Автор: Пользователь скрыл имя, 15 Ноября 2011 в 01:05, реферат
Для систематеческого освещения истории религии и науке похождения человека на земле в целом потребовалась бы работа значительно большего объема, чем та, которая предлагается в реферате. По теме каждой из глав предлагаемой работы существует колоссальная литература, содержащая множество концепций, не только освещающих разные аспекты рассматриваемых явлений, но и противоречащих одна другой. Разбор этих концепций, ориентировка во всем многообразии взглядов, высказывавшихся разными школами и учеными, недостижимы в рамках одной работы.
Уводзіны.
1.1. Паняцце аб рэлігіі.
1.2. Перашкоды на шляху да вывучэння рэлiгii старажытных славян.
1.3. Рэлігія старажытных славян.
Навука аб паходжанні чалавека на зямлі. Першыя крокі: філасоўскія думкі.
Эвалюцыйная (матэрыялістычная) канцэпцыя.
Рэлігійная (ідэалістычная) канцэпцыя.
Касмаганічная (антрапалагічная) канцэпцыя.
Заключэнне.
Спіс выкарыстаных крыніц.
Дажбог і Лада мелі сына, Ярылу, які стаў богам палёў, урадлівасці, доблесці і кахання. Яго нашы продкі ўяўлялі як прыгожага юнака ў белым плашчы і з вянком кветак на галаве. Ён ездзіў вярхом на белым кані з калоссем у руках.
Па
загаду сваёй маці ён адчыняў нябесныя
вароты і спускаўся на зямлю.
Яго прыход азначаў пачатак вясны. Яго
жонкай была Вясна, багіня вясны, цеплыні
і грацыі.
У сувязі з яго роляй прадвесніка вясны ў гонар Ярылы на Беларусі дзяўчаты на Ляльнік або на Юр'е, ці ў нядзелю ў канцы красавіка апраналі самую прыгожую дэяўчыну як Ярылу ў доўгі белы плашч і накладвалі на галаву вянок з кветак. Яна сядзела на белым кані, а дзяўчаты ішлі карагодам вакол яе і спявалі:
А дзе ён нагою,
Там жыта капою.
А дзе ён зірне,
Там колас зацвіце.
Пра багоў малодшай іерархіі ў беларускай міфалогіі вядома няшмат, не лічачы іх імён. Яны могуць быць падзлены па групах: багоў прыроды і стыхіі, багоў, якія аказваюць станоўчы або адмоўны ўплыў на чалавека, багоў - апекуноў розных рамёстваў і прафесій. Аднак іншы раз тое або іншае бажаство магло выконваць і двайную ролю.
Сярод
багоў стыхіі можа быць упамянуты
бог месяца Волас-Вялес, аб якім згадваецца
ў летапісах як пра апекуна пастухоў і
абаронцу кароў і авечак.
Малявалі яго звычайна як мужчыну, які
трымае ў руках тузін валынак, а таму ўзнікла
павер'е, што ён апекаваў спевакоў і паэтаў.
Яго жонка была вядома пад iменем Дзянніца.
Сварог быў богам неба і агню. Яго часта атаясамлівалі з Дажбогам, лічылі, што гэта імя – адзін з эпітэтаў Сварога. Яго сын, Сварожыч - бог сонца.
Купала быў другім богам сонца, магчыма, богам летняга сонцазвароту. Ён быў блізка звязаны з бажаством меней вядомым - з Янам, чыё імя шматкратна паўтараецца ў народных песнях, напрыклад, такой, як "Сёння – Купала, а заўтра – Ян" .
У супрацьлегласць Сварогу, Карачун быў богам падземнага свету, носьбітам смерці, хоць яго часта блытаюць з богам зімы, Зюзяй. Жыжаль ушаноўваўся як бог падземнага агню.
Багіня Пагода распараджалася надвор'ем, хоць яна была, як нам здаецца, багіняй яснага надвор'я. 3 другога боку, Пасвіст быў богам кепскага, хмурнага надвор'я.
