Утварэнне Беларуская ССР

Автор: Пользователь скрыл имя, 04 Ноября 2011 в 23:17, реферат

Описание работы

Для замацавання перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі, перабудовы гаспадаркі, новай арганізацыі жыцця патрэбна было неадкладна прыступіць да стварэння адпаведнага дзяржаўнага ладу. У Беларусі з першых дзён рэвалюцыі па гэтым пытанні разгарнулася вострая барацьба паміж нацыянальнымі партыямі і бальшавікамі. Рускія эсэры адстойвалі прынцып адзінай і непадзельнай Расіі. Нацыянальныя партыі патрабавалі ўтварэння Беларускай народнай рэспублікі. Бальшавікі, выконваючы дырэктыву ЦК РСД РП(б) змагацца за сусветную сацыялістычную рэвалюцыю, утварылі своеасаблівае дзяржаўнае аб’яднанне - Заходнюю вобласць і Заходні фронт. Вектар палітыкі гэтага аб’яднання быў скіраваны на Захад, у бок Польшчы і Германіі з мэтай падштурхоўвання тут сацыялістычнай рэвалюцыі. У сувязі з гэтым пытанні ўнутранага жыцця для паўночна-заходняга Абласнога камітэта РСДРП(б) і дзяржаўных органаў Заходняй вобласці і фронту свядома на першы план не высоўваліся.

Содержание

Уводзіны
1 Работа Усебеларускага з’езда і яго разгон
2 Абвяшчэнне БНР
3 Першае абвяшчэнне БССР
5 Літоўска-Беларуская Савецкая Рэспубліка
6 Другое абвяшчэнне БССР
7 Удзел БССР у стварэнні СССР
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны

Работа содержит 1 файл

Реферат на тему Утварэнне Беларуская ССР.docx

— 45.77 Кб (Скачать)

Реферат на тему Утварэнне  Беларуская ССР

скачать  

Найти другие подобные рефераты.

Реферат *

Размер: 33,13 кб.

Язык: русский

Разместил (а): Лариса

1 2   
 

Змест

Уводзіны 

1 Работа Усебеларускага  з’езда і яго разгон 

2 Абвяшчэнне БНР 

3 Першае абвяшчэнне  БССР 

5 Літоўска-Беларуская  Савецкая Рэспубліка 

6 Другое абвяшчэнне БССР

7 Удзел БССР у  стварэнні СССР 

Заключэнне 

Спіс выкарыстаных крыніц  

Уводзіны 

Для замацавання  перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі, перабудовы гаспадаркі, новай арганізацыі  жыцця патрэбна было неадкладна прыступіць да стварэння адпаведнага дзяржаўнага ладу. У Беларусі з першых дзён рэвалюцыі па гэтым пытанні разгарнулася вострая барацьба паміж нацыянальнымі партыямі і бальшавікамі. Рускія эсэры адстойвалі прынцып адзінай і непадзельнай Расіі. Нацыянальныя партыі патрабавалі ўтварэння Беларускай народнай рэспублікі. Бальшавікі, выконваючы дырэктыву ЦК РСД РП(б) змагацца за сусветную сацыялістычную рэвалюцыю, утварылі своеасаблівае дзяржаўнае аб’яднанне - Заходнюю вобласць і Заходні фронт. Вектар палітыкі гэтага аб’яднання быў скіраваны на Захад, у бок Польшчы і Германіі з мэтай падштурхоўвання тут сацыялістычнай рэвалюцыі. У сувязі з гэтым пытанні ўнутранага жыцця для паўночна-заходняга Абласнога камітэта РСДРП(б) і дзяржаўных органаў Заходняй вобласці і фронту свядома на першы план не высоўваліся.

Беларускія нацыянальныя партыі ў гэты час актывізавалі дзейнасць  па стварэнню БНР. У Грамаце да беларускага народа ад 27 кастрычніка 1917 г. Вялікая Беларуская рада (ВБР), якую падтрымалі іншыя беларускія нацыянальныя арганізацыі і партыі.

Беларускі абласны  камітэт бачыў найбольш перспектыўны шлях ажыцяўлення права нацый  на самавызначэнне ў стварэнні ў  складзе Расійскай федэрацыі  нацыянальных аўтаномных рэспублік і абласцей.

Утварэнне нацыянальна-дэмакратычнай  дзяржавы для беларускага нацыянальнага  руху было задачай надзвычай складанай. Сілы нацыянальнай буржуазіі і памешчыкаў у гэтым руху былі значна слабейшымі, чым на Украіне, у Фінляндыі, Польшчы, іншых нацыянальных рэгіёнах.

