Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Декабря 2012 в 15:18, контрольная работа
Пра тое, як распаўсюджвалася хрысціянства ў Полацкай зямлі, мы таксама маем некаторыя звесткі. Прыняўшы хрышчэнне, у той жа грд Уладзімір успомніў аб сваёй страціўшай ласку жонцы — Рагнедзе. Ён прыслаў у Ізяслаў, дзе жыла Рагнеда, сваіх пасланцоў, якія перадалі ёй такія словы князя: "Цяпер, ахрышчаны, я мушу мець адну жонйу, якую ўзяў, хрысціянку, а ты выберы сабе мужа з маіх баяр, каго пажа-даеш". Рагнеда адказала, што яна да гэтага часу княгіня 1 не хоча зрабіцца нявольніцай, але хоча быць нявестай Хрыстоса і прыняць анёльскі вобраз пад імем Анастасіі
Хрысціянства……………………………………………………………………………………3
Манументальная архітэктура………………………………………………………….5
З яўленне пісьменства…………………………………………………………………….8
Вядомыя дзеячы асветы………………………………………………………………..9
Еўфрасіння Полацкая……………………………………………………………………..9
Кірыла Тураўскі……………………………………………………………………………..14
Клім Смаляціч……………………………………………………………………………..…15
Прыкладное мастацтва……………………………………………………………….…16
БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ
Міжнародны інстытут дыстанцыйнай адукацыі
Кафедра "Інфармацыйныя тэхналогіі ў кіраванні»
па дысцыпліне: «Гісторыя Беларусі
Тэма: «Развіццё пісьменнасці, літаратуры і мастацтва на беларускіх землях у IX – першай палове XIII стст.»
Выканала:
Праверыу:
Змест:
Хрысціянства………………………………………………
Манументальная
архітэктура…………………………………………………
З яўленне пісьменства…………………………………………………
Вядомыя дзеячы
асветы………………………………………………………………
Еўфрасіння
Полацкая…………………………………………………………
Кірыла Тураўскі…………………………………………………………
Клім Смаляціч……………………………………………
Прыкладное
мастацтва………………………………………………………
.
Хрысціянства
Хрысціянства на Кіеўскую Русь прыйшло з Візантыі. Першая царква была пабудавана ў Кіеве, відавочна, яшчэ ў IX ст. Сучасніца Візантыйскага імператара Канстанціяа Барвянароднага — руская княгіня Вольга — прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаславіч у 988 - 989 гг. пачаў хрышчэнне Русі. Неадкладна місіянеры, аб'яднаныя з воінскімі аддзеламі, павялі хрыстовыя паходы на язычніцтва па ўсіх старажытных землях. Следам за Кіевам прымусова падпадала пад абрад хрышчэння насельніцтва двух іншых важных цэнтраў — Полацка і Ноўгарада. А праз нейкі тэрмін - зусім не малы - "вера грэчаская" стала "верай рускай", сваёй, нібы прыроджанай, спрадвечнай. Але што азначае — "стала"? Сапраўды не сама сабой, нв чарадзействам, не цудам, а з дапамогай бізуна і перніка.'Такі злом свядомасці, які патрабуе адмаў-лення ад веры бацькоў і дзядоў, руйнавання старых духоўных каштоў-насцей, сам сабой адбывацца не можа. Замена былых міфаў новымі суправаджалася знішчэннем абаронцаў былой веры, гатовых адстойваць свае перакананні. Гэта знішчэнне прыняло форму дзяржаўнай палітыкі, было адной з паліцэйскіх функцый велікакняжацкай улады. Забараня-лася старая і ўводзілася новая абраднасць; падлягалі забыццю імёны старых божастваў, месцы паганскіх маленняў разбураліся.
