Автор: Пользователь скрыл имя, 14 Ноября 2011 в 02:00, курсовая работа
Тактыка і стратэгія паўстанцаў у баявых дзеяннях паўстання 1863-1864 гг.
Уводзіны…………………………………………………………….3-4c.
Раздел 1. Падрыхтоўка і пачатак паўстання ў Беларусі і Літве………..5-11с.
Раздзел 2. Другі этап паўстання ( красавік - чэрвень 1863 г. )………...12-26с.
Раздзел 3. Апошні этап паўстання (восень і зіма 1863-1864 гг.)………27-37с.
Заключэнне ………………………………………………………………38-39с.
Спіс літаратуры…………………………………………………………..40-41с.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны універсітэт
Гістарычны
факультэт
Кафедра гісторыі Беларусі
новага
і навейшага часу
Васілеўскі
Яўген Часлававіч
Тактыка і стратэгія паўстанцаў у баявых дзеяннях паўстання 1863-1864 гг.
Курсавая работа студэнта 2 курса дзённага аддзялення
Спецыяльнасць:
гісторыка – архівазнаўства
Навуковы кіраўнік : кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Лукашэвіч
А.М.
_______________________
(подпіс)
«____»___________2010
г.
Мінск,
2010
Змест
Уводзіны…………………………………………………………
Раздел 1. Падрыхтоўка і пачатак паўстання ў Беларусі і Літве………..5-11с.
Раздзел 2. Другі этап паўстання ( красавік - чэрвень 1863 г. )………...12-26с.
Раздзел 3. Апошні этап паўстання (восень і зіма 1863-1864 гг.)………27-37с.
Заключэнне ………………………………………………………………38-
Спіс
літаратуры……………………………………………………
Уводзіны
Паўстанне 1863 – 1864 гг. было адной са значных падзей XIX стагоддзя на Беларусі, якая не магла не адбіцца на лёсе наступных пакаленняў беларускага народа. Яно з’явілася важнейшым этапам у барацьбе дэмакратычных сіл супраць царызму і прыгонніцтва. Яно і да сеняшняга часу з’яўляецца праблемай не толькі беларускай,але і польскай, украінскай гісторыі. Падзеі паўстання былі надзвычай складаныя і неадназначныя. Паўстанне у той ці іншай ступені закранула ўсе слаі насельніцтва,якія адрозніваліся як па сваім сацыяльным становішчы, так і па веравызнанні. Паказальна, што у паўстанні і грамадска – палітычным руху, які яму папярэднічаў, актыўна ўдзельнічалі многія дзеячы беларускай культуры. З тымі падзеямі звязана узнікненне беларускага рэвалюцыйнага перыядычнага друку і публіцыстыкі.
Актуальнасць
маёй курсавой работы даволі значная.
Нягледзячы на добрую распрацаванасць
тэмы паўстання 1863-1864 гг., застаецца яшчэ
шэраг белых плям на гэтым пытанні. Не
так шмат прац прысвечана менавіта тактыцы
паўстанцаў і баявым дзеянням, якія адбыліся
на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Як раз
асвячэнне гэтага пытання ставіцца мэтай
маёй курсавой работы.
Мэта курсавой работы – разглядзець тактыку і стратэгію паўстанцаў падчас баявых дзеянняў .
Зыходзячы з пастаўленай мэты ў рабоце вырашаюцца наступныя задачы :
Надзвычай
складаныя і неадназначныя
У працах Ігнатоўскага У.М. “1863 год на Беларусі : Нарыс падзей.”,і Смірнова А.П. “Восстание 1863 г. В Литве и Белоруссии” супастаўляюцца крыніцы з рознабаковымі думкамі у ацэнцы падзей паўстання. Даследчыкі імкнуліся праліць свет на спрэчныя пытанні, выказаць свой погляд, заснаваны не на палемічных заўвагах, а на трывалай дакументальнай аснове.
З першых дзён сакавіка і да чэрвеня 1863 года адбываліся выступленні паўстанцаў у Горы-Горках. Падрабязную хроніку падзей паўстання ў гэтай мясцовасці дае праца Сяргея Цытовіча “1863 год Горы-Горках быўш. Магілёўскай губ.”
У паўстанні прымалі удзел розныя сацыяльныя групы.На думку даследчыкаў, ні адно пытанне ў гісторыі паўстання 1863 г. не выклікала такіх гарачых дыскусій, як вызначэнне складу яго удзельнікаў. Гэтаму прысвечана публікацыя Байковай С.М. “ О движущих силах восстания 1863 г. На территории Беларуси . ”
У працы
Дьякава В.А. “Список руководящих деятелей
восстания 1863- 1864 гг., составленный
В.В. фон Валем “ узнаўляецца спіс кіраўнікоў
паўстання, знойдзены сярод папер “верного
слуги царизма” В.В.фон Валя .
