Восстание 1794 г. на территории Республики Беларусь

Автор: Пользователь скрыл имя, 07 Января 2012 в 20:17, реферат

Описание работы

Агульнапрызнана вялікае значэнне гістарычных ведаў у жыцці кожнага з народаў. Аднак у гісторыі нашай бацькаўшчыны нямала свядома забытых падзей, з’яў, выкрасленых з народнай памяці выдатных дзеячоў. “Цяжка прыгадаць народ, які быў бы так абыдзены ў веданні таго, што адбывалася на яго зямлі, які б так не шанаваў сваіх лепшых прадстаўнікоў”1. Без аднаўлення гэтых старонак нашага мінулага нельга стварыць аб’ектыўную і поўную гісторыю, да якой мы імкнемся. Гэта патрэбна было заўседы, гэта неабходна цяпер, калі Рэспубліка Беларусь з’яўляецца суверэннай і незалежнай дзяржавай.

Содержание

Уводзіны 3

1. Паўстанне 1794 года 4

1.1 Перадумовы паўстання 4

1.2 Падрыхтоўка і ход паўстання. Пачатак баявых дзеянняў 5

1.3 Падзеі паўстання 1794 года на Берасцейшчыне 11

2. Кіраўнікі паўстання 17

Заключэнне 25

Спіс выкарыстанай літаратуры 26

Работа содержит 1 файл

Паўстанне 1794 года.doc

— 173.50 Кб (Скачать)

У Вялікім княстве  Літоўскім паўстанне пачалося з выступлення аддзелаў войска літоўскага супраць гарнізонаў царскіх войск і прыхільнікаў Таргавіцкай канфедэрацыі. 16 красавіка 1794 г. першымі выступілі аддзелы войска, якія стаялі ў Шаўлях (Шаўляй). Яны накіраваліся да сталіцы ВКЛ Вільні, дзе ў ноч на 23 красавіка пачалося паўстанне, падрыхтаванае віленскімі якабінцамі на чале з палкоўнікам Якубам Ясінскім. Каля 700 чалавек рэгулярнага войска ВКЛ, размешчанага ў сталіцы, пры дапамозе некалькіх соцен мясцовых жыхароў у выніку нечаганага нападу і двухгадзіннага бою захапілі ў палон больш за 1000 чалавек з расійскага  гарнізона разам з генералам Арсеньевым. 

Быў утвораны паўстанцкі ўрад — Найвышэйшя Нацыянальная Рада Вялікага княства Літоўскага на чале з палкоўнікам Я. Ясінскім. У склад яе ўвайшлі ў большасці прадстаўнікі левага крыла шляхецка-буржуазнага блока, а таксама прадстаўнікі асноўных тэрыторый Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Сярод іх – ваявода наваградскі Ю. Несялоўскі, стараста мінскі М. Бжастоўскі, падкаморы рэчыцкі С. Валовіч, маршалак аршанскі М. Храпаеіцкі, дэлегаты ад гарадоў, а Слонімскага, Наваградскага, Лідскага паветаў. 

Дзякуючы ваеннаму таленту Ясінскага на баку паўстанцаў быў поспех у бітве пад вескай Паляны, што ў Ашмянскім павеце, якая адбылася  7 мая  1794 г.  Гэты  поспех прымусіў паспешліва адысці з-пад Гародні да Нясвіжа амаль 9-тысячны корпус генерала Цыцыянава.

Характэрнай рысай  паўстання на Беларусі было выкарыстанне дыверсійных, партызанскіх форм барацьбы. Яны дапамагалі распаўсюджваць паўстанцкі рух і несці меншыя страты. Гэта сведчыць пра гнуткасць тактыкі кіраўнікоў паўстання, аб іх нестандартных падыходах да яго развіцця. Пра гэта ж гаворыць і практыка ажыццяўлення рэйдаў паўстанцкіх атрадаў у цэнтральныя раены Беларусі. Найбольш значныя з іх былі арганізаваны на Віцебшчыну, Меншчыну, Магілеўшчыну. Атрад Міхала Клеафаса Агінскага, вядомага кампазітара, дайшоў да Браслаўшчыны, але вымушаны быў павярнуць назад. Другі атрад пад кіраўніцтвам Стэфана Грабоўскага, абыходзячы Менск з поўдня, дасягнуў Бабруйска і нават на кароткі час захапіў яго. Аднак у час вяртання назад пад Любанню паўстанцы былі разбіты. Актыўнымі дзеяннямі вызначаліся паўстанцкія атрады пад кіраўніцтвам Т. Гарадзенскага, братоў Зяньковічаў і іншых. Практыка ваенных дзеянняў асобнымі атрадамі і іх спалучэнне пры неабходнасці ў больш буйныя адзінкі дапамагалі даволі  эфектыўна  выкарыстоўваць наяўныя сілы.

