Кузьма Чорны — рэдактар і журналіст

Автор: Пользователь скрыл имя, 21 Ноября 2011 в 00:33, реферат

Описание работы

Актуальным для нашага часу з’яўляецца і становішча жанчыны ў свеце, яе ўзаемаадносіны з моцным полам. Такія пытанні разглядаліся на “З’ездзе батрачак і сялянак”. На гэтым з’ездзе прысутнічаў Кузьма Чорны і запісаў думкі такім чынам, што яго рэпартаж з такім жа поспехам мог бы быць надрукаваны і зараз, дастаткова толькі змяніць сацыяльныя статусы на больш сучасныя.

Содержание

Уводзіны…………………………………………………………………3-5
I Кузьма Чорны. Асоба і грамадская дзейнасць………………………6-8
ІІ Публіцыстычная спадчына Кузьмы Чорнага: тэмы, асаблівасці:…………………………..……………………………………9
2.1. Сацыяльная праблематыка ў публіцыстыцы Кузьмы Чорнага ……10-14
2.2 Пытанне мовы, культуры і нацыянальнай самасвядомасці у публіцыстыцы Кузьмы Чорнага………………………………………….....15-23
2.3 Публіцыстыка Кузьмы Чорнага ў гады Вялікай Айчыннай вайны.......24-36
III Заключэнне………………………………………………………………..37-39
Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………………..……40
Дадатак I:Кароткія звесткі з біяграфіі Кузьмы Чорнага……………………....41-42

Работа содержит 1 файл

ВСЕ!!!!.docx

— 80.98 Кб (Скачать)

     Вядома, што падчас працы ў “Беларускай  вёсцы” Кузьма Чорны штодзённа праводзіў работу сярод селькораў з мэтай павышэння іх мастацкага ўзроўню, шчыра і даходліва тлумачыў пачаткоўцам, што іх пяро павінна быць заўсёды вострым… Пісьменнік змагаўся за ўжыванне як у літаратурных творах, так і на газетным лісце простай, шырокадаступнай і зразумелай для народа мовы. “ Трэба каб журналісты вывучылі хоць, нарэшце, як мае быць беларускую мову

Трэба: 1)  перагледзець жаргонныя  словы, тэрміны, звароты, сказы і 

2) навучыць непісьменных  працаўнікоў мове, а не  зніжаць  мову да іхняга  невуцтва. Пісьменнасць  моўная  трэба  каб вымагалася  ад журналіста  гэтак, як вымагаецца  пісьменнасць палітычная. Праз газету ідзе  палітыка ў масы, і часам з прычыны  няўдалага ці непічьменнага  слова яна даходзіць  да  мас вывернутаю  на левы бок.” “(Публіцыстычныя нататкі” Чорны, К. Збор твораў: у 8 т. Т 8. Публіцыстыка 1923-1944. Дзённік. Летапіс жыцця і творчасці/ пад рэд. А. М. Адамовіча. — Мн.: Маст.літ., 1975.—С. 110) 

     У названым вышэй артыкуле Кузьма Чорны добра папярэджвае, што “не трэба апраўдаваць тае бяздзейнасці, што яшчэ тут пануе”, таму  што гэта “нялёгкая справа”. Публіцыст разумее, што за адсутнасцю дастатковай літаратуры моладзь вучыцца грамаце і літаратурнай мове менавіта праз газеты. Таму, каб у будучым развіваць культуру, фундамент трэба закладваць цяпер. Інакш ў будучым чакае страшнейшая непісьменнасць і страта ўсіх нацыянальных набыткаў:

      “Нішто  не бывае гэтакім  прыкрым ў літаратурным творы, ва ўсякім друкаваным слове, як фальш, непісьменная сухая штучнасць. Неахайнасць таго майстра, з рук якога выходзіць гэтакае дабро, яшчэ больш павялічвае гэтую прыкрасць. Часам жа гэта мінае межы адной толькі прыкрасці і набывае характар страшнейшы” Публіцыстычныя нататкі” Чорны, К. Збор твораў: у 8 т. Т 8. Публіцыстыка 1923-1944. Дзённік. Летапіс жыцця і творчасці/ пад рэд. А. М. Адамовіча. — Мн.: Маст.літ., 1975.—С. 107) 

