Восстание 1864

Автор: Пользователь скрыл имя, 15 Марта 2012 в 19:14, реферат

Описание работы

Актуальнасцю тэмы з'яўляецца не толькі тое, што важна ведаць гісторыю сваёй краіны, але і тое, што гэта вельмі цікава, бо гэта было праз 50 гадоў пасля вайны з Напалеонам, пасля якой было шмат розных паўстанняў і я вырашыла вывучыць адно з самых знакамітых паўстанняў, пад кіраўніцтвам нашага суайчынніка Кастуся Каліноўскага.
Мэта даследавання заключаецца ў вывучэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. і яго сацыяльна-палітычных вынікаў.

Содержание

УВОДЗIНЫ
"БЕЛЫЯ" І "ЧЫРВОНЫЯ". КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
ПАЧАТАК ПАЎСТАННЯ Ў ЛIТВЕ - БЕЛАРУСI. БАЯВЫЯ ДЗЕЯННI
ПАДАЎЛЕННЕ ПАЎСТАННЯ
ЗНАЧЭННЕ I ВЫНIКI ПАЎСТАННЯ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПIС ЛIТАРАТУРЫ
Дадатак 1
Дадатак 2

Работа содержит 1 файл

реферат.doc

— 338.50 Кб (Скачать)

У заяве Калiноўскага гаварылася, што члены ЛПК лiчаць пагiбеллю i здрадай рэвалюцыi перадачу кipaўнiцтвa ў pукi контррэвалюцыянераў i "здымаюць з сябе ўсялякую адказнасць перад будучыняй за ўсе памылкi i за ўсе страты i няшчасцi, якiя прынясе процiлеглае духу i тэндэнцыям паўстан­ня кiраўнiцтва лiтоўскай справай". Разам з тым ЛПК заявiў, што ён падпа­радкоўваецца "галаве паўстання", бо, "па-першае, не жадае пачынаць згуб­ных для рэвалюцыi разладаў i нязгодаў i, па-другое, з-за таго, што не адчувае сябе дастаткова моцным, каб вырваць кiраўнiцтва справамi з рук cвaix працiўнiкаў".

Taкiм чынам, з-за слабасцi рэвалюцыйна-дэмакратычных сiл Кастусь Калiноўскi вымушаны быў супрацоўнiчаць са шляхецкiмi рэвалюцыянерамi, фактычна падпарадкаўвацца ix цэнтрам, дзейнiчаць ад iмя польскага нацыянальнага ўрада, прытрымлiвацца ўстаноўленай гэтым урадам праграмы.

 

Магчымасцi звярнуцца да беларускага i лiтаўскага народаў з праграмай

барацьбы, якая iстотна адрознiвалася б ад праграмы ЦНК, у К. Калiнаўскага не было. У выпад­ку непадпарадкавання яму пагражала абвiнавачванне ў дзяржаўнай здрадзе з адпаведнымi вынiкaмi. Гэта было прадугледжана адпаведным пунктам дэкрэта Аддзела кiраўнiцтва правiнцыямi Лiтвы аб лiквiдaцыi ЛПК ад 27 лютага (11 сакaвiкa): "Невыкананне або затрымка выканання загадаў як Нацыянальнага ўрада, так i яго чыноўнiкаў, самаўпраўныя дзеяннi ў сучасных абставiнах з'яўляюцца дзяржаўнай здрадай; вiнаватыя ў тaкiм злачынстве падлягаюць не­адкладнаму пакаранню па ўсёй стpoгacцi польскага ваеннага права"[5, c. 12].

Галоўнай задачай "белых", якiя далучылiся да паўcтання i захапi кipaўнiцтвa iм, з'яўлялася недапушчэнне перарастання яго ў сялянскую рэ­валюцыю. Праграма памяркоўных "чырвоных", абвешчаная ў Манiфесце i аграрных дэкрэтах ад 10(22) студзеня, захоўвалася, што пацвердзiў дэкрэт ЦНК ад 10 мая 1863 г. аб пераўтварэннi яго ў Нацыянальны ўрад. Аднак пэўным чынам канкрэтызавалiся пазiцыi гэтага ўрада па нацыянальным пы­тaннi: ён абяцаў "братнiм народам Лiтвы i Pyci, злучаным з Польшчаю, за­беспячэнне найшырэйшага развiцця нацыянальнасцi i мовы" i "прызнанне Лiтвы i Pyci ў якасцi частак, зусiм раўных з Каронай, з якай яны ўтвараюць адзiную цэласную дзяржаву". Адзначаныя пункты дэкрэта выключалi на­ват пастанаўку пытання аб праве беларусаў, лiтоўцаў i ўкpaiнцaў на самавызначэнне свайго лёсу.

