Автор: Пользователь скрыл имя, 07 Января 2012 в 20:17, реферат
Агульнапрызнана вялікае значэнне гістарычных ведаў у жыцці кожнага з народаў. Аднак у гісторыі нашай бацькаўшчыны нямала свядома забытых падзей, з’яў, выкрасленых з народнай памяці выдатных дзеячоў. “Цяжка прыгадаць народ, які быў бы так абыдзены ў веданні таго, што адбывалася на яго зямлі, які б так не шанаваў сваіх лепшых прадстаўнікоў”1. Без аднаўлення гэтых старонак нашага мінулага нельга стварыць аб’ектыўную і поўную гісторыю, да якой мы імкнемся. Гэта патрэбна было заўседы, гэта неабходна цяпер, калі Рэспубліка Беларусь з’яўляецца суверэннай і незалежнай дзяржавай.
Уводзіны 3
1. Паўстанне 1794 года 4
1.1 Перадумовы паўстання 4
1.2 Падрыхтоўка і ход паўстання. Пачатак баявых дзеянняў 5
1.3 Падзеі паўстання 1794 года на Берасцейшчыне 11
2. Кіраўнікі паўстання 17
Заключэнне 25
Спіс выкарыстанай літаратуры 26
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнте Рэспублікі Беларусь
Інстытут кіруючых кадраў
Факультэт кіравання
Кафедра
тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
Рэферат
на тэму
Паўстанне
1794 года
Падрыхтаваў:
Валошчык Дзмітрый,
студэнт 1 курса, 1 групы
Інстытута кіруючых кадраў
факультэта кіравання
спецыяльнасці
“Дзяржаўнае кіраванне
і эканоміка”
Мінск - 2010 г.
Змест
Уводзіны 3
1. Паўстанне 1794 года 4
1.1 Перадумовы паўстання 4
1.2 Падрыхтоўка і ход паўстання. Пачатак баявых дзеянняў 5
1.3 Падзеі паўстання 1794 года на Берасцейшчыне 11
2. Кіраўнікі паўстання 17
Заключэнне 25
Спіс выкарыстанай літаратуры 26
Агульнапрызнана вялікае значэнне гістарычных ведаў у жыцці кожнага з народаў. Аднак у гісторыі нашай бацькаўшчыны нямала свядома забытых падзей, з’яў, выкрасленых з народнай памяці выдатных дзеячоў. “Цяжка прыгадаць народ, які быў бы так абыдзены ў веданні таго, што адбывалася на яго зямлі, які б так не шанаваў сваіх лепшых прадстаўнікоў”1. Без аднаўлення гэтых старонак нашага мінулага нельга стварыць аб’ектыўную і поўную гісторыю, да якой мы імкнемся. Гэта патрэбна было заўседы, гэта неабходна цяпер, калі Рэспубліка Беларусь з’яўляецца суверэннай і незалежнай дзяржавай.
Сярод такіх старонак, якіх мы доўгі час вымушаны былі цурацца, адметнае месца займае вызваленчае паўстанне 1794 г. у Польшчы, на Беларусі і ў Літве. Існуе шмат даследаванняў у замежнай гістарыяграфіі, асабліва польскай, аб гэтым паўстанні і аб яго дзеячах. Што тычыцца Беларусі, то калі яна была ў складзе СССР, гэта была, па сутнасці, забароненая тэма. У 20-я гады аб ей крыху пісалі У. М. Ігнатоўскі ў “Кароткім нарысе гісторыі Беларусі” ды М. В. Доўнар-Запольскі ў “Гісторыі Беларусі”, якая была надрукавана толькі ў 1994 годзе.
У савецкай гістарычнай літаратуры Тадэвуш Касцюшка ўспамінаецца толькі як “выдатны польскі патрыет”. Толькі ў апошні час актывізавалася праца па даследаванні прычын паўстання, яго характару, вызначэнні ўдзельнікаў, асноўных этапаў развіцця, прычын паражэння, асаблівасцей ходу барацьбы на Беларусі. Акрамя артыкулаў, выйшлі манаграфічныя даследаванні Я. Юхо, У. Емяльянчыка “Нарадзіўся я ліцьвінам...”, У. Емяльянчыка “Паланез для касінераў” и Я. Юхо “За вольнасць нашу и вашу: Тадэвуш Касцюшка”.
