Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Февраля 2012 в 23:02, реферат
Цэлью нашай працы з’яўляецца разгледзець асаблівасці правядзення аграрнай рэформы П.Сталыпіна на тэрыторыі нашай краіны. Задачы працы: разгледзець пачатак рэформы i выявiць яе прычыны, раскрыць яе сутнасць i ўмовы, прааналізаваць яе правядзенне, абгрунтаваць вынікі. Гэтая рэформа прынесла розныя вынікі для нашай Бацькаўшчыны. Разгледзець і асэнсаваць гэтыя вынікі – асноўныя задачы гэтай працы.
Уводзіны
1. Прычыны i пачатак рэформы……………………………………......5
2. Сутнасць рэформы……………………………………………….…...8
3. Правядзенне рэформы………………………………………………..10
Заключэнне
Літаратура
Такiм чынам, можна вызначыць, што Сталыпiн хацеў забяспечыць паскораныя тэмпы развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы, “разбіць адзіны агульнасялянскi фронт” супраць памешчыкаў, “раскалоць” вёску і паскорыць стварэнне з ліку заможнага сялянства пласта сельскай буржуазіі як апоры самадзяржаўя.
3.Правядзенне рэформы
Правядзенне рэформы было даручана "Асобаму Камітэту па землеўпарадкавальных справах", у падпарадкаванні якога былі губернскія і павятовыя землеўпарадкавальныя камісіі. Менавіта яны ажыццяўлялі выкананне ўказа на месцах. Усе фінансавыя аперацыі, звязаныя з купляй і продажам зямлі, праводзіў Сялянскі пазямельны банк. Для правядзення рэформы былі таксама прыцягнуты земствы (выбарныя органы мясцовага самакіравання), створаныя ў сакавіку 1911 г. у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях. У заходніх губернях (Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай) выбарныя земства не ўводзілiся з-за значнай перавагі сярод выбаршчыкаў католікаў, якіх адносілі да палякаў.
Беларускія губерні адносіліся да рэгіёна, дзе з самага пачатку работы па землеўпарадкаванні развярнуліся фарсіраванымі тэмпамі. Гэтаму спрыяла тое, што ў 1905 г. на Беларусі з 27 млн дзесяцін агульнай зямельнай плошчы 60 % прыпадала на долю прыватнага землеўладання і 34 % — на долю сялянскіх надзельных зямель. Пры гэтым па ўдзельнай вазе памешчыцкага непрацоўнага землеўладання Беларусь займала другое месца ў Еўрапейскай Расіі пасля прыбалтыйскіх губерняў. Многія памешчыкі валодалі тысячамі і нават дзесяткамі тысяч дзесяцін зямлі. Сутнасць эвалюцыі ў гаспадарчых адносінах выяўлялася ў тым, што на працягу ўсяго перыяду расло сялянскае землеўладанне за кошт скарачэння дваранскага.
Адпаведна ўказу 9 лістапада 1906 г. кожны селянін, які меў у сваім карыстанні абшчынную надзельную зямлю, не ўлічваючы арандаванай, мог патрабаваць замацавання яе ў прыватную ўласнасць[1,c.130]. У выпадку выхаду з абшчыны за селянінам заставалася права карыстацца выганамі, сенакосамі, ляснымі і другімі ўгоддзямі, якія раней знаходзілі-ся ў агульным валоданні. Выхад з абшчыны праводзіўся рашэннем агульнага сходу сялян у месячны тэрмін з дня падачы заявы. Па законе ад 14 чэрвеня 1910 г. выхад з абшчыны стаў абавязковым.
У Беларусі хуткае разбурэнне абшчыны праводзілася ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе яна, як вядома, была асабліва распаўсюджана. У выніку да 1915 г. у Магілёўскай губерні з абшчыны выйшла 56,8 % усіх абшчыннікаў, у Віцебскай — 28,9 %[4,с.173]. Гэта былі адны з самых высокіх паказчыкаў па Расіі. У Гродзенскай і Мінскай губернях абшчыны ў 1905 г. практычна ўжо не было, у Віленскай губерні ў абшчыне знаходзілася 0,4 % усіх сялянскіх двароў.
