Развіццё пісьменнасці, літаратуры і мастацтва на беларускіх землях у IX – першай палове XIII стст.

Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Декабря 2012 в 15:18, контрольная работа

Описание работы

Пра тое, як распаўсюджвалася хрысціянства ў Полацкай зямлі, мы таксама маем некаторыя звесткі. Прыняўшы хрышчэнне, у той жа грд Уладзімір успомніў аб сваёй страціўшай ласку жонцы — Рагнедзе. Ён прыслаў у Ізяслаў, дзе жыла Рагнеда, сваіх пасланцоў, якія перадалі ёй такія словы князя: "Цяпер, ахрышчаны, я мушу мець адну жонйу, якую ўзяў, хрысціянку, а ты выберы сабе мужа з маіх баяр, каго пажа-даеш". Рагнеда адказала, што яна да гэтага часу княгіня 1 не хоча зрабіцца нявольніцай, але хоча быць нявестай Хрыстоса і прыняць анёльскі вобраз пад імем Анастасіі

Содержание

Хрысціянства……………………………………………………………………………………3
Манументальная архітэктура………………………………………………………….5
З яўленне пісьменства…………………………………………………………………….8
Вядомыя дзеячы асветы………………………………………………………………..9
Еўфрасіння Полацкая……………………………………………………………………..9
Кірыла Тураўскі……………………………………………………………………………..14
Клім Смаляціч……………………………………………………………………………..…15
Прыкладное мастацтва……………………………………………………………….…16

Работа содержит 1 файл

контрольная история.docx

— 44.32 Кб (Скачать)

Вядомыя дзеячы асветы Е.Полацкая, К.Тураўскі, К.Смаляціч.

Еўфрасіння Полацкая (1102 - 24.5.1173) Прадстаўніца хрысціянскага культурнаасветніцкага руху ў Полацкім княстве 12 ст. Першая жанчына гэтага перыяду, прылічаная да святых. Нарадзілася ў Полацку. Дачка полацкага князя Георгія Усяславіча, малодшага сына князя Усяслава Брачыславіча. У 2й палове 11 -- 1й палове 12 ст. полацкае княства як самастойная i моцная дзяржава дасягнула высокага ўзроўню i ў культурным жыцці. Трывалымі былі гандл'ёвыя i культурныя сувязі Полацкага княства з краінамі Усходу i Захаду. Культурным сувязям з Візантыяй спрыялі сваяцкія адносіны полацкіх князёў з візантыйскім амператарскім домам. Менавіта ў гэтыя часы ў Полацку пабудаваны Сафійскі сабор i іншыя манументальныя царкоўныя пабудовы. Ёсць звесткі пра наяўнасць тут свайго 'летапісання. У духоўнакультурным жыцці Полацкага княства ўмацоўвалася хрысціянская ідэалогія, хоць язычніцкія ўяўленні былі яшчэ даволі моцныя нават у княжащим асяроддзі. Аднак хрысціянская ідэалогія заваёўвала ўсё больш прыхільнікаў, якія імкнуліся сцвердзіць у жыцці ідэі падзвіжніцтва, асветы i кніжнасці. Асабліва важную ролю ў гэтым працэсе адыграла Е. Полацкая., звесткі пра дзейнасць якой дайшлі да нас з «Жыція Ефрасінні Полацкай», створанага, відаць, неўзабаве пасля яе смерці (старэйшы з вядомых спісаў датуецца 14 ст.). «Жыціе...» было шырока вядомае i папулярнае ў старажытнабеларускі перыяд. Стварэнне ў Полацкім княстве свайго «Жыція...» -- важнае сведчанне культурней суверэннасці дзяржавы, яе значнасці i сілы. Калі адлюстраванне дзяржаўнапалітычнай ролі княства знаходзіла сваю фіксацыю ў галіне летапісання, то ў духоўнай сферы гэта замацавана найперш у самім факце стварэння «Жыція...». Арыгінальнасць гэтага твора -- у сцвярджзнні неабходнасці ведаў, любові да кнігі, у ідэі духоўнага ўдасканалення, праслаўленні падзвіж ніцтва, самаадднаным служэнні вышэйшым маральным ідэалам.

