Автор: Пользователь скрыл имя, 11 Ноября 2011 в 15:00, реферат
Пасля аб'яднання летапіснай Літвы з Новагародскім княствам і ўтварэння такім чынам новай дзяржавы Міндоўг, хоць быў паганцам, мусіў прыняць хрысціянства. Паводле Густынскага летапісу, ужо ў 1246 годзе ва ўласнай рэзідэнцыі ў Новагародку ён ахрысціўся ў праваслаўе - веру сваіх падданых - беларусаў. Аднак палітычная сітуацыя змусіла Міндоўга па якім часе яшчэ раз змяніць веравызнанне.
У сярэдзіне ХІІІ стагоддзя Міндоўгу давялося весці барацьбу з незадаволенымі яго вярхоўнай уладай васальнымі князькамі Ердзівілам, Таўцівілам і Вікінтам. Паўстаўшы, тыя паклікалі сабе ў падмогу інфлянцкіх рыцараў, рыжскае арцыбіскупства і галіцка-валынскіх князёў. Гэтак утварылася магутная кааліцыя супроць Міндоўга. Тады ён паставіў на мэце разбурыць варожы блок. Падставай для гэтага стала суперніцтва паміж Інфлянцкім ордэнам і Рыжскім арцыбіскупствам. Паколькі апошняе зблізілася з Таўцівілам і ахрысціла яго ў каталіцтва, Міндоўгу лёгка ўдалося знайсці паразуменне ў Ордэне.
Уводзіны………………………………………………………………………..….3
1. Каранацыя Міндоўга 1253 год……………………………………………..….4
2. Першы паход мангола-татараў на Беларусь 1258 – 1259 гг..………………..6
3. Знішчэнне нямецкіх рыцараў Давыдам Гарадзенскім………………….……8
4. Пераможная бітва з татарамі на Сініх Водах 1363 г………………………..10
5. Паходы Альгерда на Маскву 1368 – 1372 гг………………………………...12
6. Крэўская вунія 1385 г…………………………………………………………14
7. Бітва пад Грунвальдам 1410г………………………………………………...16
8. Першая вайна Маскоўшчыны з ВКЛ 1492г…………………………………18
Заключэнне……………………………………………………………………….21
Спіс выкарыстаных крыніц……………………………………………………..22
Іван ІІІ рыхтаваўся да адкрытай вайны і сачыў за справамі ў нашай краіне. Як толькі памёр Казімір Ягайлавіч, улетку 1492 года на захад рушылі маскоўскія ваяводы. Скарыстаўшы зручны момант, яны занялі Любуцк, Масальск, Сярпейск, Вяземшчыну. Абараняць іх не было сілаў. Смаленскі ваявода Юры Глябовіч здолеў-такі вярнуць некалькі захопленых гарадоў, аднак у 1493 годзе маскоўскае войска зайшло яшчэ далей. Іван ІІІ прасіў свайго хаўрусніка крымскага хана нанесці ўдар па Вялікім Княстве з поўдня, а да мазавецкага князя і магістра Тэўтонскага ордэна накіраваў паслоў дзеля ўтварэння ваеннага блоку супраць Ягайлавічаў.
Вайна была зусім нечаканай для нашага гаспадарства, якое спадзявалася на трываласць «вечнага міру» з Масквой. Каб прыпыніць агрэсію, новы вялікі князь Аляксандар паслаў да Івана ІІІ сваіх упаўнаважаных са скаргамі і прапановамі. У хана Заволжскай Арды і караля Польшчы ён прасіў дапамогі, крымскага хана спрабаваў схіліць на свой бок, аднак ніхто не спяшаўся заступіцца за Вялікае Княства Літоўскае. Толькі ў 1494 годзе віленскім паслам удалося падпісаць замірэнне з маскоўскім валадаром. Паводле дамовы Вільня страчвала на карысць Масквы вялізныя тэрыторыі, у прыватнасці Вязьму і землі на вышнявінах Акі. Мірнае пагадненне было замацавана шлюбам Аляксандра з Іванавай дачкой Аленай.
Здавалася, сваяцтва манархаў палепшыць узаемадачыненні дзяржаваў, аднак гэты шлюб толькі ўскладніў іх. Іван ІІІ рыхтаваўся да новай вайны, спрабаваў уплываць на Аляксандра як на свайго зяця ды скіроўваў на Вялікае Княства крымскіх татараў. Урэшце, спасылаючыся на пераслед тут праваслаўнай царквы, у 1500 годзе Іван ІІІ яшчэ да абвяшчэння вайны накіраваў на яе сваіх ваяводаў. Шматтысячнае войска заняло Бранск, Ноўгарад-Северскі, Старадуб, іншая групоўка здабыла Дарагабуж і збіралася ісці на Смаленск, а з Вялікіх Лукаў на Тарапец рушыла трэцяя маскоўская армія. Падбухтораныя Іванам ІІІ, з поўдня наляцелі крымскія татары, якія спустошылі Берасцейшчыну, спалілі пасады Берасця і Камянца.
