Слуцкае паўстанне

Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Декабря 2011 в 20:55, реферат

Описание работы

Грамадзянская вайна на тэрыторыі Беларусі вылілася ў шэраг узброеных выступленняў антысавецкай накірованасці. Сярод насельніцтва Беларусі мелася значная колькасць незадаволеных рэвалюцыяй, савецкай уладай: памешчыкі і буржуазія, служыцелі цэрквы, заможныя сяляне, інтэлігенцыя, чыноўнікі, якія былі цесна звязаны са старым грамадствам. З прадстаўнікоў гэтых пластоў насельніцтва ствараліся антысавецкія вайсковыя фарміраванні, якія ажыцяўлялі паўстанні і іншыя выступленні.
Аднак ні адно з гэтых паўстанняў не мела такога значнага адбітку на далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху, як Слуцкае, што, безумоўна стала прыкметнай падзеяй у найноўшай гісторыі Беларусі. Да таго ж у адрозненні ад іншых антыкамуністычных выступленняў, Слуцкае паўстанне насіла яскрава выразны нацыянальны характар, таму нездарма яно сустрэла такое хуткае супрацьдзеянне з бальшавіцкага боку.

Содержание

Уводзіны…………………………………………………………………………...3
1. Беларускі нацыянальны рух на Случчыне…………………………………...4
2. Канец Савецка – Польскае вайны 1919-1920гг……………………………...6
3. Паўстанне Слуцкага збройнага чына…………………………………………8
3.1 З’езд Случчыны і Рада Случчыны………………………………………...8
3.2 Падрыхтоўка паўстання……………………………………………………9
3.3 Ход паўстання…………………………………………………………….10
Заключэнне……………………………………………………………………….15
Спіс літаратуры…………………………………………………………………..16
Дадаткі……………………………………………………………………………17
Дадатак А………………………………………………………………………...18
Дадатак Б…………………………………………………………………………19
Дадатак В…………………………………………………………………………20
Дадатак Г…………………………………………………………………………21

Работа содержит 1 файл

Слуцкае паўстанне.doc

— 702.50 Кб (Скачать)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Змест 

      Уводзіны…………………………………………………………………………...3

1. Беларускі нацыянальны рух на Случчыне…………………………………...4

2. Канец Савецка – Польскае вайны 1919-1920гг……………………………...6

3. Паўстанне Слуцкага збройнага чына…………………………………………8

      3.1 З’езд Случчыны і Рада Случчыны………………………………………...8

  3.2 Падрыхтоўка  паўстання……………………………………………………9

  3.3 Ход паўстання…………………………………………………………….10

Заключэнне……………………………………………………………………….15

Спіс літаратуры…………………………………………………………………..16

Дадаткі……………………………………………………………………………17

Дадатак А………………………………………………………………………...18

Дадатак Б…………………………………………………………………………19

Дадатак В…………………………………………………………………………20

Дадатак Г…………………………………………………………………………21 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Уводзіны 

     Грамадзянская вайна на тэрыторыі Беларусі вылілася ў шэраг узброеных выступленняў антысавецкай накірованасці. Сярод насельніцтва Беларусі мелася значная колькасць незадаволеных рэвалюцыяй, савецкай уладай: памешчыкі і буржуазія, служыцелі цэрквы, заможныя сяляне, інтэлігенцыя, чыноўнікі, якія былі цесна звязаны са старым грамадствам. З прадстаўнікоў гэтых пластоў насельніцтва ствараліся антысавецкія вайсковыя фарміраванні, якія ажыцяўлялі паўстанні і іншыя выступленні.

     Аднак ні адно з гэтых паўстанняў не мела такога значнага адбітку на далейшае развіццё  беларускага нацыянальнага руху, як Слуцкае, што, безумоўна стала прыкметнай падзеяй у найноўшай гісторыі Беларусі. Да таго ж у адрозненні ад іншых антыкамуністычных выступленняў, Слуцкае паўстанне насіла яскрава выразны нацыянальны характар, таму нездарма яно сустрэла такое хуткае супрацьдзеянне з бальшавіцкага боку.

      Натуральна, разглядаемае пытанне не магло знайсці аб’ектыўнага адлюстравання ў савецкай гістарыяграфіі. Але з набыццём Беларуссю незалежнасці з’явілася магчымасць па новаму  зірнуць на праблему Слуцкага збройнага чыну. Вялікім крокам у распрацоўцы пытання сталі працы Грыцкевіча А., Стужынскай Н., Каваля Пр. і інш. Таксама нельга асобна не адзначыць манаграфію прадстаўніка эміграцыйнай беларускай гістарыяграфіі Ю.Віцьбіча.