Гэтая тэма з’яўляецца актуальнай для мяне асабіста яшчэ і таму, што адзін з кіраўнікоў паўстання, Т. Касцюшка, з’яўляецца маім славутым земляком (ён нарадзіўся ва ўрочышчы Марачоўшчына каля г. Косава цяперашняга Івацэвіцкага раёна)
У сувязі з гэтым асобным пунктам будуць разгледжаны падзеі паўстання 1794 г. на Берасцейшчыне. На мой погляд, гэта апраўдана, таму што праз веданне асобных частак раскрываецца сутнасць і адметныя, скрытыя раней бакі агульнай гісторыі краіны.
Таксама я вырашыў крышку спыніцца на персаналіях кіраўнікаў паўстання, таму што з цягам часу гэтыя імёны сціраюцца з памяці людзей, і задача гістарычнай навукі – на магчыма найвялікі час захаваць іх.
Паўстанне 1794 года не з’явілася выпадковай справай. Яно было абумоўлена усім ходам гісторыі. Да гэтага часу у Вялікім Княстве Літоўскім склаліся палітычныя і сацыяльна-эканамічныя перадумовы паўстання.
Нагадаем для прыкладу, што ў XVIII ст. Вялікае княства Літоўскае знаходзілася ў стане рэзкай канфрантацыі розных магнацкіх груповак. У 60-ых — пачатку 70-ых гг. XVII ст. разгарэлася барацьба паміж Радзівіламі, з аднаго боку, Сапегамі і Пацамі — з другога. Але ўжо ў другой палове 70-ых — першай палове 80-ых гг. ты я ж Пацы, папаўшы ў апазіцыю да новага караля Яна Сабескага, канфрантуюць з Сапегамі і Агінскімі. А калі ў другой палове 80-ых гадоў XVII ст. Сапегі ўмацавалі свае становішча ў Вялікім княстве Літоўскім, супраць іх агульным фронтам выступіла беларуска-літоўская шляхта, якая купавалася вакол Агінскіх (былых саюзнікаў Сапегаў) і Вішнявецкіх. Гэтае супрацьстаянне перарасло практычна ў грамадзянскую вайну, якая ў першыя гады XVIII ст. раздзірала беларускія землі. “Сапегі ў гэтай сітуацыі пайшлі нават на стварэнне казацка-сялянскіх атрадаў, што вялі баявыя дзеянні ў раене Дуброўны, Быхава, Галаўчына са шляхецкімі фарміраваннямі”2.
Такім чынам, палітычны крызіс прерарастае ў апошнюю стадыю – агонію.
Рэч Паспалітая, якая з 60-ых гг. XVIII ст. пачала інтэнсіўна праводзіць рэфармацыйную дзейнасць, пэўна ж здолела б пераадолець эканамічны і палітычны крызіс. Пэўныя станоўчыя вынікі ў эканамічнай сферы мелі рэформы Тызенгаўза. Адбыліся першыя памкненні палітычных рэформ. Але і яны не здолелі выратаваць Рэч Паспалітую ад умяшацельства ў яе справы замежных дзяржаў.
Па прапанове прускага караля Фрыдрыха II Вялікага 5 жніўня 1772 г. у Санкт-Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй.
Першы падзел Рэчы Паспалітай ацвярэзіў польскіх сенатараў. Хутка была створана паспалітая рада. Прымаюцца рашэнні, накіраваныя на паляпшэнне гандлю і прававога становішча гараджан, развіцце прамысловасці. Але яны не закраналі асноў дзяржаўнага і грамадскага ладу Рэчы Паспалітай. 3 мая 1791 г. сейм прыняў канстытуцыю Рэчы Паспалітай, якая насіла прагрэсіўны характар. Але і яна не вывела Рэч Паспалітую з палітычнага крызісу.
У выніку нападзення расійкага войска Канстытуцыя 3 мая была адменена, а затым у студзені 1793 г. адбыўся і другі падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі беларускія землі прыкладна па лініі Друя — Пінск. Каб узаконіць падзел, па загаду імператрыцы ў Гародні склікалі сойм, які ўвайшоў у гісторыю пад назовам «нямога». Пратэстуючы, дэпутаты тры дні маўчалі. Царыцыных назіральнікаў цяжка было збіць з панталыку: яны задаволена абвясцілі, што маўчанне – знак згоды. Я. Анішчанка так характэрызуе гэту падзею: “Пад прымусам штыкоў Гродзенскі сейм у 1793 годзе ўзаконіў гвалтоўнае далучэнне центральнабеларускіх зямель ВКЛ да імперыі і вярнуў рэспубліцы ранейшы лад”3.