 

Ефрасіння рана пастрыглася ў манахіні насуперак  волі бацькоў, якія хацелі аддаць яе замуж. Пасяліушыся ў келлі Сафійскага сабора, яна занялася перапіскай твораў рэлігійнамаральнага зместу. Гэта, відаць, былі пераважна пераклады  з грэчаскіх арыгіналаў. Ёсць падставы меркаваць, што на той час у храме існавала майстэрня, дзе ствараліся i памастацку ўпрыгожваліся рукапісы, былі падрыхтаваны майстры i спецыяльнае абсталяванне. Відаць, яшчэ да прыходу Ефрасінні быў пакладзены пачатак вядомай бібліятэкі Полацкага Сафійскага сабора, якая паступова ператварылася ў буйны культурны цэнтр Полаччыны, дзе ствараліся i захоўваліся нацыянальныя духоўныя каштоўнасці, у т.л. летапісы i творы грэчаскай патрыстыкі. Ефрасіння заснавала ў Полацку жаночы i мужчынскі манастыры, была фундатарам пабудовы каля 1160 царквы святога Спаса (цяпер СпасаЕфрасіннеўская), дзе размяшчаліся келлі Ефрасінні i яе сястры, i царквы Багародзіцкай. Спаская царква была багата ўпрыгожана фрэскамі, якія маюць вялікую гістарычную i мастацкую каштоўнасць. Па заказе Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 быў зроблены напрастольны шасціканцавы крыж для царквы святога Спаса. Ён быў з кіпарысу, да яго пярэдняй i адваротнай паверхняў прымацаваны залатыя, да бакавых -- сярэбраныя пласціны. Крыж быў аздоблены каштоўнымі камянямі, упрыгожаны выявамі евангелістаў, заснавальнікаў праваслаўя, святых Ефрасінні i яе бацькоў. Гэты выдатны ўзор прыкладнога мастацтва 12 ст. стаў найкаштоўнейшай нацыянальнай святыняй (у час другой сусветнай вайны крыж украдзены з Беларусі). Па просьбе Ефрасінні візантыйскі імператар Мануіл Комнін прыслаў для царквы святога Спаса адзін з трох абразоў (эфескі) Маці Боскай, створаных, паводле падання, евангелістам Лукою. Па яе загадзе гэты абраз быў упрыгожаны золатам, серабром i каштоўнымі камянямі (зараз знаходзіцца ў Рускім музеі ў СанктПецярбургу). У канцы жыцця Ефрасіння здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім, дзе i памерла. У 1187 яе мошчы былі перенесены ў Кіева Пячорскую лаўру, a ў пач. ХХст. у Полацк.

«Жыціе Ефрасінні  Полацкай» прасякнута пафасам сцвярджэння  хрысціянскіх светапоглядных уяўленняў i імкненнем давесці ix ісціннасць. У  ім даецца дастаткова разгорнутая змястоўнапаняційная аргументация i пра эфемернасць «славы зямной», i пра сутнаснае размежаванне свету тленнага i свету вечнага, i пра славутую, але няўстойлівазніклівую прыгажосць бачнага свету гэтага. Відавочна цікавасць аўтара гэтага твора да шырокіх светапоглядных пытанняў эпохі сярэднявечча, хоць у жыццеапісанні выразна прысутнічае вузкацаркоўны i нават вузкаманаскі пласт зместу, спецыфічных павучанняў i норм, што, зразумела, сведчыць пра асяроддзе, у якім стваралася «Жыціе...». Актыўным суб'ектам сцвярджэння ісціннасці як ідэй i ўяўленняў шырокага светапогляднага плана, так i канкрэтных прадпісанняў дабрачыннасцей рэлігійнага служэння выступав ў творы сама Ефрасіння.

