Автор: Пользователь скрыл имя, 07 Января 2012 в 20:17, реферат
Агульнапрызнана вялікае значэнне гістарычных ведаў у жыцці кожнага з народаў. Аднак у гісторыі нашай бацькаўшчыны нямала свядома забытых падзей, з’яў, выкрасленых з народнай памяці выдатных дзеячоў. “Цяжка прыгадаць народ, які быў бы так абыдзены ў веданні таго, што адбывалася на яго зямлі, які б так не шанаваў сваіх лепшых прадстаўнікоў”1. Без аднаўлення гэтых старонак нашага мінулага нельга стварыць аб’ектыўную і поўную гісторыю, да якой мы імкнемся. Гэта патрэбна было заўседы, гэта неабходна цяпер, калі Рэспубліка Беларусь з’яўляецца суверэннай і незалежнай дзяржавай.
Уводзіны 3
1. Паўстанне 1794 года 4
1.1 Перадумовы паўстання 4
1.2 Падрыхтоўка і ход паўстання. Пачатак баявых дзеянняў 5
1.3 Падзеі паўстання 1794 года на Берасцейшчыне 11
2. Кіраўнікі паўстання 17
Заключэнне 25
Спіс выкарыстанай літаратуры 26
Толькі стойкасцi касцюшкаўцаў пагражала новае выпрабаванне: амаль адначасова з абудвух iх флангаў з’явілася руская кавалерыя. Пяць конных палкоў зрабiлi доўгi абход, перайшдi дрыгву i ўдарылi ў тыл паўстанцам. Тыя па-ранейшаму няспешна і арганізавана адступалi пад прыкрыццем сваей артылерыі. Але напады сувораўцаў ішлі хвалямі з усіх бакоў, мяняліся адна на другую, i паўстанцы неслі незаменныя страты. Яны яшчэ спрабавалі, але былі адкінуты ў бітве, дэе галоўнай зброяй рабiлiся штык i нож.
На змярканні (пасля 18-й гадзіны) воіны К. Серакоўскага ўсе ж дабралiся да ўзлесся і ўвайшлі ў гушчар, што i выратала iх ад канчатковага разгрому.
Бой быў скончаны. Усе поле – ад Крупчыцаў да фальварка Янопаль – засталося ўсеяным загінуўшымі. На досвітку крупчыцкія манахі, тутэйшыя сяляне абышлі поле бою ў надзеі знайсці яшчэ параненых пад кучамі знявечаных цел.
У манастыры жалобна загаварыў звон. Яму хутка ў тон азваўся звон у старажытным Здзітаўскім храме. Увесь наш край у гзтую хвіліну смуткаваў па воінах, што знайшлі свой апошні пакой на Вялікім Крупчыцкім полі”17.
Сам Сувораў даў даволі высокую адзнаку мужнасці паўстанцаў, адзначыўшы, што “атакаваны непрыяцель змагаўся моцна больш, чым пяць гадзін”18. К. Серакоўскі ў сваім рапарце Т. Касцюшку вылучыў самаахвярнасць многіх удзельнікаў бітвы. Асабліва адзначыў мужнасць падпаручніка Рудзінскага, які нават смяротна паранены карцеччу, адмовіўся пакінуць поле бою, з апошніх сіл заахвочваючы паўстанцаў да змагання. У гэтай бітве паўстанцы страцілі да дзвюх тысяч чалавек забітымі, параненымі і прапаўшымі без звестак. Многія з яе ўдзельнікаў, у асноўным мясцовыя сяляне-касінеры, уцяклі ў Крупчыцкі манастыр кармелітаў, дзе спрабавалі схавацца, але былі там пасечаныя казакамі Суворава19.
Пасля кароткага адпачынку К. Серакоўскі ноччу 14-гадзінным маршам адвеў свае войска пад Бярэсце, мяркуючы, што там у яго будзе час, каб перагрупаваць сілы. Але ўжо ў 6 гадзін раніцы 19 верасня ізноў быў атакаваны сувораўскім атрадам. Гэты нечаканы напад прывеў да катастрофы “корпуса” К. Серакоўскага, з якога ад разгрому ацалела толькі 700 чалавек. 2645 чалавек было забіта і паранена альбо трапіла ў палон. Асабліва цяжкай была страта ўсіх гармат, якіх паўстанцам і так не хапала. 19 верасня А. Сувораў у сваім рапарде ў Санкт-Пецярбург пісаў: “Бржескнй корпус... кончен... вытерпя храбро поражение холодным оружием чрез восемь часов... Пленных мало... несколько сот. Наш урон примечателен, хотя невелик”20.
У рашаючай бітве каля Мацяевіцаў 10 кастрычніка 1794 г. войскі на чале з Т. Касцюшкам былі разбіты, ен сам цяжка паранены і ўзяты ў палон. Паўстанне было асуджана на паражэнне.