     Мэтай дадзенай працы з’яўляецца характарыстыка асноўных падзей Слуцкага паўстання

     З пастаўленай мэты вынікаюць наступныя  задачы:

    • Разгледзець развіццё  Беларускага нацыянальнага руху на Случчыне напярэдадні паўстання;
    • Прааналізаваць грамадска-палітычнае становішча на тэрыторыі Слуцка і Слуцкага павета на прыканцы авецка-польскай вайны;
    • Прасачыць генезіс, прычыны, ход і значэнне паўстання Слуцкага збройнага чыну.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
      1. Беларускі нацыянальны рух  на Случчыне
 

     Слуцкі  павет быў адным з найбагацейшых беларускіх паветаў. Яшчэ да І сусветнай вайны ён быў таксама адным з галоўных абшараў дзейнасці нацыянальнага руху. Пра глыбокія карані гэтага руху на Случчыне сведчыць тая роля, якую адыгралі “старыя беларусы 1905 году” у супрацьдзеянні бальшавіцкай агітацыі на гэтай тэрыторыі летам 1917 г. На Случчыне ў гэты пэрыяд дзейнічала Беларуская сацыялістычная грамада, якая актыўна ўплывала на арганізаваныя ў той час сялянскія зьезды. На адным з іх дзеячам БСГ удалося пераканаць прысутных у неабходнасьці стварэння ў Слуцку беларускай гімназіі. Тэрытарыяльны прадстаўнік БСГ са Случчыны Марк Асьвяцімскі ўзяў удзел у з’ездзе дэлегатаў беларускіх партыйных і грамадзкіх арганізацыяў, які адбыўся ў чэрвені 1917 г. У верасні 1917 г. распачала працу беларуская гімназія ў Слуцку, арганізаваная Радаславам Астроўскім, які стаў і яе першым дырэктарам. У1917/1918 навучальным годзе гімназія прыняла 412 вучняў. Выхаванцы гэтай гімназіі праз тры гады ўяўлялі з сябе адборныя маладыя кадры для беларускага вайсковага руху.

     Таксама ў верасьні 1917 г. пры гімназіі ўзьнікла моладзевае культурна-асветнае таварыства “Папараць-кветка”, арганізатарам і кіраўніком якога быў Фабіян Шантыр. Таварыства мела тры сэкцыі: краязнаўчую, роднай мовы і драматычна-харавую. Дзеячы са Случчыны, у тым ліку Р. Астроўскі, узялі актыўны ўдзел у I Усебеларускім з’ездзе [4, с. 189-192].

     Яшчэ  ў 1918 годзе, у час нямецкай акупацыі, у Слуцку быў арганізаваны Беларускі Нацыянальны Камітэт на чале з старшынём Паўлам Жаўрыдам, які адразу прыступіў да ўстанаўлення беларускай дзяржаўнасці на мясцах. Гэты Камітэт у цесным кантакце з патрыётамі мястэчка Вызна стварыў у кожным населеным пункце мясцовыя рады. Адначасна сярод местачкоўцаў і вяскоўцаў вялася настойлівая агітацыйная работа, заклікаючы ўсіх стаць пад сцягі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і даць адпор яе ворагам. Гэтыя захады не прапалі марна[6].

      Пасля заняцця Слуцка бальшавікамі вясной 1919г. там ўзнік рэўкам і зборны Слуцкі батальён. Аднак гэты батальён быў апанаваны беларускімі нацыяналістамі, у сувязі з чым ён быў расфармаваны.

      У сакавіку 1919 г. у слуцкім павеце выбухнула антыбальшавіцкае сялянскае паўстанне, задушанае ўладамі.

  Трэба заўважыць, што яшчэ 6 студзеня 1920г. у Слуцку ўзнік штаб паўстанцаў, які падрыхтаваў план узброенага выступлення. Згодна з ім, беларускія атрады павінны былі сканцэтравацца ў лясах у ваколіцах Грозава і Старыцы, а адтуль скіравацца на Менск. Дату паўстання прызначалі на 10 ліпеня 1920г. Эмігранцкія беларускія дзеячы пазней сцвярджалі, што паўстанне мусіла быць скіраванае супраць бальшавікоў. Гэта яскрава супярэчыць тым фактам, на якія звярнуў увагу А.  Грыцкевіч. Слуцкія эсэры відавочна рыхтавалі паўстанне, але супраць палякаў [4, с. 189-192].