У гэтай крытычнай сітуацыі насустрач маскоўскім ваяводам паспяшаўся найвышэйшы гетман Канстанцін Астрожскі. За Смаленскам ён даведаўся, што вораг мае 40-тысячнае войска, а ў гетмана было толькі блізу чатырох з паловай тысяч. І ўсё ж трэба было бараніць межы. «Мала ці многа маскавітаў будзе, ды толькі ўзяўшы Бога ў падмогу біцца з імі, а не біўшыся - назад не вяртацца», – цвёрда вырашыў Астрожскі ды пайшоў на маскоўскае войска.
Трагічная бітва адбылася 14 ліпеня 1500 года каля рэчкі Ведраша, за Дарагабужам. Харугвы Астрожскага напачатку нават паціснулі маскоўскую конніцу, аднак дыспрапорцыя сілаў была занадта вялікая. У няроўнай сечы палеглі амаль усе, хто прыйшоў з Астрожскім да Ведрашы, а сам гетман трапіў у палон. Вялікае Княства пацярпела першую ў палявой бітве адчувальную паразу ад Масквы.
Просячы дапамогі, Аляксандар рассылаў паслоў да валадароў іншых дзяржаваў – заволжскага хана, маскоўскага гаспадара, інфлянцкага магістра, сваіх братоў караля польскага Яна Альбрэхта і караля вугорцаў ды чэхаў Уладзіслава, аднак рэальную падтрымку ён атрымаў толькі ад Інфлянцкага ордэна, які ўступіў у вайну супроць Масквы. Маскоўскія ваяводы з вялікімі сіламі ўрываліся ў Беларусь і пустошылі землі Амсціслаўшчыны, Віцебшчыны і Полаччыны, палілі Воршу ды іншыя гарады. Толькі ў 1503 годзе, стаміўшыся, Іван ІІІ пайшоў на замірэнне. Паводле падпісанай дамовы, да Маскоўскай дзяржавы адышлі вялікія абшары з гарадамі Чарнігаў, Старадуб, Гомель, Ноўгарад-Северскі, Рыльск, Любеч, Пуціўль, Хоцімск, Бранск, Любуцк, Дарагабуж, Невель, ды іншымі. Як адзначыў у сваёй «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» Аляксандар Гваніні, «за адзін ваенны паход і за адзін год Масквіцін захапіў усё тое, што шмат гадоў і з вялікімі цяжкасцямі здабываў вялікі князь літоўскі Вітаўт».
Гэтак
трагічна пачалося ХVІ стагоддзе для
Вялікага Княства Літоускага: абарончымі
войнамі супраць Маскоўшчыны, стратай
вялікіх тэрыторый, спусташэннямі воласцяў
і знішчэннем гарадоў.
Знешняя палiтыка ВКЛ была складанай i супярэчлiвай, прыярытэты ў ей мянялiся. У XIV-XV стст. – канцы XV-XVI стст. галоўным напрамкам знешнепалiтычнай дзейнасцi ВКЛ сталi адносiны з маскоўскай дзяржавай. Страта 1/4 тэрыторыi ВКЛ у гэтай барацьбе сведчыла пра значнае аслабленне ВКЛ i неабходнасцi больш цеснага саюзу з Польшчай.
У XIV ст. ВКЛ вяло напружаную барацьбу з нямецкімі ордэнамі і татарскімі ханствамі. У канцы XIV–XV ст. ВКЛ было занята адносінамі з Польшчай, праблемай літоўска-польскага саюзу, які б дапамог вырашыць шмат знешніх і ўнутраных праблем. На працягу болыш за сто гадоў Вялікае княства Літоўскае знаходзілася ў стане персанальнай уніі з Польшчай. Галоўным напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці Вялікага княства Літоўскага сталі адносіны з мацнеючай Маскоўскай дзяржавай, канкурэнтам у справе аб'яднання рускіх зямель. Доўгі час кіруючыя колы Вялікага княства Літоўскага ўпарта не хацелі прызнаць тытул «гасудара ўсяе Русі» за вялікім князем маскоўскім. А к сярэдзіне XVI ст. яны вымушаны былі сутыкнуцца ўжо з жаданнем рускага цара Івана IV далучыць беларускія і ўкраінскія землі. Гэта сведчыла пра ўмацаванне Рускай дзяржавы і аслабленне Вялікага княства Літоўскага аж да пагрозы яго існаванню. Да сярэдзіны XVI ст. яно ўжо не магло супрацьстаяць на роўных Рускай дзяржаве. Логіка барацьбы з ім і міжнародныя абставіны вымусілі Вялікае княства Літоўскае да болыш цеснага дзяржаўнага аб'яднання з Польшчай, да падпісання Люблінскай уніі 1569 г.
1. Вялiкае княства Лiтоускае: энцыклапедыя. У 2 т. Т.1: Абаленскi -2-е выд. – М.:БелЭН, 2007. – 688 с.
3. История Беларуси: полный курс: пособие для старшеклассников и поступающих в вузы /А.Г.Кохановский [и др.].– М.: Юнипресс, 2008. – 496 с.
4. Гісторыя Беларусі / П.Г.Чыгрынаў. – Мн.:Полымя, 2001. – 432 с.
5. Интернет-сайт
www.library.by
Информация о работе Знешняя палітыка ВКЛ (другая палова XIII – першая палова XVI ст.)