Судовая сістэма i працэсуальнае права ВКЛ

Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Ноября 2011 в 20:43, контрольная работа

Описание работы

Адным з самых цікавых этапаў у гісторыі Беларусі з'яўляецца перыяд Вялікага княства Літоўскага.Гэта дзяржава на працягу некалькіх вякоў была адной з самых магутных на еўрапейскім кантыненце. Унікальнасць вызначаецца тым, што з прычыны свайго геапалітычнага становішча княства з’явілася месцам сустрэчы і актыўнага ўзаемадзеяння двух хрысціянскіх цывілізацый: праваслаўна-рускай (усходняй) і рымска-каталіцкай (заходняй). Гэта паўплывала на ўвесь ход гістарычнага развіцця беларускіх зямель, прадвызначыўшы асаблівасці сацыяльна-палітычнага і культурнага развіцця беларускага народа аж да нашага часу.

Содержание

Уводзіны 3
І. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага 5
ІІ. Мясцовыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага 8
III. Працэсуальнае права Вялікага княства Літоўскага. 14
Заключэнне 15

Работа содержит 1 файл

судовая систэма ВКЛ.docx

— 53.14 Кб (Скачать)

         У малых гарадах і ў большасці прыватнаўласніцкіх гарадоў лаўнікі, бурмістры і радцы ўваходзілі ў склад аднаго суда. Такім судом быў войтаўскі суд, які дзейнічаў паралельна з войтаўска-лаўнічым і бурмісцерска-радзецкім. Ён амаль што не адрозніваўся ад іх па падсуднасці спраў, толькі ў ім судзіў адзін войт.

У некаторых  прыватнаўласніцкіх гарадах, напрыклад  у Слуцку, функціі войтаўска-лаўніцкага суда выконваў замкавы (гродскі) суд. На Беларусі войтаўска - лаўніцкія дзейнічалі прыкладна з XIV стагоддзя і былі скасаваны пасля далучэння іх да Расійскай Імперыі.

          Стварэнне незалежных ад адміністрацыі судоў, сведчыла аб новым этапе ў развіцці прававой культуры грамадства, імкненні да ўсталявання прававога парадку ў дзяржаве. Выбарны незалежны суд быў прызначаны служць не толькі інтарэсам дзяржавы але і правам асобных людзей, задачам абароны правапарадку нават ад органаў дзяржаўнай улады. Так скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб маглі падавацца у земскія і градскія суды, а апеляціі на іх пастановы - ў Галоўны суд. Гэты радыкальны паварот у прававой тэорыі і паглядах на ролю суда ў грамадстве Беларусі ў XVI стагоддзя пачаў ажыццяўляцца ў Заходняй Еўропе толькі ў XVII - XVIII стагоддзях. Статут 1588 г. у значнай ступені паставіў дзейнасць мясцовай адміністрацыі пад кантроль суда. Пераўтварэнне суда з органа абароны дзяржаўных інтарэсаў і правячай вярхушкі ў орган абароны асобнага чалавека прывяло да істотных змен і ў працэсуальным праве, да сцвярджэння новых прынцыпаў: публічнасці, права на ўдзел адваката (пракуратура) у працэсе, спаборніцтва бакоў і зараджэнне тэорыі свабоднай ацэнкі доказаў пры захаванні фармалізму працэса. (Юхо Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн.: 1992.-270с. стар.120).