Беларускі нацыянальны  рух у параўнанні з польскім, яўрэйскім, літоўскім да 1917 г. заставаўся малаэфектыўным і не аказваў уплыву на палітычнае развіццё перадрэвалюцыйнай Расіі.

Калі меркаваць  па нацыянальных праграмах беларускіх партый і арганізацый, то сярод іх не было такой, якая змагла б стаць  значнай сілай грамадска-палітычнага  жыцця і прыкметна ўплываць на развіццё нацыянальнага руху. Так, на выбарах ва Устаноўчы сход Беларуская сацыялістычная грамада атрымала толькі 0,6% галасоў выбаршчыкаў. У Мінскім  савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў, саветах іншых гарадоў і паветаў, выканаўчых камітэтах сялянскіх  дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, на Магілёўскім губернскім з’ездзе сялянскіх дэпутатаў зусім не было прадстаўнікоў БСГ, іншых нацыянальных арганізацый.

Вялікая Беларуская рада не мела ні палітычных, ні вайсковых  магчымасцей для замены савецкай улады. Яна разлічвала іншым шляхам перацягнуць на свой бок народныя масы.

Лозунг Кастрычніцкай  рэвалюцыі аб самавызначэнні народаў  аж да дзяржаўнага аддзялення ад Расіі  беларускія нацыянальныя арганізацыі  ўспрынялі як патрабаванне неадкладнага самавызначэння Беларусі і яе аддзялення ад савецкай Расіі. На пытанне, якое ўзнікла  перад нацыянальна-вызваленчым рухам, якім шляхам ісці далей (праз саветы або  раду), усе беларускія нацыянальныя арганізацыі выказаліся ў падтрымку рады, супраць саветаў.

У ходзе вырашэння  нацыянальнага пытання найбольшыя выгады імкнулася атрымаць беларуская буржуазія. Яна з усіх сіл дамагалася аднаўлення тых пазіцый, якія страціла ў працэсе рэвалюцыі. Сялянскія масы, гарадскія пласты насельніцтва да гэтага пытання ў пераважнай большасці адносіліся без энтузіязму.

Вопыт гісторыі паказвае, што ў нацыянальна-вызваленчых  рухах поспеху дасягалі тыя нацыянальнасці, буржуазія якіх была сапраўды нацыянальнай, а нацыянальная дэмакратыя знаходзілася на высокай ступені развіцця культурна-нацыянальнай свядомасці. У Беларусі нацыянальная буржуазія была малалікая, палітычна  слабая, а дэмакратычныя сілы мелі нізкі ўзровень нацыянальнай свядомасці. Эканамічна-пануючым класам з’яўляліся памешчыкі, якія належалі пераважна да польскай, літоўскай і рускай нацыянальнасцей.

Значная частка палітычнага  кіраўніцтва беларускім нацыянальным рухам разумела, што ўласных сіл  для развязвання барацьбы за незалежнасць у яе недастаткова. Такога пункту гледжання  прытрымліваліся ўсе беларускія групоўкі, якія імкнуліся да незалежнасці і аб’яднання беларускіх зямель. Яны адрозніваліся адна ад другой толькі знешняй арыентацыяй: Б.Тарашкевіч, напрыклад, арыентаваўся на Польшчу, А.Луцкевіч - на Германію і г.д.

Імкненне Вялікай  Беларускай рады да абвяшчэння незалежнай Беларускай рэспублікі падтрымлівалі  група беларускай інтэлігенцыі, частка салдат-беларусаў, так званыя старыя беларускія дзеячы з паланізаванай  беларускай шляхты. З’езды беларускіх арганізацый і беларусаў-вайскоўцаў фронту пастанавілі прыняць рашучыя меры да арганізацыі ўсяго беларускага народа для абароны здабытых правоў і вольнасцей. Абраныя з’ездамі выканкомы звярнуліся да беларускага народа з заклікам узяць у свае рукі кіраванне краем.

На іншай платформе  знаходзіўся Беларускі абласны  камітэт (БАК) пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе. Ён лічыў сябе ідэйным і арганізацыйна-палітычным цэнтрам той часткі сялянства  і інтэлігенцыі, якая арыентавалася  на Расію і лічыла сваёй задачай  утварэнне абласной аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі. Беларускі абласны  камітэт звярнуўся да працоўнага сялянства, земскіх і гарадскіх  органаў самакіравання, кааператываў, саветаў сялянскіх дэпутатаў, беларусаў-вайскоўцаў, сялянскай інтэлігенцыі ў асобе настаўнікаў, усяго насельніцтва Беларусі з заклікам да аб’яднання для барацьбы за аўтаномію Беларусі як часткі Расійскай Федэратыўнай Рэспублікі.  

