Автор: Пользователь скрыл имя, 21 Ноября 2011 в 00:33, реферат
Актуальным для нашага часу з’яўляецца і становішча жанчыны ў свеце, яе ўзаемаадносіны з моцным полам. Такія пытанні разглядаліся на “З’ездзе батрачак і сялянак”. На гэтым з’ездзе прысутнічаў Кузьма Чорны і запісаў думкі такім чынам, што яго рэпартаж з такім жа поспехам мог бы быць надрукаваны і зараз, дастаткова толькі змяніць сацыяльныя статусы на больш сучасныя.
Уводзіны…………………………………………………………………3-5
I Кузьма Чорны. Асоба і грамадская дзейнасць………………………6-8
ІІ Публіцыстычная спадчына Кузьмы Чорнага: тэмы, асаблівасці:…………………………..……………………………………9
2.1. Сацыяльная праблематыка ў публіцыстыцы Кузьмы Чорнага ……10-14
2.2 Пытанне мовы, культуры і нацыянальнай самасвядомасці у публіцыстыцы Кузьмы Чорнага………………………………………….....15-23
2.3 Публіцыстыка Кузьмы Чорнага ў гады Вялікай Айчыннай вайны.......24-36
III Заключэнне………………………………………………………………..37-39
Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………………..……40
Дадатак I:Кароткія звесткі з біяграфіі Кузьмы Чорнага……………………....41-42
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Iнстытут журналістыкі
Факультэт
журналістыкі
Кафедра
гісторыі журналістыкі
Кузьма
Чорны — рэдактар
і журналіст
Курсавая праца
па гісторыі беларускай журналістыкі
навуковы кіраўнік –
Зубчонак
Наталля Анатольеўна
Мінск
2011
Змест
Уводзіны…………………………………………………………
I Кузьма Чорны. Асоба і грамадская дзейнасць………………………6-8
ІІ Публіцыстычная
спадчына Кузьмы Чорнага: тэмы, асаблівасці:…………………………..………………
2.1. Сацыяльная праблематыка ў публіцыстыцы Кузьмы Чорнага ……10-14
2.2 Пытанне
мовы, культуры і нацыянальнай
самасвядомасці у публіцыстыцы
Кузьмы Чорнага…………………………………………
2.3 Публіцыстыка Кузьмы Чорнага ў гады Вялікай Айчыннай вайны.......24-36
III Заключэнне……………………………………………………
Спіс
выкарыстанай літаратуры…………………………………………..……
Дадатак
I:Кароткія звесткі з біяграфіі Кузьмы
Чорнага……………………....41-42
Уводзіны
Публіцыстыка таленавітага беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага (Мікалая Карлавіча Раманоўскага) заслугоўвае таго, каб быць перачытанай і ацэненай з пункту гледжання сучаснага мастацтва “вострага слова”. Ёсць падставы меркаваць, што спадчына вядомага публіцыста, можа стаць узорам і для сучасных журналістаў. А тэмы, распрацаваныя ў свой час Кузьмой Чорным пасля пэўнай адаптацыі да часу лёгка могуць змешчаны на старонках сённяшніх выданняў.
Трэба адзначыць аўтарскую і рэдактарскую ініцыятыўнасць Кузьмы Чорнага, здольнасць арганізоўваць выдавецкую дзейнасць, працаваць за ідэю. Цікавымы з’яўляюцца творчыя падыходы і метады публіцыста да сваёй непасрэднай працы. Сам пісьменнік выказваўся, што “стварэнне найвялікшых сваёю сілаю вобразаў бальшавіцкай літаратуры — вось тая мэта, дзеля якое мы ёсць удзельнікі савецкага літаратурнага руху”. Гэта выказванне можна з лёгкасцю перанесці і на публіцыстыку, бо менавіта сіла вобразаў і псіхалагізм з’яўляюцца характэрнай рысай творчасці Кузьмы Чорнага.
Курсавая праца разлічана на тое, каб прывабіць ўвагу журналістаў і чытачоў да найвыдатнейшых прыкладаў публіцыстыкі аўтара, які аддаў жыццё на служэнне слову. Думаецца, што сучасным рэдактарам не пашкодзіць вопыт пастаяннай працы над словам, тым больш, што зусім нядаўна адбыліся пэўныя змены ў правапісе, і ў мове пачалі з’яўляцца новыя словы. У час Кузьмы Чорнага была такая ж сітуацыя, і ён адлюстраваў гэту тэндэнцыю ў сваім артыкуле “Наша мова дасягнула вялікага росквіту”. Як змагацца з наступствамі з’явы інтэрферэнцыі, і фармаваць прыгожую літаратурную мову таксама можна прачытаць ў вопытнага стыліста Кузьмы Чорнага, напрыклад ў артыкулах “Небеларуская мова ў беларускай літаратуры”, “Павысіць літаратурную тэхніку”.