Існуе некаторая палеміка ў адносінах да атрыбутаў Стрыбога. У "Слове аб палку Ігаравым" ён апісаны як бог вятроў, хоць у беларускай міфалогіі ён з'яўляецца богам вады.
Сярод
багоў, якія аказваюць добры ўплыў,
знаходэіцца Лад, бог вясны, кахання, шлюбу
і грацыі, які ў некаторай ступені быў
звязаны з Ярылам. Бог
Тур, магчыма, быў звяэаны з Ярылам і Ладам,
але па прычыне малавядомасці атаясамліваўся
з богам Аўсенем, аднак яго ўшаноўвалі
як бога сілы і ўрадлівасці. Другім богам
ўрадлівасці, плену і дастатку быў Спарыш.
Яго яшчэ называлi Багач, або Рой, хоць
гэтыя назвы маглі быць і сінонімамі нейкага
яшчэ аднаго бога ўрадлівасці. Рада была
багіняй мудрасці і добрай парады.
Назавём
некалькі багоў, якія шкодэяць чалавеку.
Сярод іх найбольш вядомы
Яшчур, які быў богам хвароб і эпідэмій.
Яго імя да гэтага часу ўжываецца ў беларускай
мове для абаэначэння інфекцыйнага захворвання
жывёлы.
Паландра была багіняй усялякай шкоды,
гніення і заразнай трасцы.
Да
нас дайшлі імёны некалькіх багоў-
Аб асаблівасцях ніжзйшых багоў – Леля, Дзеванны і Сіма – нічога невядома, іх імёны сустракаюцца вельмі рэдка.
Пасля багоў міфічнай іерархіі трэба сказаць некалькі слоў пра ніжэйшых духаў, дэманаў і фей, чые імёны да гэтага часу сустракаюцца ў беларускім фальклоры. Шматлікія духі па-рознаму ставяцца да людзей: адны з іх прыхільныя да чалавека, другія – бясшкодныя, трэція – злыя. Яны традыцыйна жывуць у беларускіх сялібах.
Хатнік быў дамашнім духам. Яго ўяўлялі як барадатага і доўгавалосага чалавечка ў каптане, падпаясаным поясам. Ён уставаў рана і пужаў пеўня да таго часу, пакуль ён не пачынаў кукарэкаць і будзіць гаспадара, каб той ішоў на работу. Хатнік жыў на печы або пад печчу.
Хлеўнік быў злосным духам, які мучыў ноччу жывёлу ў хлеве, асабліва коней, ездзячы на іх вярхом да знямогі. Ён баяўся сарок.
Чур,
або Шчур, быў хатнім сямейным добразычлівым
духам, які ахоўваў капцы і
межы родавых зямельных уладанняў.
Беларускае закліканне "Чур мяне?"
– гэта зварот да Чура, каб ён абараніў
ад нячыстай сілы. Назва Шчур паходзіць
ад слова "прашчур" – далёкі продак.
Ёсць падстава думаць, што
Прашчур, або Чур – родавае бажаство, пачынальнік
роду, які і пасля смерці ахоўвае свой
род, сваю сям'ю. Яшчэ адзін дамашні добраэычлівы
дух – Дамаст.
Гэта добра знаёмая еўрапейцам жаночая
міфічная істота – фея.
Дзедзя-Дзедка, дух агню, быў подобны на маленькага старэнькага чалавечка памерам з ногаць вялікага пальца. 3 ім звязана старая прымаўка: "Чырвоны дзедзя па жэрдачцы едэе". Дух Кон быў магутнай істотай, якая нагадвала фатаў у рымлян. Ён прадказваў будучыню ўсіх, нават багоў, а таму займаў ганаровае месца сярод міфічных істот. Лясун быў лясным духам, а Палясія ўшаноўвалася як апякунка вёскі.
Іншыя
духі былі настроены менш добраэычліва
да чалавека. Так, Кадук – злосны дух, які
прыносіць няшчасці. Копса была магільным
духам. Мара была злоснай істотай, яна
заблытвала падарожнiкаў i турбавала сонных.
