Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Ноября 2011 в 20:43, контрольная работа
Адным з самых цікавых этапаў у гісторыі Беларусі з'яўляецца перыяд Вялікага княства Літоўскага.Гэта дзяржава на працягу некалькіх вякоў была адной з самых магутных на еўрапейскім кантыненце. Унікальнасць вызначаецца тым, што з прычыны свайго геапалітычнага становішча княства з’явілася месцам сустрэчы і актыўнага ўзаемадзеяння двух хрысціянскіх цывілізацый: праваслаўна-рускай (усходняй) і рымска-каталіцкай (заходняй). Гэта паўплывала на ўвесь ход гістарычнага развіцця беларускіх зямель, прадвызначыўшы асаблівасці сацыяльна-палітычнага і культурнага развіцця беларускага народа аж да нашага часу.
Уводзіны 3
І. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага 5
ІІ. Мясцовыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага 8
III. Працэсуальнае права Вялікага княства Літоўскага. 14
Заключэнне 15
Галоўны
суд разглядаў апеляцыі на рашэнні
(выпакі): 1) гродскіх, земскіх і падкаморскіх
судоў; 2) панскіх судоў у адносінах
служылых шляхцічаў, прыгавораных да пакаранню
смерцю, турэмнага заняволення ці
буйных грошавых штрафаў. Па першай інстанцыі
разглядаліся справы, якія раней былі
ў кампетэнцыі вялікакняскага суда.
Асаблівую катэгорыю спраў
Акрамя Галоўнага трыбунала было яшчэ некалькі судоў вышэйшай інстанцыі.
Суд літоўскай скарбавай камісіі, або “Скарбавы трыбунал” быў утвораны пазней і складаўся з падскарбіяў (земскага і дворнага), з аднаго сенатара і сямі шляхцічаў выбраных на сойме. Скарбавая камісія збіралася чатыры разы на год на пасяджэнні па чатыры тыдні кожная. Да кампетэнцыі скарбавага трыбунала адносіліся ўсе справы, якія тычыліся гандлёвых кантрактаў, спрэчак паміж купцамі і іскаў па векселях, злачынных дзеянняў, накіраваных супраць службовых асоб, дзяржаўнага скарба. Гэтаму трыбуналу належалі справы, звязаныя з нявыплатай дзяржаўных падаткаў. Пазней пастановай Гродзенскага сойма частка функцый скарбавага трыбунала была перададзена Галоўнаму літоўскаму трыбуналу.
На Беларусі, як і ўбольшасці еўрапейскіх краін таго часу, існавалі і асобныя суды для веруючага насельніцтва. Так званы духоўны суд у Вялікім княстве Літоўскім меў шмат падобнага з адпаведнымі судамі на Захадзе, бо большасць рэлігій прыйшло адтуль.
Духоўны суд - орган пэўнай рэлігійнай арганізацыі, які разглядаў справы духавенства і веруючых. Наяўнасць сярод насельніцтва дзяржавы розных веравызнанняў абумовіла існаванне для праваслаўных, католікаў, пратэстантаў, іўдзеяў і мусульман духоўных судоў. Кампетэнцыя і юрысдыкцыя гэтых судоў былі неаднолькавыя. Каталіцкай і праваслаўнай царкоўнай юрысдыкцыі належалі духоўныя асобы, іх дзеці, жонкі, розныя “божыя” людзі. Пад прысуд духоўнага суда таксама падпадалі справы аб злачынствах супраць рэлігіі (ерась, святатацтва, кравазмяшэнне, развод, “чужаложства”), некаторыя справы аб спадчыне і падзеле маёмасці.
Праблемы ўзаемаадносін станаў свецкага і духоўнага адлюстраваны і ў Статуце 1588 г., які вызначыў катэгорыі спраў духоўнага характару і забараніў пашырэнне на грамадскія і крымінальныя юрысдыкцыі духоўнага суда. Забаранялася таксама выбіраць духоўных асоб у склад свецкіх судоў. Па асобных справах ствараліся сумесныя суды з духоўных і свецкіх суддзяў. Некаторыя катэгорыі спраў вырашаліся рознымі судамі, напрыклад справы аб разводзе разглядаў духоўны суд, а падзел маёмасці пасля разводу - свецкі суд (Статут 1588г., р. 5, арт. 20).
Судаводства ў духоўным судзе вялося паводле прынцыпаў інквізіцыйнага працэсу, асабліва па справах аб святатацтве, ерасі, дзе выкарыстоўваліся даносы, сачэнні, катаванні пры допытах і інш.