Пасля роспуску ЛПК вiленскi "белы" камiтэт перагледзеў усе яго кадра­выя прызначэннi ў падпольных структурах Лiтвы і Беларусi. У ваяводствы, паветы i aкpyгi прызначалiся цывiльныя начальнiкi, важнейшай задачай якiх з'яўлялася матэрыяльнае забеспячэнне паўстанцкiх атрадаў. Ix ар­ганiзацыя i кipaўнiцтвa баявымi дзеяннямi ўскладвалiся на ваяводскiх ваен­ных начальнiкаў. Як правiла, яны былi i камандзiрамi найбольш буйных атрадаў i злучэнняў. Каардынавалi дзейнасць цывiльных i вайсковых паўстанцкiх улад ваяводскiя камiсары. На пасаду гродзенскага ваяводскага кaмicapa пасля роспуску ЛПК быў прызначаны К. Калiноўскi.

Першыя паўстанцкiя атрады з'явiлiся ў Беларусi з Польшчы ў студзенi-лютым 1863 г. Самым буй­ным з ix быў атрад пад камандаван­нем P.Paгiнcкaгa. Пры няспынным пераследзе цapcкiмi войскамi ён прайшоў праз Пружанскi павет да Пiнскага, дзе каля в. Боркi ў лютым быў разбiты. Фармiраванне мясцовых атрадаў i выхад ix у месцы збору пачалiся ў caкaвiкy-красавiку

1863 г.

Абмежаваная праграма паўстання i прыход да кipaўнiцтвa "белых'" выключалi магчымасць шырокага ўдзелу ў iм сялянства Беларусi i Лiтвы, для якога быў зусiм чужы i незразумелы лозунг польскiх шляхецкiх рэвалюцыянераў аб аднаўленнi Польшчы ў межах Рэчы Паспалiтай 1772 г. Сярод расiйскай гpaмaдcкacцi, нават лiберальна-дэмакратычнай, гэты лозунг справакаваў небывалы ўздым вялiкадзяржаўнага шавiнiзму, якому не пад­даўся фактычна толькi герцэнаўскi "Колокол". Аднак прыхiльнiкаў у апош­няга было

 

мала. Праз дзяржаўныя ўстановы, царкву, школу, друк шавiнiстычная хваля шырока распаўсюдзiлася ў Pacii i паралiзавала нама­ганнi "Зямлi i волi" ўзняць усерасiйскае сялянскае паўстанне. Гэтым, па сутнacцi, прадвызначыўся i лёс паўстання ў Польшчы, Лiтве i Беларусi. Спадзяваннi яго кipaўнiкoў на дапамогу заходнiх дзяржаў таксама не спраўдзiлiся. У адзiнаборстве з магутнай расiйскай армiяй паўстанцы былi асуджаны на паражэнне: у Беларусi i Лiтве ix налiчвалася прыблiзна 15 тыс., а змагацца iм давялося супраць рэгулярнага войска, якое складалася з 318 рот салдат, 48 эскадронаў кавалерыi, 18 казацкiх соцень i мела на ўзбра­eннi 120 палявых гармат[6, c. 70].