1 Работа Усебеларускага  з’езда і яго разгон 

Для ажыццяўлення самавызначэння Беларусі ВБР разам з БАК склікалі Усебеларускі з’езд. Ён адкрыўся 14(27) снежня 1917 г. На з’езд прыбылі 1872 дэлегаты, у тым ліку 1167 з правам рашаючага  голасу. Дэлегаты па сваіх грамадскіх поглядах складалі дзве амаль роўныя часткі. Адна з іх падтрымлівала ВБР, другая - БАК. Адразу пасля адкрыцця з’езда дэлегацыя ВБР прапанавала абвясціць незалежную Беларускую рэспубліку. Гэта не было нечаканым.

Прыхільнікі ВБР  дамагаліся абвяшчэння БНР і аддзялення яе ад савецкай Расіі. У праекце рэзалюцыі  «Аб уладзе», які падрыхтавала левая фракцыя, прапанавалася ўсталяваць уладу беларускіх саветаў сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў па прынцыпу агульнарасійскай савецкай улады.

Дэлегаты, якія падтрымлівалі  БАК, адстойвалі знаходжанне Беларусі ў складзе Расіі. У мэтах стварэння  асобнага цэнтра Беларусі як аўтаномнай дзяржавы БАК яшчэ раней, у канцы лістапада, звярнуўся да Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР з хадайніцтвам аб адкрыцці пры ім аддзела БАК, які прадстаўляў бы ў СНК РСФСР інтарэсы Беларусі. У выніку гэтага 31 студзеня 1918 г. пры Наркамнацы РСФСР быў утвораны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком).

Праекты рэзалюцый, унесеныя ВБР і БАК, не былі прыняты  з’ездам. З’езд адобрыў кампраміснае рашэнне стварыць часовы вышэйшы  орган улады - Усебеларускі савет  сялянскіх, салдацкіх і рабочых  дэпутатаў, які павінен быў замяніць арганізаваныя пасля перамогі Кастрычніцкай  рэвалюцыі органы савецкай улады  ў Беларусі і на Заходнім фронце.

З’езд не паспеў абраць Усебеларускі савет сялянскіх, салдацкіх  і рабочых дэпутатаў. 17(31) снежня 1917 г. СНК Заходняй вобласці і фронту прыняў рашэнне распусціць з’езд  і прапанаваў яго прэзідыуму пакінуць межы вобласці і фронту. Гэта рашэнне  абгрунтоўвалася неабходнасцю абароны  савецкай улады ў вобласці і на фронце. Выкананне задач, ускладзеных  на Усебеларускі савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, з’езд даручыў яго выканаўчаму органу - савету з’езда.

Непасрэднымі выканаўцамі  згаданага рашэння СНК Заходняй вобласці фронту былі яго прадстаўнікі Л.Рэзаўскі і начальнік Мінскага гарнізона М.Крывашэін, якія на чале атрада салдат прымусілі дэлегатаў  Усебеларускага з’езда пакінуць памяшканне, арыштавалі прэзідыум і некаторых  дэлегатаў. Фактычна з’езд быў разагнаны, аб чым сведчаць наступныя факты.

Раніцай 18 снежня 1917 г. савет з’езда пастанавіў «лічыць  І-ы Усебеларускі з’езд гвалтоўна разагнаным» [6, с.60]. У справаздачы Аблвыкамзаха старшыні СНК У. Леніну аб выкананай рабоце, дасланай ў красавіку 1918 г., зазначана, што з’езд быў разагнаны [7, с.935].

Разгон з’езда грамадскасцю Беларусі не толькі не асуджаўся, але  ў шэрагу выпадкаў нават адабраўся. Гэта рашэнне прызнавалі справядлівым сяляне Раснянскай воласці Чавускага павета, Мсціслаўскай воласці Клімавіцкага павета, вёсак Межылессе і Ольніцы Бабруйскага павета, сялянскія з’езды Аршанскага і Слуцкага паветаў, IV Магілёўскі губернскі з’езд сялянскіх дэпутатаў, Віцебскі губернскі з’езд саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. У іх рэзалюцыях было выказана імкненне падтрымаць савецкую ўладу і аўтаномію Беларусі ў складзе савецкай Расіі.

Лідэры беларускага  нацыянальнага руху прызнавалі адсутнасць у Беларусі шырокай сацыяльнай базы для нацыянальнага руху, непапулярнасць патрабавання аб адрыве яе ад Расіі.