Але разарваная на часткі краіна не збіралася пратэставаць толькі маўчаннем. Увесну 1794 года яна выбухнула паўстаннем. Разгледзем мэты і лозунгі паўстання падрабязнее.
Паступова сфарміраваліся тры цэнтры падрыхтоўкі будучага паўстання. Эміграцыйны цэнтр у Лейпцыгу на чале з Г. Калантаем і І. Патоцкім аб’ядноўваў эмігрантаў-удзельнікаў Чатырохгадовага сейма, сяброў “патрыятычнага аб’яднання” і прыхільнікаў Канстытуцыі 3 мая. У Варшаве з мая 1793 г. дзейнічаў “таемны камітэт” на чале з І. Дзялынскім, Ф. Алоэ, А. Капостасам і інш. Віленскі цэнтр з вясны 1793 г. узначаліў палкоўнік корпуса інжынераў ВКЛ, прыхільнік ідэй французскай рэвалюцыі Я. Ясінскі. Разам з ім над падрыхтоўкай паўстання працавалі К. Ельскі (як прадстаўнік ВКЛ у Варшаве), К. Прозар і інш. Акрамя таго, адзін з кіраўнікоў паўстання, Т. Касцюшка, выдатна разумеў, што не маючы знешняй падтрымкі паўстанне супраць аб’яднаных сіл Расіі, Аўстрыі і Прусіі будзе немагчымым. Таму ў студзені-маі 1793 г. Т. Касцюшка быў накіраваны ў Францыю (як краіну, дзе адбыліся найбольш значныя рэвалюцыйныя перабудовы) каб весці перагаворы па дапамозе будучаму паўстанню. Але на той час Францыя была занята сваімі ўнутранымі справамі, і, хоць і неаднойчы заяўляла, што гатова аказаць дапамогу ўсім народам, якія змагаюцца за сваю свабоду супраць тыраніі, рэальна нічым дапамагчы паўстанцам не магла.
Варта адзначыць,
што да пачатку паўстання былі
сфарміраваны дзве плыні сярод прыхільнікаў
паўстання. Найбольш памяркоўныя стаялі
за тое, каб захаваць становішча, якое
існавала да падзелаў Рэчы Паспалітай,
а другія, радыкальныя прыхільнікі, хацелі
здзейсніць ідэі Французскай рэвалюцыі,
далучыць да паўстання гараджан і сялян.
Т. Касцюшка адносіў сябе да рэвалюцыйнай
плыні, але ён адначасова з гэтым разумеў,
што пры наяўнасці слабай гарадской буржуазіі
і забітага сялянства падтрымка прагрэсіўна
настроенай шляхты неабходна.
У выніку дзейнасці тайных цэнтраў, якія дзейнічалі ў Варшаве і Вільні, паўстанне было нядрэнна падрыхтавана, што садзейнічала яго актыўнаму развіццю. Яно пачалося на поўдні Польшчы 24 сакавіка 1794 г., калі ў Кракаве быў аб’яўлены “Акт паўстання”. Затым яно распаўсюдзілася на іншыя ваяводствы Польшчы. На чале яго стаў генерал-лейтэнант Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка, які быў абвешчаны найвышэйшым і адзіным начальнікам узброеных сілаў. Касцюшка прынес прысягу, у якой абавязаўся даверанай яму ўлады не ўжываць у чыіх-небудзь асабістых інтарэсах, а толькі для абароны цэласці межаў, усталявання самаўладдзя народа і ўсеагульнай свабоды.
4 красавіка пад
Рацлавіцамі паўстанцы разбілі царскія
войскі. 17—18 красавіка была вызвалена
Варшава. Вызначаючы лозунгі паўстання,
яго кіраўнікі абапіраліся на заклікі
Французскай рэвалюцыі да Свабоды, Роўнасці,
Братэрства. Аднак лозунг паўстання на
Беларусі і ў Літве розніўся ад польскага.
