Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 15 Декабря 2011 в 01:17, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы по истории Беларуси

Работа содержит 1 файл

Шпаргалка по Истории Беларуси.doc

— 189.50 Кб (Скачать)

Вопрос1.  Гисторыя як навука. Фармацыйны и цывилизацыйны  падыходы да вывучэння  гисторыи.

    У сучасным свеце існуе каля 2000 навук. Сярод іх гісторыя займае асобнае месца ў адрозненні ад іншых сацыяльна-гуманістычных навук, якія вывучаюць які-небудзь адзін бок грамадскага жыцця. Гісторыя мае дачыненне да ўсёй сукупнасці жыцця грамадства і ў гэтым сэнсе яна выступае як навука камплементарная, інтэгральная. Гісторыя ў шырокім сэнсе – гэта працэс развіцця ў прыродзе і грамадстве,  вызначэнне і тлумачэнне фактаў мінулага. У вузкім сэнсе гісторыя - гэта навука аб заканамернасцях у прасторы і часе сусветна-гістарычнага працэсу як раўнадзейных узаемадзеянняў этнапалітычных супольнасцей. Па-гэтаму прадметам вывучэння гісторыі як навукі з`яўляецца перш за усё дзейнасць людзей, уся сукупнасць адносін у грамадстве, раскрыццё чалавечай дзейнасці ва ўсёй яго шматграннасці прасторавай і часавай канкрэтнасціГісторыя (гістарычная навука) уяўляе сабой комплекс сацыяльна-гуманітарных навук, якія вывучаюць прошлае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і разнастайнасці.

   Гісторыя адказвае на пытанні аб тым, што, калі, дзе, чаму і пры якіх абставінах адбылося, якія этапы прайшло ў сваім развіцці і чым стала сёння з пункту гледжання гістарычнага вопыту. Гісторыя – гэта тое, што было, а не тое, што магло быць.

    Станаўленне гісторыі як навукі ішло ў адпаведнасці з фарміраваннем свядомасці чалавека, калі ўзнікла патрэба захоўваць і перадаваць нашчадкам накоплены вопыт. Гістарычная навука ўзнікла ў Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме. У працах першых гісторыкаў утрымліваліся першыя спробы не толькі апісваць, але і тлумачыць падзеі, выяўляць унутр. логіку і рабіць гісторыю павучальнай для сучаснікаў. Вывучэнне гісторыі мае шэраг ф-цый: 1.фундаментальная(навуковая)=1 апісальная(ф-цыя сацыяльнай памяці); 2. пазнавальная(ці інтэлектуальна-развіваючая); 3. прагнастычная(ці практычна-палітычная); 4. выхаваўчая(ці патрыятычная). Такім чынам вывучэнне гісторыі Беларусі ў сусветн. цывілізацыі мае мэту сфарміраваць гістар. свядомасць, цэласнае ўяуленне аб заканамернасцях і асаблівасцях эвалюцыі чалавеч. грамадства, зразумець месца айчыннай гісторыі ў сусветна-гістар. працэсе, а значыць і ўклад бел. народа ў сусветную цывілізацыю.  

   На працягу часу у гистарычнай  навуцы панавали 3 этапы метадалогии Г:

1) Субъектывисцки(Г- праяуленне воли  асобы(цара,фараона и г.д.))

2)абъектыуна-идэалистычны (гист. працэс развиваецца пад  уплывам Бога, идэи и г.д.)

3)навуковы( выдзяляецца 2 падыходы: фармацыйны  и цывилизацыйны)

   З сярэдзіны 19 ст. пачынае фарміравацца фармацыйны падыход . Яго заснавальнікам з`яўляецца К. Маркс. Суть:эканамичныя адносины- аснова грамадскага развицця;. Змены у вытворчых силах и адносинах прыводзяць да змены ад адной фармацыи да другой; вызначаецца 5 фармацый:

1) першабытна- абшчынны лад

2)рабауладальницки

3)феадальны

4) капиталистычны

5) камунистычны.

