Автор: Пользователь скрыл имя, 07 Января 2012 в 22:48, контрольная работа
К сярэдзіне ХVІ ст .у ВКЛ быў завершаны працэс фарміравання адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, а таксама форм іх землеўладання і землекарыстання. Да гэтага часу ў ВКЛ сфарміраваліся чатыры саслоўі: феадалаў, духавенства, мяшчанства і сялянства. Феадалы ( свецкія і духоўныя) і феадальна залежныя сяляне складалі асноўныя класы феадальнага грамадства.
Клас феадалаў меў сваю ўнутраную градацыю. На вяршыні іерарахічнай лесвіцы стаяў уладар дзяржавы – вялікі князь (гаспадар ), які лічыўся вярхоўным землеўладальнікам у краіне , а таксама меў свае ўласныя зямельныя ўладанні ( гаспадарскі дамен ). На прыступку ніжэй на іерарахічнай лесвіцы стаялі буйныя феадалы , так званыя магнаты – князі і паны, якія валодалі зямлёй на правах вотчыны ( спадчыннага трымання). Далей ішлі баяры ( сярэднія і дробныя феадалы ), якія складалі самую шматлікую групу сярод пануючага класа. З пачатку ХV ст . на іх пачала распаўсюджвацца паланізаваная назва “ шляхта”, якая паступова выцесніла першапачатковую . Яны валодалі зямлёй умоўна ( пры ўмове нясення вайсковай службы на карысць вялікага князя або буйных феадалаў ). Да шляхты адносілася таксама не толькі не толькі феадалы , а і свабодныя людзі, якія валодалі невялікімі зямельнымі надзеламі, арандавалі зямлю ў буйных феадалаў ці знаходзіліся ў іх на службе ў якасці ляснічых , канюшых і г .д .
Уступ 3-5
Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі (другая палова XVI – канец XVIII ст.)
Асноўныя вынікі аграрнай рэформы 1557г. і яе ўплыў на далейшае развіцце сельскай гаспадаркі беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай 6-16
Развіцце рамяства у другой палове XVI – канцы XVIII ст.) 17-20
Літаратура 21
ПЛАН
Уступ | 3-5 | |
Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі (другая палова XVI – канец XVIII ст.) | ||
Асноўныя вынікі аграрнай рэформы 1557г. і яе ўплыў на далейшае развіцце сельскай гаспадаркі беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай | 6-16 | |
Развіцце рамяства у другой палове XVI – канцы XVIII ст.) | 17-20 | |
Літаратура | 21 |
УСТУП
К сярэдзіне ХVІ ст .у ВКЛ быў завершаны працэс фарміравання адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, а таксама форм іх землеўладання і землекарыстання. Да гэтага часу ў ВКЛ сфарміраваліся чатыры саслоўі: феадалаў, духавенства, мяшчанства і сялянства. Феадалы ( свецкія і духоўныя) і феадальна залежныя сяляне складалі асноўныя класы феадальнага грамадства.
Клас феадалаў меў сваю ўнутраную градацыю. На вяршыні іерарахічнай лесвіцы стаяў уладар дзяржавы – вялікі князь (гаспадар ), які лічыўся вярхоўным землеўладальнікам у краіне , а таксама меў свае ўласныя зямельныя ўладанні ( гаспадарскі дамен ). На прыступку ніжэй на іерарахічнай лесвіцы стаялі буйныя феадалы , так званыя магнаты – князі і паны, якія валодалі зямлёй на правах вотчыны ( спадчыннага трымання). Далей ішлі баяры ( сярэднія і дробныя феадалы ), якія складалі самую шматлікую групу сярод пануючага класа. З пачатку ХV ст . на іх пачала распаўсюджвацца паланізаваная назва “ шляхта”, якая паступова выцесніла першапачатковую . Яны валодалі зямлёй умоўна ( пры ўмове нясення вайсковай службы на карысць вялікага князя або буйных феадалаў ). Да шляхты адносілася таксама не толькі не толькі феадалы , а і свабодныя людзі, якія валодалі невялікімі зямельнымі надзеламі, арандавалі зямлю ў буйных феадалаў ці знаходзіліся ў іх на службе ў якасці ляснічых , канюшых і г .д .
Пануючы стан саслоўя феадалаў быў замацаваны законам . Ён замацоўваў за феадаламі ўсе правы і вольнасці, якія яны атрымалі з часоў Ягайлы і Вітаўта.
Роля розных груп феадалаў у палітычным жыцці не заставалася нязменнай. З развіццём палітычных працэсаў адбывалася пэўная эвалюцыя, якая прыводзіла да ўзвышэння новых груп зямельных уласнікаў за кошт страты прэстыжу папярэдніх . А гэта ў сваю чаргу адлюстроўвалася на развіцці палітычных інстытутаў і дзяржаўнага ладу ВКЛ, вызначала яго спецыфіку ў параўнанні з іншымі феадальнымі манархіямі .