     Прынцыпова  ставіўся Кузьма Чорны да тых рабселькораў «Беларускай вёскі», якія ўдзялялі мала ўвагі да стылю і мовы сваіх твораў. Доказам строгіх адносін да селькораў могуць  быць некаторыя пісьмы. Так, напрыклад селькору Гур’еву К.Чорны пісаў:

     “Верш слабы. Да друку не падыходзіць. Пішыце лепш карэспандэнцыі. Па-першае забіта тэма, аб чым вы пішаце.  А па-другое, вы вершам закляйміце тое, аб чым пішаце.

     А дзеля таго, каб  пісаць вершы, трэба  добра ведаць тэхніку  складання вершаў. Чытайце  вершы  маладнякоўцаў, якія друкуюцца ў часопісах  “Беларускі піонэр”, “Маладняк” і іншых” ( Булацкі, Р.В. Сачанка, І.І., Кузьма Чорны публіцыст, БДУ, Мінск, 1972 — С—46.)

      Грамадская  важкасць барацьбы К. Чорнага супраць  стылёвага і моўнага штукарства, за даходлівасць выказвання думкі журналістамі на газетным лісце выяўляецца ў тым, што пісьменнік уважліва сачыў за тэматыкай і зместам партыйных і савецкіх газет. Прыкладаў, дзе Кузьма выкрывае стылёвыя моўныя недахопы асобных газетных артыкулаў, можна прывесці шмат. Гэтай тэматыцы К. Чорны прысвяціў звыш дзесятка сваіх артыкулаў: «Не пішы чорт ведае як», «Рэдакцыйны госць», «Публіцыстычныя нататкі», «Нашто такая непісьменнаець» і іншыя. Чорны жорстка крытукуе пісак, якія хочуць праз свае тэксты паказаць сваё ўладу, і адпомсціць сваім ворагам, і затым адракаюцца. Такіх лёгкавераў выкрывае Кузьма Чорны ў сваім артыкуле “Рэдакцыйны госць”.(Чорны, К. Збор твораў: у 8 т. Т 8. Публіцыстыка 1923-1944. Дзённік. Летапіс жыцця і творчасці/ пад рэд. А. М. Адамовіча. — Мн.: Маст.літ., 1975. — С 60—61.)

      “—  Калі вы яшчэ не надрукавалі таго, што я вам пазаўчора падаў, дык не друкуйце — там выйшла памылка, а я от новыя факты сабраў”

     “Праз тыдзень ён ізноў  зайшоў ў рэдакцыю і заявіў, што хоча быць селькорам. Папрасіў тых ранейшых допісаў  не друкаваць, а падаў  новы… А яшчэ праз тыдзень ён прынёс верш, у якім гаварылася аб ўсім раней пісаным  — аб самагонцы, евангілістах і старшыні — адразу.

     І цяпер пачалася бяда — ён кожны амаль дзень заходзіў ў рэдакцыю сварыцца, чаму не друкуецца яго верш. Абяцаў нават прынесці нейкі прыгавор з подпісамі зрамадзян усяе вёскі… Што ён рабіў ў горадзе — хто яго ведае.

       Праз нейкі час  на яго пасыпаліся  ў рэдакцыю карэспандэнцыі, што ён пасек  лес, а старшыні  заявіў, што лес  гэты мясцовага  значэння і калі  што —дык памятай! Я селькор!..

     Пасля гэтага ён недзе знік і больш не прыходзіў.”