Даказваючы правільнасць сваёй палітыкі, Сталыпін сцвярджаў, што мэта ўрада — "бачыць селяніна багатым". На стварэнне моцнай прыватнай зямельнай уласнасці было таксама накіравана насаджэнне хутарскіх і адрубных сельскіх гаспадарак. Менавіта на руінах сельскай абшчыны іх было лягчэй стварыць. Указ ад 9 лістапада 1906 г. сцвярджаў, што "кожны домагаспадар, за якім замацаваны ўчасткі надзельнай зямлі... мае права ў любы час патрабаваць, каб грамадства выдзеліла яму адпаведны ўчастак у адным месцы...". Пры гэтым прыватныя гаспадаркі меркаваліся ў форме хутароў, калі на дзялянку зямлі пераносілася сядзіба гаспадара, альбо водруба, калі гаспадар працягваў пакуль пражываць у вёсцы. Прадугледжвалася правесці землеўпарадкавальныя работы па арганізацыі хутароў і адрубаў на надзельных землях і землях, набытых праз банкі, а таксама выкарыстоўваць казённы зямельны фонд.
У
цэлым рассяленне на хутары ішло марудна.
Галоўнымі прычынамі гэтага былі
малазямелле і
Важнае значэнне ў справе стымулявання рэформы надавалася стварэнню паказальных хутароў. Так, у 1909 г. у Гродзенскай губерні на гэтыя мэты было асігнавана 20 тыс. руб. Сярэдні памер такой гаспадаркі складаў каля 11 дзесяцін, пры хутары высаджваўся сад з 20 — 30 дрэў. "Культурным хутарам" у невялікіх колькасцях бясплатна раздавалася насенне траў. Для хутаран выдавалася ссуда на поўны кошт пакупной зямлі, адрубшчыкам трэба было ад-разу ўносіць 5 % наяўнымі, а суполкам — 20 % наяўнымі.
Ідэя хутарызацыі шырока прапагандавалася праз газеты і часопісы. На службу хутарызацыі была пастаўлена арганізацыя экскурсій у раёны заможнага хутарскога рассялення. Да канца 1914 г.у Мінскай губерні было наладжана 65 паказальных хутароў на плошчы 732,5 дзесяціны, а таксама 1604 паказальных участкі на плошчы 217,5 дзесяціны[2,c.55].
Трэці напрамак сталыпінскай рэформы звязаны з так званай "расійскай агратэхналагічнай рэвалюцыяй". У гэтае паняцце ўключаецца цэлы комплекс мерапрыемстваў, прынятых урадавымі, земскімі і кааператыўнымі ўстано-вамі па перабудове ўсяго сельскагаспадарчага жыцця краіны. Капіталізацыя вёскі патрабавала арганізацыі гаспадарання на аснове шырокага выкарыстання наёмнай працы, навукова-агранамічных дасягненняў, новай тэхнікі. Згодна са сталыпінскай рэформай у Беларусі напярэдадні першай сусветнай вайны пачала аказвацца дапамога га-оўным чынам заможным гаспадарам-хутаранам, якая прадугледжвала наладжванне сельскагаспадарчых складоў, пракатных зернеачышчальных і ветэрынарных пунктаў, племянных рассаднікаў жывёлы і інш.; арганізацыю сель-скагаспадарчых, спажывецкіх, малочных кааператыўных таварыстваў і суполак; стварэнне доследна-паказальных гаспадарак, садоў, агародаў, пчольнікаў; наём на службу аграномаў і іншых спецыялістаў сельскай гаспадаркі, размеркаванне грашовых дапамог і ссуд на агранамічныя і тэхнічныя мэты; прапаганду агранамічных ведаў, арганізацыю курсаў і лекцый для сялян па мнагапольных севазваротах, прымяненні машын, угнаенняў, лепшых сартоў насення, жалезных плугоў і г.д.[3,с.67]
Безумоўна, станоўчымі былі мерапрыемствы мясцовых улад па наладжванні на вёсцы, пераважна на хутарах, вогнеўстойлівага будаўніцтва, якое распаўсюджвалася і ў га-радах. Сталі адкрывацца чарапічныя, цагельныя, бетонныя і іншыя майстэрні, з'явіліся школы, якіярыхтавалі май-строў-спецыялістаў па гэтай справе.