Нельга застацца абыякавым да сацыяльнай тэматыкі Кузьмы Чорнага. Асаблівую ўвагу трэба надаць вобразнасці аўтара. Можна сказаць, што спраўдзіліся многія жаданні публіцыста, напрыклад аб’яднаць вёску і горад. Некалькі год таму гэта ідэя рэалізавалася ў дзяржаўнай праграме пабудовы аграгарадкоў, таму вельмі слушнымі могуць стаць артыкулы “ Вёска па новым шляху”, “У роднай глушы”, якія закранаюць усё тыя ж праблемы, якія існавалі амаль стагоддзе таму. Не лішнім будзе даведацца пра вопыт мінулага пакалення, не абавязкова пераймаць яго, галоўнае — не паўтараць памылак.
Актуальным для нашага часу з’яўляецца і становішча жанчыны ў свеце, яе ўзаемаадносіны з моцным полам. Такія пытанні разглядаліся на “З’ездзе батрачак і сялянак”. На гэтым з’ездзе прысутнічаў Кузьма Чорны і запісаў думкі такім чынам, што яго рэпартаж з такім жа поспехам мог бы быць надрукаваны і зараз, дастаткова толькі змяніць сацыяльныя статусы на больш сучасныя.
Можна сказаць, што беларуская культура і зараз знаходзіцца на стадыі свайго фарміраванння, і вельмі дарэчы было б перачытаць артыкулы прысвечаныя нацыянальнай культуры і самасвядомасці беларуса. Прычым не толькі за аўтарствам Кузьмы Чорнага, але і пад яго рэдактарскім наглядам. Асаблівую ўвагу трэба надаць часопісу “Ўзвышша”, старшыней рэдкалегіі якога з’яўляўся Кузьма Чорны. Менавіта гэта выданне вяло актыўную прапаганду нацыянальнай культуры беларусаў.
Хваля нізкапробнага гумару пахіснула аўтарытэт нашых сучасных СМІ. Таму, мяркуецца, што непараўнальныя ні з чым сатырычныя нататкі Кузьмы Чорнага маглі б стаць добрым прыкладам творчасці для сучасных аўтараў. Жанр фельетона — вялікае рэдкасць ў сучасным інфармацыйным патоку: на старонках дзяржаўных выданняў фактычна адсутнічае крытыка. Вядома, што менавіта яна садзейнічае паляпшэнню грамадскага становішча, і вырашэнню сацыяльных праблем.
Што
датычыцца ваеннай
Такім чынам актуальнасць даследавання публіцыстычнай спадчыны Кузьмы Чорнага не выклікае сумнення, бо дасведчанасць выдатнага мастака слова, рэдактара, настаўніка маладых пісьменнікаў, сёння можа ўзбагаціць школу нацыянальнага рэдагавання творчымі, самабытнамі прыёмамі працы з тэкстам, і стаць узорным прыкладам пры стварэнні псіхалагічных і вобразных артыкулаў, якіх не стае ў сучаснай журналістыцы.
Мэта: прааналізаваць змест і праблематыку публіцыстычных артыкулаў Кузьмы Чорнага
Для дасягнення гэтай мэты былі пастаўлены наступныя задачы:
I Кузьма Чорны. Асоба і грамадская дзейнасць
Нарадзіўся Мікалай Карлавіч Раманоўскі ( Кузьма Чорны) ў маёнтку Боркі Слуцкага павета Мінскай губерні. Затым пасля пераезду бацькоў вучыўся ў Цімкавічах, дзе зарэкамендаваў сябе добрым вучнем , затым скончыў Цімкаўскае народнае вучылішча. У 16 гадовым ўзросце паступіў ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, з прычыны наступлення палякаў. З лета 1920 (з прыходам Чырвонай Арміі) працаваў ў Цімкавіцкім валасным валасным рэўкоме, ў ваенным аддзеле.
Літаратурная дзейнасць таленавітага беларускага савецкага пісьменніка Кузьмы Чорнага (Мікалая Карлавіча Раманоўскага[1900-1944]) пачалася ў 20-я гады ХХ стагоддзя, пасля апублікавання ў “Савецкай Беларусі” апавядання “На граніцы”. Пасля публікацыі першых апавяданняў на старонках “ Савецкай Беларусі” тады яшчэ малады Кузьма Чорны ў маі 1924 года пераходзіць на пастаяннную работу ў газету “Беларуская вёска”( з той пары і да канца 1928 года ён з’яўляецца пастаянным яе супрацоўнікам вёска). Адначасова з працай атрымлівае адукацыю на літаратурным аддзяленні педагагічнага факультэта ў Мінскім ўніверсітэце.Тут ён добра вучыцца (1923-1925 гг.), а з-пад яго пяра выходзіць шмат апавяданняў, якія змяшчаюцца ў перыядычным друку. Літаратурны заробак так-сяк падкарміў цімкаўца, бо стыпендыі ён не атрымліваў. Даводзілася нават ноччу са студэнтамі разгружаць вагоны. Праз хваробу лёгкіх адвучыўся там толькі 2 гады. У сакавіку 24 года “Маладняк” рыхтуе да друку зборнік прозы К. Чорнага, а ў красавіку публіцыст ўступае ў рады маладнякоўцаў. Страсны барацьбіт за шчасце народа, за справядлівасць і гуманізм, К. Чорны праз часопіс і газету актыўна ўмешваецца ў жыццё. Ён піша карэспандэнцыі, артыкулы, фельетоны, нарысы, дае інтэрв’ю. Як і многія іншыя савецкія пісьменнікі Чорны разумеў: каб пераадолець схематызм у паказе новых людзей, авалодаць майстэрствам маляваць іх ва ўсёй жыццёвай складанасці і мнагастайнасці, неабходна вучыцца ў класікаў, прайсці школу псіхалагізму. Праблема «жывога чалавека», што захапляла Чорнага ў сярэдзіне 20-х гг., з'яўляецца толькі адной з праяў больш важнай праблемы, якую вырашала ўся савецкая літаратура, – праблемы творчага метаду. У гэты час выдаеецца шмат апавяданняў, нарысаў.
