Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Декабря 2012 в 15:18, контрольная работа
Пра тое, як распаўсюджвалася хрысціянства ў Полацкай зямлі, мы таксама маем некаторыя звесткі. Прыняўшы хрышчэнне, у той жа грд Уладзімір успомніў аб сваёй страціўшай ласку жонцы — Рагнедзе. Ён прыслаў у Ізяслаў, дзе жыла Рагнеда, сваіх пасланцоў, якія перадалі ёй такія словы князя: "Цяпер, ахрышчаны, я мушу мець адну жонйу, якую ўзяў, хрысціянку, а ты выберы сабе мужа з маіх баяр, каго пажа-даеш". Рагнеда адказала, што яна да гэтага часу княгіня 1 не хоча зрабіцца нявольніцай, але хоча быць нявестай Хрыстоса і прыняць анёльскі вобраз пад імем Анастасіі
Хрысціянства……………………………………………………………………………………3
Манументальная архітэктура………………………………………………………….5
З яўленне пісьменства…………………………………………………………………….8
Вядомыя дзеячы асветы………………………………………………………………..9
Еўфрасіння Полацкая……………………………………………………………………..9
Кірыла Тураўскі……………………………………………………………………………..14
Клім Смаляціч……………………………………………………………………………..…15
Прыкладное мастацтва……………………………………………………………….…16
Трохі іншы характар мелі прадметы, прызначаныя для феадаль-най арыстакратыі, заможных гараджан. Яны часта ўпрыгожваліся выявамі фантастычных звяроў і птушак, выкананымі ў асаблівай манеры — "звярыным стылі". Любімымі сюжэтамі старажытнарускага прыкладнога мастацтва былі геральдычныя львы. Узорамі тонкай разьбы па каменю і косці з'яўляюцца шахматныя фігуркі, знойдзеныя ў Гродне і Ваўкавыску.
Пра высокае
мастацкае майстэрства
Для стварэння прадметаў хатняга побыту, зброі, прылад працы і ўпрыгажэнняў выкарыстоўваліся розныя металы: жалеза, бронза, медзь, срэбра, золата. Тэхніка іх апрацоўкі ў XI - XIII стст. дасяг-нула высокага ўзроўню. У беларускіх гарадах былі распаўсюджаны амаль усе вядомыя ў Еўропе тэхнічныя спосабы апрацоўкі металаў:
плаўка, ліццё, коўка, залачэнне дроту, гравіраванне, упрыгожванне металічных вырабаў эмаллю, чарненнем.
Помнікі прыкладнога мастацтва нешматлікія. Але і тое невялікае, што захавалася да нашага часу, сведчыць пра высокі ўзровень гэтага віду мастацтва ў нашых продкаў. Мы маем на ўвазе найперш крыж Ефрасінні Полацкай, створаны мясцовым майстрам Лазарам Богшам у 4161 г. Крыж выконваў ролю каўчэга для захавання хрысціянскіх рэліквій. Яго асновай з'яўлялася кіпарысавае дрэва. Зверху і знізу дрэва закрывалі залатыя пласціны (усяго 21), аздобленыя каштоўнымі камянямі, арнаментальнымі кампазіцыямі і абразкамі, якія былі выка-наны ў тэхніцы перагародкавай эмалі. Па майстэрстве выканання твор Лазара Богшы не саступаў лепшым візантыйскім узорам, вырабленым у гэтай найтанчэйшай тэхніцы. Шасціканцовы крыж меў вышыню каля 52 см, пасярэдзіяе ў 5 квадратных падпісаных гнёздах знаходзіліся рэліквіі. Яго бакі былі абкладзены срэбнымі з пазалотаю пласцінамі, выкананымі ў тэхніцы ціснення. Крыж быў абведзены шнурком перлаў.
Крыж Ефрасінні
Полацкай з'яўляецца не толькі выдатным
творам дэкаратыўна-прыкладнога
Няпросты лёс напаткаў крыж Ефрасінні Полацкай, шмат разоў змяняў ён уладальнікаў і месцазнаходжанне. Ужо на мяжы XII -XIII стст. яго вывезлі з Полацка смаленскія князі, у XVI ст. крыж ненадоўга трапіў у рукі маскоўскіх князёў, а затым захоўваўся ў Сафійскім саборы, які належаў уніятам. Пасля скасавання уніі ён быў вернуты ў Спаса-Ефрасіннеўскую царкву. 3 1929 г. крыж знаходзіўся ў Магілёўскім краязнаўчым музеі. У гады Вялікай Ай-чыннай вайны крыж знік, і яго месцазнаходжанне невядома. У 90-я гады брэсцкім майстрам М.Кузьмічом была зроблена дакладная копія гэтага крыжа.
Такім чынам, багатая, яскравая і шматгранная культура Беларусі ў IX — XIII стст. стаяла ў шэрагу перадавых культур свайго часу, была часткай усходнеславянскай культуры. Яна заняла пануючае Месца ў Вялікім княстве Літоўскім.