Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Декабря 2011 в 20:55, реферат
Грамадзянская вайна на тэрыторыі Беларусі вылілася ў шэраг узброеных выступленняў антысавецкай накірованасці. Сярод насельніцтва Беларусі мелася значная колькасць незадаволеных рэвалюцыяй, савецкай уладай: памешчыкі і буржуазія, служыцелі цэрквы, заможныя сяляне, інтэлігенцыя, чыноўнікі, якія былі цесна звязаны са старым грамадствам. З прадстаўнікоў гэтых пластоў насельніцтва ствараліся антысавецкія вайсковыя фарміраванні, якія ажыцяўлялі паўстанні і іншыя выступленні.
Аднак ні адно з гэтых паўстанняў не мела такога значнага адбітку на далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху, як Слуцкае, што, безумоўна стала прыкметнай падзеяй у найноўшай гісторыі Беларусі. Да таго ж у адрозненні ад іншых антыкамуністычных выступленняў, Слуцкае паўстанне насіла яскрава выразны нацыянальны характар, таму нездарма яно сустрэла такое хуткае супрацьдзеянне з бальшавіцкага боку.
Уводзіны…………………………………………………………………………...3
1. Беларускі нацыянальны рух на Случчыне…………………………………...4
2. Канец Савецка – Польскае вайны 1919-1920гг……………………………...6
3. Паўстанне Слуцкага збройнага чына…………………………………………8
3.1 З’езд Случчыны і Рада Случчыны………………………………………...8
3.2 Падрыхтоўка паўстання……………………………………………………9
3.3 Ход паўстання…………………………………………………………….10
Заключэнне……………………………………………………………………….15
Спіс літаратуры…………………………………………………………………..16
Дадаткі……………………………………………………………………………17
Дадатак А………………………………………………………………………...18
Дадатак Б…………………………………………………………………………19
Дадатак В…………………………………………………………………………20
Дадатак Г…………………………………………………………………………21
Камандаванне 16-й арміі адзначала сур’ёзны характар партызанскага руху, які “не лічыць сваю барацьбу супраць Савецкай Расіі скончанай” і намагаецца “стварэння незалежнай дэмакратычный Беларускай Рэспублікі”. Таму тут і пакінулі “найбольш вопытных кіраўнікоў, старых партызанаў і зброю”. 17-24 лютага 1921 г. на гэтым участку нейтральнай зоны была праведзена сумесная акцыя “расійскіх і польскіх атрадаў, кожны ў складзе не больш 400 штыкоў (г. зн. пехацінцаў. - А.Г.) пры 4 кулямётах і 60 шабляў (г. зн. коннікаў. - А.Г.)”. Аднак гэтая аперацыя не дала вынікаў. Партызаны, якіх падтрымлівала сялянства, выйшлі з-пад удару савецкіх і польскіх вайсковых аддзелаў, пра што сведчаць вайсковыя паведамленні. Нейтральная зона ў раёне Капыля была занята Чырвонай Арміяй да савецка-польскай дзяржаўнай мяжы толькі пасля падпісання 18 сакавіка 1921 г. у Рызе канчатковага мірнага дагавора паміж РСФСР і Польшчай. у выніку якога тэрыторыя Беларусі была разрэзана амаль папалам. У 2-м артыкуле савецка-польскага мірнага дагавора 1921 г. так апісвалася лінія дзяржаўнай мяжы: “…далей да сярэдзіны дарогі паміж Нясвіжам і Цімкавічамі (на захад ад Кукавічаў) пакідаючы вёскі Свярынава, Кутец, Луніна, Язвіны Паўночныя, Белікі, Язвін, Рымашы і Кукавічы (усе тры) на баку Беларусі, а на баку Польшчы вёскі Куль, Бучнае, Дзвянопаль, Журавы, Пасекі, Юшэвічы, Лісуны Паўночныя і Паўднёвыя, Султанаўшчына і Пляшэвічы; далей да сярэдзіны дарогі паміж Клецкам і Цімкавічамі (паміж вёскамі Пузава і Праходы), пакідаючы на баку Беларусі вёскі Раёўка, Савічы, Заракаўцы і Пузава, а на баку Польшчы вёскі Марусін, Смолічы Усходнія, Ляцешын і Праходы; далей да Маскоўска-Варшаўскай шашы, перасякаючы яе на захад ад вёскі Філіпавічы Заходнія, пакідаючы вёску Цехава на баку Беларусі, а вёску Ёдчыцы на баку Польшчы…”[8]
Такім
чынам Слуцкае паўстанне пацярпела
няўдачу. У абставінах, што складаліся
ў канцы грамадзянскай вайны і ваеннай
інтэрвенцыі 1918 – 1920гг, Слуцкае паўстанне
ўвогуле шанцаў не мела.
Заключэнне
З цягам часу гісторыя Слуцкага паўстання абрасла легендамі, таму яго ацэнка вельмі складаная і патрабуе асэнсавання шматлікіх крыніц.
Такім чынам, нездарма на працягу доўгага часу менавіта на Случчыне канцэнтравалася такая колькасць інтэлегенцыі. На тэрыторыі Слуцкага павета здаўна фарміравалася база для будачага выбуху нацыянальных ідэй. Калі казаць пра беларускі нацыянальны рух на Случчыне і умовы, якія адбываліся ў лістападзе, трэба заўважыць, што існавала дзве пазіцыі: гэта прыхільнікі генерала Булак-Булаховіча і прадстаўнікі Беларускай партыі сацыялістаў – рэвалюцыянераў(БПС-Р). Першыя выступалі за саюз з Польшчай, а другія – за поўную незалежнасць ад Польшчы і ад Расіі. Таксама існавалі і прыхільнікі за саюз з Саветамі.
Слуцк і Слуцкі павет у перыяд Савецка - Польскай вайны ў кастрычніку-лістападзе 1920 г. з’яўляліся месцам канцэнтрацыі 11-й і 16-й польскіх пяхотных дывізій. У выніку перамоў гэтая тэрыторыя апынулася у нэўтральнай зоне шырынёй 30 км. Такім чынам, напрыканцы савецка-польскай вайны Слуцк і Слуцкі павет апынуліся ў нэўтральнай зоне. Гэта дало магчымасць вырашыць даўно запланаваныя дзеянні паўстанцаў.
Нягледзячы на ўсе памылкі, барацьба ў абарону Случчыны позняй восенню 1920 г. з’яўляецца галоўным дасягненнем беларускага нацыянальнага руху ў гэты пэрыяд. Аказалася, што ў вакуўмё, які на кароткі час стварыўся паміж Польшчай і Расеяй, беларусы здолелі арганізавацца і выступіць на барацьбу за ўласную дзяржаву. Гераізм паўстанцаў у гэтай няроўнай барацьбе яшчэ не знайшоў нідзе адпаведнага адлюстравання.
Гэта
не было паўстанне — гэта быў збройны
чын беларускага сялянства і нацыянальнае
інтэлігенцыі, збройны чын беларускага
народу.
Спіс
літаратуры
Дадаткі
Васіль
Русак
Дадатак
А
Павал Жаўрыд
Дадатак Б
Апошні
фотаздымак Булак - Булаховіча
Дадатак
В
Антон Сокал
- Кутылоўскі
Дадатак Г