Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 15 Декабря 2011 в 01:17, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы по истории Беларуси

Работа содержит 1 файл

Шпаргалка по Истории Беларуси.doc

— 189.50 Кб (Скачать)

    У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч аддаў Тураў свайму сыну Святаполку.Але ён яго надзеи не апраудау. Ажаніўшыся з дачкой польскага караля Баляслава, каталічцы па веравызнанню, ён сам стаў падпадаць пад заходні ўплыў. Разам з ёй у Тураў прыехаў заходні епіскап Рэйнберг, які, зблізіўшыся са Святаполкам, стаў падбухторваць яго выступіць супраць Уладзіміра. Святаполк задумаў аддзяліцца ад Кіеўшчыны. Уладзімір, даведаўшыся пра варожыя намеры свайго старэйшага сына, неспадзявана напаў на Святаполка, схапіў яго, яго жонку і епіскапа Рэйнберга і ўсіх кінуў у вязніцу. Пасля таго як у 1015 г. памёр Уладзімір, Святаполк як старэйшы ў родзе атрымаў права заняць кіеўскі велікакняжацкі пасад. Успыхнула барацьба за кіеўскі прастол паміж Святаполкам і Яраславам. Перамог Яраслаў, а Святаполк збег у Польшчу, дзе і памёр. Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскага княства ў якасці воласці, на якую распаўсюджвалася ўлада непасрэдна кіеўскага князя. Воласць не мела свайго самастойнага статуса і замацаванай за ёй княжацкай лініі.

    У 50-я гады ХІІ ст. Тураў выйшаў  з падпарадкавання Кіеву, і  ў ім усталявалася самастойная  княжацкая дынастыя. У канцы ХІІ  – пачатку ХІІІ ст. на тэрыторыі  Тураўскага княства ўтварыўся  шэраг дробных феадальных, “шматковых” княстваў – Тураўскае, Пінскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровіцкае.

    Такім чынам, Полацкае і Тураўскае княствы мелі ўсе атрыбуты дзяржаўнай улады – улады заканадаўчай (веча), выканаўчай (князі і дружыны) і судовай (князі і цівуны). Іх можна лічыць першымі раннефеадальнымі дзяржавамі-манархіямі на тэрыторыі Беларусі. 

Вопрос 8. Полацкае и Тураускае княствы у 9-11 ст., их Узаемаадносины з Киевам и Ноугарадам.

См. выше. 

Вопрос9.Феадальная раздробленнасць. Месца и роля бел зямель у барацьбе з крыжацкай агрэсияй и набегами ардынцау (к 12-п.13 ст.)

Пасля смерці Усяслава ў ХІІ ст. у гісторыі старажытнай Русі пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці. Феадальная раздробленасць і бясконцая варожасць  князёў аслаблялі Полацкую зямлю. На пэўны час Менск стаў значным адміністрацыйна-палітычным, вайсковым і культурным цэнтрам Беларусі(дынастыя Глебавічаў). У 12 ст. узмацняецца актыўнасць народных мас і знаці. Прычыны: слабыя эканам. і камунікац. стасункі паміж рознымі рэгіёнамі, рост мясцовых эканомік і жаданне ўдзельных князёў адасобіцца ад цэнтральнай улады. Першае распалася Полацкае княства. У другой палове ХІІ ст. распалася Тураўскае княства. У выніку на пачатку ХІІІ ст. на беларускіх землях існавала больш за 20 незалежных дзяржаўных утварэнняў. Феадальная раздробленасць мела станоўчыя і адмоўныя бакі. Яна давала больш шырокія магчымасці для развіцця розных зямель. Улада мясцовага князя была больш аператыўнай. Ён быў вымушаны абапірацца на мясцовых баяр, раздаючы ім землі і прывілегіі, што, несумненна, спрыяла развіццю феадальных адносін. Але з разбурэннем цэнтралізаванай дзяржавы парушаліся сувязі між рэгіёнамі. Паміж удзельнымі князямі ўсё часцей успыхвалі ваенныя канфлікты. Вядома, што такое становішча значна аслабіла палітычную моц беларускіх княcтваў, і яны сталі ахвярай іншаземных захопнікаў. З канца ХІІ ст. у Прыбалтыцы з’явіліся першыя каталіцкія месіянеры, услед за якімі пачалі прыбываць атрады крыжакоў. У вусці Заходняй Дзвіны ў 1201 г. яны заснавалі крэпасць Рыгу, рыцары ўстанавілі кантроль над гандлёвым шляхам і паставілі ў залежнасць ад сябе рускіх купцоў.