4 лістапада Сувораў
захапіў варшаўскае прадмесце
Прагу. У сваім рапарце
Рэшткі войска, якія ўзначаліў наступнік Т. Касцюшкі генерал Т. Ваўжэцкі, адышлі на поўдзень, дзе 16 лістапада былі распушчаны. Паўстанне, якое працягвалася 8 месяцаў, а на беларускіх землях каля паўгода, пацярпела паражэнне.
Адной з прычын
паражэння паўстання на тэрыторыі
Беларусі з’яўлялася адсутнасць адзінага
камандавання, належнага ўзаемадзеяння
ў паўстанцкім войску, няздольнасць
вайсковага кіраўніцтва. “Але галоўнай
прычынай бачыцца палавінчатасць аб’яўленых
рэформаў, пастаянная аглядка на шляхецтва,
якое не хацела дапускаць рэвалюцыйнага
выступления сялянства і мяшчанства”22.
Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся ў небагатай сям’і беларускага шляхціча, фамільны маентак якога знаходзіўся ў весцы Сяхновічы Кобрынскага павета (цяпер у Жабінкаўскім раене). Дакладная дата яго нараджэння невядомая, выказана меркаванне, што ен нарадзіўся 4 лютага 1746 года, аднак больш праўдападобна, што гэта адбылося 30 лістапада 1745 года. Дату 4 лютага прапанаваў польскі даследчык Т. Корзан зыходзячы з метрыкі, адкуль відаць, што яго хрысцілі ў Косаўскім касцеле 12 лютага 1746 года. Аднак есць падстава меркаваць, што спачатку яго хрысцілі ў вуніяцкай царкве і назвалі Андрэем у гонар апостала Андрэя Першазванага, свята якога прыпадае на 30 лістапада. Такое меркаванне грунтуецца таксама на тым, што яго маці Фекла (Тэкля) была з беларускага праваслаўна-вуніяцкага роду Ратамскіх. Як адзначаюць Я. Юхо і У. Емяльянчык у кнізе “Нарадзіўся я ліцьвінам”, дзяцей, раней хрышчаных у цэрквах, часта паўторна хрысцілі ў касцелах. На працягу ўсяго свайго жыцця Касцюшка быў абыякавы да рэлігійных пытанняў, нягледзячы на тое, што навучаўся ў каталіцкай канфесійнай школе23.
У сваім імкненні схаваць беларускае паходжанне Касцюшкі нават аўтарытэтныя сучасныя польскія выданні сцвярджаюць, што ен нібыта нарадзіўся на Валыні, якая з 1569 года была далучаная да Польшчы. Сам жа Касцюшка называў сябе ліцьвінам, г. зн. так, як называлі сябе ў тым часе ўсе беларусы.
На думку біеграфаў, ен нарадзіўся ў весцы Сяхновічы, што пацвярджаецца надпісам на медалі, вырабленым у Парыжы ў 1818 годзе. Паказваюць таксама на маентак Мерачоўшчына каля мястэчка Косава (цяпер у Івацэвіцкім раене) як на месца яго нараджэння24.
У гістарычных дакументах прозвішча Касцюшка сустракаецца з 1458 года. Продкі Андрэя Тадэвуша займалі сціплае становішча ў грамадстве. Яго прадзед Аляксандр Іван быў падсудкам, а дзед Амбражэй — пісарам у Берасцейскім земскім судзе. Бацька Людвік ніякіх ласадаў не займаў, а меў толькі ганаровую годнасць мечніка Берасцейскага ваяводства і палкоўніка, хоць у войску ніколі не служыў.
У сям’і Тэклі і Людвіка Касцюшкаў было чацвера дзяцей: Ганна, Язэп, Кацярына і Андрэй Тадэвуш. Да дзевяці гадоў Андрэй Тадэвуш выхоўваўся дома, як і ўсе дзеці незаможнай шляхты, без якіх-небудзь спецыяльных гувернераў ці настаўнікаў, г. зн. яго ранняе дзяцінства прайшло ў беларускай весцы. У дзевяць гадоў яго аддалі ў школу манаскага ордэна піяраў мястэчка Любешаў Пінскага павета, дзе ен навучаўся пяць гадоў, да 1760 года. Пасля заканчэння школы ен зноў вярнуўся ў Сяхновічы і на працягу пяці гадоў дапамагаў маці па гаспадарцы.
У 1765 г. Касцюшка паступіў у новаствораны Варшаўскі кадэцкі корпус – вышэйшае афіцэрскае вучылішча, дзе ен спецыялізаваўся на ваеннага інжынера. Маладога афіцэра заўважыў начальнік корпуса князь Адам Чартарыйскі, які прыняў самы жывы ўдзел у лесе таленавітага юнака і нават зрабіў так, што ў 1769 г. Т. Касцюшка апынуўся ў Парыжы, каб прадоўжыць адукацыю.