Раздзел
1. Падрыхтоўка і пачатак
паўстання ў Беларусі
і Літве.
Рэзкае абвастрэнне класавай барацьбы ў Беларусі і Літве ў сувязі з грабежніцкай рэформай прывяло к канцу 1862 г. у радзе месц да ўходу сялян у лясы, дзе яны шукалі сховішча ад праследвання царскіх улад, якія сілаю ўводзілі ўстаўныя граматы.
Становішча абвастрылася яшчэ і таму, што царскі ўрад аб’явіў у кастрычніку 1862 г. у Заходніх губерніях рэкруцкі набор. Новыя правілы гэтага набору асабліва закранулі пагранічныя раёны Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерніяў, насельніцтва якіх да гэтага часу мела ільготу ( замена паставак рэкрутаў уплатай асобага падатку ) . Да таго ж трэба ўлічыць, што пасля Крымскай вайны ў гэтых раёнах набор увогуле не праводзіўся. 5 верасня урад адмяніў гэтыя ільготы, і ў кастрычніку быў аб’яўлен набор на аснове агульных правіл ( з 1 тысячы душ – 1 рэкрут да 15 студзеня 1863 г. ).
Сяляне
захваляваліся, пачалі хавацца ад набору
ў лясах і аказваць супраціўленне
ўладам аж да нападу на воінскія каманды,
каб адбіць захопленных рэкрутаў.
Бачачы становішча, якое стварылася, генерал – губернатар Назімаў прасіў адмяніць набор : “ З прычыны сучаснага напрамку розумаў у тутэйшым краі ўзяцце рэкрутаў з паселішчаў, якія маюць права адпраўляць гэтую павіннасць грашыма, можа выклікаць хваляванні “.
Урад не паслухаўся довадаў генерал – губернатара. З мэтай зламаць супраціўленне сялян было загадана залічаць у рэкруты тых сялян, якія першымі трапілі, і ў большай колькасці , чым меркавалася па развёрстцы. Гэтая мера прывяла да яшчэ большага абвастрэння барацьбы. Группы, якія хаваліся ад набору і праследванняў, па сутнасці, склалі першыя невялікія атрады паўстанцаў. Супраць іх былі кінутыя войскі. Захопленныя аддаваліся ваенна-палявому суду.
Гэтыя атрады, якія ўзніклі ў снежні 1862 г. – студзені 1863 г., уяўлялі настолькі прыкметную сілу і ўнушалі сваімі нападамі на мызы памешчыкаў такія асцярогі , што жандарскі палкоўнік Лосеў палічыў неабходным далажыць аб іх цэнтральным уладам [ 3, с.315 ].
Ход падзей у краі восенню – зімой 1862-1863 гг. ясна сведчыў аб перарастанні барацьбы сялян супраць рэформы ва ўзброеннае паўстанне. Пры гэтым становішчы думка аб магчымасці ўсеагульнага абурэння сялян вясной у сувязі са сканчэннем тэрміну ўвядзення ўстаўных грамат была цалкам абгрунтавана .
Далейшае развіццё падзей у краі было паскорана паўстаннем ў Польшчы, якое пачалося ў студзені 1863 г. У паўстанні прынялі актыўны ўдзел ніжэйшыя слаі гарадского насельніцтва ( рамеснікі, рабочыя, дробная буржуазія, дробныя чыноўнікі ), вучнёўская і ваенная моладзь і абяднеўшая шляхта. У некаторых раёнах польшчы да паўстанцаў далучыліся сяляне, хоць у цэлым сялянства не аказала неабходнай подтрымкі Часоваму нацыянальнаму камітэту ( так пачаў сябе называць былы Цэнтральны нацыянальны камітэт ) .
Чаму ж польскія сяляне ў асноўнай сваей масе засталіся на пазіцях нейтралітэта да кіраўніцтва паўстаннем 1863 г. ? Адказ дае праграма гэтага кіраўніцтва, выкладзеная ў маніфесце ад 22 студзеня 1863 г. Гэты дакумент яскрава паказвае шляхецкую абмежаванасць кіраўніцтва, яго непаслядоўнасць з самага пачатку барацьбы.