    У войсках крыжакоў ствараліся асобныя манашаска-рыцарскія арганізацыі: іх звалі духоўна-рыцарскімі ордэнамі. Уступаючы ў ордэн, рыцар заставаўся воінам, але даваў зарок манаства: не мог мець сям’і. З гэтага часу ён пакорліва слухаў галаву ордэна – гросмайстра, ці вялікага магістра. Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім – ордэн шпітальераў-янітаў,у канцы ХІІ ст. стварыўся трэці ордэн – Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г. рыжскі епіскап Альберт, жадаючы абярнуць у хрысціянства насельніцтва Прыбалтыкі, заснаваў рыцарскі Ордэн мечаносцаў. Ордэн мечаносцаў наблізіў свае ўладанні да Кукенойса, аднаго з падначаленых Полацку рускіх гарадоў-княстваў, і паспрабаваў перахапіць у полацкага князя права на збіранне даніны з ліваў. Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра асадзілі дзве нямецкія крэпасці. Аднак ордэн працягваў палітыку захопаў. Летам 1206 г. Уладзімір спусціўся на караблях па Дзвіне з вялікім войскам, і 11 дзён працягвалася асада Гольма. Але крэпасць устаяла.

Князь Кукенойса Вячка некалькі разоў  атрымліваў перамогу над крыжакамі. У 1207 г. Вячка разам з літоўскімі атрадамі асадзіў Рыгу, але, не атрымаўшы дапамогі ад полацкага князя, вярнуўся назад, спаліў свой горад і адышоў на Русь. Не змог вытрымаць націску крыжакоў і другі рускі горад-княства на Дзвіне – Герцыке. Яго князь вымушаны быў прызнаць сябе васалам рыжскага епіскапа. Землі рускіх гарадоў-княстваў Кукенойса і Герцыке былі далучаны да ордэна.

1210 г-ордэн і полацкі князь Уладзімір  заключылі “вечны” мір .

     У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, але раптоўная смерць перашкодзіла яго ажыццяўленню.Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгародскай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, які быў замацаваны шлюбам Аляксандра Неўскага з дачкой полацкага князя Брачыслава. У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. вызначыўся полацкі воін Якау. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе.

    Паспяховай барацьбе супраць ордэна перашкаджалі феадальныя міжусобіцы. Так, кукенойскі князь Вячка не ладзіў з полацкім Уладзімірам. Герцыкскі князь Усевалад ваяваў не толькі супраць немцаў, але і ў саюзе з Літвой “разбураў землі рускіх хрысціян”. Захоўвалі нейтралітэт князі Турава-Пінскай зямлі. Нават перад тварам грознай небяспекі не спынялі барацьбы паміж сабой полацкія князі. Аднак Полацк змог спыніць наступленне рыцараў у глыбіню Русі і сыграў ролю перашкоды на шляху распаўсюджання нямецкай агрэсіі.

    У 30 – 40-я гг. ХІІІ ст. татара-манголы абрынуліся на Русь. У 1223 г. на р. Калка(31 мая) сышліся на першую бітву татара-манголы і аб’яднаныя сілы рускіх і полаўцаў. На Калцы Русь пацярпела паражэнне па прычыне сваёй раздробленасці. Але і ворагі, не маючы сіл, не рызыкнулі ісці на Кіеў і пайшлі на Усход. З 1236 па 1240 г. татара-манголы з мячом і агнём прайшлі праз землі Паўночна-Усходняй Русі, разбурылі Разань, Маскву, Уладзімір, Суздаль і іншыя гарады. Яны рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі. Татара-манголы захапілі і фактычна знішчылі Кіеў. 1240 г. – год узяцця Кіева – лічыцца пачаткам татара-мангольскага іга на Русі, якое доўжылася 240 гадоў.