У 1774 г. у званні артылерыйскага капітана Тадэвуш вярнуўся на Радзіму. Пажыўшы некаторы час у Варшаве і Кракаве і не атрымаўшы пасады ў войску Рэчы Паспалітай, Т. Кас-цюшка паехаў у родныя Сяхновічы і нібыта забыўся на вайсковую кар’еру. Прычына – каханне да Людвікі Сасноўскай, дачкі ваяводы Ю. Сасноўскага, да якога ен паступіў хатнім настаўнікам. Няўдалая спроба заключыць шлюб з каханай без згоды яе бацькі вымусіла Т. Кас-цюшку пакінуць радзіму і выехаць у 1776 г. у Злучаныя Штаты Амерыкі, якія ў той час ваявалі з Англіяй за незалежнасць25.
Дзевяць год ен аддаў амерыканскай арміі. Яго асабіста ведалі многія славутыя людзі Злучаных Штатаў. У 1777-1780 гадах Т. Касцюшка ўдзельнічаў у бітвах пад Саратогай, Трэнтанам, Прынстанам, Йорктаўнам, кіраваў умацаваннем берагоў Гудзона і будаўніцтвам фартэцыі Уэст-Поінт, распрацоўваў інжынернае забеспячэнне наступаў і абароны. Касцюшку належыць праект тыповага форта, прыстасаванага да ўмоў Амерыкі і магчымасцей рэспубліканскай арміі. 13 кастрычніка 1783 г. амерыканскі ўрад надаў Т. Касцюшку званне брыгаднага генерала. Ягоныя ваенныя заслугі перад Амерыкай атрымалі ганаровае прызнанне: у ліку трох чужаземцаў Касцюшка быў прыняты ў Таварыства Цынцыната, якое складалася з найбольш вядомых удзельнікаў вайны за незалежнасць. Ен стаў ганаровым грамадзянінам ЗША. Але матэрыяльнае становішча Т. Касцюшкі не палепшылася: вярнуўся ен на радзіму ў 1784 г. амаль такім жа бедным, як і паехаў.
Месца ў арміі Рэчы Паспалітай яму не знайшлося, і на працягу пяці год ен займаўся сельскай гаспадаркай у сваіх Сяхновічах. Толькі ў канцы 1789 г. Тадэвуш Касцюшка стаў генерал-маерам войска польскага. У 1792 г., падчас вайны з Расіяй, ен камандаваў дывізіяй на Украіне, паказаў сябе здольным камандзірам. За кампанію 1792 г. Т. Касцюшка быў узнагароджаны ордэнам «Віртуці Мілітары» і атрымаў званне генерал-лейтэнанта. 24 сакавіка 1794 г. Т. Касцюшка быў аб’яўлены галоўнакамандуючым узброенымі сіламі і начальнікам нацыянальна-вызваленчага паўстання. Т. Касцюшка шукаў падтрымкі ў Турцыі, Швецыі, Францыі, але пошукі вынікаў не далі. Да таго ж паўстанне не знайшло падтрымкі ў сялян. 10 кастрычніка каля Мацяевіц, пад Варшавай, войска касцюшкаўцаў амаль цалкам было разбіта, а сам генерал, цяжка паранены, быў падабраны з поля бою казакамі.
Два гады Т. Касцюшка быў вязнем у Санкт-Пецярбургу. Толькі пасля смерці Кацярыны II імператар Павел I вызваліў яго, прапанаваўшы застацца ў межах Расійскай імперыі, абзавесціся гаспадаркай. Але Касцюшка вырашыў вярнуцца ў ЗША.
Апошні перыяд яго жыцця праходзіць у вандраваннях. Швецыя, Германія, Францыя, Злучаныя Штаты вітаюць яго як героя. Яго прыхільнасці шукалі і расійскі імператар Аляксандр I, і Напалеон Банапарт напярэдадні 1812 года.
8 ліпеня 1816 г.
Тадэвуш Касцюшка, ужо стары і
хворы чалавек, перабіраецца ў невялічкае
мястэчка Салюр у Швейцарыі. Тут 15 кастрычніка
1817 г. спынілася сэрца славутага беларуса.
