Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Ноября 2011 в 20:43, контрольная работа
Адным з самых цікавых этапаў у гісторыі Беларусі з'яўляецца перыяд Вялікага княства Літоўскага.Гэта дзяржава на працягу некалькіх вякоў была адной з самых магутных на еўрапейскім кантыненце. Унікальнасць вызначаецца тым, што з прычыны свайго геапалітычнага становішча княства з’явілася месцам сустрэчы і актыўнага ўзаемадзеяння двух хрысціянскіх цывілізацый: праваслаўна-рускай (усходняй) і рымска-каталіцкай (заходняй). Гэта паўплывала на ўвесь ход гістарычнага развіцця беларускіх зямель, прадвызначыўшы асаблівасці сацыяльна-палітычнага і культурнага развіцця беларускага народа аж да нашага часу.
Уводзіны 3
І. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага 5
ІІ. Мясцовыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага 8
III. Працэсуальнае права Вялікага княства Літоўскага. 14
Заключэнне 15
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Кафедра
тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА
па дысцыпліне
“Гісторыя
дзяржавы і права Беларусі”
«Судовая
сістэма i працэсуальнае права ВКЛ»
Гомель
2000
Змест:
Уводзіны 3
І. Вышэйшыя
судовыя органы Вялікага княства Літоўскага 5
ІІ. Мясцовыя
судовыя органы Вялікага княства Літоўскага 8
III. Працэсуальнае права Вялікага княства Літоўскага. 14
Заключэнне 15
Уводзіны.
Адным з самых цікавых этапаў
у гісторыі Беларусі з'
Права Вялікага княства Літоўскага развівалася ў даволі прагрэсіўным накірунку, выкарыстоўваючы ўласныя дасягненні прававой думкі і сусветныя дасягненні таго часу. У аснову было пакладзена класічнае рымскае права. Выкарыстоўвалася і нямецкае права. Але галоўнай крыніцай для заканадаўцы было ўласнае звычаёвае, а потым і пісанае права.
Судовыя органы - гэта неад'емная частка і сярэднявяковай, і сучаснай дзяржавы. Яны, як і іншыя органы дзяржаўнага кіравання, выконваюць ролю фундамента ў арганізацыі грамадства і яго кантраляванні. У старажытныя часы не існавала практыкі падзелу ўлад на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Органы дзяржаўнай улады адначасова выконвалі і судовыя функцыі. У мінулым усе праваадносіны ў грамадскім жыцці, структуру і кампетэнцыю органаў дзяржаўнай улады, правы і абавязкі класаў, сацыяльных груп насельніцтва, сямейныя, зямельныя, цывільныя, крымінальныя, судова-працэсуальныя і іншыя праваадносіны рэгулявала звычаевае права. Язычніцкія жрацы ў Беларусі, апрача культавых рытуалаў, выконвалі і судовыя функцыі. Пазней іх замянілі хрысціянскія епіскапы, папы і ксяндзы.
Асноўнымі прынцыпамі судовай
сістэмы Вялікага княства
Судовая сістэма ВКЛ
Да канца XV - пачатку XVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім органы дзяржаўнай улады адначасова выконвалі і судовыя функцыі. У гэты час судовая ўлада належыла вялікакняскім ураднікам ці чыноўнікам-ваяводам, старастам і дзяржаўцам, якія з'яўляліся судовай і адміністрацыйнай уладай. Такое становішча заставалася і пасля выдання Статута 1529 г, які прадпісаў ваяводам, старастам і дзяржаўцам выбраць кожнаму ў дапамогу сабе двух “сялян”. Апошнія павінны былі пры адсутнасці ваявод, стараст і дзяржаўцаў разам з іншымі ўраднікамі разглядаць судовыя справы. І толькі ў перыяд паміж першым і другім Статутамі былі праведзены рэформы ў галіне заканадаўства і судаводства, заканчэннем якіх з'явілася заснаванне Галоўнага Літоўскага Трыбуналу, як папыткі аддзялення суда ад адміністрацыі. Характэрнай рысай усіх судоў Вялікага княства Літоўскага у XV - XVI стагоддзі быў іх падзел па класава-саслоўнаму прынцыпу. У гэты перыяд на Беларусі меліся дзве сістэмы судовых органаў:
Асноўнымі судовымі органамі для феадалаў-шляхты былі:
У дачыненні да простага народу суд і расправу чынілі феадалы і іх намеснікі, службовыя асобы дзяржаўнага кіравання - ваяводы, старасты, дзяржаўцы, іх намеснікі, а часам і сам гаспадар з панамі - рады.
Суд - гэта дзяржаўны орган,
які разглядае грамадзянскія
і крымінальныя справы на
Змены, якія адбыліся ў сярэдзіне XVI ст. у сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці выклікалі правядзенне аграрнай, адміністрацыйнай у тым ліку і судовай рэформ, патрабавалі ўдасканалення права. Таму і была створана камісія ў 1551 г для распрацоўкі новага Статута. У выніку судовай рэформы 60-х г. XVI ст. з'явіўся новы судовы орган - земскі суд. Гэта быў выключна шляхецкі суд. У Статуце 1566 г. упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага і ствараліся земскія і падкаморскія суды. У Статуце 1588 г. гэтая лінія была падтрымана і працягнута, бо ў ім было зафіксавана з'яўленне новага суда, які абмежоўваў уладу князя - Галоўнага Трыбуналу. Судовая ўлада была замацавана за вялікакняжацкім і галоўным судамі, а таксама за мясцовымі судамі.
I. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага Княства Літоўскага.
Вышэйшым агульнагалоўным
У якасці суда другой
Разнавіднасцю гаспадарскага
Часам асобныя крымінальныя ці грамадзянскія справы гасудар разглядаў разам з панамі-рады прама на Сойме. Такі суд называўся соймавым. Звычайна праводзіўся раз у два гады. Яго рашэнні лічыліся канчатковымі. Аднак, калі на соймавым судзе гаспадар адсутнічаў ці яго кропка гледжання разыходзілася з думкай большасці, то за гаспадаром захоўвалася права памілавання.
Справамі па зямельных
Адной з разнавіднасцей
Як вядома, вялікі князь вельмі часта адсутнічаў у дзяржаве, а ў межах самой дзяржавы нярэдка пераязджаў з рэгіёна ў рэгіён. Па гэтай прычыне феадалам цяжка было знайсці вышэйшага суддзю. Больш таго, гаспадарскі суд збіраўся рэдка, у выніку разгляд асобных судовых спраў затрымліваўся на дзесяткі гадоў. З мэтай разгрузіць гаспадарскі суд, граматай караля Стэфана Баторыя ад 1 сакавіка 1581 г. быў утвораны Галоўны суд (Трыбунал) - найвышэйшы суд Вялікага княства Літоўскага. З яго ўтварэннем судовая ўлада вялікага князя і паноў-рады абмяжоўвалася. Гэта з'ява ўказвае на пастаянную тэнденцыю да аслаблення ўлады вялікага князя ў дзяржаве і ўмацавання ролі шляхты. З утварэннем Галоўнага суда ўзмацняўся і суверэнітэт Вялікага княства Літоўскага.
Трыбунал Вялікага княства
Информация о работе Судовая сістэма i працэсуальнае права ВКЛ