Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі (другая палова XVI – канец XVIII ст.)

Автор: Пользователь скрыл имя, 07 Января 2012 в 22:48, контрольная работа

Описание работы

К сярэдзіне ХVІ ст .у ВКЛ быў завершаны працэс фарміравання адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, а таксама форм іх землеўладання і землекарыстання. Да гэтага часу ў ВКЛ сфарміраваліся чатыры саслоўі: феадалаў, духавенства, мяшчанства і сялянства. Феадалы ( свецкія і духоўныя) і феадальна залежныя сяляне складалі асноўныя класы феадальнага грамадства.

Клас феадалаў меў сваю ўнутраную градацыю. На вяршыні іерарахічнай лесвіцы стаяў уладар дзяржавы – вялікі князь (гаспадар ), які лічыўся вярхоўным землеўладальнікам у краіне , а таксама меў свае ўласныя зямельныя ўладанні ( гаспадарскі дамен ). На прыступку ніжэй на іерарахічнай лесвіцы стаялі буйныя феадалы , так званыя магнаты – князі і паны, якія валодалі зямлёй на правах вотчыны ( спадчыннага трымання). Далей ішлі баяры ( сярэднія і дробныя феадалы ), якія складалі самую шматлікую групу сярод пануючага класа. З пачатку ХV ст . на іх пачала распаўсюджвацца паланізаваная назва “ шляхта”, якая паступова выцесніла першапачатковую . Яны валодалі зямлёй умоўна ( пры ўмове нясення вайсковай службы на карысць вялікага князя або буйных феадалаў ). Да шляхты адносілася таксама не толькі не толькі феадалы , а і свабодныя людзі, якія валодалі невялікімі зямельнымі надзеламі, арандавалі зямлю ў буйных феадалаў ці знаходзіліся ў іх на службе ў якасці ляснічых , канюшых і г .д .

Содержание

Уступ 3-5
Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі (другая палова XVI – канец XVIII ст.)
Асноўныя вынікі аграрнай рэформы 1557г. і яе ўплыў на далейшае развіцце сельскай гаспадаркі беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай 6-16
Развіцце рамяства у другой палове XVI – канцы XVIII ст.) 17-20
Літаратура 21