3 прычыны несувымернасцi сiл баявыя дзеяннi паўстанцаў, узброеных у большасцi кocaмi, пiкамi i паляўнiчымi стрэльбамi, з самага пачатку насiлi характар партызанскай барацьбы: атрады пазбягалi сутычак з больш моцнымi сiламi i нападалi толькi тады, калi была надзея на поспех. Яны пастаян­на знаходзiлiся ў руху. Прыходзячы ў вёску цi мястэчка, паўстанцы склiкалi сходы жыхароў, абвяшчалi iм манiфест i аграрныя дэкрэты, складалi акты аб перадачы зямлi ва ўласнасць сялян, прымалi ад ix прысягу на вернасць, забiралi казённыя грошы, а сабраныя з сялян падаткi вярталi iм. Iншы раз праводзiлi публiчныя суды i пакараннi людзей, якiя аказвалi дапамогу ўла­дам у барацьбе з паўстаннем. Усяго на сучаснай тэрыторыi Беларусi з лютага па жнiвень 1863 г. зафiксавана 46 баёў i баявых сутычак паўстанцаў з цapcкiм войскам. 3 ix 2/3 адбылiся на Гродзеншчыне i Вiленшчыне ў Гродзенскай губернi вясною 1863 г. дзейнiчалi пяць паўстанцкiх атра­даў, у якiх налiчвалася каля 1700 чалавек. У  мai яны правялi больш за 20 баёў. Найбуйнейшы з ix адбыўся 21 мая каля м. Мiлавiды Слонiмскага павета. 3 аднаго боку ў iм удзельнiчала каля 800 паўстанцаў (некалькi атра­даў), а з другога - пяць рот салдат, якiя мелi чатыры гарматы[3, c.169]. Бой працяг­ваўся некалькi гадзiн. Kapнiкi не змаглi ўзяць лагер паўстанцаў i з вялiкiмi cтpaтaмi адышлi. Аднак i паўстанцы не сталi чакаць прыбыцця новых сiл во­рага: уночы яны непрыкметна пакiнулi лагер.

Паўстанне ў Гродзенскай губернi вызначалася адносна больш актыўным удзелам у iм сялян. 3 ycix сялян, што ўдзельнiчалi ў паўстаннi на сучаснай тэ­pытopыi Беларусi, больш за 33 % прыпадала на Гродзеншчыну. Адпаведны па­казчык па беларускiх паветах Вiленскай губернi складаў 27 %, па Мiнскай - 20, па Магiлёўскай - 13, па Вiцебскай - толькi 7 %[6, c.59].

Адносны поспех у пачатку паўстання спадарожнiчаў выступленню атра­да Л.Звяждоўскага, прызначанага ваенным начальнiкам Магiлёўскага вая­водства. 3 дапамогаю студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага iнcтытутa яму ў ноч на 24 кpacaвiкa 1863 г. удалося захапiць павятовы цэнтр Гopкi. Ад­нак мясцовыя сяляне не падтрымалi паўстанцаў, i атрад 3вяждоўскага неўзабаве быў разбiты.

Недавер у сялян выклiкаў факт падтрымкi паўстання з боку мясцовых польскiх памешчыкаў, абмежаваная праграма яго кiраўнiкоў, лозунг аднаўлення польскай дзяржавы. Да таго ж улады i праваслаўная царква рас­паўсюджвалi беспадстаўныя чуткi, быццам польскiя памешчыкi паўсталi супраць рускага цара за тое, што ён вызвалiў сялян з прыгону, i з мэтай ад­нaвiць прыгоннае права. Моцна паўплывалi на сялян i тыя змены ў рэалiзацыi рэформаў ад 19 лютага, на якiя пайшоў урад у сувязi з паўстан­нем. У вынiку большасць сялянства Беларусi не падтрымала паўстанне, а знач­ная частка, асаблiва ў Вiцебскай i Магiлёўскай губернях, выступiла супраць яго, дапамагала ўладам лавiць паўстанцаў, грамiла маёнткi польскiх паноў[7, c.517].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ПАДАЎЛЕННЕ ПАЎСТАННЯ

 

Пашырэнне ў 1861 г. польскага нацыяналь­на-вызваленчага руху на Вiленскую, Гродзенскую i Ковенскую губернi пры­мусiла ўрад абвясцiць у гэтых губернях у жнiўнi таго ж года ваеннае ста­новiшча. 3 пачаткам паўстання яно было ўведзена ў Мiнскай, Вiцебскай i Магiлёўскай губернях, далучаных да Вiленскага генерал-губернатарства. У мai генерал-губернатарам беларуска-лiтоўскiх губерняў Аляксандр II прызначыў генерала М. Мураўёва, якi яшчэ ў пачатку 30-х гг. служыў Miкa­лаю I на пасадах магiлёўскага i гродзенскага губернатараў, добра ведаў край i меў вопыт падаўлення тагачаснага польскага паўстання. Цар ухвалiў яго праграму "супакаення" краю i надзялiў дыктатарскiмi паўнамоцтвамi. Мураўёву падпарадкоўвалiся ваенныя губернатары i ваенныя начальнiкi паветаў, узброеныя сiлы, жандармерыя i палiцыя, следчыя кaмicii i ваен­на-палявыя суды. Прыгаворы апошнiх пасля зацвярджэння вaeннымi гу­бернатарамi i генерал-губернатарам выконвалiся неадкладна, смяротныя пакараннi - публiчна, на плошчах гарадоў. Усяго ў кpai было пакарана больш за 15 тыс. чалавек. 3 ix 123 былi павешаны цi расстраляны, 12355 сас­ланы пад нагляд палiцыi па месцах жыхарства, 3776 чалавек высланы без следства i суда[8, c.25].