У адпаведнасці з законамі агіяграфічнага жанру  ў «Жыціі...» паслядоўна апавядаецца  пра бацькоў Ефрасінні, пра тое, як рана выявіліся ўстойлівыя духоўнамаральныя асновы яе чалавечай натуры. Паведамляецца, што ў яе рана выявілася любоў  да ведаў i што хутка i шырока разышліся  весткі пра яе мудрасць i прыгажосць. Асаблівая ўвага звяртаецца на ўнутраныя  духоўныя рысы Ефрасінні, найперш на яе інтэлектуальную адора насць: «Дан бяше таков дар Еуфросинии от Бога: аще кто ея вопрошаше о  которой вещи, она же ему разрешаше  чему есть быти». Хоць індывідуальнаасобасная характарыстыка ў абмалёўцы героя  выходзіла за межы такога кананічнага жанру, у гэтым творы спалучэнне ўнутраных якасцей гераіні i патрабаванняў жанру ўспрымаецца арганічна. У духоўным свеце Ефрасінні на першае месца ставілася ідэя служэння Богу i вышэйшым духоўным каштоўнасцям, а яе дар -- спасціжэння рэчаў i людзей, беспамылковага распазнання тых, хто ўнутрана схільны да служэння Богу i царкве -- набываў рэлігійнаідэалагічную інтэрпрэтацыю. «Дан бысть дар блаженой Ефросиний от Бога: аще кого узрит очима своима, то разумеваше в коем человеце сосуд избран хощеть быти Богови». У 12 гадоў Ефрасіння зрабіла найважнейшы свой духоўнамаральны выбар, які вызначыў увесь далейшы яе кірунак дзейнасці i сэнс жыццёвага шляху. Рашэнне пайсці ў манастыр i прысвяціць сябе служэнню Богу яна прыняла насуперак волі бацькоў, якія ўжо думалі пра хуткае замужжа Прадславы. Так перад ёй узнікае першая калізія: зямное каханне ці любоў да Бога, нявеста князя ці нявеста Хрыста. Ефрасіння цвёрда заявіла пра сябе як пра нявесту Хрыстову. Гэта калізія -- вытворная ад фундаментальнага хрысціянскага разумения ўсяго існуючага, ад уласцівага хрысціянству прынцыповага падзелу быцця на духоўнае i матэрыяльнае, боскае i зямное, абеалютна ісціннае i мінучачасовае. Абгрунтоўваючы правільнасць свайго выбару, Ефрасіння нагадвае вопыт жыцця сваіх продкаў: яны жаніліся i выходзілі замуж, княжылі, дабіваліся славы i паміралі, але жыццё ix было пазбаўлена подыху вечнасці i слава ix гінула як прах, як павуцінне. Выбар паміж «княжением», «славой мира сего» i духоўным служэннем, супрацьпастаўленне жыцця продкаў, якое прайшло ў пагоні за эфемернымі зямнымі дабротамі, i жыцця ісціннага з'яўляецца вельмі паказальным для ўнутранай змястоўнасці вобраза Ефрасінні.

Супрацьпастаўленне  канкрэтназямнога існавання i духоўнага  падзвіжніцтва несла адбітак  рэальнага гістарычнага проціборства хрысціянства ca старажытнаславянскімі  міфалагічнымі ўяўленнямі. Як вядома, праявы язычніцкага светапогляду на пач. 12 ст. былі яшчэ даволі выразнымі ў розных сацыяльных пластах Полацкага княства, i натуральна, што канкрэтную духоўную мэту i сэнс свайго служэння Ефрасіння бачыла ў сцвярджэнні новых, хрысціянскіх маральных прынцыпаў існавання чалавека. Выбар Ефрасінні -- гэта выбар паміж свецкім, людскім (багаццем i славай) i цяжарам манаскага быцця, выбар, заснаваны на супрацьпастаўленні зямнога, рэальнага i духоўнага. Яна настойліва прыводзіць аргументы на карысць правільнасці свайго рашэння. Першы раз -- калі павінна зрабіць выбар паміж замужжам i манаствам, любоўю зямною i любоўю да Бога, у другі -- калі ўжо рашэнне прынята, i яна пераконвае ігуменню манастыра прыняць яе ў сваё асяроддзе. У адказ на словы ігуменні, што яна яшчэ маладая i не адолее цяжкасці манаства, ды i наогул, навошта ёй адракацца ад радасцей жыцця, Прадслава ў поўнай адпаведнасці з хрысціянскай ідэяй сцвярджае пафас веры i падзвіжніцтва ў імя вечнасці, нятленнасці. «Вся видимая мира сего и краная суть и славна, но вскоре минует, яко сон, яко цвет уведает. Вечная же и невидимая во векы пребывають...» У гэтым фрагменце хрысціянскія ўяўленні пра вышэйшую духоўную рэальнасць як сапраўдную сутнасць быцця суседнічаюць i спалучаюцца з паэтычнай вобразнасцю, што перадае пачуццё зачараванасці прыгажосцю рэальнага свету.