Аб рэгулярнай арміі Ясінскага і Хлявінскага мы ведаем, што яна змагалася з неаднолькавым поспехам, але пра корпус Сапегі не было вядома нічога, акрамя таго, што яго пакінуў камандзір, а Беляк, які ўзяў на сябе камандаванне, заявіў, быццам з-за перашкод, учыненых ворагам, ен нічога не можа зрабіць. У пачатку чэрвеня з Вільні да калоны Сапегі былі накіраваны Тышкевіч і Грабоўскі, каб зрабіць войска сапраўды баяздольным. Чаму прызначаны Касцюшкам Грабоўскі не ўзяў камандаванне на сябе – аб гэтым няма ніякіх звестак. Пазней стала вядома, што “калона Сапегі, якая раней знаходзілася ў запасе, змяніла пазіцыю, і есць надзея, што неўзабаве яна далучыцца да змагання”10.

Разам з прымяненнем  паўстанцамі конніцы, пэўных артылерыйскіх  фарміраванняў, даволі значна выкарыстоўваліся пяхотныя злучэнні сялян, узброеных пераважна мадэрнізаванымі косамі, — так званыя касіянеры. Фарміраваць такія злучэнні пры недахопе ўзбраенняў было адносна няцяжка. Гэта давала магчымасць значна павялічваць шэрагі паустанцаў. Аднак у баявых дзеяннях супраць добра ўзброенага ўрадавага войска касіянеры не з’яуляліся моцнай сілай. 

Ваенная арганізацыя  ўзброенага руху падмацоўвалася дзейнасцю  цывільных улад. На тэрыторыях, якія кантралявалі паўстанцы, ствараліся адпаведныя органы кіравання — пераважна  парадкавыя камісіі. Ужо 28 красавіка ў Гародні было наладжана мясцовае кіраванне, затым паўстанцкая ўлада ўстанавілася ў Бярэсці, Ваўкавыску, Слоніме, Наваградку, Пінску, Ашмянах, Кобрыне, Лідзе, Браславе. 3 28 павятовых парадкавых камісій, што ўзніклі на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, 19 дзейнічалі непасрэдна на беларускіх землях.

Характэрна, што  вызваленчы, антыпрыгонніцкі характар паўстання спалучаўся з дыферэнцыраваным падыходам да расійскага грамадства. Як адзначаюць даследчыкі, паўстанцы  падзялялі расійцаў на прыгнятальнікаў і прыгнечаных. Вядома, што ў звароце да расійскіх салдат Найвышэйшая Нацыянальная Рада Вялікага княства Літоўскага заклікала іх падтрымаць паўстанцаў  як  “браты братоў”, выступіць супроць царскай тыраніі, скінуць ярмо прыгону. Паўстанцкія пракламацыі сведчаць нават пра тое, што іх задачай было не толькі вызваленне роднай зямлі, але і данясенне свабоды да берагоў Нявы, вызваленне народаў і Рэчы Паспалітай, і Расійскай імперыі. Паўстанне, такім чынам,  не было этнічна антырускім11.