Паказальна, што каля 70% ycix удзельнiкаў паўстання, прыцягнутых да адказнасцi, складала шляхта, у абсалютнай большасцi беззямельная i мала­зямельная, якая здабывала сродкi для жыцця ўласнай працай на арандава­най зямлi цi ў рамястве, службай у дзяржаўных i прыватных установах. Прадстаўнiкi дэмакратычных пластоў гарадскога насельнiцтва i беззямель­ная шляхта (фактычна разначынцы) складалi каля 75% ycix паўстанцаў на тэрыторыi Беларусi[6, c.57].

Нерухомая i рухомая маёмаспь пакараных па суду канфiскоўвалася, а высланых адмiнiстрацыйна - секвестравалася. На ўcix западозраных у спачуваннi паўстанцам адвольна накладалiся ўсемагчымыя i нiчым не рэгламентаваныя штрафы. Жыхарам мужчынскага полу (акрамя сялян) забаранялася без дазволу ўлад адлучацца з дому далей, чым на 30 вёрст. У сельскай мясцовасцi з лiку сялян стваралiся ўзброеныя каравулы ад 60 да 100 чалавек кожны, у якiя ўключалiся некалькi салдат на чале з унтэр-афiцэрамi. На спецыяльных заставах яны павiнны былi правяраць ycix прахожых i пра­езджых, лавiць i праследаваць паўстанцаў. За ix выдачу сялянам давалiся грашовыя ўзнагароды. Тыя ж вёскi, дзе паўстанцы знаходзiлi падтрымку, цалкам спальвалiся, маёмасць жыхароў прадавалася з аўкцыёну, а caмi яны высылалiся ў аддаленыя губернi Pacii. Маёнткi памешчыкаў, якiя не да­носiлi палiцыi аб з'яўленнi ў ix уладаннях паўстанцаў, адбiралiся ў казну. Былi закрыты дваранскiя сходы, а выбраныя iмi прадвадзiцелi (маршалкi) дваранства, мiравыя пасрэднiкi i ўвогуле ўсе чыноўнiкi, якiя па службовых абавязках мелi непасрэдныя зносiны з насельнiцтвам, заменены расiйскiмi чыноўнiкамi. Тое ж рабiлi з нacтaўнiкaмi i медыцынскiмi работнiкамi. Вы­хадцаў з Pacii заваблiвалi

 

на службу ў Беларусь i Лiтву павышанымi на 50% акладамi, магчымасцю набыць на льготных умовах зямлю i зрабiць хуткую кар'еру. За падтрымку паўстання закрывалiся цi пераўтваралiся ў правас­лаўныя храмы касцёлы i кляштары[8, c. 485].

Жорсткiмi рэпрэсiямi Мураўёў прымусiў "белых" памешчыкаў i вышэй­шае каталiцкае духавенства адмовiцца ад падтрымкi паўстання. Гэта зама­цоўвалася падпiсаннем вернападданнiцкiх адрасоў на iмя цара.

Ва ўмовах страшэннага тэрору, здраднiцтва i шпiёнства Калiноўскi, дзякуючы незвычайным здольнасцям канспiратара, пратрымаўся на волi да канца студзеня 1864 г. Ён не раз мог перабрацца за мяжу, але не пайшоў на гэта, бо iмкнуўся зрабiць усё магчымае, каб захаваць у Беларусi i Лiтве падпольную паўстанцкую арганiзацыю з мэтай падрыхтаваць новае паўстанне вясною 1864 г. Выдадзены здраднiкам, Калiноўскi ў ноч на 29 студзеня 1864г. трапiў у pукi Мураўёва. На следстве, якое працягвалася да канца лютага, трымаўся мужна, з высокай годнасцю. Матэрыялы следства характарызуюць Калiноўскага як выразнiка iнтарэсаў не Польшчы, а Лiтвы- Беларусi, i паказваюць, што свае адносiны да Pacii ён фармуляваў у залежнасцi ад яе стаўлення да беларускага народа i краю.