Юліян Урсын Нямцэвіч – знакаміты пісьменнік, паэт, гісторык, палітычны дзеяч, нарадзіўся ў 1758 годзе ў маентку Скокі непадалеку ад Брэста. Пасля заканчэння Кадэцкай школы ў Варшаве ен становіцца ад’ютантам графа Чартарыйскага, які ў той час узначальваў войска Рэчы Паспалітай, і з ім вандруе па краіне, а таксама наведвае шэраг еўрапейскіх дзяржаваў. З ранніх гадоў і да апошніх дзен жыцця ен веў дзеннік, запісы з якога выйшлі ў некалькіх выданнях. Ен быў дэпутатам Чатырохгадовага сейма, адным з аўтараў дэмакратычнай канстытуцыі 1791 года. На гэты час прыходзіцца і пачатак яго літаратурнай творчасці. Вельмі вядома была яго камедыя “Вяртанне дэпутата”, у якой ен крытыкаваў кансерватызм магнатаў і даказваў неабходнасць сацыяльных рэформаў, вызвалення сялян ад прыгону. Не меншую папулярнасць набылі і яго сатырычныя палітычныя байкі і памфлеты.
Пачатак паўстання 1794 г. застаў Ю. Нямцэвіча ў Рыме. Вярнуўшыся на Радзіму, ен прымкнуў да паўстанцаў, стаў асабістым ад’ютантам Тадэвуша Касцюшкі. Яму належаць тэксты некаторых універсалаў, з якімі кіраўнік паўстання звяртаўся да мясцовага насельніцтва26.
Пасля бітвы пад Мацяевіцамі, дзе абодва былі паранены, трапляе ў палон і праводзіць два гады ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Пасля вызвалення імператарам Паўлам Касцюшкі Нямцэвіч разам з ім падаецца ў Злучаныя Штаты і застаецца там амаль дзесяць год. Сярод літаратурных твораў, напісаных у час знаходжання ў Амерыцы, - біяграфічны нарыс пра Джорджа Вашынгтона, які быў надрукаваны ў Польшчы ў 1803 годзе.
Вярнуўшыся на радзіму ў 1807 годзе, Нямцэвіч актыўна ўдзельнічае ў палітычным і культурным жыцці. Ен быў сакратаром Дзяржаўнага савета, займаў адказную пасаду ў дэпартаменце асветы. Па яго ініцыятыве ствараецца Драматычны тэатр у Варшаве. Адгукнуўшыся на прапанову Таварыства сяброў навукі па стварэнні паэтычнай гісторыі Рэчы Паспалітай, якая павінна была спрыяць выхаванню патрыятызму ў моладзі, ен піша цыкл “Гістарычных песень”, у якіх адлюстраваны найбольш драматычныя моманты гісторыі краіны. У гэтыя гады Нямцэвіч таксама напісаў тры рамана, шэраг п’ес і гістарычных даследаванняў.
Калі пачалася падрыхтоўка да лістападаўскага паўстання 1830 года, Нямцэвіч, нягледзячы на свой узрост, прыняў у ей удзел. Ен увайшоў у Паўстанцкі камітэт, стаў адным з аўтараў маніфеста, які абвяшчаў незалежнасць Польшчы ад Расіі. У 1831 годзе Паўстанцкі камітэт прыняў рашэнне звярнуцца за падтрымкай да заходніх краін. Улічваючы даўнія шырокія замежныя сувязі Нямцэвіча, яго пасылаюць у Англію. Ен атрымлiваюць тайнае даручэнне, згодна з якiм яго галоўныя намаганні павінны быць накiраваны на тое, каб схіліць урад Вялікабрытаніі да прызнання незалежнасці Польшчы, атрымаць ад яго дапамогу зброяй i дэсантам.
Найбольш паспяховымi былi стасункі Нямцэвiча з лiтаратурным асяроддзем. У значнай меры дзякуючы яго намаганням у лютым 1832 года ў Лондане была створана Літаратурная асацыяцыя сяброў Польшчы, філіі якой былi i ў другiх гарадах – Уорвiку, Бiрмiнгеме, Абердзіне.
Нямцэвiч выязджае
таксама ў прамысловыя цэнтры
Бiрмiнгем, Манчэстэр, дзе пад уплывам
яго выступленняў удзельнiкi мітынгаў
падпiсваюць петыцыі да парламента
з патрабаваннем аказаць
Але Нямцэвiч займаўся не толькi палiтычнымi справамi. Як сведчыць яго дзеннік, ен наведвае Брытанскi музей, дзе вывучае гісторыю палiтычных i эканамiчных стасункаў памiж Англiяй і Рэччу Паспалітай, цікавіцца сучасным навуковым жыццем, наведвае публiчныя лекцыі па розных накірунках: медыцыне, xiмii, фiзiцы, “імкнучыся набрацца хоць павярхоўных ведаў у навуках, чаго не дазволілі мне набыць мае палітычныя вандраваннi”, хоць i прызнаецца, што не ўсе зразумела яму, напрыклад, у вучэннi Фарадэя аб электрычнасцi.
Информация о работе Восстание 1794 г. на территории Республики Беларусь