Восстание 1864

Автор: Пользователь скрыл имя, 15 Марта 2012 в 19:14, реферат

Описание работы

Актуальнасцю тэмы з'яўляецца не толькі тое, што важна ведаць гісторыю сваёй краіны, але і тое, што гэта вельмі цікава, бо гэта было праз 50 гадоў пасля вайны з Напалеонам, пасля якой было шмат розных паўстанняў і я вырашыла вывучыць адно з самых знакамітых паўстанняў, пад кіраўніцтвам нашага суайчынніка Кастуся Каліноўскага.
Мэта даследавання заключаецца ў вывучэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. і яго сацыяльна-палітычных вынікаў.

Содержание

УВОДЗIНЫ
"БЕЛЫЯ" І "ЧЫРВОНЫЯ". КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
ПАЧАТАК ПАЎСТАННЯ Ў ЛIТВЕ - БЕЛАРУСI. БАЯВЫЯ ДЗЕЯННI
ПАДАЎЛЕННЕ ПАЎСТАННЯ
ЗНАЧЭННЕ I ВЫНIКI ПАЎСТАННЯ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПIС ЛIТАРАТУРЫ
Дадатак 1
Дадатак 2

Работа содержит 1 файл

реферат.doc

— 338.50 Кб (Скачать)


                           

 

ЗМЕСТ

УВОДЗIНЫ

"БЕЛЫЯ" І "ЧЫРВОНЫЯ". КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ

ПАЧАТАК ПАЎСТАННЯ Ў ЛIТВЕ - БЕЛАРУСI. БАЯВЫЯ ДЗЕЯННI

ПАДАЎЛЕННЕ ПАЎСТАННЯ

ЗНАЧЭННЕ I ВЫНIКI ПАЎСТАННЯ

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПIС ЛIТАРАТУРЫ

Дадатак 1

Дадатак 2

Дадатак 3

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

     

 

 

УВОДЗIНЫ

 

Актуальнасцю тэмы з'яўляецца не толькі тое, што важна ведаць гісторыю сваёй краіны, але і тое, што гэта вельмі цікава, бо гэта было праз 50 гадоў пасля вайны з Напалеонам, пасля якой было шмат розных паўстанняў і я вырашыла вывучыць адно з самых знакамітых паўстанняў, пад кіраўніцтвам нашага суайчынніка Кастуся Каліноўскага.

Мэта даследавання заключаецца ў вывучэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. і яго сацыяльна-палітычных вынікаў. 

Першай задачай з'яўляецца разгляд дзвюх арганізацый, якія існавалі ў той час - "белыя" і "чырвоныя", а таксама разгляд кiраўнiка паўстання К. Калiноўскага. Другая задача- разгляд пачатку паўстання ў  Лiтве – Беларусi, а таксама баявыя дзеяннi падчас паўстання. Трэцяя задача- разгляд падаўленне паўстання. Апошняя задача- гэта выяўленне значэння i вынiку паўстання 1863-1864 гг.

Для напісання дадзенай працы я ў асноўным выкарыстоўвала наступную літаратуру: «Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861-1862 гг»,

«Восстание в Литве и Белоруссии 1863-1864 гг». У гэтых кнігах даследуюцца перадумовы і характар паўстання Калiноўскага. Яшчэ ў гэтых дзвюх кнігах, на маю думку, вельмі шмат цікавага матэрыялу, дакладных звестак, фактаў, якія непасрэдна адносяцца да тэмы майго рэферата, і спанадабіліся мне для яго напісання.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

"БЕЛЫЯ" І "ЧЫРВОНЫЯ". КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ

 

У канцы 50-х - пачатку 60-х гг. XIX ст. адбывалiся якасныя змены ў складзе ўдзельнiкаў вызваленчага руху ў Расiйскай iмперыi: дваранскiя рэвалюцыянеры саступiлi месца так званым раз­начынцам - выхадцам з дэмакратычных пластоў насельнiцтва, выразнiкам iнтa­рэсаў працоўных мас, прадстаўленых у той час найперш сялянствам. Створаная разначынцамi тайная арганiзацыя "Зямля i воля" (1861-1864) рыхтавала ўсе­расiйскае сялянскае паўстанне з мэтай устанаўлення народаўладдзя, перадачы без выкупу ўсёй зямлi сялянам, пабудавы сацыялiстычнага ладу на аснове рэфармаванай сялянскай абшчыны, утварэння добраахвотнай федэрацыi аблас­цей. Надзеi на ажыццяўленне гэтай праграмы ўзмацнiлiся ў сувязi з уздымам антыпрыгоннiцкага сялянскага руху i ўзнiкненнем рэвалюцыйнай ciтyaцыi на­пярэдаднi i ў час рэформы 1861 г.