          Яшчэ адной асаблівасцю судовага ладу ў Вялікага княства Літоўскага было існаванне так званага спецыяльнага кантуровага суда. Гэты суд быў часовым надзвычайным судом для разгляду тэрміновых спраў у часы безкаралеўя. Яго юрысдыкцыя распаўсюджвалася на ўсю тэрыторыю Рэчы Паспалітай, у тым ліку і на Вялікае княства Літоўскае. Са смерцю манарха звычайныя суды, якія ажыццяўлялі правасуддзе імем караля, спынялі сваю работу (акрамя гродскіх). Упершыню кантуровы суд быў створаны канфедэрацыяй шляхты пасля смерці Жыгімонта ІІ у 1572 г. Новы кароль, Стэфан Баторый, прызнаў кантуровы суд і зацвердзіў іх пастановы. Пасля яго смерці малапольская шляхта выбрала кантуровых суддзяў у асобе ваявод. У часы наступных безкаралеўяў кантуровыя суды выбіраліся на сойміках шляхтай, якая аб'ядноўвалася ў канфедэрацыі. У склад суда ўваходзілі ваявода або павятовы стараста і іх намеснікі, суддзя і пісар гродскага суда, падкаморны, суддзя, падсудак, пісар земскага суда і інш. Суд лічыўся правамоцным, калі прысутнічала не менш за пяць асоб з яго складу. Разглядаліся ў кантуровым судзе розныя справы: справы аб нарушэнні грамадскага спакою, крымінальныя справы, а таксама цывільныя справы шляхты і манастыроў. Пастановы кантуровага суда прымаліся большасцю галасоў, захоўвалі сваю моц і пасля спынення яго дзейнасці, былі канчатковымі і апеляцыі не падлягалі. Незакончаныя справы перадаваліся ў звычайныя суды.

         Адначасова з новымі палажэннямі судовага ладу ў Статутах 1566, 1588 г. г. былі адлюстраваны і тыповыя феадальныя старыя прававыя нормы, якія замацоўвалі суд феадала над залежнымі ад яго людзьмі. Працягвалі дзейнічаць

копныя  суды, якія ўзніклі ў старажытныя часы. У іх дзейнасці доўгі час захоўваліся многія магічныя і язычніцкія абрады. Копны суд (ад "капа" - грамада) з'яўляўся судом сельскай і гарадской грамады. Суддзямі копнага суда былі простыя людзі - копныя мужы і копныя старцы, як правіла, сяляне-домаўласнікі. На капе прысутнічаў прадстаўнік дзяржаўнай або панскай адміністрацыі (возны або віж), які наглядаў за захаваннем копных звычаяў і копнага права. Копнае права не прытрімлівалася саслоўнага падзелу грамадства, характэрнага для феадалізму, а таму ў некаторых актах копных судоў усе выступаюць як раўнапраўныя суб'екты працэсу. Збіраліся на палу і іншыя людзі, якія непасрэдна не ўдзельнічалі ў разглядзе спраў, але маглі садзейнічаць копнаму правасуддзю і разам з тым пераймалі і засвойвалі копныя звычаі і права.

         У копных судах разглядаліся пераважна справы простых людзей, але маглі разглядацца і справы, якія закраналі інтарэсы паноў, шляхты, асабліва тады, калі яны былі ісцамі і зацікаўлены былі ў хуткім выяўленні і пакаранні злачынцы. Падсуднасць спраў копнаму суду не была дастаткова акрэслена: “..ён мог разглядаць разглядаць справы аб забойствах, калецтвах і пабоях..”  (Юхо Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн.: 1992.-270с. стар.120), але ў асноўным гэта былі грамадскія справы (межавыя спрэчкі, дробныя крадзяжы, сваркі, прычыненне шкоды, патравы, чараўніцтва і інш.).

Судаводства мела две формы: звычайную і гвалтоўную.

         Звычайна капы збіраліся па ініцыятыве зацікаўленых асоб у загадзя вызначаныя тэрміны. Дзейнічаў копны суд на акрэсленай тэрыторыі ў радыусе прыкладна 2 - 3 мілі (15 - 20 км).

Для копнага судаводства было характэрна спалучэнне дзейнасці следчага і  судовага органаў. Так, калі было зроблена злачынства (забойства, падпал, напад), адразу збіралася гвалтоўная капа. Пэўнага месца збору яна не мела. Пакрыўджаны крычаў (“падымаў гвалт”), і ўсе дарослыя, хто чуў, беглі да месца здарэння, дзе і адбываўся копны суд. Усе былі суддзямі і мелі роўныя галасы ў прыняцці пастановы. Калі злачынцу ўдавалася ўцячы, ці схавацца, уся капа разам ішла па “гарачаму следу” і ў выпадку затрымання вінаватага ў межах воласці выносіла прыгавор, магла пакараць нават смерцю. Здаралася, што злачынец уцякаў у суседнюю воласць. Тады капа спынялася на мяжы, накіроўвала пасланцаў да суседзяў і здавала ім “гарачы след”. З гэтага моманту ўсе страты і павязка ўскладалася на воласць, куды збег злачынец. Суддзі ў сваю чаргу мелі права гнаць злачынцу далей за межы сваёй тэрыторыі і такім чынам пазбавіцца ад неабходнасці выплаты страт. Следчыя дзеянні маглі праводзіцца і на звычайнай капе.