Кузьма Чорны не застаўся ўбаку ад рабселькораўскага руху. У маі 1924 года ў газеце “Беларуская вёска” і акрамя іншай працы ён пачынае ўзначальваць і аддзел “Паштовая скрынка”. Кузьма Чорны выступае не толькі як дарадчык вялікай арміі вясковых карэспандэнтаў, але і тэарэтыкам партыйнай публіцыстыкі, палымяным носьбітам ідэй Камуністычнай партыі ў рады селькораў. Публіцыст даваў шматгранныя парады пачаткоўцам, заклікаў да высокай грамадзянскай адказнасці пры стварэнні матэрыялу.
У
маі 1926 г. К. Чорны разам з іншымі
беларускімі пісьменнікамі
Як і многія іншыя савецкія пісьменнікі Чорны разумеў: каб пераадолець схематызм у паказе новых людзей, авалодаць майстэрствам маляваць іх ва ўсёй жыццёвай складанасці і мнагастайнасці, неабходна вучыцца ў класікаў, прайсці школу псіхалагізму. Праблема «жывога чалавека», што захапляла Чорнага ў сярэдзіне 20-х гг., з'яўляецца толькі адной з праяў больш важнай праблемы, якую вырашала ўся савецкая літаратура, – праблемы творчага метаду.
У канцы 1928 года Кузьма Чорны пакідае працу ў “Беларускай вёсцы”
У маі 1926 г. К. Чорны разам з іншымі беларускімі пісьменнікамі выйшаў з «Маладняка», ідэйныя і эстэтычныя ўстаноўкі якога перасталі яго задавальняць, і стаў адным з арганізатараў «Узвышша” і яго уваходзіў ў склад рэдкалегіі на пасадзе старшыні. У 1931 Кузьма Чорны ў складзе дэлегацыі прадстаўляў Радзіму на тыдні Савецкай Беларусі ў Маскве. У тым жа годзе было падпісана пастанова аб роспуску літаратурнага аб’яднання “Ўзвышша”. 1932 год стаў вызначальным для літаратуры К. Чорнага.У гэты ж час пісьменнік ўвайшоў у дэлегацыю Аргкамітэта Усесаюзнага Саюза савецкіх пісьменнікаў. Увайшоў у склад рэдкалегіі часопіса “Полымя рэвалюцыі”. У тым жа годзе БДТ-1 ставіць п’есу К. Чорнага “Бацькаўшчына”, за гэты раман і п’есу атрымаў прэмію наркамассверы БССР, якія была абвешчаны лепшымі літаратурна-мастацкімі творамі, прысвечанымі 15-годдзю кастрычніка. Кузьма Чорны займаецца пытаннямі драматургіі, мовы. Гэты перыяд дае такія артыкулы як “Творчая ўдача тэатра” і іншыя. У маі 1941 года атрымаў прэмію за п’есу “Ірынка”, якая атрымала вельмі шмат увагі ў чытацкім і тэатральным коле..
Кузьма Чорны адразу рэагуе на наступленнне нямецкіх заваёўнікаў у агітплакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну”. У другой палове студзеня 1942 прыехаў у Маскву і пачаў працаваць ў рэдакцыі “Савецкая Беларусь”. Выдавецтва “Савецкая Беларусь” выдала кніжку фельетонаў К. Чорнага “Кат ў белай манішцы”, якая была перапраўлена праз лінію фронту да партызан. Пасля смерці Янкі Купалы ў 1942 годзе, Кузьма Чорны друкуе яго біяграфію. Адначасова ў “Савецкай Беларусі” і “ Полымі”, газеце-плакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну” выходзяць памфлеты, артыкулы накіраваныя на падтрымку баявога духу вайскоўцаў. Сам Кузьма Чорны ў гэты час моцна хварэе і займаецца напісаннем “Дзенніка”, дзе шчыра радуецца таму, што хутка будзе канчатковае вызвалення Беларусі. З апошніх сіл ён выводзіць 22 лістапада 1944 года “Божа, напішы за мяне мае раманы, хіба так маліцца, ці што?” Гэта былі апошнія словы таленавітага пісьменніка. У гэты дзень яго не стала.