   Расколатая на княствы і ўдзелы, якія часта ваявалі паміж сабой,  Русь не змагла аб’яднаць сілы  і даць арганізаваны адпор  чужынцым.

   Разам з тым рускі народ абяскровіў сілы татара-манголаў і пазбавіў іх магчымасці ажыццявіць свае планы заваявання Заходняй Еўропы. Пасля некалькіх бітваў у Польшчы, Чэхіі і Венгрыі яны вярнуліся на Русь і ў нізоўях Волгі заснавалі сваю дзяржаву – Залатую Арду. Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў на захад. Яны не абкладаліся данінай. Аднак некаторыя гарады Паўднёвай Беларусі былі абкладзены данінай. Маюцца звесткі аб бітвах з татара-манголамі ў нізіне р.Прыпяць, пад Мазыром. Татара-мангольскія набегі на беларускія землі адбываліся з 1275-1338 гг., але падпарадкаваць іх сабе не здолелі. 

Вопрос 10. Духоунае жыццё  усходних славян у  эпоху ранняга  Сярэднявечча. Прыняцце хрысциянства и распаусюджванне  письменнасци.

Хрысціянства на Старажытную Русь прыйшло з Візантыі у гатовым выглядзе, з адшліфаванымі за дзевяць стагоддзяў свайго існавання формуламі, са Старым і Новым Запаветамі, з літаратураю айцоў царквы, з культамі Хрыста і Багародзіцы, са стараславянскай мовай, прынесенай першымі місіянерамі з Візантыі.Пашырэнне хрысциянскай веры на бел землях пачалося з 10 ст.У 988 г киеуски князь Уладзимир Станислававич (Краснае Сонейка) прыняу хрысциянства. У 992 князь Изяслау заснавау у Полацку епархию- вяликую царкоуную акругу, дзе Рагнеда и ён стали першыми хрысциянами У полацким княстве. Хрысціянскаму служэнню прысвяціла сябе яшчэ адна вядомая асоба з роду полацкіх князёў – унучка Усяслава Чарадзея Прадслава, якая, пастрыгшыся ў манашкі, прыняла імя Ефрасінні. На працягу некальких стагоддзяу распаусюджвалася у саперництве з язычництвам (мнагабожжа),язычництва мела глыбокия старажытныя карани. Звычайна мясцовыя жыхары прымусова хрыстилися у новую веру, а язычницкия идалы- каменныя ци драуляныя скульптурныя выявы бажкоу-разбуралися. Многія сяляне патаемна выконвалі язычніцкія абрады. Гарадское супольнае жыццё, наадварот, схіляла да разумення і ўспрыняцця палажэнняў хрысціянскай рэлігіі, яе сімволікі. Такім чынам, стваралася двухвер’е, якое існавала на тэрыторыі Беларусі з даўнейшых часоў, існуе сёння і дазваляе славянскаму язычніцтву мірна ўжывацца з усходнім і заходнім хрысціянствам. Сёння ў памяці беларускага народа жывуць розныя язычніцкія міфалагічныя ўяўленні аб існаванні “таго свету”, святкуюцца “дзяды” і “радаўніца”, апавядаюцца гісторыі пра русалак, лесавікоў, чарцей, ведзьмаў. Захоўваюцца некаторыя язычніцкія абрады – гуканне вясны, купалле, валачобніцтва, юр’еўскія і траецкія звычаі. Але ўсе яны страцілі цяпер сваю магічную сілу, сталі хутчэй за ўсё гістарычнымі традыцыямі і абрадамі беларускага народа.

     Увядзенне хрысціянства садзейнічала развіццю культуры на беларускіх землях. Вышэйшым узорам старажытнарускай культуры з’яўляецца манументальная архітэктура. У Х – ХІІІ стст. у архітэктуры Еўропы дамінаваў раманскі стыль. Грамадзянскія і культавыя раманскія пабудовы вызначаліся масіўнасцю, суровай манументальнасцю і крапаснымі рысамі. Рысы раманскага стылю ёсць у многіх помніках беларускага дойлідства.

