Автор: Пользователь скрыл имя, 21 Ноября 2011 в 00:33, реферат
Актуальным для нашага часу з’яўляецца і становішча жанчыны ў свеце, яе ўзаемаадносіны з моцным полам. Такія пытанні разглядаліся на “З’ездзе батрачак і сялянак”. На гэтым з’ездзе прысутнічаў Кузьма Чорны і запісаў думкі такім чынам, што яго рэпартаж з такім жа поспехам мог бы быць надрукаваны і зараз, дастаткова толькі змяніць сацыяльныя статусы на больш сучасныя.
Уводзіны…………………………………………………………………3-5
I Кузьма Чорны. Асоба і грамадская дзейнасць………………………6-8
ІІ Публіцыстычная спадчына Кузьмы Чорнага: тэмы, асаблівасці:…………………………..……………………………………9
2.1. Сацыяльная праблематыка ў публіцыстыцы Кузьмы Чорнага ……10-14
2.2 Пытанне мовы, культуры і нацыянальнай самасвядомасці у публіцыстыцы Кузьмы Чорнага………………………………………….....15-23
2.3 Публіцыстыка Кузьмы Чорнага ў гады Вялікай Айчыннай вайны.......24-36
III Заключэнне………………………………………………………………..37-39
Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………………..……40
Дадатак I:Кароткія звесткі з біяграфіі Кузьмы Чорнага……………………....41-42
Што тычыцца сатыры (ў тым ліку і ваеннай), то тут прыроднае апісанне адыходзіць на далёкі план. Першае месца займае дзейнасць яркіх, адметных персанажаў, накшталт Жэні Палтаўскай, ці ката ў белай манішцы.
Да творчых набыткаў Кузьмы Чорнага ў ваенны час можна аднесці яго натуралістычнае апісанне. Магчыма, гэта тлумачыцца тымі ўражаннямі, якія адчуў на сваёй скуры сам аўтар:
“ Я быў разам з народам, бачыў яго пакуты, яго кроў, яго пакутнікаў. Па дарогах ад Мінска і да Смаленска я бачыў чатырохгадовых і васьмігадовых дзяцей, якія паднімалі ўгару замест рук акрываўленыя косці і крычалі: “мама”.Мы ўсе бачылі няшчасную маці, вялікую беларускую жанчыну, якая ў гэты самы момант на дарозе пад кулямі арыйскага прахвоста, напоўненага прагнасцю на нашіх касцях здабыць сабе ў Беларусі маёнтак. Я бачый дзесяцігадовых, дванаццацігадовых дзяцей, якія неслі на руках меншых, не могучы адарваць вачэй ад дарагога твару забітай маці.” Будзем адзінадушнымі і непахіснымі— (Кузьма Чорны — збор твораў у 6 тамах —Т 5. —С. —192-193 )
Арыгінальныя творы Кузьмы Чорнага з’яўляюцца найбольш выразнымі сярод каларытнай сатырычнай публіцыстыкі. Журналіст паўстае перад намі як летапісец жыцця, затым раскрываецца як стыліст і рэдактар і ў рэшце рэшт выяўляе ўвесь свой ваўнічы запал у сатыры ваеннага часу.
Аўтар не толькі шляхам лагічнай думкі вызначае дакладны час вызвалення ад нямецкіх захопнікаў, але і падсвядома дае свой прагноз на будучыя пакаленні. Час змяняеецца, а праблемы, якія ўпершыню ўзняў Кузьма Чорны, актуальныя і сёння. На рахунку Кузьмы Чорнага выдатнага сына беларускай зямлі не толькі геніяльныя творы, але і складаная праца па адраджэнні мовы і культуры.
Такім
чынам творчачць Кузьмы Чорнага
не страчвае сваёй актуальнасці. Наадварот,
з развіццём мастацкай, навуковай,
грамадскай свядомасці гэта актуальнасць
толькі ўзрастае. Сёння мы маем магчымасць
асэнсоўваць тыя аспекты
Як
здараецца вельмі часта, геніяў-прарокаў
слова могуць ацаніць толькі праз час,
калі іх прароцтвы пачынаюць здзяйсняцца.