Знаходжанне Ефрасінні ў манастыры было пачаткам яе ператварэння ў падзвіжніцу, часам  збірання духоўных сіл. Мінуў пэўны  час, i яна просіць дазволу пасяліцца  ў келлі Сафійскага сабора. Ведучы манаскі, аскетычны лад жыцця, Ефрасіння  занялася перетекай кніг. «И нача книгы  писати своими руками». Ідэал ведаў i асветы, любоў да кнігі i найперш  да Бібліі ў сярэднявеччы былі шляхам спасціжэння Божай мудрасці, твораў тэалагічнага характеру. У «Жыціі...» падкрэслівеецце, што ў Прадслевы з маленстве была Прага да ведаў. Яе імкненне вучыцца падаецца адначасова i як вытворнае ад любові да Бога, i як шлях унутранага ўдасканалення, дасягнення ідэалу. Сцвярджаючы ідэю самаадданага духоўнага служэння ў зямным жыцці i ўспамінаючы словы Хрыста, сказаныя апосталам: «Не носите с собою ничто же, токмо жезл един!», -- Ефрасіння гаворыць, што ў яе нічога няма, акрамя слова Боскага i кніг. «И еще же за все имение имею книги сея. Ими же утешает ми ся душа и сердце веселится». Шлях дасягнення ідэалу неадлучны ад боскага слова i ведаў, занатаваных у кнігах Свяшчэннага пісання. Перапіска, распаўсюджванне кніг -- адна з найважнейшых i богаўгодных місій чалавека. У гэтым сэнс дзейнасці Ефрасінні па перапісванні кніг.

Дзейнасць Е. Полацкай -- яскравы адбітак кардынальных духоўных зрухаў, што адбываліся ў культурнаграмадскім жыцці Беларусі на працягу 12 ст., калі закладваўся i мацаваўся фундамент новага разумения свету, ствараліся перадумовы развіцця індывіда як непаўторнай асобы, сцвярджэння духоўнамаральнай самакаштоўнасці чалавека. Духоўны ўплыў беларускай асветніцы Е. Полацкай далёка выйшаў за межы старажытнай эпохі. Яе імя, справы i вобраз падзвіжніцы крышталізаваліся ў часе i набылі найвышэйшую якасць нацыянальнага сімвала самаадданага служэння высакародным ідэалам, вернасці сваёй радзіме.

Пісьменнік, царкоўны дзеяч Кірыла Тураўскі (каля 1130 – 1182)

Старажытнарускі (старабеларускі) пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч. Звестак пра яго жыццё няшмат. У рукапісных пралогах захавалася яго «Жыціе» — кананічная царкоўная біяграфія: «Гэты шчасны Кірыла, — гаворыцца ў ёй, — нарадзіўся i выхаваўся ў горадзе Тураве. Сын заможных бацькоў, ён не любіў, аднак жа, Багацця i тленнай славы гэтага свету; але найперш стараўся спасцігнупь вучэнне боскіх кніг i добра напрактыкаваўся ў святых пісаннях». Атрымаў добрее хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі i мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Памайстэрску валодаў народнай вобразнай i стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію i красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх менестыроў.

Творы К. Тураўскага набылі вялікую папулярнасць на Русі i распаўсюджваліся ў спісах 12—17 ст. Яго малітвы друкаваліся на Беларусі ў «Евангелии учительном» (Заблудаў, 1569) І.Фёдарава i П.Мсціслаўца, у «Молитвах повседневных» (Еўе, 1615; Вільня, 1635) i інш. выданнях. У 1821 К. Калайдовіч выдаў 15 твораў Кірылы ў «Помніках расійскай славеснасці XII ст.». Пазней епіскап мінскі i тураўскі Яўгеній выдаў зборнік яго твораў у перакладзе на рускую мову (Кіеў, 1880). Акадэмічнае выданне літаратурнай спадчыны беларускага асветніка ажыццявіў І. Яромін у 1956—58. Ю. Лабынцаў перавыдаў факсімільным спосабам (1992) малітоўныя творы Кірылы з віленскага выдання «Молитвы повседневные» (1956).

К. Тураўскі развівае багаслоўскую традыцыю ўсходніх айцоў хрысціянскай царквы, паводле  якой Бог ёсць непазнавальны ў  ланяццях, трансцэндэнтны (паза межамі людскога вопыту) Дух як абсалютны  суб'ект, які сімвалічна пазнаецца праз пазнанне i ўмілаванне створанага ім дасканалага сусвету, праз веру i любоў да Яго адзінароднага i аднаіснага з ім Сына Ісуса Хрыста, праз якога адбылася тайна спалучэння Духа i цела, Бога i чалавека, трансцэндэнтнага i іманентнага светаў. А праз гэту тайну стала магчымым выратаванне чалавека i ўсёй «плоці» прыроды, ix далучэнне да трэцяй іпастасі Святой Троицы — да Святога Духа, стала рэальнай перамога жыцця над смерцю, святасці над трахом. Багаслоўская канцэпцыя К.Тураўскага грунтуецца на гэтых асноўных пастулатах хрысціянскага светапогляду.