Апеляцыі на рашэнні духоўнага суда з 1581 г. разглядаў Трыбунал Вялікага княства Літоўскага, у якім была спецыяльная камісія па справах духоўных асоб.
Такім чынам, вышэйшыя судовыя органы дзяржавы прадстаўлялі з сябе шырокую разгалінаваную сістэму. Існаваў суд, сякі ўвогуле абмяжоўваў уладу вялікага князя і паноў-рады. Такім судом быў Галоўны суд. Ён разглядаў апеляцыі, аднак асобныя справы мог разглядаць у парадку першай інстанцыі.
ІІ. Мясцовыя судовыя органы.
Сярод мясцовых судоў найбольш старадаўнім быў замкавы, ці гродскі, суд, пасяджэнні якога праводзіліся ў замку, ці, як яго называлі, горадзе (гродзе), ад чаго і пайшла назва суда. Замкі даваліся ў кіраванне ваяводам, а таксама старастамі, якія ажыццяўлялі адміністрацыйныя, фінансавыя і судовыя функцыі. Ваявода ці стараста разглядалі справы не аднаасобна, а з удзелам мясцовых феадалаў. Часам стараста ці ваявода перадавалі свае абавязкі па гродскаму суду намеснікам - падстарасце ці падваяводзе. У дадзеным выпадку ў склад гродскага суда ўваходзілі падстараста (падваявода), гродскі суддзя і гродскі пісар, якія прызначаліся старастам ці ваяводам. Аднак гэтыя службовыя асобы павінны былі адпавядаць патрабаванням закона, якія прад'яўляліся суддзям. Гэтыя патрабаванні ўвесь час ускладняліся. Так, калі Статут 1566 г загадваў выбіраць у гродскія суддзі толькі мясцовую шляхту, то Статут 1588 г. патрабаваў, каб гэтыя шляхцічы, акрамя таго, ведалі беларускую грамату, мясцовыя законы. Гэта тлумачыцца далейшым развіццем феадальных адносін, якое вяло за сабой ускладненне судаводства і развіццё ўсіх галін права, што ў сваю чаргу патрабавала ад членаў суда спецыяльных юрыдычных ведаў.
Падсуднасць замкаваму суду была даволі шырокай ахоплівала асноўныя катэгорыі крымінальных спраў. Замкавы суд з'яўляўся агульнасаслоўным. У ім разглядаліся справы па абвінавачванню шляхты, мяшчан і сялян. Ён разглядаў як крымінальныя (аб разбоях, забойствах, падпальваннях, крадзяжах, чараўніцтве), так і некаторыя грамадзянскія справы (невыкананне дагавору заема, арэнды). Але ў асноўным гродскі суд разглядаў менавіта крымінальныя справы, якія разглядаліся дадзеным судом толькі ў тых выпадках, калі злачынца быў затрыманы на месцы ці злоўлены на працягу 24 гадзін пасля ажыццяўлення злачынства ці (калі адсутнічаў факт затрымання вінаватага) калі заява была передадзена ў суд не пазней тыдня пасля здзяйснення злачынства. У астатніх выпадках заявіцель павінен быў звяртацца ў земскі суд.
Ісцамі ў гродскім судзе ніколі не маглі быць прыгонныя сяляне, бо ў адпаведнасці са Статутам 1588 г. заяву замест іх даваў гаспадар і не к вінаватым сялянам, а к іх гаспадару. Гэта юрыдычная норма закона яшчэ раз падкрэслівае бяспраўнае становішча прыгонных.
Замкавы суд мог дзейнічаць у двух саставах: вышэйшым (як першая і другая інстанцыі) і ніжэйшым (толькі ў якасці першай інстанцыі).
У склад вышэшага замкавага суда ўваходзіў ваявода, або стараста, або дзяржаўца і прадстаўнікі мясцовых феадалаў.
Ніжэйшы гродскі суд складаўся з намесніка ваяводы, або намесніка старасты, суддзі і пісара. На пасаду намесніка, суддзі і пісара ў гродскім судзе маглі быць прызначаны толькі шляхціцы, якія валодалі нерухомай маёмасцю (мелі “асёдласць”) у дадзеным павеце, дабрачынныя ўраджэнцы Вялікага княства Літоўскага , якія ведалі права і былі пісьменнымі (Статут 1588 г., р. IV, а. 37).