     Увогуле, калі казаць пра беларускі нацыянальны  рух на Случчыне і умовы, якія адбываліся ў лістападзе, трэба заўважыць, што існавала дзве пазіцыі:  гэта прыхільнікі генерала Булак-Булаховіча і прадстаўнікі Беларускай партыі сацыялістаў – рэвалюцыянераў(БПС-Р). Першыя выступалі за  саюз з Польшчай, другія – за поўную незалежнасць ад Польшчы і ад Расіі. Таксама існавалі і прыхільнікі за саюз з Саветамі  [5, с. 347].

     Такім чынам, нездарма на працягу доўгага  часу  менавіта на Случчыне канцэнтравалася  такая колькасць інтэлегенцыі. На тэрыторыі Слуцкага павета здаўна фарміравалася база для будачага выбуху нацыянальных ідэй.  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

      1. Канец Савецка-Польскай вайны 1919 – 1920 гг.
 

     Слуцкае паўстанне адбылося ў самым канцы грамадзянскае вайны на тэрыторыі Беларусі падчас апошніх баёў, якія вялі на нашай зямлі польскія і савецкія войскі. Пасля разгрому савецкіх войскаў Варшавай у жніўні 1920 г. Чырвоная армія пачала адступаць на ўсход, аддаючы польскім войскам тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Спроба камандуючага Заходняга фронту савецкіх войскаў М. Тухачэўскага затрымаць свае арміі на лініі старых германа-расейскіх акопаў (умацаваных падчас пазыцыйнай вайны ў 1915—1918 гг.) не ўдалася. У пачатку кастрычніка 1920 г. польскія войскі развілі наступ і набліжаліся да Полацку, Менску і Слуцку. А   ў   сталіцы   Латвіі — Рызе — ішлі мірныя перамовы паміж урадавымі дэлегацыямі Савецкае Расеі ды Савецкае Украіны, з аднаго боку, і Польшчы — з другога. Кіраўнік савецкае дэлегацыі А. Іофэ не дапусьціў прадстаўніка БССР А. Чарвякова да перамоваў, сказаўшы яму, што калі спатрэбіцца, дык савецкі бок перадасьць усю тэрыторыю Беларусі Польшчы. Такая прапанова і была зроблена згодна з інструкцыяй ураду РСФСР. Аднак кіраўнік польскай дэлегацыі Ян Домбскі адмовіўся ад такога падарунку, бо польскі бок лічыў немэтазгодным уключаць вялікую тэрыторыю, населеную беларусамі, у склад Польскай дзяржавы, каб не стварыць сабе «беларускае праблемы».

     12 кастрычніка 1920 г. быў падпісаны трактат аб замірэнні і прэ-лімінарных умовах міру паміж РСФСР і УССР, з аднаго боку, і Польшчай — з другога. Паводле дамовы была прызнаная незалежнасць Украіны і Беларусі, а таксама ўстаноўлена ўсходняя мяжа Польшчы з Украінай і Беларуссю. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна адыходзілі да Польшчы. Так, без удзелу ня толькі беларускага народу, але нават і ўраду БССР, быў вырашавы лёс народу і дзяржаўнасьці.

     Ваенныя дзеянні спыняліся 18 кастрычніка 1920 г. у 24 гадзіны, праз 6 дзён пасьля падпісання дамовы. Гэта дало магчымасьць польскім войскам наступаць далей і займаць усё болыпую частку тэрыторыі Беларусі. Вызвачалася нейтральная зона: савецкія войскі адыходзілі ва 15 км ад лініі фронту, польскія на поўнач ад Нясьвіжу спыняліся на лініі дзяржаўнае мяжы, а на поўдзень ад яго — на лівіі свайго найбольшага прасоўвання (да 18 кастрычніка ўключна).

     Толькі  пасля ратыфікацыі гэтага дагавора войскі абодвых бакоў павінны былі паступова адводзіцца за межы сваёй тэрыторыі і размяшчацца на біжэй 15 км. па абодвух баках граніцы. Ад гэтага часу ўстанаўлівалася нейтральная зона шырынёй 30 км [7].

      Паводле дамовы лінія Дзяржаўнай мяжы вызначалася па Дзвіне, потым праходзіла на захад ад Ветрына, Ушачаў, Бягомля, Плешчаніпаў, Заслаўя, Негарэлага, Капыля, Цімкавічаў, Семежава, Вызвы, Старобіну і Турава, а далей ішла на Украіну. Усходняя ж мяжа БССР была вызначана ўрадам РСФСР яшчэ ўлетку 1920 г. паводле межаў былой Менскай губэрні, ды і то ня ўсёй (на баку БССР — Бягомль — Халопенічы — Барысаў — Клічаў — Парычы — Азарычы — Мазыр — Ельск). Лепель, Крупкі, Бялынічы, Рагачоў, Жлобін, Калінкавічы і Нароўля былі ў складзе РСФСР. Тэрыторыя БССР складалася з 6 паветаў Менскае губэрні, дзе да 1917 г. іх было 9. У склад РСФСР і Польшчы ўвайшла ня толькі тэрыторыя іншых губэрняў, але і значная частка былое Менскае[3, с. 2-3].