На
службу сталыпінскаму
Урад Сталыпіна выдаў шэраг законаў аб перасяленні сялян на свабодныя землі імперыі. Само ж перасяленне было арганізавана слаба. На ўсіх перасяленчых пунктах павінна было выдавацца на адну сям'ю пуцявых 4 руб. 79 кап., кароткатэрміновых ссуд — 2 руб. 61 кап., беззваротнай дапамогі — 2 руб. 93 кап. Аднак гэтыя сродкі атрымлівалі толькі ад 1 да 10 % перасяленцаў. Улічваючы тое, што сярэдняя выручка на радзіме ад прададзенай зямлі ддя Мінскай губерні складала 194 руб., для Магілёўскай — 245, для Віленскай — 227, для Віцебскай — 262 руб., а для ўладкавання на новым месцы патрэбна было мець не менш 450 руб., то большасць сялян-перасяленцаў апынулася ў цяжкім становішчы.[4, c.175]
За 1904 — 1914 гг. з пяці бедарускіх губерняў выехала 356 378 чалавек. Гэта былі ў асноўным малазямельныя і сярэднія слаі сялянства. Найбольшую колькасць перасяленцаў дала Магілёўская вобласць, а найменшую Віленс-кая. У сярэднім на адну перасяленчую сям'ю з Беларусі ў Сібіры прыходзілася 6 дзесяцін зямлі. Зразумела, што на іх магла быць толькі бядняцкая гаспадарка. Гэта была адна з важнейшых прычын таго, што на Беларусь вярнуліся 36 544 чалавекі (10,9 % ўсіх выехаўшых).[4, c.175]. Палітыка перасялення паскорыла працэс сацыяльнага расслаення сялян.
Пры гэтым трэба ўлічваць і тое, што як вёскі, так і гарады і мястэчкі Беларусі былі перанаселены, таму людзі перасяляліся таксама ў гарады Расіі і выязджалі за мяжу. За 1903 — 1913 гг. адсюль эмігрыравала пераважна ў ЗША, Аргенціну, Бразілію і Канаду звыш 1,5 млн чалавек. Але потым 600 тыс. з іх, прыдбаўшы грошай на абзавядзенне гаспадаркі, вярнуліся на радзіму. Неабходна адзначыць, што ў 1912 г. толькі ў Германіі працавала 100 тыс. выхадцаў з беларускіх губерняў, а ў 1917 г. беларусаў пражывала, напрыклад, у Петраградзе, Маскве і Адэсе больш, чым у гарадах Беларусі.
Выключную ролю ў правядзенні сталыпінскай аграрнай рэформы адыграў Сялянскі пазямельны банк, заснаваны ў 1882 г. Хутка былі адкрыты яго аддзяленні ва ўсіх губернскіх гарадах Беларусі. Менавіта праз гэты банк праводзіліся грашовыя аперацыі, звязаныя з купляй і продажам зямлі, атрыманнем ссуд, крэдытаў і г.д. Выхаваўчае значэнне банка грунтавалася на тым, што селянін, зрабіўшыся ўласнікам купленай зямлі, стане паважаць не толькі сваю ўласнасць, але і чужую, і будзе ўсяляк абараняць яе. Банк выдаваў ссуды сялянам пад залог надзельнай зямлі, а таксама зямлі, купленай без дапамогі банка. Купленая зямля за нявыплату ў тэрмін працэнтаў ці за непагашэнне доўгу прадавалася крэдыторам. Так, толькі ў 1908 г. на Беларусі было адабрана ў непапраўных заёмшчыкаў звыш 13 тыс. дзесяцін зямлі. Для куплі зямлі ў адзіночку даваўся крэдыт да 500 руб., а пры закупцы абшчынай адкрываўся крэдыт да 150 руб. на кожнага [6,с.401].
Галоўнымі прадаўцамі зямлі былі памешчыкі. Да пачатку XX ст. памешчыкі заходніх губерняў залажылі праз Дваранскі банк (1885 г.), які цесна супрацоўнічаў з Сялянскім, 52 % прыватнаўласніцкай зямлі і атрымалі за гэта 83 млн руб. Плошча памешчыцкай зямлі, якая прапанавалася банку, расла. Калі на 1 студзеня 1905 г. фонд Сялянскага банка складаўся з 36 маёнткаў і 36 799 дзесяцін зямлі, то на 1 студзеня 1914 г. у распараджэнні банка было ўжо 315 маёнткаў і 211 302 дзесяцін зямлі. Гэта сведчыла аб тым, што даходнасць памешчыцкіх маёнткаў падала, а цэны на зямлю раслі. У 1906 — 1915 гг. толькі Сялянскі банк заплаціў памешчыкам за купленую ў іх зямлю 28 млн руб. Сярод прадаўцоў зямлі былі таксама купцы, мяшчане, малазямельныя сяляне-абрубшчыкі, якія атрымлівалі большую плату за ўгоддзі ў адным месцы. Галоўнымі пакупнікамі зямлі былі ў першую чаргу заможныя сяляне, а таксама разбагацеўшыя сельскія пісары, ураднікі, ганд-ляры і інш. Пры гэтым рабіліся пэўныя захады па пашырэнні рускага землеўладання. Паказчыкам такой палітыкі з'явілася стварэнне "Особого фонда для ўстройства русских поселенцев в Северо-Западном крае", які арганізаваўся перш за ўсё за кошт казённых зямель. Нагадаем, што Дзяржаўны банк не даваў крэдытаў землеўладальнікам каталіцкага веравызнання. За 10 гадоў у пяці губернях Сялянскім банкам было прададзена з выдзяленнем ссуд і за наяўны разлік звыш 250 тыс. дзесяцін зямлі на суму 20,5 млн руб. У прыватную ўласнасць было перададзена каля 91 % зямлі, таварыствам — 6,67, а сялянскім абшчынам усяго 2,36 %, з іх пад хутары і адрубы — каля 229 тыс., ці 98,3 %. Апрача продажу зямлі Сялянскі банк практыкаваў так званы продаж банкаўскай зямлі. Продаж здзяйсняўся ў форме грашовай арэнды зямлі сялянамі, продажу ў растэрміноўку, продажу з атрыманнем задатку і г.д. Плошча запраданай зямлі была даволі значнай. Так, у 1907 — 1909 гг. у беларускіх губернях было запрадана 38 736 дзесяцін. Пры гэтым цэны на зямлю банк завышаў[2,с.69].
