не зусім у тэму, а як сказалі бы даследчыкі – гэта адсутнасць журналісцкага стылю - завяршаць матэрыял пажаданнямі поспехаў, тым больш “без канца i краю”, тым больш жадаць 80-гадовай жанчыне “вяселляў”. Канешне, такі выбар моўных сродкаў для завяршэння матэрыялу не зусім падыходзіць. Журналіст павінен больш надзяляць увагі свайму стылю і выбару моўных сродкаў. Гэты матэрыял празмерна надзелены размоўнымі словамі і ад гэтага газетны стыль ператвараецца таксама ў размоўны, якім карыстаюцца тыя ж бабулі на кладачках, а не прафесійныя журналісты “Звязды”. Таму і кажуць даследчыкі і мовазнаўцы, што карыстацца прастамоўнымі словамі можна, але вельмі акуратна.
На старонках “Звязды” я прачытала крытычны артыкул Таццяны Салдаценкі пад назвай “Цар і бог, або Тыя, хто здзекуюцца з нормаў”[15,c. 2]. Мяне здзівіла, што амаль усе сказы ў артыкуле простыя ці няпоўныя. І гэта зроблена спецыяльна, каб пасля кожнай кропкі хвіліну падумаць пра прачытанае і ўвогуле задумацца над тымі пытаннямі, якія ставіць аўтар у сваім артыкуле:
“Два маладыя чалавекi ў метро гучна слухаюць музыку з мабiльнага тэлефона. Грае Лепс. Хлопцы, як водзiцца, апранутыя па апошняй модзе: выцертыя джынсы, вузкi нос чаравiкаў i чорная куртка з мехам. Спрабуюць падпяваць. Не атрымлiваецца. Тады бяруцца падтанцоўваць. Гэта лепш.
Я еду з кiно. Глядзела "Цара". Разам з сяброўкай. Мы нават не абмеркавалi карцiну. Моўчкi выйшлi з кiназалы, кiўком развiталiся i разышлiся ў розныя бакi. Проста хацелася памаўчаць. Перажыць у сабе, абмазгаваць... А тут гэты Лепс.
Неяк давялося мне выступаць на сцэне нашага раённага клуба. Прэзентавала сваю баладу са збiтым сюжэтам пра лебядзiную вернасць. Чытала са слязьмi на вачах. Зала таксама рыдала. Нават хлопцы-аднакласнiкi не стрымлiвалi эмоцый. I толькi мой каханы на галёрцы выдурняўся з сябрам. Я глядзела, як ён корчыў рожыцы, i ўжо плакала ад таго, што наканавана маiм пачуццям. Яны сышлi не хутка. Праз тры гады. Але пачалi сыходзiць у той самы момант.”
Стылістыка сапраўды цікавая, над кожным словам, дзякуючы частым кропкам, нібы спыняешся і задумваешся. Тэкст успрымаецца проста, няма цяжкасці ў разуменні слоў, усе яны зразумелыя. Таксама прысутнічаюць словы з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, размоўнага стылю: “падтанцоўваць”, “ выдурняўся”, “ рожыцы”, “ агеньчыкi”.
Гэты тэкст цалкам прапітаны эмоцыямі і пачуццямі журналісткі, таму і чытаеш яго не проста як інфармацыю, а як нейкі мастацкі твор, дзе пачуцці герояў перадаюцца і чытачу. Такія сказы, як: “Размаўлялi мы мала, усё больш вучылiся цалавацца. Мне здавалася, што ён разумее мяне без слоў. Я тады спрабавала пiсаць вершы. Здавалася, ён натхняў”, “Чытала са слязьмi на вачах”, “Я глядзела, як ён корчыў рожыцы, i ўжо плакала ад таго, што наканавана маiм пачуццям”. Кранае за душу – сапраўды. Удалае выкарыстанне стылістыкі таму дапамагае.
Сустрэла я ў “Звяздзе” матэрыял, які наогул не зразумела і не таму, што дрэнна разбіраюся ў эканоміцы (і гэта таксама), а таму, што там адны толькі абрывіятуры і ніякай расшыфроўкі ім няма. Заметка называецца “ПДВ на амбразуру”[ 11, c.1]. Адразу ў заголоўку абрэвіятура, але я падумала, што ў тэксце ўсё ж сустрэну, што значыць гэты ПДВ? Не, не сустрэла. Мабыць для кагосьці і зразумела, што гэта такое, але не для ўсіх. Таму некаторыя, чытаючы гэты матэрыял, увогуле не зразумелі яго сэнс. А ўся справа ў тым, што не пададзена значэнне абрывіятур ПДВ і ВУП. Журналістка Зоя Варанцова павінна была задумацца, калі пісала эканамічную заметку пра тое, што ёсць людзі, якія далёкі ад эканомікі і тым больш ад эканамічных абрывіятур. Яна павінна была даць значэнне іх у тэксце. Але гэтага не адбылося. І я бачу толькі такія сказы, якія мне нічога не далі ў разуменні гэтага матэрыялу:
“Сярод найбольш заўважных новаўвядзенняў — павелiчэнне стаўкi ПДВ з 18 да 20 працэнтаў. Яно стане своеасаблiвым кампенсатарам тых сродкаў, якiх пазбавiцца дзяржава пасля адмены асобных падаткаў i збораў (усяго па вынiках зробленых захадаў мяркуецца знiзiць падатковую нагрузку на эканомiку з 34,3 працэнта да ВУП у 2005 г. да 28,2 працэнта да ВУП у 2010 г.).
Звярстаны праект бюджэту прадугледжвае паступленне даходаў у суме 53 трлн рублёў i расходаванне 55,7 трлн рублёў (такiм чынам, гранiчны ўзровень дэфiцыту — 2,7 трлн рублёў, што складае 1,5 працэнта да ВУП)”.
Застаецца
толькі здагадвацца, аб чым тэкст. А
журналістка паказала сябе непрафесіяналам,
які не задумваецца пра сваіх
чытачоў. Кожны журналіст павінен
памятаць, што яго матэрыял будуць
чытаць людзі розных узростаў, розных
прафесій, таму матэрыял павінен быць
проста і лаканічна напісаны. А
тэрміны і тым больш
Хочацца
падвесці нейкі вынік пра стылістыку
беларускамоўнай “Звязды”. Я прывяла
прыклады розных тэкстаў: іншыя былі
напісаны проста і цікава, адны - не
зусім. Але, ўсё ж такі, уражанне пра
стылі і мову газеты ў мяне склаліся
прыемныя. Большая частка матэрыялаў
адпавядае прынцыпам
Мова і стыль у газеце
“Літаратура
і мастацтва”
Зразумела, што газета “Літаратура і мастацтва” – вузкаспецыяльная. Там не сустрэць матэрыялы на эканамічную і палітычную тэматыку, там пішуць пра ўсё, што датычыцца культуры. Мяне зацікавіла, якія моўныя сродкі выбіраюць журналісты “ЛіМ`а” для напісання таго ці іншага артыкула, якой стылістыкай яны карыстаюцца, наколькі іх тэксты адаптаваны для разумення простым чытачам, якія не маюць філалагічнай, увогуле гуманітарнай адукацыі?
Информация о работе Стылістычныя адметнасці мовы на старонках “Звязды”