        Тэрмін разбора справы на капе быў канчатковым (завітым) і мог быць адкладзены толькі па пералічаным у Статуце  уважлівым прычынам: “по причине мора или вального сейма, или выполнения какой великокняжеской службы, или болезни” (Статут 1529 г. р. VIII, арт. 3). Неяўка боку ці яе суддзяў без якой-небудзь з названых прычын не спыняла рашэння справы копай, якая разглядала спрэчку па доказам, якія прадставіў прыбыўшы бок.

        Феадальна-залежных сялян звычайна судзілі іх уладальнікі. Суды феадала над залежнымі ад яго людзьмі - прыгоннымі сялянамі - атрымалі назву вотчынных судоў. Вотчынны суд дзейнічаў на аснове старажытнага звычаёвага права. Юрысдыкцыі феадала падлягалі не толькі залежныя сяляне, але і іншыя асобы, што пражывалі на яго зямлі. Прызнанне за феадаламі права чыніць суд і расправу над феадальна-залежным насельніцтвам ставіла апошніх у яшчэ большую залежнасць ад паноў, пазбаўляла іх магчымасці шукаць абароны супраць самавольства феадалаў у дзяржаўных органах.

          Справы па цяжкіх злачынствах павінны былі разглядацца на аснове статутнага заканадаўства.

           Каб пашырыць паняцце аб суровым ладзе ВКЛ, трэба сказаць, што ў ВКЛ былі і іншыя суды і камісіі, якія разглядалі справы больш меншага маштабу, чым тыя аб якіх было сказана. Сярод іх камісія вайсковая, палюбоўны або трацейскі суд.

        Камісія вайсковая была калегіяльнай установай. Яна існавала для падтрымання ваеннай дысцыпліны і парадку. Узначальваў камісію гетман вялікі камісія вырашала таксама справы пра нядоімкі па падатках на ўтрыманне войска, пра “крыўды”, нанесеныя войскам насельніцтву, разглядала спрэчкі паміж вайскоўцамі.

        Палюбоўны суд, або трацейскі  кампрамісны, разглядаў розныя  спрэчкі і сравы, за выключэннем  крымінальных і звязаных з  інтарэсамі дзяржаўнай казны.  Ён складаўся з некалькіх суддзяў  - камісараў, прызначаных з асоб  аднолькавага саслоўя і звання  з старанамі. Калі паміж камісарамі  не было поўнай згоды апеляцыі  на рашэнні палюбоўнага суда  падаваліся ў Трыбунал ВКЛ.  Ва ўсіх астатніх выпадках рашэнне палюбоўнага суда апеляцыў не падлягалі. Існаванне трацейскага суда было замацавана ў Статуце 1588 г. (р.4 арт.85).

III. Працэсуальнае права Вялікага княства Літоўскага.

        Па заканадаўству таго часу  існавала адзінае працэсуальнае  права для разглядання спраў  цывільных і крымінальных. Працэс  меў іскавы характар, згодна з  якім істец сам збіраў доказы, якія прад’яўляў суду і самастойна  падтрымліваў абвінавачванне. Адмовіцца  ад іску, заключыць міравоя пагадненне, памілаваць злачынцу ісцец мог  на любой стадыі працэсу. Разам  з тым ісцец мог быў прыцягнуты  да адказнасці ў выпадку непадцвярджэння  фактаў абвінавачвання.

        Роля суда пры іскавым судазводстве  была практычна пасіўнай. Ад яго  патрабавалася падсумоўванне доказаў,  якія прад’яўляліся бакамі і  вынясенне рашэння.