Калі на польскіх землях ен утрымліваў
такія патрабаванні, як “Воля, Цэласць,
Незалежнасць”, то ў Заходняй Беларусі
і Літве гучаў, як “Воля, Роўнасць, Незалежнасць”4.
Як бачым, у першым выпадку лозунг быў
скіраваны на аднаўленне цэласнасці Рэчы
Паспалітай; у другім — абвяшчалася роўнасць
грамадзянская, сацыяльная, а таксама
роўнасць насельніцтва беларускіх і літоўскіх
зямель сярод іншых народаў.
7 мая 1794 года
Касцюшка выдаў Паланецкі
Сяляне ў сваю чаргу заклікаліся старанна адбываць зменшаныя дні паншчыны, слухацца свайго начальства, дбаць пра гаспадарку, не павінны былі адмаўляцца ад найму да памешчыкаў за адпаведную плату5.
Пачатак паўстання на ВКЛ адбываецца 25 сакавіка 1794 года, калі на кантрактавам з’ездзе ў Навагрудку 12 магнатаў ВКЛ дамовіліся аб падрыхтоўцы паўстання. Вось як апісвае падзеі на з’ездзе Я. Анішчанка:
“У той дзень, як пісаў Ц. Туталмін, на мнагалюдным сходзе пракацілася пагалоска аб тым, што хутка будзе агалошаны маніфест аб пашырэнні царскай анексіі далей мяжы другога падзелу — аж да ракі Неман. Гаварылі аб бяспленнасці царскіх намераў, бо Касцюшка ўжо “вядзе на расіян турак”, што ў Кароне ўплывовы Чартарыжскі разам з Магдалінскім маюць моцную ўзброеную партыю па чале з французскімі афіцэрамі, што літоўскія харугвы і Пінская брыгада ўжо ідуць “нам” на дапамогу”6.
Нагадаем, што Пінская брыгада выйшла з падпарадкавання царскаму камандаванню яшчэ ў канцы лютага. “Затым папаўзлі чуткі аб тым, што ксяндзы рыхтуюць 4 тысячы нажоў, якімі збіраюцца на вялікдзень рэзаць «не только российские, но и польские войска, ибо поляки есть великие шельмы”7.
14 красавіка Касцюшка назначыў галоўнакамандуючым літоўскім войскам I. Мураўскага, добра знаемага з практыкай узбраення сялян-касінераў у Кракаўскім ваяводстее. Але Мураўскі не паспеў скарыстаць свой вопыт. Яго схапілі пад Брэстам. На допыце ў Пінску ен прызнаў, што выехаў 28.03.1794 года з дому пад Навагрудкам, а ў Кракаве сустрэў самога Касцюшку “ў простым мужыцкім адзенмі для адзнакі роўнасці”8.
Ужо тады Касцюшка раіў ліцвінам скарыстацца малалікасцю царскіх войскаў і абяцаў кожнаму афіцэру, які першым выступіць са сваім выдзелам на баку паўстання, чын генерал-маера. Ужо тады ен заклікаў да таго, каб “правінцыя літоўская мужным духам запалілася, а шляхта і народ з косамі выходзілі”. Ен зваў “вызваліць сваю Айчыну”, а дзеля гэтага раздаць сялянам зброю і косы. Такім чынам, начальнік паўстання не быў супраць самастойнага выступлення ліцвінаў, але прапаноўваў каардынацыю дзеянняў.
Літоўская шляхта адгукнулася на заклікі Касцюшкі. Пад мястэчкам Глыбокае ашмянскі шляхціц Гарадзенскі, “собрав всех войтов и всех своих крестьян, заставил их с собою стоя на коленях присягать на верность Костюшке, приказав им вооружиться пиками, и косами, и ружьями и позволяя разобрать все свое имение и напитки. После чего, обще же с шляхтичами Вижинским, Недвинским, Закревским и Ивановским, напал на дом помещика Буша и, прибив его, жену и детей, отбил анбар н забрал ружье, что самое учинил и с помещиком Мицкевнчем, грабя и далее в некоторых фольварках лошадей и конские приборы”9. Узброеныя шляхам такога рабаўніцтва паўстанцы далучыліся да рэгулярнага літоўскага войска.
Информация о работе Восстание 1794 г. на территории Республики Беларусь