Адзнакай шляхецтва стала абавязковая вайсковая служба і ўдзел у кіраўніцтве дзяржавай. Узвышэнню шляхты спрыялі войны , якія сталі амаль бесперапыннымі з канца Х V ст . Да таго ж велікакняжацкая ўлада ў гэты час па - ранейшаму бачыла ў шляхце асноўную сілу ў барацьбе з магнатамі.
Выкарыстоўваючы гэта , шляхта дабілася спадчыннага права на зямлю , стала ператвараць яе ў вотчыны . Атрымала яна і прывілеі ў гандлі . Паступова шляхта ўзвысілася палітычна. У канцы ХV – першай палове ХVІ ст . шляхта была ўраўняна ў правах з магнатамі. Усё саслоўе землеўладальнікаў стала называцца шляхтай. Шляхецкае званне стала спадчынным . Такім чынам , паступова складваўся палітычны лад ВКЛ як феадальнай манархіі.
У другой палове Х V – першай палове ХVІ ст . вялікія князі літоўскія часта выбіраліся каралямі польскімі, што прыводзіла да іх працяглай адсутнасці ў ВКЛ. У час адсутнасці гаспадара Рада цалкам кіравала дзяржавай. А прывілеі 1492 і 1506 гг . увялі заканадаўчае абмежаванне ўлады вялікага князя з боку паноў Рады. З гэтага моманту ўсе законы і распараджэнні агульнага характару вялікі князь павінен быў выдаваць толькі са згоды паноў Рады.
Гаспадар і Рада ў сваёй дзейнасці абапіраліся на сейм ВКЛ, на які
запрашаліся прадстаўнікі прывілеяваных саслоўяў . Пачатак рэгулярнага
склікання агульнадзяржаўных сеймаў прыпаў на канец Х V ст . У Х VІ ст . за імі замацавалася назва “ вялікі вальны сойм”. Спачатку на ім маглі прысутнічаць усе жадаючыя шляхцічы, але з 1512 г . было ўведзена абмежаванне – па 2 паслы ад кожнага павета . На сеймах абмяркоўваліся галоўныя пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі , заканадаўчыя акты, устанаўліваліся падаткі, вырашаліся судовыя справы, выбіраліся вялікія князі і зацвярджаліся кандыдаты на
важнейшыя дзяржаўныя пасады. Так палітычны лад ВКЛ пачаў набываць рысы парламенцкай манархіі, бо ўлада вялікага князя пачала абмяжоўвацца яшчэ і сеймам. Так, у Статуце ВКЛ 1529 г . ужо гаварылася аб неабходнасці выдаваць прывілеі выключна на вальным сейме . Так развіццё канстытуцыяналізму , пачатак якому быў пакладзены ў ХV ст . , прымала ўсё больш акрэсленыя
абрысы. У выніку таго , што ў ВКЛ не склалася якіх - небудзь спецыяльных устаноў цэнтральнага кіравання, акцэнт у распарадча - выканаўчых функцыях быў перанесены на месцы . Арганізацыя мясцовага кіравання была дастаткова складанай. У краіне захоўваліся яшчэ некаторыя старадаўнія княствы на чале з князямі, праўда , пазбаўленымі былых прывілеяў. Частка княстваў была ператворана ў ваяводствы на чале з ваяводамі. Больш дробнымі тэрытарыяльнымі адзінкамі былі паветы на чале са старостамі . На месцах быў
створаны і дастаткова разгалінаваны адміністрацыйны апарат : кашталяны , гараднічыя , харужыя і г .д . У вёсках выканаўчую ўладу прадстаўлялі цівуны.
Прадстаўнічымі органамі мясцовага кіравання ў ваяводствах і паветах
з’
яўляліся сеймікі, на
якіх рашаліся некаторыя
пытанні мясцовага кіраванні
і выбіраліся паслы - дэпутаты
на вальны сейм. Толькі
ў выніку рэформ 1565 – 1566 гг
. былі прыняты меры па
ўпарадкаванню адміністрацыйна-
АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ АГРАРНАЙ РЭФОРМЫ 1557Г. І ЯЕ ЎПЛЫЎ НА ДАЛЕЙШАЕ РАЗВІЦЦЕ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
Напярэдадні
Люблінскай уніі на Беларусі пражывала
1 800 тыс. жыхароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму
становішчу адносіліся да трох саслоўяў:
шляхты, сялян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе
дзялілася на групоўкі паводле сваёй
эканамічнай моцы. Найбольш буйнымі
былі магнаты, якія мелі маёнткі на
Беларусі і валодалі не менш як 1000 і
500 сялянскіх “дымоў”. Яны складалі
сенатарскае саслоўе і валодалі
ў 1568 г. 48,4% сялянскіх гаспадарак. Самай
шматлікай была група дробнай шляхты,
якая налічвала больш за 3 тыс. чалавек
і ў пануючым класе складала больш за 70%,
але ў яе руках былі толькі 28% сялянскіх
гаспадарак. Сярэдні пласт шляхты налічваў
650 феадалаў, якія складалі 16% пануючага
класа.