     Кузьма  Чорны  растлумачвае свае крытэрыі да публіцыстыкі, і гаворыць пра  тое, што рэдактар не павінен перапісваць  матэрыял за  аўтара:

     “Даведаўшыся, што такі твор не выдрукаваны, аўтар  пачынае вельмі крыўдзіцца на рэдакцыю, даводзячы, што той факт, пра які напісана ў яго літаратурным допісе, ёсць “факт жыццёвы”; пры гэтым аўтар ускладае на рэдакцыю абавязкі зусім перакройваць  і перапісвацьяго твор, зусім змяняць яго. Гэта значыць — аўтар дасць тэму, а рэдакцыя павінна сама,  паводле гэтай тэмы, напісаць аўтару, за яго подпісам, апавяданне.” Літаратурныя творы прозай вясковых аўтараў” Чорны, К. Збор твораў: у 8 т. Т 8. Публіцыстыка 1923-1944. Дзённік. Летапіс жыцця і творчасці/ пад рэд. А. М. Адамовіча. — Мн.: Маст.літ., 1975. — С 62.

     Пісьменнік  не толькі рашуча выступаў супраць моўнай «штучнасці», выкарыстання слова на газетным лісце як пасіўнай формы арганізацыі зместу, але і патрабавальна ставіўся ў гэтых адносінах да сябе. Аб гэтым сведчаць выказванні многіх пісьменнікаў і літаратураведаў:

     Ю. Пшыркоў пісаў «асабліва нецерпялівы да моўнай неахайнасці быў Кузьма Чорны. У сваіх выступленнях ён заўсёды ўказваў, што найбольш агідным у літаратурным творы з'яўляецца штучнасць і непісьменнасць» ( Пшыркоў. Ю, С., Беларуская    савецкая    проза.    Мінск,  1960).

     А. Адамовіч зазначае, што «К. Чорны ўмее перадаць самую глыбокую думку з сапраўды мастацкай прастатой. Народная, жывая мова, яе каларытная фразеалогія з'яўляецца асноўнай крыніцай моўных сродкаў пісьменніка.

Арыентуючыся  на фразеалогію народнай мовы, К. Чорны ўмеў дабіцца таго, што  пры ўсёй філасафічнасці стылю пісьменніка  мова яго не здаецца  кніжнай. Будучы мовай  літаратурна апрацаванай, яна зберагла багацце  сокаў бытавой  народнай мовы»  ( Адамовіч, А. М., Шлях да майстэрства. Мінск, 1958).

     М. Цікоцкі, разглядаў творчасць публіцыста з боку стылістыкі: «Кузьма Чорны, выдатны стыліст... прад'яўляў высокія патрабаванні да мовы літаратурных твораў, звяртаў вялікую ўвагу на своеасаблівасці стылю аўтарскай  размовы  і  мовы  персанажаў» ( Цікоцкі. М, Практычная  стылістыка  беларускай  мовы,  ч.   I. Мінск, 1962).

     У  нарысах “На Беларусі” і “Дзесяць год” Кузьма Чорны выкарыстоўвае  метад супастаўлення, каб наглядна  паказаць культурныя дасягненні беларускага  народа за апошнія дзесяць год. Аўтар  падбірае факты такім чынам, што  ў чытача складваецца ўражанне, што  Беларусь не забітая і гаротная, а вельмі перспектыўная “індустрыяльна-калгасная  дзяржава”. Кузьма Чорны выкарыстоўвае  метад супастаўлення, каб наглядна  паказаць дасягненні беларускага народа за апошнія дзесяць год. “За гэты кароткі час, — падкрэслівае аўтар, — Беларусь, тая краіна, якая доўгія вякі цярпела падвойную няволю — і сацыяльную і нацыянальную, якая не мела нават права называцца сваім іменем Беларусі — цяпер гэтая краіна стварыла сваю Акадэмію навук. Беларуская культура вырасла гэдак, што ў працэсе свайго далейшага развіцця надышла да вышэйшага афармлення” (“Чырвоны сейбіт”, №12, 1923) К.Чорны паказвае агульны рост самасвядомасці народа, культуры рэспублікі, звяртаецца да літаратараў, журналістаў, каб яны з прынцыповай адказнасцю падыходзілі да адлюстравання сацыяльных змен у грамадстве, заклікае разумець літаратуру, як “жыццёбудаўніцтва”.  Кузьма Чорны  вызначае неабходнасць пісаць пра дзень сённешні, адлюстроўваць праблемы і перспектывы сённяшняга дня:“ Бо наш сённяшні дзень, — зазначае К. Чорны, — мае за сабою сваё мінулае і выразна ставіць задачы заўтрашняга. Таму і літаратура, і тэатр не павінны “ адбіваць эпоху”… а тварыць эпоху і вырашаць праблемы. Толькі такім чынам будзе сапраўды “жыццёбудаўніцтвам” ” ( “Узвышша” №6, 1928, стар. 91-92).