У тым, што з’езд  быў разагнаны, - віна Паўночна-Заходняга  АК РСДРП(б) і савецкіх органаў Заходняй вобласці. Яны не ў праве былі ігнараваць амаль двухтысячны з’езд прадстаўнікоў беларускага народа. Што заставалася на тэрыторыі вобласці і фронту, калі ўлічыць месцы, якія прадстаўлялі дэлегаты з’езда? Фронт не ў поўным складзе. Калі партыйныя і савецкія органы Заходняй вобласці сапраўды былі зацікаўлены ў існаванні такога дзяржаўнага фарміравання, як Заходняя вобласць і Заходні фронт, то ім трэба было не ігнараваць, а ўсямерна імкнуцца з найбольшай актыўнасцю ўдзельнічаць у рабоце Усебеларускага з’езду. Аднак кіраўнікам абкома РСДРП(б) і СНК Заходняй вобласці і фронту не хапала рэальных ацэнак і здаровага сэнсу, каб прыняць правільнае рашэнне.

Адабрэнне разгону  з’езда некаторымі сходамі і з’ездамі сялян зусім не азначала правамернасці  дзеянняў СНК вобласці і фронту. Заняцце абласнымі партыйнымі і  савецкімі органамі канструктыўнай пазіцыі ў адносінах да з’езда забяспечыла б зусім іншыя  яго вынікі. Аб’ектыўна ў Беларускага  з’езда такога фінішу, які меў месца, не павінна было быць. Усе ведалі, якім неаднастайным быў яго склад. У ліку дэлегатаў пераважалі сяляне, салдаты і інтэлігенцыя і ў той жа час адсутнічалі рабочыя. Не ўсе дэлегаты з’езда палітычна і псіхалагічна былі гатовы да прыняцця лёсавызначальнага для беларускага народа рашэння. Аўтарытэтнай жа сілы, якая змагла б аб’яднаць іх, на з’ездзе не было.

Абласны камітэт  РСДРП(б) і Аблвыкамзах ухіліліся ад выканання іх пагаднення з Наркамнацам РСФСР і Беларускім абласным камітэтам аб скліканні з’езда сумесна з саветамі ў Мінску. Яшчэ да яго адкрыцця Абласны камітэт РСДРП(б) адкрыта праявіў да яго негатыўныя адносіны. У чым жа была прычына гэтага? Вялікая Беларуская рада, іншыя нацыянальныя арганізацыі не маглі пагадзіцца з тым, у якую форму вылілася пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі. Аб’яднанне вобласці і фронту ў адзіную дзяржаўную структуру - Заходнюю вобласць і Заходні фронт - не мела прэцэдэнту.

Гэта было адзінае  ў Расіі ваенна-грамадзянскае  дзяржаўнае ўтварэнне. 3 часоў Кастрычніцкай  рэвалюцыі тут дзейнічалі Ваенна-рэвалюцыйны  камітэт Заходняга фронту, Выканком саветаў вобласці і фронту і Саўнарком  вобласці і фронту. Усе гэтыя органы лічыліся абласнымі і франтавымі. Але ў сапраўднасці яны ў пераважнай большасці былі франтавымі і ўкамплектаванымі ваеннымі работнікамі, цывільных асоб у гэтых органах не было. Напэўна, такое аб’яднанне не з’явілася выпадковасцю. Магчыма, у ім быў зацікаўлены ЦК РСДРП(б), які разлічваў на сусветную сацыялістычную рэвалюцыю і якому такое аб’яднанне было неабходна для ажыццяўлення экспарту рэвалюцыі на Захад.

Да таго ж пытанне  аб самавызначэнні Беларусі ў значнай  ступені рабілася актуальным таму, што фарміраванне Заходняй вобласці не было завершана. Такія беларускія губерні, як Віцебская і Магілёўская, у яе склад не ўваходзілі. Заходняя вобласць у 1917 г. пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі аб’яднала тэрыторыю толькі Мінскай і часткі Віленскай губерняў. Неакупіраваныя паветы Віцебскай і Магілёўскай губерняў былі ўключаны ў Заходнюю вобласць толькі ў 1918 г., калі пасля пачатку германскай інтэрвенцыі фактычна сфарміравалася новая вобласць з цэнтрам у Смаленску. У патрабаванні аб самавызначэнні Беларусі кіраўніцтва вобласці бачыла толькі імкненне ВБР і Белнацкома ліквідаваць вобласць. Гэта шмат у чым накладвала адбітак на развіццё працэсу ўтварэння нацыянальнай Беларускай рэспублікі.

Информация о работе Утварэнне Беларуская ССР