Ніжэйшым пластом (142 шляхцічы) была пешая
шляхта, якая складала 3,6% пануючага класа
і не мела сялянскіх гаспадарак.
У сярэдзіне XVI ст. шляхта, як ваенна-служылае
саслоўе, пачынае разлагацца знутры: шукала
багацця праз рамяство і гандаль. У 1633
г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціч,
але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены
шляхецкіх правоў за ганебныя для шляхецкай
асобы справы: гандаль ці шынкарства.
Самым шматлікім саслоўем феадальнага
грамадства былі сяляне. Ім належала ствараць
матэрыяльныя каштоўнасці, паіць і карміць
сваіх абаронцаў і духоўных айцоў. Сялянскае
саслоўе не было застылым, і на працягу
дзесяцігоддзяў сярод сялян адбываліся
прыкметныя змены. На становішча сялян
вялікі ўплыў аказала т.зв. валочная памера.
Аграрная перабудова гаспадаркі, згодна
з "уставай на валокі", была вызначана
каралём у 1557 г., але на Беларусі рэформа
спазнілася і праводзілася з другой паловы
XVI ст. да першай паловы XVII ст. Гэткая павольная
перабудова сялянскай гаспадаркі Беларусі
вынікала з шэрага эканамічных і палітычных
абставін у краіне. Рэформа ўзмацняла
феадальны ўціск сялян, завяршала іх канчатковае
запрыгоньванне. Ужо адно гэта выклікала
супраціўленне сялян. Але ж да феадальнага
ўціску далучаўся нацыянальны і рэлігійны
прыгнёт. Усё гэта стварала надзвычай
выбуховае становішча. Таму першапачаткова
рэформа стала праводзіцца ў заходняй
і цэнтральнай частках Беларусі, дзе не
было глыбокіх нацыянальных і рэлігійных
процістаянняў. Ва ўсходніх раёнах Беларусі
(у раёнах Рэчыцы, Мазыра, Бабруйска, Барысава,
Мсціслава, Оршы, Гомеля, Глуска, Магілёва,
Полацка) на дзяржаўных землях спачатку
была праведзена палавінчатая рэформа
ураўноўваліся зямельныя ўчасткі, удакладняліся
натуральныя паборы і павіннасці. І хаця
ўрад пакінуў плацяжы насельніцтва "по
старанне", на справе грашовыя павіннасці
сялян значна павялічваліся за кошт змены
адзінкі падатковага абкладання. У выніку
рэформы феадальныя павіннасці браліся
не "са службы", а з "дыму" — сялянскага
двара. Як вядома, на ўсходзе Беларусі
аграрная рэформа пачала шырока праводзіцца
з канца XVI ст. і ў першай палове XVII ст. Незалежна
ад пачатку і мясцовых асаблівасцей рэформы,
яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне
фальварачнай гаспадаркі, канчатковае
запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх
павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага
скарбу і шляхты. Пад фальварак звычайна
адводзіліся лепшыя ворныя землі памерам
у 8 — 15 валок. Велічыня валокі павінна
была складацца з 30 моргаў (21,37 га), на практыцы
валокі былі ад 33 да 46 моргаў. Такім чынам
кампенсавалася адпаведнай дабаўкай не
прыдатная для ворыва зямля, калі яна была
ў надзеле. Сяляне атрымлівалі ў спадчыннае
карыстанне ад валокі да паўвалокі зямлі,
якая заставалася маёмасцю гаспадара,
ці феадала.
У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым
становішчы сялян. Да рэформы асноўнымі
групамі сялян, як вядома, былі: чэлядзь
нявольная, людзі "пахожыя", "непахожыя",
сялянеслугі. Пасля рэформы з часам знікае
чэлядзь нявольная, якая зліваецца з прыгонным
сялянствам. Пакрыху змяншаецца колькасць
"пахожых" людзей, а з канца XVI — першай
паловы XVII ст. "пахожыя" і "непахожыя"
сяляне зліваюцца ў адну групу прыгоннага
сялянства.
Такім чынам, пасля аграрнай перабудовы
сельскай гаспадаркі сяляне дзеляцца
на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя,
агароднікі і слугі. Цяглыя сяляне павінны
былі адбываць паншчыну па 2 дні на тыдзень,
талокі, гвалты, а таксама плаціць чынш
(у залежнасці ад якасці атрыманай зямлі)
ад 6 да 21 гроша з валокі і натуральны аброк.
За нявыхад на працу па няўважлівай прычыне
штрафавалі. Вялікім цяжарам для сялян
былі такія павіннасці, як уборка сена,
падводная, дарожная і інш. Асадныя (аброчныя)
сяляне не хадзілі на паншчыну, затое плацілі
30 грошаў чыншу і адбывалі астатнія павіннасці
нароўні з цяглымі, але ўсё ж былі менш
залежныя, як апошнія.