У заходнiх - польскiх i беларуска-лiтоўскiх - губернях iмперыi рэвалю­цыйная сiтуацыя абвастралася не толькi аграрна-сялянскiм, але i нацыя­нальным пытаннем, найперш - уздымам польскага нацыянальна-вызвален­чага руху, мэтай якога з'яўлялася аднаўленне незалежнай польскай дзяржа­вы ў межах Рэчы Паспалiтай 1772 г. Па пытаннi аб шляхах дасягнення гэтай мэты ўдзельнiкi руху падзялялiся на дзве асноўныя плынi - "чырвоных" i "белых". Першыя прадстаўлялi дэмакратычныя пласты насельнiцтва- шматлiкую беззямельную i малазямельную шляхту, paмecнiкaў, сялян; другiя - сярэднiх i буйных землеўладальнiкаў i буйную буржуазiю. "Чырвоныя" зыходзiлi з прызнання неабходнасцi агульнанацыянальнага ўзброена­га паўстання супраць царызму; "белыя" разлiчвалi надасягненне сваёй мэты шляхам манiфестацый i перагавораў з урадам пры дыпламатычнай падтрымцы заходнiх дзяржаў.

Таксама не было адзiнства i сярод "чырвоных". Правую, памяркоўную ix частку складалi шляхецкiя рэвалюцыянеры - польскiя нацыяналiсты, для якiх галоўным было пытанне аб аднаўленнi польскай рэспублiкi з уключэн­нем у яе склад зямель Беларусi, Лiтвы i Правабярэжнай Укpaiны. Прапаган­дай гэтай iдэi яны iмкнулiся прыцягнуць да паўстання i памешчыкаў, i ся­лян, прычым першым абяцалi захаваць ix маёнткi, а другiм - адразу ж без выкупу i адбывання  "часоваабавязаных aднociн" перадаць у поўную ўлас­насць зямельныя надзелы, атрыманыя паводле рэформы 1861 г. Прадуг­леджвалiся ўраўнаванне грамадзянскiх правоў сялян i шляхты, замена па­душнага падатку падымным i 15-гадовай рэкрутчыны трохгадовай ваеннай службай у cвaiм кpai, аднаўленне ўнiяцкай царквы. Такую праграму распра­цаваў Цэнтральны нацыянальны камiтэт (ЦНК), утвораны летам 1862 г. у Варшаве. Складаўся ён у асноўным з памяркоўных "чырвоных".

На перагаворах прадстаўнiкоў ЦНК з выдаўцамi "Колокола" (А.Герцэ­нам, М.Агаровым, М.Бакунiным) у Лондане ў вepacнi 1862 г. апошнiя прапа­навалi польскiм рэвалюцыянерам прыняць больш радыкальныя лозунгi расiйскай рэвалюцыйнай дэмакратыi: "Зямля - сялянам, воля - правiнцы­ям", г.зн. Лiтве, Беларусi i Укpaiнe. У пiсьме А.Герцэна "Русским офицерам в Польше" (кастрычнiк 1862 г.) падкрэслiвалася: "Зямля сялянам, самастой­насць абласцям - на гэтай падставе, i толькi на ёй можа ўстанавiцца дзейсны саюз ваш з польскiмi братамi ... Скажам разам з палякамi, быць Лiтве, Бела­pyci i Укpaiнe з кiм яны быць хочуць, цi нi з кiм, толькi волю б ix уведаць - не падробленую, а сапраўдную"[1, c.253].

Аднак фактычна гэтыя прапановы польскiмi рэвалюцыянерамi не былi ўлiчаны, аб чым сведчаць два аграрныя дэкрэты, выдадзеныя ЦНК 10 (22) студзеня 1863 г. у сувязi з абвяшчэннем паўстання. Новым у ix было толькi абя­цанне надзялiць 3 мopгaмi (каля 2 дзе­сяцiн) зямлi беззямельных сялян, якiя са зброяй у руках падтрымлiваюць паўстан­не. Адначасова ЦНК аб'явiў сябе Часо­вым нацыянальным урадам усёй былой Рэчы Паспалiтай.