      Гэта  азначала, што ў бліжэйшы час, пасля  ратыфікацыі прэлімінарнага мірнага  дагавора, польскія войскі адыдуць за савецка-польскую мяжу з тэрыторыі Слуцкага павета. У выніку дагавора заходняя частка Слуцкага павета станавілася тэрыторыяй Польскай дзяржавы (Ляхавічы, Нясвіж, Клецк), а Капыль і Капыльская воласць - памежнай тэрыторыяй.

     Слуцк і Слуцкі павет у перыяд так званай другой польскай акупацыі ў кастрычніку-лістападзе 1920 г. з’яўляліся месцам канцэнтрацыі 11-й і 16-й польскіх пяхотных дывізій. Тут жа ў кастрычніку 1920 г. фарміраваліся гусарскі, уланскі і Тульскі драгунскі палкі Саюзнай народнай добраахвотніцкай арміі беларускага генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Армія фарміравалася з беларускіх і рускіх палкоў[7].

     Такім чынам, напрыканцы савецка-польскай вайны  Слуцк і Слуцкі павет апынуліся ў нэўтральнай зоне. Гэта дало магчымасць вырашыць даўно запланаваныя дзеянні паўстанцаў. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

  1. Паўстанне Слуцкага збройнага чына
 

3.1 З’езд Случчыны і Рада Случчыны 

     У Слуцку і Слуцкім павеце моцныя пазіцыі  займала партыя эсэраў, якая абапіралася  на беларускае сялянства і пад  час савецка-польскай вайны разам  з партыяй бальшавікоў вяла партызанскую барацьбу супраць польскай акупацыі. Пасля абвяшчэння БССР у другі раз, 31 ліпеня 1920 г., партыя беларускіх эсэраў (як саюзнік Кампартыі Беларусі) заставалася легальнай, хаця бальшавікі ўладай з ёй не падзяліліся. Эсэры па-ранейшаму стаялі за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, займалі антыпольскія пазіцыі, былі таксам праціўнікамі вайскова-палітычнага саюзу з Савецкай Расіяй або далучэння да Расіі. Рыхтуючыся да адыходу, польскія вайсковыя ўлады ў пачатку лістапада 1920 г. перадалі ўсю цывільную ўладу беларускім дзеячам.

     14-15 лістапада 1920 года, яшчэ заняты польскімі вайскамі Слуцку адбыўся з’ед прадстаўнікоў валасцей і мястэчак Слуцкага павета. Старшынёй з’езду быў выбраны Васіль Русак, намеснікам – Пракулевіч. З’езд праходзіў пад уплывам беларускіх эсэраў і выбраў Беларускую Раду Случчыну з 17 сяброў у якасці выканаўчага і распарадчага органа ўлады Беларускай Народнай Рэспублікі[6, с. 347]. Таксама была прынята рэзалюцыя: “першы Беларускі з’езд Счуччыны, скліканы у ліку 107 асобаў, вітае Раду Беларускае Народнае Народнае Рэспублікі і заяўляе, што ўсе свае сілы аддасць на адбудову Бацькаўчыны. З'езд катэгарычна пратэстуе супраць заняцця нашае Бацькаўшчыны чужацкімі і самазванчымі савецкімі ўладамі. Хай жыве Вольная, Незалежная Беларуская Народная Рэспубліка ў яе Этнаграфічных межах!”[3, с. 6-7].

     Неўзабаве пасля зьезду, 21 лістапада, Рада Случчыны абнародвала дэкларацыю, у якой гаварылася:

     “У мамэнт самавызначэння ўсіх народаў і змагання за сваю самастойнасць і свабоду Беларуская Рада Случчыны выконвае волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасці нашае Бацькаўшчыны Беларусі, заяўляе ўсяму свету пра дамаганьні і намеры беларускага сялянства, пра тое, што Беларусь павінна быць вольнаю незалежнаю Рэспублікай у яе этнаграфічных межах. Абвяшчаючы гэта і зьяўляючыся выразьнікам волі народу, Слуцкая Рада дэкляруе цьвёрда стаяць за незалежнасьць роднае Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту з боку чужаземных захопнікаў, а ў выпадку патрэбы нават сілай зброі, нягледзячы на колькасную перавагу ворага, маючы ўпэўненасьць, што нашая справа - праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе”[6]. Аднак, у ёй не гаварылася, хто з’яўляўся ворагам народа.

Информация о работе Слуцкае паўстанне