Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі (другая палова XVI – канец XVIII ст.)

Автор: Пользователь скрыл имя, 07 Января 2012 в 22:48, контрольная работа

Описание работы

К сярэдзіне ХVІ ст .у ВКЛ быў завершаны працэс фарміравання адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, а таксама форм іх землеўладання і землекарыстання. Да гэтага часу ў ВКЛ сфарміраваліся чатыры саслоўі: феадалаў, духавенства, мяшчанства і сялянства. Феадалы ( свецкія і духоўныя) і феадальна залежныя сяляне складалі асноўныя класы феадальнага грамадства.

Клас феадалаў меў сваю ўнутраную градацыю. На вяршыні іерарахічнай лесвіцы стаяў уладар дзяржавы – вялікі князь (гаспадар ), які лічыўся вярхоўным землеўладальнікам у краіне , а таксама меў свае ўласныя зямельныя ўладанні ( гаспадарскі дамен ). На прыступку ніжэй на іерарахічнай лесвіцы стаялі буйныя феадалы , так званыя магнаты – князі і паны, якія валодалі зямлёй на правах вотчыны ( спадчыннага трымання). Далей ішлі баяры ( сярэднія і дробныя феадалы ), якія складалі самую шматлікую групу сярод пануючага класа. З пачатку ХV ст . на іх пачала распаўсюджвацца паланізаваная назва “ шляхта”, якая паступова выцесніла першапачатковую . Яны валодалі зямлёй умоўна ( пры ўмове нясення вайсковай службы на карысць вялікага князя або буйных феадалаў ). Да шляхты адносілася таксама не толькі не толькі феадалы , а і свабодныя людзі, якія валодалі невялікімі зямельнымі надзеламі, арандавалі зямлю ў буйных феадалаў ці знаходзіліся ў іх на службе ў якасці ляснічых , канюшых і г .д .

Содержание

Уступ 3-5
Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі (другая палова XVI – канец XVIII ст.)
Асноўныя вынікі аграрнай рэформы 1557г. і яе ўплыў на далейшае развіцце сельскай гаспадаркі беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай 6-16
Развіцце рамяства у другой палове XVI – канцы XVIII ст.) 17-20
Літаратура 21

Работа содержит 1 файл

Контрольная.docx

— 49.97 Кб (Скачать)

     У XVII і асабліва ў XVIII ст. назіраецца працэс станаўлення мануфактурнай вытворчасці. Прычым манаполія цэхаў на гарадскіх  рынках абумовіла размяшчэнне мануфактур у малых гарадах і мястэчках, якія ўваходзілі ў магнацкія валадарствы. У 30-е гады XVIII ст. стала працаваць  мануфактура па вытворчасці шкляных  вырабаў у мястэчку Уречча Бабруйскага  павета, парцалянавая - у мястэчку Свержень. Княгіня Ганна Радзівіл у першай палове XVIII ст. пабудавала ў сваім  маёнтку некалькі фабрык. У Налібоках  яна заснавала шкляны завод і  люстраную фабрыку, у Смальгове - фабрыку керамічных вырабаў, у Каралевічах -абіўную. У 1751 і 1753 гг. былі заснаваныя мануфактуры па вытворчасці шаўковых паясоў і суконных тканін у Слуцку. У другой палове XVIII ст. мануфактуры ў Беларусі атрымалі даволі шырокае распаўсюджванне. На 53 мануфактурах у гэты час працавалі некалькі тысяч працоўных, пераважна з прыгонных сялян.

     Вялікія высілкі па развіцці прамысловасці  распачаў подскарбій Вялікага княства  Літоўскага А. Тізенгауз. Атрымаўшы ад Станіслава Аўгуста багатую Гарадзенскую эканомію, подскарбій вырашыў ператварыць Гародню ў прамысловы цэнтр. Неўзабаве тут з'явіліся суконныя фабрыкі. Усяго ў 1777-1780 гг. ён пабудаваў 23 фабрычных установы па вытворчасці златотканых вырабаў, сталовай бялізны, карунак, ігральных карт. На прадпрыемствах Тызенгауза працавалі 3 тысячы чалавек. Падканцлер І. Храптович у 1790 г. наладзіў у сваім маёнтку Вішнёва першую на Беларусі даменную печ. 3 фабрыкі - суконную, папяровую і палатняную - адкрылі браты Сапегі.