    З прыняццем хрысціянства бярэ пачатак каменна-цаглянае будаўніцтва, узвядзенне манументальных культавых пабудоў. Будаўніцтву сабораў на Русі надавалася дзяржаўнае і палітычнае значэнне. Цэрквы былі не толькі культавымі ўстановамі, але і важнейшымі цэнтрамі інфармацыі аб палітычных, рэлігійных і грамадскіх справах і падзеях. У іх захоўваліся казна, бібліятэкі, архівы. Пры храмах і манастырах навучалі грамаце, тут пісаліся славутыя рускія летапісы. У сярэдзіне ХІ ст. у Полацку быў пабудаваны Сафійскі сабор. Яскравай і самабытнай з’яўлялася гродзенская архітэктурная школа. У ХІІ ст. былі пабудаваны царква Барыса і Глеба на Каложы на ўскраіне старажытнага Гродна, Крэпасныя вежы, Ніжняя царква на тэрыторыі гродзенскага дзядзінца. У ХІІІ ст. у манументальным будаўніцтве пачынаюць пераважаць абарончыя збудаванні, што звязана з узмацненнем ваеннай пагрозы з боку крыжакоў і татара-манголаў. У апошняй чвэрці ХІІІ ст. у Камянцы (каля Брэста) была ўзведзена 30-метровая вежа абарончага значэння – Белая вежа, якая захавалася да нашага часу.

    Састаўной часткай культуры беларускіх зямель з’яўлялася вусная народная творчасць: песні, быліны, легенды, прымаўкі, казкі, плачы-галашэнні, загадкі.

    З хрысціянствам звязана ўвядзенне і пашырэнне пісьменнасці. З’явіліся богаслужэбныя кнігі, перакладная літаратура, філасофскія трактаты.У 11 ст. на Полацкай зямли пачала асвойвацца кирыличная азбука(складзена у 863 г. Кирылам и Мяфодзием, 43 литары). Аб гэтым сведчать надписы на «Барысавых камянях»(р. зах. дзв.) и «Рагвалодавым камяни»(каля Оршы). Навуковую каштоунасць маюць берасцяныя граматы- бярозавая кара з литарами. Знойдзены у Вицебску и Мсцислаули.

   У п.пал. 11 ст.пачалося летаписанне-  запис падзей па гадах у  храналагичнай паслядоунасци. У  п. 12 ст Манахам Нестарам створна  «Аповесць минулых гадоу». Самай  ранняй рукаписнай книгай на т Б. зъяуляецца «Тураускае Евангелле»(11 ст.). Матэрыялам для рукаписных книг служыу пергамент- спецыяльна вырабленая скура цялят.Вокладкай служыли 2 дошки, абцягнутыя скурай, а зачынялася з дапамогай спражки.

    Пашырэнню письменнасци садзейничали  рэлигийна-асветницкия дзеячы.Напрыклад, Прадслава, унучка Усяслава Чарадзея, даведаушыся аб намеры бацьки выдаць яе замуж,у 12 лет збегла з дому у жаночы манастыр, дзе атрымала имя Ефрасиня.Яна заснавала жаночы и муж. манастыры, дзе пераписвалися царкоуныя книги.Для маладых жанч. яна адкрыла школу.Першая жанчына якую царква абвясцила святой.Турауски епискап Кирыла замуравауся у манастырскай вежы (стаупе у некальки паверхау) и жыу пустэльникам-у изаляцыи ад иншых людзей. Ён писау «словы»-звароты да верникау,малитвы-споведзи, аповесци-прытчы, якия маюць х-р павучанняу.Яго яшчэ пры жыцци празвали «Залатавустам». 

Вопрос11. Сацыяльна-эканамичныя и палитычныя перадумовы утварэння ВКЛ . Роля усходнеславянских зямель у працэссе дзяржаунага будауництва.