Геніі ніколі не заслугоўваюць пашану
пры жыцці. Таму самы час аддаць доўг
слаўнаму публіцысту і рэдактару. Няма
лепшага сродку для гэтай мэты як спазнанне
пакінутых ім сакральных ведаў. Цяпер
гэта місія ўскладзена на нас. Нельга пакінуць
без увагі геніальнае, нельга не імнуцца
да шэдэўральнага мастацтва. Гэта самы
страшны грэх для журналіста
Спіс выкарыстанай літаратуры:
1) “Ад беларускага литаратурна-мастацкага згуртавання “Узвышша”// Узвышша. —1927. —№1. — С. 168— 170.
2) Адамовіч, А. М., Шлях да майстэрства. Мінск, 1958
3) Булацкі, Р.В. Сачанка, І.І., Кузьма Чорны публіцыст, БДУ, Мінск, 1972 —174с.
4) Пшыркоў. Ю, С., Беларуская савецкая проза. Мінск, 1960?
5) Сачанка І.І. Публіцыстыка беларускіх пісьменнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мн.. Выд-ва БДУ, 1977 . — 253 с.
6) Слука, А.Г., Беларуская журналістыка: вучэб. дапам. У 3 ч. Ч. 3/ А. Г. Слука. — Мінск: БДУ, 2009. — 399с.
7) “Узвышша” №1,№6, 1928, стар. 91-92
8) Цікоцкі. М, Практычная стылістыка беларускай мовы, ч. I. Мінск, 1962.
9) Чорны, К. Збор твораў: у 8 т. Т 8. Публіцыстыка 1923-1944. Дзённік. Летапіс жыцця і творчасці/ пад рэд. А. М. Адамовіча. — Мн.: Маст.літ., 1975.—608 с.
10) “Чырвоны
сейбіт”, №12, 1923
Дадатак I:Кароткія звесткі з біяграфіі Кузьмы Чорнага
Кузьма Чорны (сапраўднае імя Мікалай Раманоўскі ), нарадзіўся 24.06.1900 г. у маёнтку Боркі Слуцкага павета (цяпер Капыльскі раён Менскай вобласці) у сялянскай сям'і. Вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (1916-1919). У 1920-1922 гг. працаваў у валасным рэўкаме, у Слуцкім павятовым ваенкамаце, настаўнічаў. У 1923 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта (скончыў два курсы). У 1924-1928 гг. працаваў у газеце «Беларуская вёска». Сябра літаратурнага аб'яднання «Маладняк» (з 1923), старшыня «Узвышша» (1926-1931). У 1932-1937 гг. - галоўны літкансультант у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР. 14.10.1938 г. быў арыштаваны. Каля 8 месяцаў адседзеў у Менскай турме, а затым быў вызвалены. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Маскве, працаваў у газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1941-1944), часопісе «Беларусь». Вярнуўся ў Менск. Сябра СП СССР з 1934 г.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і партызанскім медалём. Памёр 22.11.1944 г.
У друку
пачаў выступаць з 1921 г. Аўтар
зборнікаў апавяданняў «
Выступаў і ў жанры драматургіі. Выйшлі п'есы «Бацькаўшчына» (1934, пастаўлена ў 1932), «Базылевічава сям'я» (1938), «Ірынка» (1947, пастаўлена ў 1941).
Пераклаў на беларускую мову аповесці А.Пушкіна «Трунар», «Станцыйны даглядчык», «Паненка-сялянка», «Дуброўскі», «Капітанская дачка» (у зборніку «А.Пушкін: Выбраныя творы», 1949), У.Караленкі «У благой кампаніі» (1930), П.Панчанка «Блакітныя эшалоны» (з Л.Калюгам, 1930), камедыю А.Астроўскага «Гарачае сэрца» (1937), аповесць Я.Гашака «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (ч. 4, 1931), а таксама п'есы для тэатра «Рэвізор» М.Гогаля, «Апошнія» і «Варвары» М.Горкага, «Позняе каханне» А.Астроўскага і інш.