Для хрысціянскай культуры таго часу багаслоўская паэтычная, красамоўніцкая i асветніцкая творчасць  К.Т. была сапраўдным адкрыццём красы i мастацкай выяўленчай сілы роднай мовы. Пісьменнік добра ведаў класічную візантыйскую рыторыку i паэтыку, творча выкарыстаў гэту багатую эстэтычную традыцыю, узбагаціўшы культуру i мову свайго народа. 3 пазнейшых беларускіх асветнікаў бадай што адзіны Сімяон Полацкі дасканала валодаў красамоўніцкім майстэрствам, хоць i ўступаў свайму выдатнаму папярэдніку ў сіле i прыгажосці лірычнага самавыяўлення.

Клім Смаляціч нарадзіўся на пачатку ХІІ стагоддзя ў Смаленску. У нашу гісторыю ён увайшоў як выдатны пісьменнік, філосаф і царкоўны дзеяч. Ёсць звесткі, што адукацыю Клім атрымаў у Канстанцінопалі. Пэўны час быў манахам Зарубскага манастыра, што пад Кіевам. У 1148 годзе пры падтрымцы князя Ізяслава ўзышоў на пасад мітрапаліта, які займаў да 1155 года. Ён падтрымліваў ідэю моцнай Кіеўскай мітраполіі, незалежнай ад канстанцінопальскага патрыярха.

Клім быў  адным з найадукаванейшых людзей свайго часу. Ён выдатна ведаў антычную культуру, творы Гамэра, Арыстотэля, Плятона, меў глыбокія веды ў багаслоўскай - грэцкай і рымскай - літаратуры. Летапісец назваў яго кніжнікам  і філосафам, якіх не было дагэтуль у нашай зямлі.

Жыў ён у  манастыры, але больш быў вучоным, чым манахам. У яго келлі побач  з кнігамі Святога Пісання можна было знайсці і кнігі айцоў царквы (так звалі багасловаў, якія сфармулявалі дагматыку, правілы богаслу-жэння, законы ўнутраяага жыцця). 3 іх ён даведваўся пра антычных аўтараў: Гамера, Платона, Арыстоцеля. Паводле звестак, якія дайшлі да нас, Клімент быў вельмі працавітым аўтарам: ён напісаў шмат кніг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. 3 усіх гэтых матэ-рыялаў да нашага часу дайшло толькі адно пасланне, напісанае Кліментам смаленскаму святару фаме. Гэта пасланне мае вялікую каштоўнасць, таму што яно сведчыць пра накірунак думак Клямента і яго сучаснікаў. Мы бачым, што грамадства таго часу цікавілася навукова-рэлігійнымі пытаннямі Святога Пісання. Адны казалі, што разумець Біблію трэба так, як яна напісана, г. зн. літаральна, другія не задавальняліся такім тлумачэннем і даводзілі, што зразумець свяшчэнныя кнігі магчыма толькі з дапамогай свецкай навукі. Сам Клімент (з 1147 па 1154 г. з'яўляўся мітрапалітам кіеўскім), як гэта бачна па накірунку яго думкі, прыгрымліваўся апошняга пункту гледжання.

Прыкладное мастацтва

Шырокае развіццё на беларускіх землях атрымала прыкладное ма-стацтва. Нават звычайныя прадметы з дрэва, косці, гліны, металу ўпрыгожваліся  разьбой, інкрустацыяй. Своеасаблівая  ў гэтым сэнсе прыгажосць керамікі XI - XIII стст. У ёй мы не знойдзем яскравасці маляўнічых спалучэнняў эмалі, пераліваў  сонечнага спектра шкла. Яе прыгажосць выяўлялася ў строгасці і стрыманасці  каляровых гучанняў, у шурпатасці, аксамітнасці груба зробленай фактуры.

Информация о работе Развіццё пісьменнасці, літаратуры і мастацтва на беларускіх землях у IX – першай палове XIII стст.