Прывілеяванай была катэгорыя сялянслуг:
рамеснікаў, кавалёў, конюхаў і г.д. Яны
былі болып заможныя, лепш забяспечаныя
зямлёй. Вядома: бліжэй да гаспадарчага
стала і больш перападае крошак. Вышэйшую
групу ўтваралі ваеннаслужылыя людзі:
баярыпутныя, баярыпанцырныя. 3 гэтай групы,
як правіла, рэкруціраваўся шляхецкі стан.
Самай гаротнай, збяднелай часткай сялян
былі агароднікі, халупнікі, кутнікі. Агароднікі
звычайна не мелі палявой зямлі, толькі
агарод, халупнікі мелі толькі хату, а
кутнікі, ці яшчэ іх звалі каморнікі, нават
і ўласнай хаты не мелі, а туліліся ў кутках
(каморках) хат багатых сялян. Заканадаўства
імкнулася канчаткова запрыгоніць сялян,
прымацаваўшы іх да зямлі. Калі Статут
1566 г. вызначыў 10гадовы пошук збеглых сялян,
то Статут 1588 г. павялічыў гэты тэрмін
у два разы і ўзаконіў 10гадовы тэрмін земскай
даўнасці (калі селянін пражыў на зямлі
пана 10 гадоў), пасля якога вольны сялянін
рабіўся прыгонным.
Што датычылася чэлядзі нявольнай, то
ў выпадку ўцёкаў ад пана тэрмін пошукаў
не абмяжоўваўся. Не толькі гаспадаром,
але і адзіным суддзёй быў для селяніна
феадал, які меў права "караць паводле
свайго меркавання". Праўда, у 1768 г. сейм
ухваліў пакаранне смерцю за забойства
селяніна, бо шляхта так здзеквалася над
бяспраўным беларусам, што смерць сялян
ад пабояў была нярэдкай з'явай. Але ніводзін
феадал у Рэчы Паспалітай не выконваў
пастановы сеймаў. На становішча сялян
вялікі ўплыў аказала так званая валочная
памера. Аграрная перабудова гаспадаркі,
згодна з “уставай на валокі”, была вызначана
каралём у 1557 г. Незалежна ад мясцовых
асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды
былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай
гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне
сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей,
рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты.
Пад фальварак адводзілася лепшая ворная
зямля памерам у 8–15 валок. Сяляне атрымлівалі
ў спадчыннае карыстанне ад валокі да
паўвалокі зямлі, якая заставалася маёмасцю
феадала. Велічыня валокі павінна была
складацца з 21,37 га. У выніку аграрнай рэформы
адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:
1) Была разбурана сялянская абшчына ў
Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе
пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;
2) змяніліся катэгорыі сялян, іх прававое
і эканамічнае становішча: адны групы
сялян зніклі, іншыя аказаліся ў большай
залежнасці ад пана; завяршыўся працэс
запрыгоньвання сялян;
3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца
ў рыначныя адносіны, што вяло да дыферэнцыяцыі
вёскі;
4) Псіхалогія абшчыннага калектывізму
пачала замяшчацца псіхалогіяй індывідуалізму.
3 другой
паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны
заняпад Беларусі.
Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага
прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі як у
выніку антыфеадальнай, нацыянальнавызваленчай
барацьбы, так і знешніх войнаў (польскаруская,
польскашведская, паўночная). Цэлыя паветы
былі ўшчэнт разбураны, спалены, зруйнаваны
(Гродзенскі, Браслаўскі, Ваўкавыскі, Аршанскі,
Брэсцкі і інш.). Разруху суправаджалі
голад і эпідэміі тыфу (1653, 1658, 1664). Аднаўленне
гаспадаркі пасля Андрусаўскага перамір'я
(1667) было спынена распачатай Паўночнай
вайной (1700 1721). Войны, засухі, голад, эпідэміі
амаль удвая (з 2,9 млн у 1650 г. да 1,4 млн у
1673 г.) скарацілі колькасць насельніцтва
Беларусі.
Пасля заканчэння ваенных дзеянняў існавалі
два шляхі аднаўлення разбуранай гаспадаркі:
захаванне заворвання і аднаўленне фальваркаў
альбо раздача зямлі сялянам і перавод
іх на грашовы і натуральны аброк. 3за недахопу
сродкаў у казне ў каралеўскіх аканоміях
быў абраны другі шлях. У выніку — пусткі
да 40х гадоў XVIII ст. скараціліся напалову,
што дазволіла ў сярэдзіне стагоддзя перайсці
да аднаўлення фальваркаў. Такім шляхам
пайшлі і некаторыя прыватныя маёнткі.