        Згодня са Статутам 1588 года суб’екты  працэсу мелі розную працэсуальную  праваздольнасць. У поўнай меры  ёй карысталіся найбольш багатыя  феадалы. Людзі дворныя і феадальназалежныя  сяляне былі наогул яе пазбаўлены. За гэтую катэгорыю насельніцтва  ў судах выступалі паны або,  па даручэнню апошніх, прадстаўнікі  феадалаў.        

         Пачатак судовага працэсу азначаўся  падачай скаргі, пасля чаго складалася  позва, якая адначасова была  і выклікам у суд. Позва уручалася  адказчыку праз вознага, што  фіксавалася ў судовай кнізе.  Азначаліся два бакі працэсу:  павыдовы – той, хто ўзбуджаў  справу і адпорны – той,  хто абвінавачваўся. Абодва бакі  актыўна ўдзельнічалі ў судовым  працэсе і павінны былі добрасумленна  весці яго. З цягам часу пры  судах пачалі працаваць прафесіянальныя  абаронцы – адвакаты, ці пракуратары.  Іх паслугамі мелі права карыстацца  два бакі ў роўнай меры. Прадстаўнікі  службы пракуратараў павінны  былі адпавядаць шэрагу патрабаванняў,  якія замацоўвалісь у заканадаўстве  (Статут 1588г.). Адпавядаць усім патрабаванням  маглі толькі людзі адукаваныя. Спецыяльную падрыхтоўку можна  было атрымаць у Кракаве, Вільні, а так сама ў замежных краінах.  Здрада даверу бокам, якую абараняў  пракуратар,  лічылася здрадай  слугі свайму гаспадару і каралася  турэмным знаволеннем адваката. Паслугі адвакатаў аплачваліся,  але дужа бедным пабаронца  прызначаўся бясплатна.

          Буйныя феадалы карысталіся правам  выключнай падсуднасці. Іх справы  разглядаў толькі вялікакняжацкі  суд. Але Бельскі прывілей 1564 года  вызначыў роўную падсуднасць.  Дарэчы, звычаёвае права,  вызначальнае  для таго часу, паўплывала і  на агульную тэрытарыяльную падсуднасць  спраў у адносінах да вольных  грамадзян. Так,  месца жыхарства  адказчыка прызначалася месцам  разглядання грамадзянскай справы, а месца ўчынення злачынства  – па крымінальных справах. 

          Першачарговае значэнне ў працэсуальным  заканадаўстве Вялікага княства  Літоўскага надавалася асноуным  сродкам, з дапамогай якіх суд  мог вызначыці правы і абавязкі  бакоў і прымаць пэўныя рашэнні.  Феадальнае працэсуальнае права  грунтавалася на тэорыі фармальных  доказаў сіла якіх падзялялася  на дасканалыя і недасканалыя. Колькасць і якасць доказаў  вызначалася па кожный катэгорыі  спраў асобна. Найважнейшы прынцып  працэсуальнага права Вялікага  княства Літоўскага заключаўся  ў абавязку боку павадовага (ісцец)  прывесці факты, якія дасканала сведчылі аб наяўнасці шкоды, віны. Ніхто не мог быць асуджаны без наяўнасці поўных неабходных доказаў. Нават менавіта адказчыку суд надаваў перавагу ў выпадку аднолькавай непаўнаты доказаў з абодвух бакоў. Цэнтральнае месца ў сістэме доказаў займала тлумачэнне бокоў працэсу (ісца або адказчыка). Прызнанне іска адказчыкам, зробленае ў судзе, лічылася поўным доказам. Бок, прызнаўшы іск пазбаўляўся права абскарджваць пастанову суда. Паказанні свекдкаў былі самым распаўсюджаным доказам. Прысяга і клятва знаходзілі прымяненне ў выпадку, калі іншых доказаў не хапала. Сведчанні духоўных і службовых асоб мелі вышэйшую ступень дакладнасці. У працэсе разгледжання грамадзянскіх спраў важная роля надавалася пісьмовым доказам. Закон патрабаваў заключаць пісьмовыя дагаворы ў многіх выпадках грамадзянскіх зносін (купля-прадажа, пазыка і інш.). Многія з такіх важных актаў рэгістраваліся ў спецыяльных кнігах. Падробка пісьмовых доказаў каралася смерцю, асабліва ў выпадку затрымання злачынцы на месцы ўчынення.