Рэформы Сталыпіна, насуперак распаўсюджанаму меркаванню, пачалі прыносіць свае галоўныя плады як раз пасля 1911 - дзякуючы заканадаўчым актам 1911г., рэформа набывае другое дыханне. Аб'ём землеўпарадкавальных работ па разверстванню зямель, колькасць зямлі, якая замацоўваецца ва ўласнасць сялян, колькасць зямлі, якая прадаецца сялянам праз Сялянскі банк, аб'ём крэдытаў сялянам стабільна раслі аж да пачатку Першай сусветнай вайны.
Сталыпінская рэформа прадугледжвала таксама адмену цялесных пакаранняў сялян, свабоду выбару імі месца пастаяннага пражывання і іншыя правы. Між тым некаторая частка сялянства выступала супраць хутарызацыі. Дарэчы, колькасць падпалаў маёмасці хутаран у 1913 г. у параўнанні з 1907 г. павялічылася ў 2 разы.
Але шэраг знешніх абставінаў (смерць Сталыпіна, пачатак вайны) перапынілі Сталыпінская рэформе. Сам Сталыпін лічыў, што для поспеху яго пачынанняў запатрабуецца 15-20 гадоў. Але і за перыяд 1906 -1913 гадоў было зроблена нямала.
У цэлым Сталыпінская аграрная рэформа не была завершана і не дазволіла ўсіх існуючых супярэчнасцяў аб велізарны расійскіх зямельных рэсурсах, але яна стала адпраўной кропкай для далейшых пераўтварэнняў у гэтай галіне.
Заключэнне
Такім чынам, сталыпінская рэформа насіла ярка акрэслены буржуазны характар. Яна закранала асноўныя бакі эканамічнага ўкладу сельскай гаспадаркі Расійскай імперыі: надзяляла сялян уласнай зямлёй, давала ім маг-чымасць абзавесціся ўласнай гаспадаркай на новых землях, спрыяла некатораму паляпшэнню арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.
Правядзенне рэформы на тэрыторыі Беларусі за адносна кароткі час змагло выявіць пэўныя станоўчыя зрухі ў аграрнай сферы. Доля памешчыцкага землеўладання скарацілася да 47 % агульнай зямельнай плошчы. Некаторыя памешчыкі пераходзілі на капіталістычныя формы гаспадарання — сталі ўкараняць мнагаполле, прымяняць жалезныя плугі, сельскагаспадарчыя машыны, мінеральныя ўгнаенні, наёмную рабочую сілу. У іх гаспадарках павысілася ўдзельная вага і рыначнае значэнне такіх галін, як малочная і мясная жывёлагадоўля, свінаводства, садаводства і інш. Адметную ролю ў гандлёвым земляробстве адыграла льнаводства.
Сталыпінская аграрная рэформа садзейнічала агульнаму росту сялянскай гаспадаркі. Напярэдадні рэвалюцыі яна апрацоўвала 90,7 % усёй сялянскай пасяўной плошчы, давала каля 90 % усяго збору збожжа і бульбы. Пасяўныя плошчы пад тэхнічнымі культурамі і бульбай у сялянскіх гаспадарках перавышалі памешчыцкія гаспадаркі адпаведна ў 5,7 і 12 разоў. Ім належала 94,4 % коней і буйной рагатай жывёлы.
Информация о работе Сталыпiнская аграрная рэформа ў Беларусi: прычыны, умовы, вынiкi