     Працягвае тэатральную тэму як адну з самых важных ў сферы культуры ў артыкуле “Творчая ўдача тэатра” (Чорны, К. Збор твораў: у 8 т. Т 8. Публіцыстыка 1923-1944. Дзённік. Летапіс жыцця і творчасці/ пад рэд. А. М. Адамовіча. — Мн.: Маст.літ., 1975. — С 280—283).

       “ Крамлёўскія куранты” ў Віцебскім драматычным тэатры вельмі цікавы спектакль. Гэта адзін з тых яркіх спектакляў, дзе раскрываюцца вялікія творчыя магчымасці тэатра”

     Але галоўным ў творчасці Кузьмы Чорнага, прысвечанай пытанням мовы, культуры і нацыянальнай самасвядомасці з’яўляецца тое, што аўтар не быў галаслоўным. Ён, як літаратар лепш за ўсіх ведае самыя вострыя праблемы культуры, і лепш за ўсіх ведае пра яе сілу, а “ сіла  беларускай савецкай культуры ў яе інтэрнацыяналізме. Факты нашай  культуры ёсць здабыткі культуры агульнапралетарскай, агульначаавечай.

     Мы  савецкія літаратары, ідзем шляхам вялікіх тэм, вялікіх праблем, вялікіх  пытанняў, вялікіх магчымасцей і  перспектыў. Ніколі літаратары не мелі  такіх перспектыў у сваёй працы. Нашы кнігі , нашы тэатральныя паказы ўжо ёсць вялікі здабытак культуры. І сваю работу мы павінны паглыбіць,каб бесперапынна  тварыць усё новыя каштоўнасці бальшавіцкай інтэрнацыянальнай культуры.” Сіла нашай культуры — у інтэрнацыяналізме” (Чорны, К. Збор твораў: у 8 т. Т 8. Публіцыстыка 1923-1944. Дзённік. Летапіс жыцця і творчасці/ пад рэд. А. М. Адамовіча. — Мн.: Маст.літ., 1975. — С 280—283).

     Публіцыст шчыра верыў ў свае ідэі, і стараўся рэалізавацца не толькі як літаратар, і публіцыст, ён даваў слушныя  парады пачаткоўцам, змагаўся за  чысціню  мовы.  Кузьма Чорны разумеў, што  “самае важнае для работніка літаратуры і драматургіі, гэта аўладанне тэхнікай свае справы. Бо задача нашае літаратуры і тэатра ёсць: праводзіць ў жыццё вялікія ідэі сацыялізма, будаваць сацыялізм. Гэтую вялікую задачу вялікай ідэйнай вышыні і мець не меншую дасканаласць фармальную.

     Я буду шчаслівы, калі ў маіх новых работах  ёсць адзнакі працы  ў гэтым накірунку. Закончыў я раман  “Трыццаць год” і п’есу “Наталля Паўлоўская” (назва  п’есы ўмоўная). Працую над п’есай  “Замілаванне і нянавісць”.