       Найбольш цяжкія злачынства –  супраць дзяржавы, ваенныя, некаторыя  крымінальныя – не патрабавалі  адпаведнай заявы. Следства ажыццяўлялася  службовымі асобамі, якія выязжалі  на месца, збіралі доказы, фіксавалі  факты. Для выключэння магчымасці  злоўжыванняў гэтых асоб, на папярэднем  допыце прысутнічалі панятыя.  Разгляд справы пачынаўся з  аб’явы суда аб пачатку працэсу  і выкліку бакоў. Ісцец выкладаў, адказчык даваў тлумачэнні. Бакі  маглі абвяргаць паказанні адзін  аднаго. Абодва бакі мелі права  падаць апеляцыю ў вышэйшы  суд, за выключэннем выпадкаў  прызнання іска.

       Працэсуальнае права па Статуту  1588 года было добра распрацавана  і выкладзена, але меліся і  відавочныя недахопы. У большасці  - па прычыне расслаення грамадства. Цяжка было чакаць выканання  рашэння суда ад буйнага феадалу,  не на карысць якога было  вынесена гэтае рашэнне. Таму  часцей за ўсе нават пасля  судовага працэсу меней усямоцны  бок павінен быў ісці на  кампраміс з больш магутным  адказчыкам.     

Заключэнне.

         Шляхам разгляду, вывучэння і аналізу помнікаў права Вялікага княства Літоўскага (Статутаў 1529, 1566, 1588 г.), іншых дакументаў, а таксама пры дапамозе сучасных даследванняў гісторыкаў і юрыстаў можна высветліць, што судовыя органы з'яўляліся часткай дзяржаўнага механізму ў эксплуататарскім грамадстве. На Беларусі іх сістэма складалася паступова. Нарэшце стала відавочным раздзяленне ўсіх судоў на дзве асноўныя катэгорыі: агульныя суды (агульнасаслоўныя) і саслоўныя (для пэўных слаёў насельніцтва). Усе суды ВКЛ, як і ў любой іншай дзяржаве, старажытнай, або сучаснай, адносіліся да вышэйшых судовых органаў дзяржавы або да мясцовых судовых органаў. Увядзенне ў дзеянне Галоўнага Суда (Трыбунала), аддзеленага ад выканаўчай улады, стала істотным і завяршальным этапам судовай рэформы XVI стагоддзя ў Вялікім княстве Літоўскім. Гэты суд быў адной з першых у Еўропе апеляцыйных інстанцый. Ён быў судом канчатковай інстанцыі.

        Такім чынам, суды на Беларусі ў XV - XVI стагоддзі, нягледзячы на некаторыя спецыфічныя асаблівасці ў сістэме і кампетэнцыі, абаранялісь і ахоўвалісь інтарэсы феадалаў і з'яўляліся апаратам прыгнету шырокіх народных мас. Існаванне прабелаў у заканадаўстве адкрывала свабоду не толькі судзейскаму меркаванню, але і самавольству суддзяў. Аднак, Статуты ВКЛ паклалі пачатак новаму этапу ў развіцці судаводства і права. Сістэматызацыя права рабілася на новых прынцыпах, уласцівых для пераходнай эпохі ад феадалізму да новага часу і зараджэнні буржуазных адносін: абмежаванне ўлады гасудара; намячалася раздзяленне ўлад, з-за чаго заканадаўчая замацоўвалася за соймам, выканаўчая - за вялікім князем і Радай, судовая - за вялікакняскім і галоўным судамі, а таксама за мясцовымі судамі, адзінства для ўсей дзяржавы і паўнапраўных грамадзян. Грамадзянін мог свабодна выбраць, у які суд яму звяртацца. І хоць паўнапраўнымі лічыліся не ўсе людзі, а толькі “лепшыя”, ўсё азначанае было заваёвай, дасягненнем сваёй эпохі. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Информация о работе Судовая сістэма i працэсуальнае права ВКЛ