У кіраўніцтве паўстаннем “на Літве”, як і ў кіраўніцтве паўстаннем ў цэлым (што адзначалася вышэй) назіраюцца дзве плыні. Адна з іх радыкальная, альбо “якабінская”, на чале з Ясінскім і другая — умеркаваная, прадстаўленая магнацтвам і заможнай шляхтай. Першыя імкнуліся да як мага большых рэвалюцыйных змен у грамадстве ў духу французскай рэвалюцыі. Яны выступалі за ліквідацыю паншчыны і прыгону, адстойвалі раўнапраўе мяшчанства, падтрымлівалі ідэю ўтварэння рэспубліканскага ладу. Такі падыход да мэтаў паўстання, рэалізацыя якіх істотна закранала і нават мяняла становішча магнатэрыі і заможнейшай шляхты, не мог падабацца “ўмеркаваным”. Асноўнага свайго ворага апошнія бачылі ў асобе непрымірымага рэспубліканца Ясінскага. Да Т. Касцюшкі неаднаразова накіроўваліся пасланнікі “ўмеркаваных” з прапановамі замяніць, адклікаць з “Літвы” Я. Ясінскага. Чаго ў рэшце рэшт яны і дабіліся. Пад іх націскам Т. Касцюшка 4 чэрвеня адхіліў Я. Ясінскага ад кіраўніцтва паўстанням на Беларусі і ў Літве12.

Паўстанцы ў  Кракаве, Варшаве і ў Вільні мелі агульную мэту — адраджэнне вольнай і незалежнай Рэчы Паспалітай Двух Народаў. Але тая Рэч Паспалітая бачылася ім ужо па-рознаму. 3 боку Кракава і Варшавы яна бачылася як незалежная, але ўжо унітарная дзяржава на базе Канстытуцыі 3 мая. Гэтая Канстытуцыя не прадугледжвала “аўтаноміі” Вялікага княства Літоўскага. Паўстанцы ж з Вільні, рашуча салідарызаваўшыся з паплечнікамі з Польшчы ў барацьбе супраць акупантаў, сваімі першымі крокамі засведчылі, што ў выпадку перамогі паўстання Княства павінна заняць становішча, роўнае з Польшчай13.

    1.   Падзеі паўстання 1794 года на Берасцейшчыне

Адначасова з  выясненнем узаемаадносін з Польшчай кіраўніцтву паўстання ў Вялікім  княстве Літоўскім прыходзілася змагацца і з праявамі “свайго”, унутранага сепаратызму. Ен выяўляўся ў суперніцтве за лідыруючае становішча ў паўстанні паміж Я. Ясінскім і яго нядобразычліўцамі, прыхільнікамі памяркоўнай плыні.

Ужо першыя загады і распараджэнні з Вільні ад Літоўскай  Рады выклікалі “вялікі перапалох” у Бярэсці. 11 мая берасцейская “парадкавая камісія”, звяртаючыся да Т. Касцюшкі, прама пісала, што “...выпадкі віленскія напалохалі нас”. Перасылаючы экземпляры Віленскага акта і “Універсал” Літоўскай Рады, камісія просіць яго аб’яднаць “хуткімі сродкамі... усіх жыхароў краю і ўсе ўлады, прыдатныя да народнага паўстання... пад адзінай найвышэйшай уладай, каб Літоўская Рада не ўспрынімала нас супраціўнай сабе”14. Прычым берасцейцы віну яа адхіленне Літвы ад адзінага арганізацыйнага цэнтра на чале з Т, Касцюшкам ускладалі непасрэдна на Я. Ясінскага. Яны прасілі Касцюшку зрабіць так, каб “не было ўлад асобных ад той адзінай...”, каб ен ліквідаваў гэтае “двухуладдзе”.

Такім чынам, у  дачыненні да Літоўскай Рады берасцейская “парадкавая камісія” апынулася  ў даволі складаным становішчы. Чые  распараджэнні ўсе ж выконваць? Камісія лічыла нават неабходным, каб у кожным павеце было па два прадстаўнікі. Адзін — ад Т. Касцюшкі, другі — ад Літоўскай Рады. Ва ўсялякім разе тады яны, паразумеўшыся, маглі б даць тлумачэнні, як дзейнічаць у тым ці іншым выпадку. Тут яўна прагледжвалася жаданне не пасварыцца ні з тымі, ні з гэтымі. Але, відавочна, гэта не вырашала праблемы, а толькі магло зрабіць больш складанай сістэму кіравання паўстаннем. 3 другога боку, берасцейская “парадкавая камісія” нібыта і зрабіла свой выбар. Яна далучылася да паўстання, прысягнуўшы на вернасць Касцюшку і ўладзе толькі “ад яго абранай або пацверджанай”. Аб гэтым сведчыў і той факт, што выбраных генерала і палкоўнікаў “зямянскіх”, якія ўзначалілі “паспалітае рушэнне” і набор “рэкрутаў” для паўстання, берасцейцы прадставілі на зацвярджэнне не ў Вільню, а адразу непасрэдна Касцюшку. Але трэба адзначыць, што, апынуўшыся паміж двух агнеў, берасцейская “парадкавая камісія”, здаецца, знайшла нейкае выйсце. Яна у далейшым накіроўвала свае рапарты і да Літоўскай, і да варшаўскай Часовай Рады, і да Т. Касцюшкі15.