     На  падставе цытат, выбраных з артыкулаў  Кузьмы Чорнага, якія закранаюць беларускую культуру, можна сцвярджаць, што  аўтар прымаў непасрэдны ўдзел ў  развіцці  мовы, культуры і нацыянальнай самасвядомасці, і самым яскравым прыкладам гэтай працы з’яўляецца яго рэдактарская дзейнасць ў  часопісе “Узвышша”. На старонках  гэтага выдання папулерызавалася беларуская культура, літаратура, як самая адметная і самабытная.  Самым лепшым доказам  для сцверджання можна лічыць “Статут Беларускага літаратурна-мастацкага згуртаваньня “УЗВЫШША””, які быў зацверджаны ад 3 сьнежня 1926 г. Трэба адзначыць, што статус мае прынцыповае значэнне, у часопісе ёсць звесткі пра тое, што “…статут гэты зацьвярждаецца. Нам. Наркамунутрспраў БССР. Кроль. Cакратар Наркамунутрспраў БССР (М. П.) № 15152)

     Некаторыя вытрымкі са Статута:

     “Мэта і заданні: “Беларускае літаратурна-мастацкае згуртаваньне “ Узвышша” мае на мэце разьвіцьцё беларускай пролетарскай літаратуры на падставе прынцыпаў, якія вызначаны ў рэзолюцыі ЦК Усе КП(б) за 1 ліпня 1925 г. “аб палітыцы партыі ў галіне мастацкай літаратуры”конкрэтна ставячы перад сабою наступныя заданьнні: а) творча-мастацкая праца і б) крытычна-дасьледчая”.

     Чыннасць: Для дасягненьня вышэйпададзенай мэты згуртаваньне:

     а) рэалізуе сваю творчасць шляхам выданьня зборнікаў паасобных аўтараў як на сродкі згуртаваньня, так і цераз выдавецтвы на тэрыторыі Саюзу ССР;

     б) выдае кругабежную часопісь літаратуры, мастацтва і крытыкі пад назваю “Узвышша”, удзел у якой могуць браць і не сябры згуртаваньня;

     Увага. Асаблівая ўвага зьвяртаецца на вылучэнне новых творча-мастацкіх сіл з работніка-сялянскіх мас і на дапамогу ў разьвіцьці іх здольнасьцяй шляхам перапіскі як беспасрэдна, так і праз часопісь.

     в) наладжвае літаратурна мастацкія вечары, публічныя справаздачы аб творчасці сяброў згуртаваньня, а таксама дыспуты аб сучасным становішчы і выддалях разьвіцьця беларускае пролетарскае літаратуры наогул;

     г) організуе пад кіраўніцтвам органаў комуністычнае партыі сярод сваіх сяброў сэмінарыі па вывучэньню марксызму і ленінізму таксама тэорыі і практыкі мастацтва як пасобных сяброў, так і зацікаўленых спэцыялістых;

     д) організуе выстаўкі, кніжніцы;

     ж) наладжвае дасьледчыя паездкі і экскурсіі сваіх сяброў у межах БССР і па-за межы, а таксама робіць усё іншае, непрадуглелданае статутам, але зьвязанае з працаю згуртаваньня паводле папярэдніх артыкулаў.

       Кузьма Чорны сам  дастаткова  аб’ектыўна вызначае сваю ролю  ў працэсе развіцця мовы, культуры  і нацыянальнай самасвядомасці  ў “Аўтабіяграфіі”:

     “ …заняўся  журнальнай работай, займаюся ёю і  па сённяшні дзень, працуючы ў рэдакцыі газеты. Апроч рамана і аповесці, займаюся  цяпер драматургіяй, дзе імкнуся даць жывых людзей, як самае важнае, што  жыве і дзейнічае  сярод падзей на свеце… Праблема жывога чалавека займае мяне ўвесь  час. Гэта фактычнае  наватарства ў  беларускай літаратуры прымушае шукаць новых  формаў, працаваць  над імі.  У гэтых  маіх імкненнях, якіх ў Мінску некаторыя  асобы не хочуць разумець, падтрымалі мяне ідэі  нашай сучаснай  культурнай рэвалюцыі. Літаратурнае аб’яднанне “Ўзвышша”, да  якога  я належу, якраз  і змагаецца за літаратурны сталічны Мінск, супраць Мінску — як губернскай правінцыі,  з кансерватарскімі поглядамі на літаратуру і традыцыямі губернскага маштабу. Пішу многа, многа працую і думаю над формай.”

Информация о работе Кузьма Чорны — рэдактар і журналіст