Начнiцы – злосныя начныя чарцяняты. Злыднi
– карлiкi, якiя прыносяуь усе няшчасцi.
Чорт Перапалох – дух сполаху. Пра яго
этнографы сабралi шмат замоў i заклiнанняў.
Трасца-Чухна – дух гарачкi (хваробы), тады
як Змора -- дэман, якi насылае на сонных
людзей кашмары.
Вывучаючы
беларускую мiфалагiчную спадчыну, можна
з упэўненасцю сказаць, што яна далека
не бедная. Больш таго, усе бажаствы, за
выключэннем Перуна, былi ў асноўным мiрнымi,
а таму беларускi Алiмп толькi адлюстроўваў
характар беларускага народа. Аднак у
продкаў беларусаў не было ўнiфiкаванай
мiфалагiчнай сiстэмы, блiзкай да той, якую
мы знаходзiм у скандынаўскай
“Эддзе”, нямецкай “Песнi аб Нiбелунгах”
або фiнскай “Калевале”. Беларуская мiфалогiя
захавалася фрагментарна, яе пазнейшае
развiцце пазбаўлена сiстэмнасцi. Такое
здарылася таму, што адбылася эвалюцыя
рэлiгiйных вераванняў людзей ад монатэiзму
да адной з форм полiтэiзму i пазней сталася
вынiкам моцнага ўпадку язычнiцтва пасля
прыняцця хрысцiянства.
Навука
аб паходжанні чалавека
на Зямлі. Першыя крокі:
філасоўскія думкі.
Са спрадвечных часоў паходжанне жыцця было загадкай для чалавецтва.Гісторыя сусветнай цывілізацыі налічвае шмат стагоддзяў. Існуюць розныя канцэпцыі аб паходжанні чалавека на Зямлі. Але найбольш распаўсюджанымі ў наступны час з'яўляюцца наступныя:
Разгледзім
філасоўскія думкі вялікіх
Паводле Фалеса і яго паслядоўнікам, узнікненне жывых істот з вады адбылося без якіх-небудзь умяшанняў духоўных сіл; жыццё ёсць уласцівасць матэрыі. А.І. Апарын абгрунтавана адзначае, што філасофскія погляды Мілецкай школы "ўтрымоўваюць зародкі ўсіх канцэпцый па пытанню паходжання жыцця, якія пасля будуць развіты больш дэталёва".
Яркае матэрыялістычнае развіццё ідэі самазараджэння жывых істот ажыццяўляецца пазней у працах Дэмакрыта (460-370 гг. да н. э.) і Эпікура (341-270 гг. да н. э.). Па меркаванні гэтых філосафаў, узнікненне жывых істот - натуральны працэс, вынік прыродных сіл, а не "акту тварэння" вонкавых сіл.
Ідэі Платона (427-347 гг. да н. э.) пра дваістасць свету - першасным свеце ідэй і другасным, матэрыяльным, свеце - згулялі адмоўную ролю ў развіцці поглядаў на ўзнікненне жыцця. Нават такі рознабаковы і самабытны філосаф, як Арыстоцель (384-322 гг. да н. э.), які вагаўся паміж ідэалізмам і матэрыялізмам, прызнаваў бога за вышэйшую форму і першарухавік.
Паводле Арыстоцеля, арганізмы могуць адбывацца ад арганізмаў, але разам з тым могуць узнікаць і ад нежывой матэрыі. Ён лічыць, што матэрыя толькі пасіўны пачатак, магчымасць, якая можа ажыццявіцца толькі праз вызначаную форму. Быццё ўтрымоўвае ўнутраную мэту развіцця (здзяйсненне). Па Арыстоцелю, менавіта здзяйсненне як мэтанакіраваная ўнутраная сутнасць удыхае жыццё ў матэрыю. Погляды Арыстоцеля амаль на 2000
гадоў вызначаюць лёс ідэі пра самазараджэнне жыцця, якая становіцца прадметам шэрагу ідэалістычных і містычных трактатаў.
Информация о работе Рэлігія і навука аб паходжанні чалавека на зямлі