Такім чынам, галоўная роля ў замкавым судзе належала службовым асобам мясцовай адміністрацыі. Панскі суд пачаў аддзяляцца ад адміністрацыі і ўзнікла неабходнасць мець спецыяльныя юрыдычныя веды.
Справаводства замкавага (гродскага) суда вёў пісар. Дастаўка заяў і выкананне рашэнняў суда ажыцяўляліся павятовымі вознымі і судовымі прыставамі. Пры замкавым судзе знаходзіўся кат, была турма, у якой утрымліваліся зняволеныя па рашэннях замкавага, земскага і Галоўнага судоў. Важнай функцыяй замкавага суда было выкананне прыгавораў і рашэнняў іншых судоў.
У кампетенцыю гродскага суда ўваходзілі і некаторыя адміністрацыйныя функцыі: у час работы сваёй сесіі і сесіі земскага суда ён вызначаў дом для судовага пасяджэння, а затым размяркоўваў кватэры для членаў земскага суда і іншых чыноўнікаў, якія прыязджалі на сесіі, ажыццяўляў рашэнні земскага, Галоўнага суда і іншых судовых органаў, фіксаваў завяшчанні, акты падараванняў, куплі-продажу, залога, займу. Іскавыя патрабаванні бакоў, рашэнні суда, заявы вознага і інш. асоб па забеспячэнне доказаў, розныя натарыяльныя дзеянні заносіліся ў актавыя кнігі, якія вяліся ў гродскім судзе.
Ў выпадку апеляцыі на рашэнні гродскага суда, выкананне яго пастаноў прытрымлівалася. Аднак, калі пры разглядзе справы па згодзе аднаго з бакоў іншы даваў прысягу, ці сам апелянт прызнаваўся ў судзе, а таксама ў некаторых іншых выпадках у адпаведнасці з заканадаўствам, апеляцыя ў Галоўны суд забаранялася.
Шляхціцаў
і іншых асоб, якія ўчынілі злачынствы
ў час ваеннай службы, маглі
судзіць службовыя асобы
Найбольш тыповым, аддзеленым ад адміністрацыі саслоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суд. Яго ўзнікненне на Беларусі адносіцца да першай паловы XVI стагоддзя. У асноўным ён разглядаў грамадзянскія іскі і крымінальныя справы па абвінавачванням шляхты. Земскі суд выконваў таксама функцыі натарыята, запісваў скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб павета. У састаў земскага суда ўваходзілі суддзя, падсудак і пісар, якія выбіраліся на з'езде з павятовай шляхты. На кожную пасаду з'езд вылучаў чатырох кандыдатаў з мясцовых аселых шляхціцаў-хрысціян (“веры годных”), якія валодалі беларускай граматай, ведалі права і не займалі духоўных і дзяржаўных пасад. Прызначэнне асоб на пасады земскага суда ў апошнім выпадку залежала ад волі гаспадара. Законам не быў дакладна вызначаны ўзроставы цэнз, але звычайна патрабавалася, каб асоба не была маладзей 23 гадоў. На першай сесіі новы суддзя публічна прысягаў, што будзе судзіць справядліва, не зважаючы на грамадскае і матэрыяльнае становішча людзей, асабістыя адносіны да іх. Яшчэ адным патрабаваннем да суддзяў было тое, што ім забаранялася сумяшчаць сваю працу з іншай службай (на духоўная ці дзяржаўнай пасадзе).
Справы ў земскім судзе разбіраліся на сесіях, якія збіраліся тры разы на год: трохкрольская ў студзені, траецкая ў чэрвені і міхайлаўская ў кастрычніку. Працягвалася кожная тры-чатыры тыдні.
Калі на судзе сярод прысутных былі людзі, дасведчаныя ў пытаннях права, то суддзі запрашалі іх да “рассудку праўнага”, яны мелі дарадчы гола. Кожны, хто быў у судзе, мог сказаць тое, што ведаў па разглядаемай справе, выказаць свой погляд на яе.
Рашэнні земскага суда можна было абскардзіць у Галоўны ці гаспадарскі суд. Усё справаводства знаходзілася ў руках пісара. Яму таксама дапамагалі подпіскі, колькасць якіх вызначаў сам пісар. Ён жа нес асабістую адказнасць за дакладнасць усіх актаў земскага суда, якія выдавала канцылярыя.