Тры асноўныя
пытанні ўздымае гэты маніфест :
заваяванне нацыянальнай незалежнасці,
вызваленне і надзяленне зямлёй сялян,
увядзення грамадскага
Пастаноўка гэтых пытанняў гаворыць аб буржуазным характару руху, а іх вырашэнне паказвае рэфармізм яго кіраўніцтва. Так, аб’яўляючы сялян уласнікамі тых зямельных надзелаў, якімі яны да гэтага часу карысталіся за павіннасці ( паншчына або аброк, чынш ), маніфест абвяшчаў ўзнагароджанне памешчыкаў за панесенныя страты з нацыянальнага фонду, г.з. прадугледжваў выкуп часткі памешчыцкай зямлі, якая пераходзіла да сялян, і захаванне асноўнага зямельнага фонду ў руках паноў, шляхты. Маніфест зусім абыходзіш інтарэсы беззямельнага сялянства, якога налічвалася 30 % ад усіх сялян [10,с. 105].
У вырашэнні аграрнага пытання кіраўніцтва стаяла на рэфармісцкіх пазіцыях, што сведчыла аб няздольнасці шляхецкіх рэвалюцыянераў вырашыць гэтае пытанне у інтарэсах сялянскіх мас.
У галіне
нацыянальнай палітыкі кіраўнікі паўстання
абвясцілі сваёй мэтай
Калі
б кіраўнікі паўстання
Аднак польскія шляхецкія рэвалюцыянеры не змаглі поўнасцю парваць з усім грузам феадальнай ідэалогіі, няправільна вырашалі асноўныя грамадскія і палітычныя пытанні і тым самым, нягледзечы на ўсю храбрасць, праяўленую ў барацьбе, асудзілі сябе на паражэнне .
Стыхійныя ўспышкі ўзброеннай барацьбы у Польшчы, якія пачаліся без узгодненнасці з рэвалюцыйнымі арганізацыямі ў Літве і Беларусі, паставілі апошніх ў цяжкае становішча. Падрыхтоўка да паўстання тут была яшчэ у самым разгары.
Кастусь Каліноўскі асудзіў рашэнне Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве аб пачатку паўстання і лічыў яго заўчасным. Ён указваў на непадрыхтаванасць паўстання не толькі ў Беларусі і Літве, але і ў самой Польшчы. У сваёй запісцы ад 28 лютага 1864 г. ён дае выключна глубокую ацэнку падзеям у Беларусі, Літве і Польшчы, крытыкуе царскі ўрад і шляхецкае буржуазнае кіраўніцтва польскім нацыянальна – вызваленчым рухам. Ён не падзяляе шляхецка – нацыяналітсычны погляд Варшаўскага ЦК на Беларусь і Літву, як неад’емную частку Польшчы, указвае на эканамічную і нацыянальную спецыфіку края і адстойвае яе, не адмаўляючы ў той жа час гістарычнай агульнасці Беларусі і Літвы як з Польшчай, так і з Расіяй.
Нягледзечы
на многамесячную барацьбу з Варшаўскім
жондам, рэвалюцыйныя дэмакраты Беларусі
на чале з Каліноўскім прынялі
рашэнне ўзняць паўстанне ў Беларусі
і Літве і падтрымаць паўстаўшую
Польшчу. Стварылася надзвычай складанае
становішча. Перад Каліноўскім і
рэвалюцыйнымі дэмакратамі, якія групаваліся
вакол яго ( Л. Звірждоўскі, В. Врублеўскі,
В. Малахоўскі, А . Мацкевіч, І. Ямант, Т.
Далеўскі, П. Чэрвінскі, В. Борзабагаты
і інш. ), паўстала задача перетварэння
сялянскіх бунтаў у Беларусі і
Літве ў арганізаванае
1 лютага 1863 г. Літоўскі правінцыяльны камітэт аб’явіў сябе рэвалюцыйным урадам, ажыццяўляючым уладу на тэрыторыі Беларусі і Літвы, прыняўшы назву “ Часовага правінцыяльнага урада Літвы і Беларусі “. У сваім маніфесце ён салідарызаваўся з асноўнымі ідэямі маніфест Польскага рэвалюцыйнага ўрада ад 22 студзеня 1863 г. Адначасова быў аддазен загад прыступіць да стварэння паўстанцкіх атрадаў і пачаць шырокую кампанію па рэалізацыі ідэй маніфеста з мэтай прыцягнення шырокіх слаеў сялянства да барацьбы
Рэвалюцыйная
арганізацыя Літвы і Беларусі
налічвала да пачатку 1863 года да трох
тысяч удзельнікаў. Яе ядром з'яўлялася
ўніверсітэцкая моладзь і рэвалюцыйна-настроеныя
афіцэры. У некаторых раёнах арганізацыі
атрымалася ўсталяваць кантакт з сялянствам
і далучыць яго да падрыхтоўкі паўстання.
Гэта першым чынам Гарадзенскі, Слонімскі,
Ваўкавыскі паветы, дзе праца накіроўвалася
непасрэдна Каліноўскім і Урублеўскім.
Информация о работе Тактыка і стратэгія паўстанцаў у баявых дзеяннях паўстання 1863-1864 гг.