Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Февраля 2012 в 23:02, реферат
Цэлью нашай працы з’яўляецца разгледзець асаблівасці правядзення аграрнай рэформы П.Сталыпіна на тэрыторыі нашай краіны. Задачы працы: разгледзець пачатак рэформы i выявiць яе прычыны, раскрыць яе сутнасць i ўмовы, прааналізаваць яе правядзенне, абгрунтаваць вынікі. Гэтая рэформа прынесла розныя вынікі для нашай Бацькаўшчыны. Разгледзець і асэнсаваць гэтыя вынікі – асноўныя задачы гэтай працы.
Уводзіны
1. Прычыны i пачатак рэформы……………………………………......5
2. Сутнасць рэформы……………………………………………….…...8
3. Правядзенне рэформы………………………………………………..10
Заключэнне
Літаратура
Важным
вынікам сталыпінскай рэформы, з
аднаго боку, стала канцэнтрацыя зямельнай
уласнасці ў руках сялян-
Рост капіталізму спрыяў і таму, што за 1908 — 1913 гг. пасяўная плошча па дзесяці асноўных культурах павялічылася на 56 тыс. дзесяцін, ці на 2,3 %. Ураджайнасць узрасла да 46,4 пуда, ці на 16,4%. Па ўраджайнасці жыта Гродзенская губерня займала першае месца, Мінская — трэцяе, Віленская — пятае, Магілёўская — адзінаццатае, астатнія апынуліся ў сярэдзіне сярод губерняў Еўрапейскай Расіі. Беларусь вылучалася сярод іншых губерняў па развіцці і перапрацоўцы жывёлагадоўчых прадуктаў, па павелічэнні травасеяння, рабіла поспехі ў выкарыстанні сельскагаспадарчых машын.
У вёску пачалі пранікаць грашовыя адносіны, якія застаўлялі сялян пашыраць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі на рынак. Галоўную ролю ў сялянскай гаспадарцы адыграла бульбаводства, на другім месцы было льнаводства. Багатыя хутаране па прыкладу памешчыкаў заводзілі буйныя малочныя фермы. Частку жывёлы сяляне адкармлівалі на мяса і прадавалі на рынках. Пачыналася станаўленне сялянскага рацыянальнага гандлёвага свінаводства, пчалаводства, садаводства, у меншым памеры агародніцтва і рыбалоўства. Усё гэта сведчыць аб пашырэнні працэсу спецыялізацыі сялянскіх гаспадарак.
Значна ўмацавалася рыначная накіраванасць беларускай сельскай гаспадаркі. За 1900 — 1913 гг. чысты вываз з Беларусі малочных прадуктаў вырас на 20,8 %, мяса — на 193,6, льновалакна — на 18 %. У 1913 г. было вывезена 9671 тыс. вёдраў спірту (68 % ад вырабленага)[4, c.177]. Але калі ў 1900 г. чысты ўвоз зерня ў Беларусь складаў каля 118 тыс. т, то ў 1913 г. — 309 тыс., або вырас у 2,6 раза. Гэта тлумачыцца як спецыялізацыяй беларускай сельскай гаспадаркі ў мяса-малочным напрамку, так і велізарнай канцэнтра-цыяй тут войска ў сувязі з падрыхтоўкай да першай сусветнай вайны.
Пра здаровы рост сялянскай гаспадаркі сведчыць хуткае нарастанне капіталаў. Калі ў 1910 г. на Беларусі былі 1422 установы дробнага крэдыту, якія абслугоўвалі сялян, то ў 1913 г. іх стала 2046. Колькасць іх членаў падвоілася. 3 1905 па 1912 г. сума ўкладаў вырасла з 22 млн да 53 млн руб. Калі ў 1905 г. на адну ашчадную кніжку "земляробца" прыходзілася 177 руб., то ў 1915 г. — 212 руб. Паскараўся працэс стварэння розных формаў каапера-цыі — спажывецкай, вытворчай, крэдытнай, збытавой і інш.[4, c.382]
Такім
чынам, сталыпінская аграрная рэформа
і яе здзяйсненне адчынілі шырока
дзверы для капіталістычнай эвалюцыі
сельскай гаспадаркі Беларусі. Рэформа
спрыяла распаду сялянскай абшчыны, надзелу
сялян прыватнай зямлёй, паляпшэнню структуры
сялянскай гаспадаркі і яе матэрыяльнага
дабрабыту, пашырэнню праслойкі заможных
гаспадароў і росту вясковага пралетарыяту.
Але сталыпінскія перабудовы не змаглі
карэнным чынам змяніць паўфеадальны
характар беларускай вёскі і паставіць
яе на заходнееўрапейскі шлях.
Літаратура
1 Бич, Н.В. и др. Энциклопедия Беларуси. В 6 т. Т.1; Минск, 1993 – 494 с.
2 Ковальченко, И.Д. Столыпинская аграрная реформа. // История СССР: энциклопедия. Москва:1992. –С. 52 –72
3 Лойка, П.А. Гісторыя Беларусі/ П.А. Лойка [и др.]; пад рэд. М.С. Сташкевича. – Мінск: Нар. Асвета, 2004. – 192 с.
4 Новік, Я.К. Гісторыя Беларусі (частка 1)/ Я.К. Новік, Г.С. Марцуль; пад рэд. Я.К.Новіка. – Мінск: Нар. Асвета, 2003. – 472 с.
5
Пётр Столыпин : Скромный, но верный
путь [Электронный ресурс] – Режим доступа: http://vojnik.org/empire/docs/
6 Румянцев, М.В. Столыпинская аграрная реформа: предпосылки, задачи и итоги//Вопросы экономики, 1990, № 10.
7 Экономическая история Беларуси: учебное пособие/ В.И. Голубович, Г.И. Ермашкевич, Г.П. Бущик [и др.]; под ред. В.И. Голубовича. – Минск: Экоперспектива, 2001. – 400 с.
Информация о работе Сталыпiнская аграрная рэформа ў Беларусi: прычыны, умовы, вынiкi