У Беларусi i Лiтве падрыхтоўка паўстання пачалася яшчэ восенню 1861 г., калi ў Вiльнi быў створаны "чырвоны" Камiтэт руху на чале з капiтанам Гене­ральнага штаба Л.Звяждоўскiм. Улетку 1862 г. пад нaцicкaм варшаўскага ЦНК, вiленскi цэнтр быў пераўтвораны ў Лiтоўскi правiнцыяльны камiтэт (ЛПК). Паводле паведамлення царскага генерала i гicтopыкa паўстання В.Ратча старшыня ЛПК Звяждоўскi "пачаў "бялець" ... Паста­янным яго працiўнiкам быў Kaнcтaнцiн Калiноўскi(гл. дадатак 2) ... якi быў чысцейшым прадуктам  камунiстычнай лiтаратуры ... з yciмi федэратыўнымi мроямi ("бреднями") "Колокола"[2, с.180].

К. Калiноўскi да таго часу вы­значыўся як лiдэр радыкальнай, рэ­валюцыйнадэмакратычнай плынi сярод "чырвоных" Лiтвы- Беларусi. Летам 1862 г. ён стаў членам, а ў ка­стрычнiку быў абраны старшынёю ЛПК. Звяждоўскi неўзабаве выбыў з яго складу. У канцы 1862 - пачат­ку 1863 г. членамi ЛПК з'яўлялiся iнжынер-паручнiк Я. Козел-Пак­леўскi, урач Б. Длускi, фатограф А. Банольдзi, студэнт Э. Вярыга, выпускнiк Пецярбургскага ўнiверсiтэта З. Чаховiч[3, c.166].

К. Калiноўскi нарадзiўся 21 студзеня (2 лютага) 1838 г. у Мас­таўлянах Гродзенскага павета ў сям'i беззямельнага шляхцiца, уладальнiка невялiкай ткацкай мануфактуры. 3 1849 г. шматдзетная сям'я Калiноўскiх жыла ў фальварку Якушоўка (220 дзесяцiн зямлi) паблiзу м. Свiслач Baўкaвыcкaгa павета. У 1852 г. Кастусь скончыў прaгiмназiю ў Свiслачы. У 1856-1860 гг. вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўнiверсiтэта, удзельнiчаў у дзейнасцi падпольных гурткоў польска-беларуска-лiтоўскай моладзi - навучэнцаў цывiльных i вайсковых устаноў Пецярбурга. Атрымаўшы званне кандыдата пра­ва, у caкaвiкy 1861 г. ён вярнуўся на радзiму. Той жа вясной пачаў ствараць на Гродзеншчыне рэвалюцыйную арганiзацыю, у якую ўвайшлi В.Урублеўскi, Ф.Ра­жанскi, Э.Заблоцкi, I.Мiлевiч, C.Caнгiн i iнш.

Погляды левай, рэвалюцыйна-дэмакратычнай плынi "чырвоных" знайшлi адлюстраванне ў газеце "Мужыцкая праўда"(гл. дадатак 1), якая выдавалася К.Калiноўскiм, В.Урублеўскiм i Ф.Ражанскiм з лета 1862 г. да лета 1863 г. у якасцi неафiцыйнага органа ЛПК. Усяго выйшла сем нумароў. Друкавалася газета на беларускай мове лацiнскiм шрыфтам у форме адозваў ад iмя "Яськi ­гаспадара з-пад Вiльнi", прысвечаных набалелым для сялян пытанням. Асвятлялiся яны сцiсла, лагiчна, паслядоўна, iншы раз наўмысна па-сялянску грубавата. Для газеты характэрны агiтацыйны стыль, разлiчаны на асярод­дзе малапiсьменных i непiсьменных сялян.

Звяртаючыся да беларускiх сялян, "Мужыцкая праўда" ў першым нума­ры заявiла: "Возьмемся, дзецюкi, за pукi i дзяржэмся разам! А калi паны хо­чуць трымаць з нaмi, то няхай жа робяць па святой справядлiвасцi: бо калi iначай - так чорт ix пабяры! Мужык, пакуль здужае трымаць касу i сякеру, баранiць свайго патрапiць i ў нiкoгa ласкi прасiць не будзе". Hixто не дасць вольнасцi мужыкам,  мужыкi павiнны caмi заваяваць яе i пабудаваць новы парадак- тaкi i так, як захочуць caмi, - вось лейтматыў "Мужыцкай праўды". "А для таго, дзецюкi, - папярэджваў Калiноўскi, - каб нixто вас не мог ашукаць, цяпер ужо талкуйце памiж сабою, якой вам вольнасцi патрэбна i якiм адно спосабам мужык яе дастаць можа". Як бачна з прыведзеных радкоў, Калiноўскi адназначна зыходзiў з iдэi народнай, сялянскай рэвалюцыi i ўсталявання ў вынiку яе народаўладдзя i прынцыпова разыходзiўся не толькi з "белымi", але i памяркоўнымi "чырвонымi", якiя рабiлi стаўку на вядучую ролю шляхты. Ён блiскуча - вельмi лаканiчна, але ў той жа час проста i зразумела для кожнага непiсьменнага селянiна - сфармуляваў iдэю дэ­макратычнай, народнай дзяржавы. "I як добры слуга глядзiць худобы гаспа­дарскай i слухае свайго гаспадара, - пiсаў Калiноўскi, - так добры ўрад глядзець павiнен шчасце людзей, слухаць народу i рабiць так, як народавi ле­пей. I не дзiва, бо не народ зроблены для ўрада, а ўрад для народа".