Стварэннем земскіх судоў быў пакладзены пачатак арганізацыі судовай сістэмы на новай тэарэтычнай аснове раздзялення ўлад, бо яны былі першымі судамі, цалкам аддзеленымі і незалежнымі ад мясцовай адміністрацыі. Іх узнікненне стала магчымым дзякуючы стварэнню шырокага пісанага права, што ў сваю чаргу выклікала неабходнасць новай прафесіі - юрыста.
Другім судом, аддзеленым ад органаў дзяржаўнага кіравання, быў падкаморскі суд. У кампетэнцыю гэтага суда ўваходзілі, выключна, справы па спрэчках аб межах землеўладанняў феадалаў, бо такія справы цікавілі саміх землеўладальнікаў і дзяржаўныя органы. Каб пазбавіца ад цяжкасцей вырашэння гэтых спраў у гаспадарскім судзе, у 1565 г. на Віленьскім сейме быў утвораны спецыяльны межавы суд - падкаморскі. У гэтым судзе справы вырашаў падкаморый з удзелам саміх бакоў. Пасада падкаморага лічылася ганаровай і даходнай, таму што значная частка судовых пошлін, што ўносілі бакі, шла ў даход суддзі. Паводле Статута 1566 г., падкаморый прызначаўся непасрэдна гасударам. З 1588 г. кандыдатаў на гэтую пасаду выбіралі на павятовых сойміках, а затым аднаго з іх зацвярджаў гасудар (Статут 1566 г., р.ІХ, арт. 1). Патрабаванні да кандыдата на гэтую пасаду былі такімі ж, як да іншых суддзяў. Памочнікі падкаморыя прызначаліся самім падкаморыям з шляхты, якая мела маенткі. Каморнікі па даручэнню падкаморыя маглі разглядаць справы ў дачыненні зямлі памерам не больш 1 валокі. Калі ў працэсе разгляду справы дзеянні каморніка абскардзіліся адным з бакоў, тады спрэчку разглядаў падкаморый (Довнар Т. І., Шаўкапляс В. А. “Государство и право Беларуси в XIV - XVII в. в.”. Мн.: АМ,1993, с. 22.).
Разгляд справы у падкаморскім судзе адбываўся на месцы граніц землеўладанняў. Там жа праходзіў судовы працэс і вынасілася рашэнне.
Рашэнні падкаморнага суда падлягалі неадкладнаму выкананню, але маглі быць абскарджаны ў гаспадарскі або Галоўны суд. Калі ж узнікала паміж бакамі спрэчка аб праве уласнасці на маентак або зямлю ці іншыя патрабаванні на маёмасць, падкаморскі суд такіх патрабаванняў не разглядаў і прапанаваў ім звярнуцца з іскам у земскі ці камісарскі суд. Рашэнні падкаморскага суда і рэестры спраў запісваліся у кнігі земскага павятовага суда. Падкаморскія суды на Беларусі існавалі да ХІХ стагоддзя.
У гарадах ВКЛ таксама існавала свая судовая сістэма. Яна залежала ад таго, якое кіраванне меў той, ці іншы горад.
Для мяшчан гарадоў, якія атрымалі грамату на магдэбургскае права, дзейнічалі магістрацкія суды. У гарадах з магдэбургскім правам кіраванне і суд ажыццяўляў магістрат, членамі якога былі войт, бурмістры, лаўнікі, радцы. Войт узначальваў гарадскі магістрат і з'яўляўся, па сутнасці, старшыней магістрацкага суда, а бургамістры, лаўнікі і радцы - яго членамі, колькасць якіх залежала ад колькасці жыхароў горада. Магістрацкі суд падзяляўся на войтаўска-лаўнічы і бурмісцерска-радзецкі суды. Першы з іх з'яўляўся асаблівай судовай калегіяй і складаўся з войта і лаўнікаў. За старшыню на судовых пасяджэннях быў войт, часам яго намеснік - ландвойт. Лаўнікі выконвалі ролю прысяжных і выбіраліся мяшчанамі. Іх колькасць залежала ад памераў горада. Войтаўска-лаўнічы суд разглядаў найбольш важныя крымінальныя і грамаздянскія справы. У склазде другога, бурмісцерска-радзецкага суда былі бурмістры і радцы. Суд разглядаў мелкія справы, а таксама цякучыя пытанні кіравання. Судовыя рашэнні выносіў войт і бурмістр. Рашэнні бурмісцерска-радзецкага суда можна было абскардзіць у войтаўска-лаўнічы, а рашэнні апошняга - ў гаспадарскі суд (пазней - у Галоўны Суд).
Информация о работе Судовая сістэма i працэсуальнае права ВКЛ