     У XVI-XVII стст. паступова павялічваўся знешні гандаль. Таргі  і   кірмашы   сталі  атрыбутам   гаспадарчай  дзейнасці  гарадоў  і  мястэчак .  Таргі,  як   правіла,  наладжваліся  1 – 2  разы  на   тыдзень .  Кірмашы  існавалі   толькі   ў   буйных  гарадах  і   ладзіліся   раз  у   год .  На  знешні   рынак  Беларусь   пастаўляла   жыта,  сала ,  лес,  паташ ,  футра,  скуры ,  вырабы  рамеснікаў . Імпартавалася  жалеза ,  медзь,  волава ,  свінец ,  металічныя   вырабы,  фламандскае  і  англійскае  сукно ,  галандскае  палатно,  віно ,  соль ,  селядцы ,  прадметы раскошы . На захад, пераважна ў Люблін, з Беларусі вывозіліся воск, мяхі (выдра, куніца, ліса, рысь, воўк, норка, гарнастай, чорны бабёр, вавёрка), бабровая бруя, гарбарныя вырабы: аброці, крылы сёдлаў, рамяні, рукавіцы і іншыя тавары. Магілёў, Віцебск, Полацк гандлявалі праз Рыгу. На беларускі рынак паступалі металічныя і тэкстыльныя вырабы, галантарэя і прадметы раскошы.

     Але ўжо ў XVII ст. у знешнім гандлі сталі  назірацца цяжкасці, звязаныя з тым, што такія традыцыйныя для  Вялікага княства Літоўскага тавары, як мяхі і воск, перасталі дамінаваць на знешнім рынку. Караблебудаванне, рост гарадоў у Заходняй Еўропе выклікалі  падвышаны попыт на збожжа, лесаматэрыялы, пяньку, лён - прадукцыю магнацка-шляхоцкіх  маёнткаў, і феадалы, карыстаючыся сваімі прывілеямі, дамагліся права бязмытнага вывазу гэтых тавараў.

     Гандаль жа мяшчан абмяжоўваўся. У другой палове XVII ст. у Вялікім княстве дзейнічала правіла, паводле якога адсотак  прыбытку вызначаўся ў залежнасці ад паходжання купца. Габрэі мелі права  браць толькі 3 % прыбытку, іншагароднія - 5, мясцовыя - 7 %. Гандлёвае саслоўе  вылучалася сярод мяшчан і ніжайшага  пласта шляхты сваім дастаткам і  нават багаццем. У гэтым сэнсе шляхта з зайздрасцю глядзела на гандляроў. У першай палове XVII ст. мяшчанам, разбагацелым на гандлі, нават забаранялася насіць шаўковую адзежу, дарагія мяхі.

     У XVII ст. практыка дзяржаўнага рэгулявання  коштаў тармазіла гандаль і развіццё эканомікі ў цэлым. Віленскія  купцы ў сувязі з гэтым жаліліся радзе, што такая эканамічная  палітыка руйнуе горад і гандаль, што людзі ў гэтых умовах павінны  ператварыцца ў гунаў, вандалаў або  эміграваць, або пайсці ў казакі. Квітнелі рабаванні. Па гэтым чынніку  ў 1698 г. магілёўскія купцы прынялі рашэнне на год спыніць гандаль з Прусіяй і Расеяй. Развіццё гандлю стрымлівалася адсутнасцю добрых шляхоў паведамлення. Напрыклад, на пераезд з Брэста ў Люблін патрабавалася дзва тыдня.

     Цэнтральная ўлада ў XVIII ст. прадпрымала меры па выпраўленні сітуацыі. У 1764 г. сойм даручыў фінансавым камісіям клопату аб гандлі, мануфактурах, мерах, вэксалях. З 1766 г. на ўсёй тэрыторыі дзяржавы ўсталёўвалася адзінства мер і ваг. У гэтым жа годзе ўрад Рэчы паспалітай увёў абавязковыя для ўсіх саслоўяў, у тым ліку і шляхты, і духавенства, адзіныя пошліны. Пры гэтым адмяняліся ўнутраныя пошліны.

     Яшчэ  ў пачатку XVII ст. нарадзіліся планы  значнага паляпшэння шляхоў паведамлення. У прыватнасці, у 30-е гады разглядаліся праекты злучэння Балтыйскага і  Чорнага мароў праз Вілію - Бярэзіну і праз Мухавец - Прыпяць. Аднак увасабляцца  ў жыццё гэтыя планы сталі  толькі ў другой палове XVIII ст. У 1778-1784 гг.  
 
 
 
 
 
 

ЛІТАРАТУРА

Гісторыя  Беларусі :  У 2 ч .  Ч.1.– Мн., 2000.  С.128–137.

Спиридонов  М.Ф.  Закрепощение  крестьянства   Беларуси  (XV–XVI  вв .).–

Мн., 1993.

Чигринов  П.Г .  Очерки истории Беларуси .– Мн., 2000.  С.116–124.

Эканамічная  гісторыя   Беларусі :  Вуч .  дапам . 3- е выд .,  дап.  і   перапрац. /

Пад рэд.  В.І .  Галубовіча .– Мн., 1999.  С.96–102.

Энцыклапедыя  гісторыі  Беларусі :  У 6 т .  Т.1–6.– Мн., 1991–2001.

Информация о работе Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі (другая палова XVI – канец XVIII ст.)