Аднак прамых заклiкаў да захопу памешчыцкiх зямель у "Мужыцкай праўдзе" не было. Не ўзнiмала газета i нацыянальнае пытанне. У больш поўнай меры свае рэвалюцыйна-дэмакратычныя пазiцыi К.Калiноўскi ад­стойваў i прапагандаваў на пасяджэннях Лiтоўскага правiнцыяльнага камiтэта, дзе цвёрда i паслядоўна дамагаўся ўстанаўлення раўнапраўных аднociн памiж ЛПК i ЦНК, прыняцця радыкальнай праграмы па аграрна-ся­лянскiм пытаннi, прызнання права Лiтвы- Беларусi на ўтварэнне самастой­най дзяржавы.

В.Ратч на падставе дакументаў следства сведчыў, што Калiноўскi "на­стойлiва праводзiў iдэю аб самастойнасцi Лiтвы", што яго партыя "вырашыла канчаткова пазбавiцца варшаўскай апекi". "Калiноўскi, - пiсаў Ратч, - пры­маў на сябе дыктатуру. Варшаўскi ўрад павiнен быў ... атрымаць паведамлен­не, што Лiтва i Беларусь - самастойная дзяржава". Паводле звестак Ратча, по­спех паўстання Калiноўскi ў вырашальнай ступенi звязваў з актыўным удзе­лам у iм сялянскiх мас, са стварэннем сялянскай арганiзацыi i ў сувязi з гэтым выступаў за перадачу ўсёй зямлi сялянству. На шляхту ён не спадзяваўся i выказваўся за лiквiдацыю "гэтай гнiлой i разбэшчанай касты"[2, c.230].

Сакратар варшаўскага Нацыянальнага ўрада Ю. Яноўскi ў cвaix успамiнах адзначаў, што Калiноўскi "не хацеў мець нiякiх стасункаў са шляхтай, а абапiраўся толькi на народ. Aднociны Лiтвы i Польшчы разумеў толькi як федэратыўныя - з поўнай незалежнасцю Лiтвы. Зусiм не прызна­ваў улады Цэнтральнага камiтэта, не хацеў прымаць адтуль нiякiх загадаў або распараджэнняў. Гэтая пазiцыя Калiноўскага, якую не ўсе ў Камiтэце цалкам падзялялi, была падставай непаразуменняў”[4, c.161].

Таксама аддаў належнае Калiноўскаму i Я. Гейштар, лiдэр лiтоўска-белаpycкix "белых". "Гэта была натура гарачлiвая, - успамiнаў ён, - але сумленная, без малейшай крывадушнасцi. Адданы душой i сэрцам люду i бацькаўшчыне, але прасякнуты крайнiмi тэорыямi, прытым лiтоўскi сепаратыст i на словах крыважэрны дэмагог. Быў ён непараўнальным, узорным канспiратарам, душою Камiтэта ... Пры першым знаёмстве даводзiў мне, што ўдзел шляхты i памешчыкаў у паўстаннi не толькi не патрэбны, але i шкод­ны. Люд сам заваюе сабе незалежнасць i запатрабуе ўласнасцi ў памешчы­каў"[4, c.154].

Крайняе абвастрэнне ўзаемаадносiн памiж ЛПК i ЦНК у канцы 1862 г. засведчыў член ЦНК А.Авейдэ ў cвaix паказаннях следчай Kaмicii (студзень 1865 г.). Ён спаслаўся на факты выдалення са складу ЛПК варшаўскага Kaмicapa Н.Дзюлёрана, а затым i яго пераемнiка, адзначыў цвёрдасць i рашучасць, з якой ЛПК дамагаўся раўнапраўнасцi ва ўзаемаадносiнах з Варшавай i перадачы ў падпарадкаванне Вiльнi Беластоцкага ваяводства. Менaвiтa Авейдэ па даручэннi ЦНК вёў перагаворы з упаўнаважанымi Лiтоўскага правiнцыяльнага камiтэта Э. Вярыгам, затым - з Б. Длускiм. "Па нейкай сляпой цвёрдасцi i яго (Б.Длускага. - М.Б.) i камiтэта вiленскага ў гэ­тых неабгрунтаваных, на наш погляд, патрабаваннях, - адзначам Авейдэ, ­я, нягледзячы на ўсе мае нaмaгaннi, на ўсе магчымыя саступкi з боку Цэнтральнага камiтэта, не паспеў прыйсцi да пагаднення з Длускiм на працягу цэлых двух цi трох тыдняў. Гэтая акалiчнасць была сапраўднай i вялiкай шкодай для рэвалюцыi, таму што да самога моманту паўстання (пагаднен­ня) памiж Вiльняй i Варшавай не адбылося"[3, c. 166].

