Утварэнне Беларуская ССР

Автор: Пользователь скрыл имя, 04 Ноября 2011 в 23:17, реферат

Описание работы

Для замацавання перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі, перабудовы гаспадаркі, новай арганізацыі жыцця патрэбна было неадкладна прыступіць да стварэння адпаведнага дзяржаўнага ладу. У Беларусі з першых дзён рэвалюцыі па гэтым пытанні разгарнулася вострая барацьба паміж нацыянальнымі партыямі і бальшавікамі. Рускія эсэры адстойвалі прынцып адзінай і непадзельнай Расіі. Нацыянальныя партыі патрабавалі ўтварэння Беларускай народнай рэспублікі. Бальшавікі, выконваючы дырэктыву ЦК РСД РП(б) змагацца за сусветную сацыялістычную рэвалюцыю, утварылі своеасаблівае дзяржаўнае аб’яднанне - Заходнюю вобласць і Заходні фронт. Вектар палітыкі гэтага аб’яднання быў скіраваны на Захад, у бок Польшчы і Германіі з мэтай падштурхоўвання тут сацыялістычнай рэвалюцыі. У сувязі з гэтым пытанні ўнутранага жыцця для паўночна-заходняга Абласнога камітэта РСДРП(б) і дзяржаўных органаў Заходняй вобласці і фронту свядома на першы план не высоўваліся.

Содержание

Уводзіны
1 Работа Усебеларускага з’езда і яго разгон
2 Абвяшчэнне БНР
3 Першае абвяшчэнне БССР
5 Літоўска-Беларуская Савецкая Рэспубліка
6 Другое абвяшчэнне БССР
7 Удзел БССР у стварэнні СССР
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны

Работа содержит 1 файл

Реферат на тему Утварэнне Беларуская ССР.docx

— 45.77 Кб (Скачать)

Тым часам працэс утварэння СССР уступаў у завяршальную стадыю. У кастрычніку - снежні 1922 г. пленумы ЦК кампартый Беларусі, Украіны, Азербайджана, Грузіі, Арменіі выказаліся за аб’яднанне савецкіх рэспублік у Саюз ССР. 30 снежня 1922 г. у Маскве адбыўся I з’езд саветаў СССР, які прыняў Дэкларацыю аб утварэнні СССР і Саюзны дагавор. Старшынямі вярхоўнага заканадаўчага органа дзяржавы - ЦВК СССР - былі выбраны М.Калінін, Г.Пятроўскі, А.Чарвякоў, Н.Нарыманаў.  

Заключэнне 

Абвяшчэнне 25 сакавіка 1918 г. незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і яе фактычнае прызнанне  шмат якімі еўрапейскімі дзяржавамі змусілі Савецкую Расію даць беларускім камуністам дазвол на ўтварэнне БССР.

30-31 снежня 1918-га ў  Смаленску (бальшавікі справядліва  разглядалі гэты горад як беларускі)  І з’езд Кампартыі Беларусі  прыняў пастанову стварыць БССР  у межах Смаленскай, Віцебскай,  Магілёўскай, Менскай і Гарадзенскай  губерняў з тымі часткамі сумежных  з імі Сувалкаўскай, Віленскай,  Ковенскай і Чарнігаўскай, дзе  пераважала беларускае насельніцтва. Часовы рабоча-сялянскі ўрад пад кіраўніцтвам Зміцера Жылуновіча 1 студзеня 1919 г. выдаў Маніфест пра абвяшчэнне Беларускай ССР. Ён паўтараў ідэю нашай дзяржаўнасці, якую ўжо абвясціла Другая Устаўная грамата БНР, але не дэклараваў дэмакратычных свабодаў.

5 студзеня урад  БССР пераехаў у Менск і  вельмі хутка зразумеў, што прызнанне  дзяржаўнасці Беларусі з’яўляецца  для Крамля не больш чым  палітычнай гульнёй. Ужо 16 студзеня 1919 г. бальшавісцкае кіраўніцтва  загадала “ў сувязі са зменай  знешніх абставінаў” перадаць  Смаленскую, Магілёўскую і Віцебскую губерні ў склад РСФСР. Яшчэ праз некалькі дзён выкліканыя ў Маскву кіраўнікі БССР даведаліся ад Леніна пра план злучэння іхняй “абрэзанай” рэспублікі са створанай бальшавікамі Літоўскай ССР. Гэтая буферная дзяржава была патрэбная расейскім бальшавікам дзеля абароны перад пагрозаю вайны з Польшчай.