Пасля паспяховых ваенных дзеянняў у пачатку паўстання, з лета 1794 г. пачаўся яго спад. Паражэнні ў Польшчы — пад  Шчакацінамі ад аб’яднанай расійска-прускай  арміі і ў іншых месцах, —  захоп прускімі войскамі Кракава прымусілі Т. Касцюшку канцэнтраваць сілы пад Варшавай. Гэта адбілася і на становішчы паўстанцаў на беларускіх землях. У пачатку чэрвеня ў Найвышэйшай Нацыянальнай Радзе Вялікага княства Літоўскага пачаліся рознагалоссі. Т. Касцюшка абвінаваціў яе ў дзеяннях супроць “уніі братніх народаў”, распусціў і стварыў Цэнтральную дэпутацыю Вялікага княства Літоўскага. У яе ўвяйшлі больш памяркоўныя элементы, якія баяліся ўзбройваць сялян. Гэта скавала ініцыятыву на месцах. У гэтых абставінах галоўнакамандуючым у Літве і на Беларусі замест энергічнага Я. Ясінскага быў прызначаны М. Вяльгорскі, якога вызначалі безыніцыятыўнасць і бяздзейнасць.

Немалыя надзеі ў пашырэнні паўстання на Беларусі ўскладаў Тадэвуш Касцюшка на корпус генерала Кароля Серакоўскага. У канцы ліпеня ен накіраваўся з-пад Высокага праз Шарашоў на Слонім. Яго задачай было прыкрыцце Вільні і адначасова недапушчэнне захопу Берасця. 3 першапачатковай колькасці паўтары тысячы чалавек корпус Серакоўскага павялічыўся больш чым удвая коштам добраахвотнікаў з мясцовай шляхты і сялянства. Асабліва дапамаглі яму ў гэтым берасцейская і кобрынская парадкавыя камісіі. 3 Кобрынскага павета ў корпус улілося 713 чалавек павятовай міліцыі і касінераў пад камандаваннем Казіміра Рушчыца. Каля пяцісот чалавек добраахвотнікаў прыйшло з Берасцейскага павета пад камандаваннем павятовага генерал-маера М. Франкоўскага.

2 жніўня пад  Слонімам авангард паўстанцаў  Серакоўскага, якіх на той час  было ўжо чатыры з паловай  тысячы чалавек, сутыкнуўся з  перадавой часткай корпуса генерала Дэрфельдэна. Расейскі бок у адрозненне ад паўстанцаў панес значныя страты — параненымі і забітымі да трохсот чалавек.

Нягледзячы на, здавалася б, спрыяльныя ўмовы для  далейшага наступу пасля Слоніма, Серакоўскі вырашае адысці да Ружанаў, а потым пад Бярозу. Ен не рызыкнуў пайсці на Вільню, а накіраваў туды яшчэ з-пад Слоніма толькі аддзел берасцейскіх добраахвотнікаў-касінераў  Франкоўскага.  Яны ўзялі чынны ўдзел у абароне горада 11 жніўня, многія загінулі ў акопах і на віленскіх мурах. 12 жніўня расійскія войскі занялі Вільню.

Рашаючую ролю ў разгроме паўстання сыграў перакінуты з поўдня пасля прымірэння з Турцыяй  корпус пад камандаваннем А. Суворава. 18 жніўня з Нямірава (на Украіне) па загаду фельдмаршала Румянцава з атрадам у чатыры з лаловай тысячы чалавек Сувораў рушыў на Беларусь у накірунку Бярэсця. Ен вельмі рваўся ў бой супраць “французаў і палякаў”, быў незадаволены тым, што часова апынуўся па-за справамі.