   У  канцы 18 ст. Адамам  Фергюсонам  быу уведзены цывилизацыйны падыход.  Першапачаткова антыпод варварства. У аснову пакладзены сам чалавек. Чалавек – гэта аснова цывілізацыі. Нягледзячы на тое, што цывілізацыйны падыход пачаў складвацца яшчэ ў 18 ст. больш поўнае ўжыванне ён атрымаў у канцы 19 – пач. 20 ст. Паводле новага падыхода структурнай адзінкай гіст. працэса з`яўляецца цывілізацыя. Такім чынам цывілізацыя – гэта сукупнасць людзей, якія маюць агульныя фундаментальныя асновы менталітэта, агульн. духоўн. цэннасці, а таксама ўстойлівыя рысы ў сацыяльна-паліт. арганізацыі, эканоміцы і культуры. Усе цывілізацыі падзяляюцца на сусветныя і лакальныя. Сусветныя ц-цыі – гэта найбольш важныя этапы ў гісторыі ўсяго чалавецтва: 1. неалітычная; 2. раннекласавая; 3. антычная; 4. сярэдневечная; 5. перадіндустрыяльная; 6. індустрыяльная; 7. постіндустрыяльная.   Лакальныя цывілізацыі адлюстроўваюць асаблівасці краіны або групы краін, культурна-гістарычныя, этнічныя, рэлігійныя, эканомікагеаграфічныя асаблівасці пэўнай тэрыторыі, асвоенай чалавекам на працягу гісторыі. 
 

Вопрос 2. Перыядызацыя айчыннай и сусветнай гисторыи. Крыницы вывучэння  ГБ.

Фармацыі: 1. першабытна-абшчынны лад(кам. век: 1. палеаліт(135 тыс. год таму-9 тыс. год да н.э.); 2. мезаліт(9-5 тыс. год да н.э.); 3. неаліт( 5-3 тыс. год да н.э.); век бронзы і медзі(2000 год да н.э. – 7 ст. да н.э.); жалезны век( 7 ст. да н. э. – 8 ст. н. э.); феадалізм( 9-19 ст. 1861 г.); капіталізм: 1. даманапалістычны( 1861-90-е г. 19 ст.); 2. манапалістычны( пачатак 20 ст.–кастрычнік 1917г.);сацыялізм(1.перамога Вял. Кастрычніцкай рэвалюцыі; 2. грамадзянская вайна( кастрычнік 1917 – сакавік 1921 г.); НЭП і аднаўленне народн. г-кі( 1921-1928 г.); пабудова сацыялізма(1928-1941); Вялікая Айчынная вайна(1941-1945); аднаўленне і далейшае развіццё народнай гаспадаркі(1945-сяр. 50-х гг.); пабудова сац-ма ў друг. палове 50-80-х гг.; распад СССР(утвар. Рэспублікі Беларусь 1990-1991гг.); цывілізацыйная(1. старажытны пер-яд: а) даіндаеўрапейскі(40000 год да н.э. – мяжа 3-2 тысячагоддзя да н.э.); б)  індаеўрапейскі: балцкі(3-2 тысячагоддзе да н.э. – 4-5 ст. н. э.); 2. славацкі(4-5 ст. н.э. – да нашага часу); 3. сярэднявечча(6 ст. – 15 ст.); 4. новы час(16 ст. пач. 20 ст.); 5. навейшы час(1914 г. – да нашых дзён)).

Как в тетрадке:

1)ГБ  старажытнага свету (100 тыс г  таму назад-5 ст н.э.), або першабытны  перыяд

2)ГБ  сярэдних вякоу(6 ст. н.э.- пер. пал. 16 ст.)

3)ГБ  новага часу (др. пал. 16 ст-пач. 20 ст.)пасля  Люблинскай унии(1569)-1917- перыяд, кали Беларусь у складзе РП- шляхецкай дзяржавы и Расийскай Имперыи.

4)ГБ  навейшага часу (пач. 1917-да нашых  дзён). 
        
Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе даных разнастайных гістарычных крыніц. Гістарычныя крыніцы – пісьмовыя дакументы і рэчавыя прадметы, якія непасрэдна адлюстроўваюць гістарычны працэс і даюць магчымасць вывучаць прошлае чалавечага грамадства.Иснуе класификацыя Пушкарова па якому иснуе 7 тыпау гист. крыниц:

1)письмовая-  самы вядучы. Яны бываюць апубликаваныя и неапубликаваныя. Апошния захоуваюцца у архивах,их больш за 150.У 1824 ураджэнец Гомеля Грыгарович выдай бел. архиу “Старажытны храм”. У Вильни з 1864-1915 дзейничала Виленская архэаграфичная камисия, якая апрацоувала и публикавала акты, працы, труды.