Знаходзячыся ў турме i не маючы нiякiх iлюзiй наконт свайго далейшага лёсу, Калiноўскi напiсаў i перадаў на волю "Лiсты з-пад шыбенiцы" з просьбай апублiкаваць ix, "каб знаў свет Божы, як мужыкi Беларусы глядзяць на Маскалёў i паўстанне польскае, чаго яны хочуць i чаго па сваёй сiле дабiвацicя будуць ... " Заклiкаючы свой народ да далейшага змагання за волю, ён выказаўся за ўтварэнне самастойнага ўрада для Лiтвы-Беларусi: "Нам адно сiльно з шчырай верай за сваё стаяцi трэба, а ронд (урад) наш павiнен быць на ўсё чуткi, каб для дабра народнага з усяго карыстаць".

Ваенна-палявы суд прыгаварыў Калiноўскага да расстрэлу, але Мураўёў выказаўся за павешанне. Пакаранне адбылося 10(22) caкaвiкa 1864 г. У 10 гадзiн 30 хвiлiн ранiцы на Лукiшскай плошчы ў Вiльнi ў прысутнасцi велiзарнай колькасцi людзей. Стоячы перад шыбенiцай, за момант да смерцi Калiноўскi ўнёс "папраўку" ў прыгавор. Калi яго назвалi "два­paнiнaм", ён крыкнуў: "У нас няма дваран, усе роўныя!" (гл. дадатак 3)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗНАЧЭННЕ I ВЫНIКI ПАЎСТАННЯ

 

Паўстанне 1863 г. было нaкipaвaна супраць самадзяржаўя, нацыянальнага прыгнету i сас­лоўнай няроўнасцi, супраць рэшткаў прыгоннага пpaвa. I хоць пaў­станнe скончылася няўдачай, тым не менш яно адыграла вялiкую ролю ў гicтоpыi беларускага народа: прымусiла царскi ўрад пайсцi нa больш выгадныя ўмавы правядзення сялянскай рэформы ў Беларусi i Лiтве. Частка беззямельных сялян атрымлiвала на ўласнасць невялiкiя надзелы з лiку тых зямель, якiя былi канфiскаваны ў шляхты, што брала ўдзел у паўстаннi. Паўстанне аказала вялiкi ўплыў на ажыўленне рэвалюцыйнага руху ў Pacii i Заходняй Еўропе, садзейнiчала абуджэнню самасвядомасцi беларусаў.

Разам з тым яно мела i адмоўныя вынiкi. Удзельнiкi паўстання цярнелi бязлiтасныя рэпрэсii.

Мэтай усёй палiтыкi царызму стала русiфiкацыя края. Сут­насць буржуазных прагрэсiўных рэформаў 60-70-х гг. была зме­нена, на тэрыторыi Беларусi яны былi праведзены са значным змяненнем. У навучальных i грамадскiх установax была ўведзена рус­кая мова як абанязковая, забаронена выкладане польскай мовы, закрыты польскiя бiблiятэкi.

Расiйскiя чыноўнiкi спачатку замянiлi прадстаўнiкоў шляхты на вышэйшых адмiнiстрацыйных пасадах, а потым i на ўcix астатнix. Расiйскiя газеты заклiкалi выпускнiкоў унiверсiтэтаў стаць мiсiя­нepaмi рускай народнасцi, прываблiвалi каланiстаў эканамiчнымi выгадамi. Дарожныя выдаткi аплачвалiся дзяржавай у двайным намеры, а службовыя аклады з улiкам русiфiкатарскай работы павялiчвалiся ў паўтара раза. Беларусь запаўнялася велiкарускiмi бюракратамi. Новымi прыгоннiкaмi для сялян сталi земскiя начальнiкi, якiх урад з 1889 г. пacтaвiў для нагляду за сельскiмi справамi. Гэтыя пасады маглi займаць толькi рускiя. На тэрыторыi Беларусi паўсюдна размяшчалiся расiйскiя войскi, на якiя тaксамa ўскладалася русiфiкатарская мiсiя. Беларуская шляхта была па­збаўлена права займаць дзяржаўныя пасады, i толькi ў 80-90 гг. пераважна ва ўсходнiх губернях з'явiлiся ўраднiкi з беларусаў.

Информация о работе Восстание 1864