Атрад А. Суворава ішоў вельмі хутка. Па дарозе ен пастаянна  папаўняўся. На падыходзе да Кобрына войска будучага фельдмаршала налічвала ўжо болей за 11 тысяч чалавек пры 39 гарматах16

15 верасня К.  Серакоўскі атрымаў загад ад  камандуючага С. Макраноўскага  выступіць пад веску Крупчыцы  недалека ад Кобрына, каб паспрабаваць  стрымаць імклівы рух Суворава. У Серакоўскага на той час было да 10 тысяч войска і 28 гармат. Праўда, Т. Касцюшка накіраваў яму на дапамогу атрад Князевіча з 1074 чалавек, але тая дапамога не змагла своечасова з’явіцца да пачатку бітвы з Суворавым. Да гэтага ўжо адбылася сутычка перадавой казачай каманды з паўстанцкім атрадам пад Дзівінам. А 15 верасня на світанні казакамі ізноў жа быў атакаваны 400-асабовы атрад павятовага генерал-маера К. Рушчыца, які знаходзіўся ў Кобрыне. Абедзве сутычкі закончыліся паражэннем паўстанцаў. Гэта быў вельмі трывожны сігнал. Але галоўнае павінна было вырашыцца пад Крупчыцамі, дзе абралі сабе пазіцыі паўстанцы Серакоўскага і куды сцягваў паступова свае сілы Сувораў.

Бітва пачалася раніцай 17 верасня і працягвалася да трох гадзін дня. 3 інфармацыі “шматлікіх шпегаў”, пераважна мясцовых яўрэяў, А. Сувораву былі добра вядомыя бакавыя шляхі і падыходы да асноўнай пазіцыі атрада К. Серакоўскага перад крупчыцкім кляштарам кармелітаў.  У выніку флангавых абыходаў і ўдараў, перайшоўшы рэчку Трасцяніцу, атрады А. Суворава выйшлі ў тыл паўстанцам, захапіўшы пануючае над іх пазіцыяй узвышша. Гэта і прадвызначыла зыход бою. Каб не падставіць увесь свой атрад пад знішчальны агонь варожай артылерыі, К. Серакоўскі быў вымушаны аддаць загад аб адыходзе з-пад Крупчыц.

Вось як апісвае  бой А. Бензярук: “На досвітву 17 верасня здаволася, быццам людское мора выйшла з берагоў: ніколі не бачылі гэтыя мясціны такой колькасці ваяроў - больш за 10 тысяч узброеных байцоў чакалі знака, каб сысціся ў жудаснай бітве і вырашыць, чыя сіла перасіліць.

Касцюшкаўцы занялі надзвычай здатную пазіцыю пад абаронаю артылерыі. 26 паўстанцкіх гармат загаварылі першымі а восьмай гадзіне раніцы, як толькі пабачылі авангард непрыяцельскага войска. Хутка сувораўская пяхота з вялізнымі стратамі пераадолела Мухавец, але прыпывілася ў сваей імклівай атацы перад забалочалым ручаем. Руская артылерыя пачала адгукацца цяжкімі сваімі ядрамі гадзінаю пазней. Каб перайсці дрыгву, сувораўцы паразбіралі хаты і хлявы ў блізкай весцы Хадасы. Пад злым гарматным агвем, пад градам карцечы блізу дзесяці гадзін яны перайшлі багну.

I тут разгарнуўся  самы драматычны момант бою.  Блізіўся поўдзень. Штыкавы ўдар  быў бязлітасны. Чалавек у гэтай  віхуры ішоў на чалавека. Паўстаццы  біліся з адчайнаю храбрасцю,  але неслі ў рукапашным баю  вялiкiя страты, шчасце было не  на іх баку. Зацятая схватка абясiлела праціўнікаў, аднак больш была прыкметна стома сярод паўстанцаў, якія не вытрымалі такога напалу і часткаю пабеглi, каб схавацца за сценамі Крупчыцкага кармеліцкага манастыра. Сiлаю неймавернай волі Кароль Серакоўскі сабраў у кулак рэшткi сваiх байцоў i пачаў агранiзованное адступленне.

Информация о работе Восстание 1794 г. на территории Республики Беларусь