2)рэчавыя  (архиалагичныя)

3)этнаграфичныя  (звязаны з бытам)

4)моуныя

5)фальклорныя  (вусная народная творчасць)

6)кина-фота-фонадакументы. 
 

Вопрос  3.Даиндаеурапейски перыяд этничнай ГБ

Першае  пранікненне людзей на тэрыторыю  Б адбылося толькі ў верхнім палеаліце, прыкладна 100 тыс. гадоў таму назад. Гэта былі неандэртальцы, аб чым сведчаць знаходкі архаічных крамянёвых вырабаў. Галоўнымі заняткамі неандэртальцаў былі паляванне і збіральніцтва Пачаўся даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. З верхнім палеалітам звязана ледніковая эпоха (16 – 8 тыс. гг. да н.э.), калі адбылося некалькі абледзяненняў тэрыторыі сучаснай Беларусі. Магчыма, у час, які папярэднічаў ледніку, магчыма, у межледніковую эпоху, калі адбываліся кароткія пацяпленні, на гэтай тэрыторыі пасяліліся і жылі першыя людзі.

   Сталае засяленне Беларусі звязана  з прыходам краманьёнцаў(40-35 тыс.  год таму назад). Стаянкі, якія  сведчаць аб іх наяўнасці, знаходзяцца  каля вёсак Бердыж каля р.  Сож і Юравічы ў Чачэрскім  і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці(23-26 тыс. год таму назад). На гэтых стаянках пражывала прыблізна 50 чалавек.Краманьёнцы вырабляюць больш разнастайныя і дасканалыя прылады працы(ручныя рубілы, скрабкі, дзіды); Існавала раннеродавая абшчына. Некалькі абшчын аб’ядноўваліся ў род, спачатку мацярынскі. Род быў уласнікам пэўнай тэрыторыі, вёў калектыўную гаспадарку, меў агульную маёмасць. У вельмі цяжкіх умовах жыцця чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, удасканальваць спосабы палявання на буйных жывёл.

   У эпоху мезаліту(9-5 тыс. г. д.н.э.) з тэр-рыі Беларусі канчаткова  зыходзіць ледавік, што стварае  падставы для суцэльнага засялення  чалавекам тэр-рыі Беларусі. У  далінах буйных рэк з’явілася  першая сталае (аўтахтоннае(пастаяннае)) насельніцтва. На сённяшні дзень тут знойдзена 120 стаянак эпохі мезаліту. Для жыцця і побыту людзей была характэрна радавая арганізацыя. Радавыя абшчыны аб’ядноўваліся ў плямёны. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэмню (крэмніевыя пласціны, сякеры, цяслы, разцы, скрабкі, скоблі), дрэва або касці. Быў вынайдзены лук, які змяніў характар палявання. Памочнікам чалавека на паляванні стаў сабака. Значнае месца займала рыбалоўства. Жытло эпохі мезаліту прадстаўляла сабой круглыя або прамавугольныя паўзямлянкі.

    Каменны век завяршыўся эпохай  новага каменнага веку – неаліту  (к.5 – к.3 тыс. гг. да н.э.). У гэты  пер-яд адбываецца здабыча крэменю  шахтавым спосабам(пас. Краснасельскі  Ваўкавыскага раёну). Вытворчая гаспадарка  яшчэ адсутнічала. Насельніцтва па-ранейшаму займалася збіральніцтвам, паляваннем і рыбнай лоўляй. Акрамя лука на паляванні сталі прымяняць лоўчыя ямы і пасткі. Вынайшлися сетки для рыбалоўства. З’явіліся гліняны посуд, прадзенне і ткацтва. Удасканальваліся прылады працы: сякера, цясла, долата. Прыкладна ў 4 тысячагоддзі да н.э. у Падзвінні і Падняпроўі з’явілася фіна-угорскае насельніцтва. Іх дачыненні з мясцовым насельніцтвам на сённяшні дзень застаюцца невысвятленнымі. Аднак вядома, што фінаўгорцы пакінулі спадчыну, тапанімічныя помнікі(назвы рэк і азёр: рэкі Нарва, воз. Нарач і г.д.). па свайму цывілізацыйнаму узроўню паляўнічыя фіна-ўгры былі не вышэй абарыгенаў, якія насялялі тэр-рыю Беларусі. А на крайнім паўднёвым захадзе Папрыпяцця – невялікія групы індаеўрапейскага насельніцтва. Пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі – земляробства і жывёлагадоўлі. Гэты вялікі ў гісторыі чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай рэвалюцыі, або першай цывілізацыйнай рэвалюцыі.