Аднаўленне фальваркаў ажыццяўлялася
таксама шляхам арэнды і закладу. Арэндатары,
каб хутчэй выціснуць з маёнтка паболып
грошай, падрапежніцку вялі гаспадарку,
даводзілі да галечы сялян. У лепшым становішчы
апынуліся магнацкія гаспадаркі. Абапіраючыся
на сваю эканамічную і ваенную моц, яны
маглі аднаўляць разбураныя фальваркі
за кошт уцалелых, пры гэтым не грэбавалі
ніякімі сродкамі ў барацьбе за аднаўленне
і павелічэнне асабістых уладанняў. Прыбраўшы
да сваіх рук таксама каралеўскія ўладанні
(т.зв. староствы) і пераўтварыўшы іх у
спадчынныя, магнаты занялі незалежнае
становішча да цэнтральнай улады, сталі,
па сутнасці, уладарнымі князямі.
Да 60х гадоў XVIII ст. стараннай працай сялян
сельская гаспадарка была ў асноўным адноўлена:
значна павялічылася плошча ворных зямель,
павысілася культура земляробства, павялічылася
пагалоўе прадукцыйнай жывёлы, з'явілася
тэндэнцыя да параённай спецыялізацыі
сельскагаспадарчай вытворчасці.
3 аднаўленнем гаспадаркі вяртаецца паншчына,
расце колькасць паншчынных сялян (да
70—75 % ад усіх сялян), а таксама
павялічваюцца павіннасці. Штотыднёвая
паншчына з 8 — 12 дзён з валокі ўзрастае
да 10 — 16. Але рэанімацыя паншчыны была
ўласціва галоўным чынам Заходняй і Цэнтральнай
Беларусі, дзе аднавілася фальварачная
гаспадарка. Што датычыць Усходняй Беларусі,
то тут да 70х гадоў XVIII ст. пераважала грашовая
рэнта. Рост таварнасці сельскай гаспадаркі
садзейнічаў паглыбленню дыферэнцыяцыі
вёскі насуперак усім захадам феадалаў,
якія імкнуліся да яе нівеліроўкі. Павялічваецца
колькасць, з аднаго боку, заможных сялян,
з другога — пазбаўленых сродкаў вытворчасці
каморнікаў, кутнікаў, бабылёў; апошнія
складалі 1/10 ад усіх сялян.
Маёмасная дыферэнцыяцыя вёскі стварала
рынак працоўных рук. Наёмныя рабочыя
атрымлівалі грашовую плату і плату натурай.
Ва ўмовах прыгоннай залежнасці наём у
асноўным быў прымусовы, але гэта не выключала
і адносна свабоднага найму. Побач з тэндэнцыяй
да росту землеўладання свецкіх магнатаў
з другой паловы XVIII ст. назіраецца і іншая
тэндэнцыя — перадача маёнткаў у залог,
якія з цягам часу пачалі пераходзіць
ва ўласнасць залогатрымальнікаў. Такім
чынам, нараджалася тэндэнцыя да пераўтварэння
феадальнай формы ўласнасці на галоўны
сродак вытворчасці, зямлю ў буржуазную.
Гэта быў першы эканамічны парастак капіталізму
ў нетрах феадалізму.
Другім парасткам у гэтым налрамку было
з'яўленне ў буйной памеснай гаспадарцы
прадпрымальніцтва. Сярод шматлікіх феадальных
прадпрыемстваў на Беларусі найбуйнейшымі
былі Урэцкі і Надібоцкі шкляныя заводы
князёў Радзівілаў, жалезаапрацоўчы завод
графа Храптовіча (у маёнтку Вішнева Ашмянскага
павета), фаянсавы завод князя Агінскага
(Целяханы Пінскага павета), Нясвіжская
суконная фабрыка і Слуцкая фабрыка паясоў
і інш. На гэтых прадпрыемствах працавала
па 40 — 50 чалавек, якія выпускалі вырабаў
на некалькі дзесяткаў тысяч злотых.
Побач з вотчыннымі прадпрыемствамі ўзнікаюць
мануфактуры ў Гродзенскай і Брэсцкай
каралеўскіх аканоміях. Тут дзейнічалі
суконная, шаўковая, палатняная, панчошная,
капялюшная, кардонная,шаўковых паясоў,
ігральных карт, зброевая і іншыя фабрыкі.
Толькі на Гродзенскіх прадпрыемствах
налічвалася каля 1,5 тыс. пастаянных рабочых,
акрамя іх працавалі і часовыя рабочыя.
Хоць у аснове гэтыя мануфактуры былі
феадальныя, але ў іх з'яўляюцца і некаторыя
рысы капіталістычных прадпрыемстваў,
асабліва ў арганізацыі вытворчасці і
аплаце працы.
Такім чынам, за два стагоддзі ў сялянскай
гаспадарцы адбыліся карэнныя змены: усталявалася
фальварачная сістэма гаспадаркі, змянілася
юрыдычнае і эканамічнае становішча розных
пластоў прыгоннага сялянства, з'явіліся
першыя парасткі капіталістычных буржуазных
адносін.
Яшчэ адным саслоўем сярэдневяковай Беларусі
былі мяшчане, інакш кажучы, жыхары гарадоў.