Перадумовы  утварэння стр.42,43,44,45.

Працэс  утварэння ВКЛ быў працяглым  і складаным. Ён адбываўся больш  за стагоддзе – з другой чвэрці ХІІІ па трэцюю чвэрць XIV ст. Аб’яднанне праходзіла рознымі шляхамі: на аснове пагадненняў паміж мясцовай палітычнай элітай і літоўскімі князямі, шляхам дынастычных шлюбаў, у некаторых выпадках – шляхам захопу. 

Вопрос12.Сацыяльна-эканамичнае  развиццё бел зямель у складе Вкл у 14-16 ст.

Дзярж. лад Вкл пры Альгердзе,Гедымине и Витауце(1316-1430) уяуляу сабоу неабмежаваную манархию.Абавязки: абарона краины, выданне законау, распараджэнне дзярж. казной, прызначэнне на дзярж. пасады, ажыцяуленне дыплам. адносин, абъяуленне ваины и миру. Пры Аляксандры Каз. (1492-1506)  улада абмяж. Радай. У яе склад уваходзяць паны и выш. служб. асобы: канцлер, ваяводы, маршалки, гетман, падскарби-загадчык дзярж. скарбу и инш. У к 15 ст. други выш орган- агульны сойм. Таким чынам адбылося абмежаванне улады. Адзинауладдзе пераутварылася у саслоуна-прадстауничую манархию. Пры Казимиры(1440-1492) на доуги час усталявауся мир. Магчымасць заняцца уладкаваннем унутраннага жыцця.

  Гаспадарчае жыццё характарызавалася  иснаваннем и пэуными суадносинами  памиж розными саслоуями- групы  нас, якия мели свае спадчыныя  правы и абавязки.Аснову эканамічнага развіцця ВКЛ у 13-16 ст. складала с/г. Асноўным сродкам вытворчасці з`яўлялася зямля, якая належыла дзяржаве, свецкім феадалам і царкве. Вярхоўным уласнікам зямлі з`яўляўся вялікі князь. На працягу гэтага перыяду адбываўся працэс запрыгоньвання сялян.(Прывілей Казіміра(1447г.),якім абмяжоўваліся сял. пераходы з дзяржаўных на прыватнаўласніцкія землі). Наступны этап – судзебнік(1468 г.),и гэта азначала юрыдычнае афармленнне запрыгоньвання сялян. У 1557 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст у сваіх уладаннях правёў аграрную рэформу”Валочная памера”.Уся зямля падзялялася на роуныя надзелы, валоки(21,3 га). Вынік рэформы: фальваркава-паншчынная сістэма гаспадарання. Гэты від заснаваны на працы сялян. Фальварак быў арыентаваны на рынак. За адзінку вымярэння зямлі і ў той жа час за адзінку падаткаабкладання прымалася валока. Лепшая зямля адводзілася пад гаспадарскі двор(фальварак). З гэтага часу сяляне падзял. на 2 катэгорыі(цяглых і асадных). Цяглыя сяляне павінны былі сваім інвентаром і цяглом(раб. жывёлай) апрацоўваць фальварковую зямлю. Іх асноўная павіннасць – паншчына. Асадныя павінны былі плаціць у залежнасці ад якасці зямлі ад 66 да 106 коп літоўскіх грошаў. Усе астатнія павіннасці яны выконвалі ў тых самых памерах як і цяглыя. Ва ўсходніх ваяводствах рэформа не праводзілася, бо была дрэнная глеба. Менавіта з гэтага перыяду ўсходняя частка Беларусі пачала адставаць ад заходняй у развіцці сельск. гаспадаркі(пачатак развіцця капіталістычных адносін). Зараз уся зямля, маёмасць сялян і самі сяляне сталі ўласнасцю феадала ці дзяржавы ў залежнасці ад таго, на чыёй зямлі яны сядзелі. Прынятыя ў хуткім часе Статуты ВКЛ 1566 і 1588 гг. устанавілі спачатку 10-, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права на Беларусі і ва ўсім ВКЛ.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"