. 

Вопрос  4.Бронзавы век на т Б. Рассяленне индаеурапейцау

Індаеўрапейскі  перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся  ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх  плямён.

Прыкладна 3 – 2 тыс. гг. да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух, пачалося “вялікае перасяленне  народаў”. На прасторах Еўропы рассяліліся плямёны індаеўрапейскай моўнай групы. Да часу асваення Еўропы індаеўрапейцы займалі прычарнаморскія і прыволжскія стэпы, куды трапілі з цэнтральнай Азіі. У выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі сфарміраваўся новы этнас – балты (літоўцы, латышы, прусы, яцвягі, куршы, земгалы, селы і інш.). Пачаўся балцкі этап індаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі, які храналагічна супадае з эпохай металу (3 – 2 тыс. гадоў да н.э. – ІV – V стст. н.э.). Балты жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі да прыходу сюды славян.

   З рассяленнем індаеўрапейцаў  змяніўся не толькі этнічны  склад насельніцтва Беларусі, але  змянілася і эпоха. Каменны  век уступіў месца бронзаваму  веку (3 – 2 тыс. гг. да н.э. –  1 тыс. гг. да н.э.). Старажытная эканоміка, заснаваная на паляванні, збіральніцтве і рыбнай лоўлі, паступова замянялася земляробствам і жывёлагадоўляй. Индаеурапейцы прынесли кола і калёсны транспарт, пахаванне ў курганах. У гэты пер-яд назіраецца вык-не медных і бронзавых вырабаў. На Беларусь медзь і бронза паступалі з Каўказа, Прыкарпацця і са Скандынавіі. Але ў бронзавым веку тут ў значнай ступені захоўваўся неалітычны ўклад жыцця. Для гэтай эпохі характэрны каменныя шліфаваныя сякеры, пласкадонны посуд і вынаходніцтва сфідравальнага станка. Чалавек спазнаў тэхніку ткацтва: пляцёныя вырабы былі з валокан крапівы ці лёну, са стужак скуры, кары, тонкіх лазовых дубцоў. У грам-ве дамінуюць патрыярхальныя адносіны, якія прыходзяць на змену матрыярхату.

Шнуравики- старажытныя индаеурапейцы.

Балты- продки латышоу.(усходния, заходния(ятвяги, прусы, галинды), дняпроуския) 

Вопрос  5.Жалезны век на тэр. Б. Пачатак рассялення славян и славянизацыя балтау.

Бронзавы  век уступіў месца жалезнаму  веку(7 ст. да н.э.- 5 ст. да н.э.). Яки стау заключным этапам першабытнасці на тэр-рыі Беларусі, які хар-ся з`яўленнем і распаўсюджваннем металлургіі, вырабаў жалезных прылад працы і зброі. Вынайшли жалезную руду (яе называли балотнай, т.ш. знаходзили яе па бурым колеры на балоце або пад дзирваном лугу) и выплауляли з яе у сырадутных домницах (печах, зробленых з глины) порыстую масу- крычнае жалеза. Развивалася земляробства, якое стала ворным (выкарыстоувалися драуляныя ралы з жалезным наканечникам). У працэссе пераходу ад збиральництва да земляробства  :1) матычнае (каменная або рагавая матыка) и 2) падсечна- агнявое (барана-сукаватка). Жалезная сякера і саха з жалезным нарогам, сярпы і косы дазволілі значна павялічыць плошчы, занятыя пасевамі, што ў сваю чаргу не толькі забяспечвала нас-ва прадуктамі харчавання, але і давала магчымасць ствараць пэўныя запасы. Палепшылася апрацоўка дрэва, пашырыўся тавараабмен. Родавая абшчына у працэсе рассялення людзей на новых землях у пошуках урадливай глебы и пашы для жывёлы пачала ператварацца у суседска-родавую, якая склалася канчаткова ужо у 8 ст. н.э. На чале абшчыны стаяу выбарны савет старэйшын. Паявилася маёмасная няроунасць сярод людзей. Памиж ими узникали сутычки и для абароны людзи пачали будаваць умацаваныя паселишчы- гарадзішча.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"