На працягу XVI — першай паловы
XVII ст. колькасць гарадоў павялічылася
і дасягнула 37, а гарадскіх паселішчаў
350. Найбольш буйнымі былі: Полацк, Магілёў,
Віцебск, Брэст, Пінск (10 і болып тыс. жыхароў),
Мінск, Орша, Гродна (ад 5 да 10 тыс.) і інш.
Саслоўе мяшчан звычайна павялічвалася
за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.
Расла эканамічная роля гарадоў у жыцці
краіны, і яны пры падтрымцы вярхоўнай
улады атрымлівалі магдэбургскае права.
Да першай паловы XVIII ст. яго мелі ўсе буйныя
і шмат якія з сярэдніх гарадоў. Згодна
з каралеўскімі граматамі на магдэбургскае
права, магістрат быў вышэйшым органам
самакіравання, пад уладу якога перадаваліся
ўсе жыхары горада. На справе юрысдыкцыі
магістрата не падлягалі сяляне, якіх
пасяліў у горадзе феадал (мяшчане прыватных
"юрыдык"), а таксама татары і яўрэі,
што жылі асобнымі абшчынамі і мелі свае
судоваадміністрацыйныя органы. Побач
з магдэбургскім правам існавалі мясцовыя
нормы права, традыцыі і звычаі ўнутрыгарадскога
жыцця.
Сярэдневяковы беларускі горад меў супярэчнасці,
якія з'яўляліся падмуркам вострай барацьбы
паміж гараджанамі. Да іх ліку адносіліся
наступныя: 1) маёмасная няроўнасць; 2) захоп
багацеямі гарадской улады і выкарыстанне
яе ў сваіх мэтах; 3) феадальныя "юрыдыкі",
не падначаленыя магістрату; 4) шматнацыянальны
склад мяшчан. Саслоўе мяшчан складалася
з заможных вярхоў (багатыя купцы і частка
майстроў), сярэдняга пласта (пераважная
частка майстроў і гандляроў) і беднаты.
За межамі гарадской абшчыны знаходзілася
самая абяздоленая і бяспраўная частка
гараджан — наёмныя людзі, занятыя на
падзённых работах (землякопы, вадавозы,
грузчыкі, перавозчыкі і г.д.). Плябеі не
мелі правоў гараджан, і таму на іх не пашыраліся
саслоўныя правы і прывілеі. Пануючай
і кіруючай групоўкай былі гарадскія вярхі,
якія выкарыстоўвалі раду ў сваіх мэтах.
Справа ў тым, што жыхары гарадоў плацілі
падаткі (падымны, чопавы, шоставы і інш.),
выконвалі натуральныя павіннасці, неслі
вартавую ахову гарадоў, давалі падводы
для каралеўскіх паслоў, кватэры службовым
асобам 1 салдатам пры пастоі. Цяжкімі
для мяшчан былі розныя зборы і "складанкі",
якія спаганяліся магістратам для гарадскіх
патрэб. Багацеі з магістрата, вядома,
перакладалі ўвесь цяжар падаткаў і пабораў
на рамеснагандлёвы люд. Гэта вяло да сутыкненняў
паміж магістратамі і гараджанамі, з аднаго
боку, і пераходу мяшчан у падначаленне
свецкіх або духоўных феадалаў з другога.
Таму, нягледзячы на барацьбу гараджан
за абмежаванне юрысдыкцыі феадалаў (часам
і паспяховай, напрыклад у Полацку, Оршы,
Пінску), феадальная ўласнасць у гарадах
не толькі захавалася, але яшчэ і ўзрасла.
Да сярэдзіны XVII ст. пад прыватнымі "юрыдыкамі"
ў Гродне і Віцебску знаходзілася больш
за палову мяшчан. Пераход гараджан пад
прыватную юрысдыкцыю пазбаўляў іх ад
пабораў і збораў, якія ўстанаўліваліся
магістратам на тыя ці іншыя патрэбы горада,
у той жа час не пагражаў забаронай рамеснай
і гандлёвай дзейнасці, стратай асабістай
свабоды.
Супярэчнасці грамадскапалітычнага жыцця
гарадоў праяўляліся ў розных формах барацьбы:
у падачы скаргаў і заяў у суды і вярхоўнай
уладзе, у адмаўленні падпарадкоўвацца
адміністрацыі ці арандатару, у паўстаннях.
Напрыклад, у 1606 г. гараджане Магілёва
зрывалі судовыя разборы, не выконвалі
распараджэнні магістрата і ўрэшце дамагліся
таго, што старая рада была звергнута і
выбрана новая, у склад якой увайшлі "людзі
лёгкія", г.зн. бедныя. Толькі ўлетку
1610 г. паўстанне было падаўлена і зноў
на чале рады ўладкаваліся заможныя. Выступленні
гараджан мелі месца і ў іншых гарадах:
Гродне (1670, 1700), Магілёве (1733) і г.д.
Такім чынам, грамадскапалітычнае жыццё
гарадоў складалася з вострых супярэчнасцей
і глухога незадавальнення, якое нярэдка
давала імпульс да адкрытых выступленняў
народа супраць прыгнёту.
Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі
рамёствы і гандаль. У крыніцах таго часу
ўпамінаецца каля 200 прафесій і спецыяльнасцей:
па апрацоўцы металу 41, дрэва 27, скураной
і футравай вытворчасці 25 і г.д. Беларускія
майстры былі добрымі знаўцамі сваёй справы,
іх вырабы вызначаліся дакладнасцю, трываласцю,
тонкасцю апрацоўкі. Ужо ў XVI ст. была прыкметнай
спецыялізацыя асобных гарадоў. Для Гродна,
напрыклад, былі характэрны будаўнічыя
прафесіі, Віцебск і Полацк мелі добрых
спецыялістаў па абслўгоўванню рачных
партоў, Мінск і Слуцк славіліся гарбарнымі
і кушнерскімі прафесіямі. Гарадскія рамеснікі
жылі пад пастаяннай пагрозай беззаконня,
самавольства і вымаганняў шляхты. Гэта
штурхала іх да стварэння ўласнай карпарацыі
цэхавай. Звычайна ў цэхі ўваходзіла 60
— 70 чалавек, але былі цэхі і па 130 — 150
рамеснікаў, якія дзяліліся на майстроў,
чаляднікаў і вучняў, паміж імі таксама
бесперапынна ішла барацьба. Цэхі былі
трох тыпаў: спецыялізаваныя (адной прафесіі),
аб'яднаныя (дзвюх і больш блізкіх прафесій),
зборныя (розных прафесій). Цэхавыя статуты
не толькі рэгламентавалі вытворчую дзейнасць
цэха, але і імкнуліся ахоўваць сваіх рамеснікаў
ад канкурэнцыі на рынку.
3 ростам рамяства развівалася і гандлёвая
дзейнасць, у выніку якой складваліся
элементы ўнутранага рынку. Разам з унутраным
пашыраўся і знешні гандаль. Гандлёвыя
сувязі Беларусі ў сярэднявеччы былі разнастайныя,
але найбольш трывалыя і працяглыя былі
сувязі з Расіяй, Полыпчай, Левабярэжнай
Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы.
У Заходнюю Еўропу з Беларусі вывозіліся
жыта, пянька, лес і іншыя тавары сельскай
і лясной гаспадаркі. 3 Расіі на Беларусь
завозіліся футра і саматканае сукно,
грубае палатно, абутак, кажухі, ніткі,
мыла і г.д., з Полыпчы ' сукно, палатно,
жалеза, сталь, свінец, медзь, волава і
г.д. На пачатку XVII ст. замежным гандлем
займалася каля 800 купцоў з 30 гарадоў Беларусі.
Пастаяннай пагрозай для купецтва, як
і для рамеснікаў, было самавольства магнатаў
і шляхты, якія рабавалі купцоў, разганялі
кірмашы і гандлёвыя арганізацыі. У барацьбе
з самавольствам феадалаў з мэтай аховы
сваіх гандлярскіх інтарэсаў у шэрагу
гарадоў (Магілёў, Пінск і інш.) ствараліся
цэхі купцоў, якія рэгулявалі парадак
куплі і продажу тавараў, адносіны паміж
купцамі і іншыя справы. 3 першай паловы
XVII ст. да другой паловы XVIII ст. гарады і
мястэчкі Беларусі апынуліся ў заняпадзе,
выкліканым працяглымі войнамі. Шмат гарадоў
і мястэчак былі разбураны, асабліва Брэст,
Пінск, Тураў, Мазыр, Гомель, Бабруйск і
інш. Сеймавымі пастановамі 60х гадоў XVII
ст. 20 беларускіх гарадоў, у тым ліку і
самыя буйныя, былі вызвалены на 4 гады
амаль ад усіх дзяржаўных павіннасцей.
Аднаўленне гарадоў тармазілася палітычнымі
і эканамічнымі ўмовамі тагачаснага жыцця:
палітычным ладам Рэчы Паспалітай^, самавольствам
шляхты, пашырэннем фальварачнапаншчыннай
сістэмы. Не паспявалі падняцца гарады
з руін, як зноў пачыналася чарговая вайна
і зноў руйнаваліся гарады і вёскі Беларусі.
Перш за ўсё пасля ваеннага спусташэння
краіны пачалі аднаўляцца мястэчкі, а
з буйных гарадоў Магілёў, Віцебск і Гродна.
Большасць гарадоў і мястэчак да сярэдзіны
XVIII ст. заставалася яшчэ ў заняпадзе, які
быў выкарыстаны феадаламі і каталіцкай
царквой для пашырэння сваіх уладанняў.
Нягледзячы на барацьбу магістратаў за
зварот пад сваю юрысдыкцыю гвалтам захопленых
гарадскіх зямель, зямельныя ўладанні
феадалаў у гарадах да сярэдзіны XVIII ст.
былі большыя за магістрацкія.
Будаваліся новыя шляхі зносін. У 1784 г.