Такім чынам, у лютым 1919-га ўзнікла Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка са сталіцай у Вільні. У склад ЛітБела ўваходзілі Віленская, Менская, Гарадзенская, часткі Ковенскай і Сувалкаўскай губерняў з насельніцтвам блізу 4 мільёнаў чалавек. “Дзяржава двух народаў”, як у прапагандысцкіх мэтах называлі ЛітБел, не была прызнаная нікім, апрача савецкай Расіі, і вельмі хутка выявіла нежыццяздольнасць. Ужо праз месяц пасля яе стварэння польскія войскі занялі Вільню, а напрыканцы лета 1919-га акупавалі ўсю тэрыторыю ЛітБела, улады якой не паспелі стварыць нават асноўных атрыбутаў дзяржаўнасці.

31 ліпеня 1920 г. адбылося  другое абвяшчэнне БССР. Узнавіць буферны ЛітБел было ўжо немагчыма, бо рэальна існавала незалежная Літва (Летува). Каб перадухіліць пераход улады ў рукі нацыянальных сілаў у Беларусі, бальшавікі і пагадзіліся на аднаўленне БССР. Але гэтым разам яе тэрыторыя складалася толькі з шасці паветаў былой Менскай губерні агульнай плошчай усяго 52,4 тыс. кв. км.

З утварэннем СССР склаліся больш спрыяльныя ўмовы для ўз’яднання беларускіх тэрыторый. Гэта было звязана з тым, што нацыянальныя рэспублікі хоць і захаваліся ў Саюзе ў якасці асобных дзяржаўных адзінак, аднак іх самастойнасць была істотна абмежавана, а граніцы пачалі выконваць хутчэй адміністрацыйную функцыю. Такім чынам, даючы згоду на пашырэнне БССР, ЦК РКП(б) мог быць упэўнены, што ўзбуйненне тэрыторыі Беларускай савецкай рэспублікі не будзе мець для СССР адмоўных вынікаў.  

Спіс выкарыстаных крыніц

1.            Гісторыя Беларусі: дапаможнік для  паступаючых у ВНУ /А.Л.Абецэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і  інш.; Пад рэд. А.Г.Каханоўскага  і інш. – Мн.: Экаперспектыва, 1998. – 496 с. 

2.            Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т.5. Беларусь  у 1917-1945 гг. /Вабішчэвіч і інш.  – Мн.: Экаперспектыва, 2007. – 613 с. 

3.            Гісторыя Беларусі: Ч.2 Люты 1917 г.  – 2002 г. /Я.К.Новік, Г.С.Марцуль,  Э.А.Заброднік і інш.: Пад рэд.  Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – Мн.: Вышэйшая  школа,  2003. – 472 с. 

4.            Лазіцкі, В.Л. Гісторыя Беларусі: поўны курс да тэсціравання  і экзамену. У 3 ч. Ч.2 /В.Л. Лазіцкі;  пад агул. рэд. У.Н.Сідарцова. Мн.: Тетра Системс, 2006. – 608 с.

5.            Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч.2 /М.П.Касцюк, І.М.Ігнаценка, У.І.Вышынскі і інш.; Інстытут гісторыі АНБ. – Мн.: Беларусь, 1995. - 560  с.

6.            Усебеларускі з’езд 1917 года: сведчанне  сучасніка //Беларускі гістарычны  часопіс. – 1993. - № 4. – С.58-60.

7.            Великая октябрьская Социалистическая  революция в Белоруссии: Сборник  документов и материалов: в 2 т.  Т.2. – Мн., 1957. – С.935.

8.            Октябрь 1917 и судьбы политической  оппозиции: В 3 ч. Ч.2. – Гомель, 1993. – С.134.

Информация о работе Утварэнне Беларуская ССР