К. Калiноўскаму i яго аднадумцам так i не ўдалося паўплываць на пазiцыi ЦНК. Апошнi цалкам праiгнараваў патрабаваннi беларуска-лiтоўскiх рэвалюцыйных дэмакратаў як па праграмных, так i па арганiзацыйных пытаннях. Нават рашэнне аб пачатку паўстання варшаўскiя дзеячы прынялi, не ўзгаднiўшы яго з Вiльняй, не ўважыўшы, як пiсаў Калiноўскi, "iнтарэсаў Лiтвы".[5, c. 76]

 

 

                         

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ПАЧАТАК ПАЎСТАННЯ Ў ЛIТВЕ - БЕЛАРУСI. БАЯВЫЯ ДЗЕЯННI

 

Нечаканае абнародаванне 10(22) студзеня 1863 г. польскiм Нацыянальным урадам Манiфеста i аграрных дэкрэтаў i абвяшчэнне паўстання без узгаднення з Лiтоўскiм правiнцыяльным камiтэтам стварыла крытычную сiтуацыю. ЛПК дастаткова доўга вагаўся, як рэагаваць на дзеяннi Варшавы. I усё ж пас­ля 10 сутак цяжкага роздуму i аналiзу сiтуацыi Вiленскi камiтэт 20 студзеня

(1 лютага) 1863 г. выдаў свой манiфест, адрасаваны "лiтоўцам, беларусам, жэмайцiнам i жыхарам iншых абласцей, занятых pускiмi", у якiм абвясцiў правы i свабоды, вызначаныя польскiм нацыянальным урадам, яго аграр­ную праграму i заклiкаў падтрымаuь паўстанне ў Польшчы. Гэта азначала, што левыя ў ЛПК на чале з Калiноўскiм у тых драматычных умовах дзеля адзiнства дзеянняў пайшлi на прынцыповыя саступкi польскiм шляхецкiм рэвалюцыянерам па ўcix праграмных пытаннях i фактычна поўнасцю падпарадкавалiся польскаму нацыянальнаму ўраду. Тым не менш, паводле сведчання А.Авейдэ, у Варшаве не было даверу да ЛПК, якi абвясцiў сябе Часовым урадам Лiтвы i Беларусi[3, c. 168].

У лютым 1863 г. Н.Дзюлёран, выключаны раней з ЛПК,  дамовiўся з лiдэрамi вiленскiх "белых" Аскеркам i Гейштарам аб захопе ўлады ў паўстанцкай арганiзацыi Лiтвы - Беларусi i атрымаў згоду на гэта ад варшаўскага ўрада. 27 лютага (11 caкaвiкa) 1863 г. яны адхiлiлi ад улады Часовы ўрад Лiтвы i Бе­ларусi на чале з К. Калiноўскiм i замянiлi яго Аддзелам кiраўнiцтва правiнцыямi Лiтвы, якi ўзначалiў Я. Гейштар. Н.Дзюлёран зноў стаў Kaмica­рам ЦНК у Вiльнi. Ад iмя Аддзела быў распаўсюджаны спецыяльны дэкрэт, якiм абвяшчалiся несапраўднымi i адмянялiся "ўсе паўнамоцтвы i манда­ты", выдадзеныя ЛПК[5, c.11]. У сувязi з гэтымi падзеямi А.Авейдэ паказваў пазней Kaмicii: "Правiнцыяльны камiтэт не хацеў нейкi час саступаць але па загаду Цэнтральнага камiтэта здаў i сваю арганiзацыю (пад­польныя структуры на тэрыторыi Лiтвы-Беларусi. - М.Б.) i самога сябе новаўстаноўленай у Вiльнi рэвалюцыйнай уладзе. Калiноўскi адзiн пратэ­ставаў супраць "шляхты", пратэст гэты, аднак, Дзюлёран у Варшаву не прыслаў" [3, c.168].

Информация о работе Восстание 1864