было завершана будаўніцтва канала Агінскага,
які злучыў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося
будаўніцтва ДнепраБугскага канала. 3
пачатку XVIII ст. цэхі змагаюцца за манапольнае
права на крыніцы сыравіны, на вытворчасць
і продаж прадукцыі рамяства. У цэхах паглыбляецца
маёмасная дыферэнцыяцыя, узмацняецца
пануючае становішча багатай групы рамеснікаў.
У гарадское жыццё, як і ў жыццё ўсёй краіны,
пранікаюць подкуп і карупцыя. Напрыклад,
за пэўную плату можна было атрымаць цэхавае
старшынства, выбранне членаў магістрата
часам замянялася прызначэннямі войта
і г.д. У гарадах і мястэчках з'яўляюлда
промыслы: млыны, цагельні, рудні, вінніцы,
піваварні, якія належалі, як правіла,
феадалу, але маглі на^лежаць і магістрату.
Часцей за ўсё яны здаваліся ў арэнду і
(з далейшай дыферэнцыяцыяй працы) паступова
пераўтвараліся ў мануфактуры. Такім чынам,
сельская і гарадская гаспадарка Беларусі
ў выніку нястомнай працы народа да сярэдзіны
XVIII ст. была ў асноўным адноўлена, але
гэта не стала асновай трывалага эканамічнага
росквіту. Палітычны крызіс, якім даўно
ўжо хварэла Рэч Паспалітая, перарастае
ў агонію і вядзе дзяржаву да канчатковай
згубы.
РАЗВІЦЦЕ РАМЯСТВА І ГАНДЛЮ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI - КАНЦЫ XVIIIСТ.
У XVI-XVIII стст. асноўнымі галінамі эканомікі Беларусі былі земляробства і жывёлагадоўля, рамесная вытворчасць, рознага роду здабычы. У феадальную эпоху галоўным сродкам вытворчасці і галоўным багаццем краіны была зямля . Манапольнае права ўласнасці на зямлю належала класу феадалаў . Асноўным прадукцыйным класам , які працаваў на зямлі і вырабляў прадукцыю , было сялянства. Яго права ўласнасці на зямлю абмяжоўвалася адносінамі землекарыстання. Першапачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным ўласнікам усёй зямлі. Але з канца ХІV ст . побач з велікакняжацкай стала прызнавацца і прыватная ўласнасць на зямлю : княжацкая , баярская , царкоўная. Разам з тым землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. Аднак да ХVІ ст . (1588 г .) не існавала дакладнага падзелу на асабістыя ўладанні вялікага князя і іншыя дзяржаўныя землі. Прыватныя ж землі падзяляліся на свецкія і царкоўныя маёнткі.
Урад Вялікага княства Літоўскага прадпрымаў меры па развіцці новых кірункаў у сельскай гаспадарцы. У сярэдзіне XVI у. фінансавае ведамства прыняло "уставу", у якой рэкамендавалася ўтрымліваць сялян на зямлі, будаваць дарогі, млыны, развіваць лясныя працы, распрацоўваць карысныя руды. У вёсках меркавалася развіваць рамёствы. Землеўладальнік станавіўся не толькі зборшчыкам падаткаў, але і гаспадаром, гандляром сельскагаспадарчымі і ляснымі прадуктамі. У дзелях статутах 60-х гадоў таксама меліся згадванні аб паляпшэнні гаспадарання, рацыянальным выкарыстанні вялікіх садоў, якія мелі прамысловае значэнне. У мэтах удасканалення лясной гаспадаркі ў 1567 г. была прынятая "Лясная устава", дзе вызначаліся правілы эксплуатацыі лясоў і нагляду за імі. Што дакранаецца жывёлагадоўлі, то адмысловая ўвага надавалася першым чынам стану конскага пагалоўя. "Ординация статкавая" утрымоўвала падрабязныя інструкцыі на гэты конт.
Меры, якія прадпрымаліся, спрыялі павелічэнню прыбыткаў гаспадарак. У канцы XVI у. прыбытак Кобрынскага стараства складаў каля 11 тыс. злотых, а ў 1630-х гадах - ужо 17 тыс. У Брэсцкім старастве прыбытак за 20 гадоў, з 1568 па 1588 г., павялічыўся ў 7 раз. Шмат у чым прыбытак забяспечваўся ўнутраным гандлем. Значны прыбытак прыносілі карчмы, працавалыя ў мястэчках, сёлах, на вялікіх дарогах. Карчма ставілася так, каб яе нельга было, як гаворыцца, ні абыйсці, ні аб'ехаць: уезд і выезд на дарогу былі толькі праз яе каўняра. Пры карчмах заводзілі і бровары. Сустракаліся прамысловыя вытворчасці – невялікія цагельні, а ў маёнтку Вайнілавічаў у Котлове працавала папяровая фабрыка. У сёлах XVIII ст. даволі шырока была распаўсюджана замкавая рамесная вытворчасць, на якой працавалі ткачы, краўцы, цясляры, кавалі, гарбары, слесары.
Информация о работе Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі (другая палова XVI – канец XVIII ст.)