Чым так моцна паланіла хрысціянства палымяную язычніцкую душу князя Уладзіміра, зразумець не проста. Але, прыняўшы хрысціянства, Уладзімір стаў хрысціць кіеўскі народ і найперш знішчыў язычніцкіх багоў — Дажбога, Стрыбога, Сімаргла, Макошу, Перуна. Па яго загаду Перуна прывязалі да конскага хваста, пацягнулі да Дняпра, і слугі князя па дарозе білі яго бізунамі. Потым вярхоўнага ббга скінулі ў раку. Людзі, якія верылі ў свайто бога, плакалі, беглі за ім. Насуперак чаканням чараўнікоў, гром не грымнуў, маланкі ў Кіеў не ўдарылі. Князь Уладзімір застаўся жывы і быў здаровы многія гады. Аднак, каб народ маўчаў, князь перад хрышчэннем аб'явіў: хто не прыйдзе да Дняпра - вораг яму, Уладзіміру. Спрачацца з князем асмеліліся нямногія. Тыя ж, хто не асмеліўся, прыйшлі раніцай да дняпроўскага берага і па знаку прыбыўшага разам з Уладзімірам мітрапаліта і пад пагрозай бізуноў княжацкай дружыны ўвайшлі ў ваду па шыю. Выйшлі з вады, атрымалі крыжык — і сталі хрысціянамі.У Кіеве хрысціць народ было не вельмі складана. Кіеў здаўна знаходзіўся ў цесных стасунках з Канстанцінопалем, і хрысціянства з яго храмамі і цырымоніямі для многіх кіяўлян дзівам не ўяўлялася.Пасля знішчэння Перуна ў Кіеве належала перамагчы язычніцтва ў іншых землях. Па водным шляху адправіліся з Кіева з місіяй хрысціянізацыі грэчаскія і балгарскія святары, а з імі дзядзька князя Уладзіміра - Дабрыня з войскам. Маріпрут іх пралягаў праз Полацкае княства да Ноўгарада, і першым на іх шляху быў Тураў, дзе місіянерам аказалі ўпартае супраціўленне. Пра крывавае хрышчэнне тураўцаў сведчыць легенда аб чырвоных камянях, якія быццам бы прыплылі па рацэ ў горад, у чым бясспрэчна чуецца памяць пра разню, якую абрушыў на мясцовых язычнікаў Дабрыня. Пазней, як паведамляе леталіс, людзі казалі, што Пуцята хрысціў агнём, а Дабрыня — мячом. '
Пра тое, як
распаўсюджвалася хрысціянства ў Полацкай
зямлі, мы таксама маем некаторыя
звесткі. Прыняўшы хрышчэнне, у той
жа грд Уладзімір успомніў аб сваёй
страціўшай ласку жонцы — Рагнедзе.
Ён прыслаў у Ізяслаў, дзе жыла
Рагнеда, сваіх пасланцоў, якія перадалі
ёй такія словы князя: "Цяпер, ахрышчаны,
я мушу мець адну жонйу, якую ўзяў, хрысціянку,
а ты выберы сабе мужа з маіх баяр,
каго пажа-даеш". Рагнеда адказала,
што яна да гэтага часу княгіня 1
не хоча зрабіцца нявольніцай, але хоча
быць нявестай Хрыстоса і прыняць
анёльскі вобраз пад імем Анастасіі.
Для манахші-княгіні быў
Калі з'явіліся першыя хрысціяне ў Полацкай зямлі, сказаць цяжка. Паводле падання, ужо ў IX ст. тут былі хрысціяне. Яно знаходзіць сабе пацвярджэнне ў гістарычным матэрыяле. Як вядома, землі Беларусі размяшчаліся на вялікім водным шляху "з варагаў у грэкі", па якім не толькі ішоў гандаль з Візантыяй, але і распаўсюджваліся хрысціянская вера і культура. Новая вера не прыйшла сюды як вера, усталяваная агнём і мячом. Праўда, была і барацьба паміж святарамі новай веры і чараўнікамі, прыхільнікамі язычніцтва, але ўсё ж такі хрысціянскія погляды пераймаліся, як і ўся культура, адносна мірным шляхам. Яны выціснулі з жыцця грамадства старыя, язычніцкія погляды, часта зліваючыся з імі. Так, святы прарок Ілья стаў падобны да Перуна. Язычніцтва ў асноўным заставалася бытавой рэлігіяй сялянства з яго натуральнай гаспадаркай, патрыярхальным ладам жыцця, поўным залежнасці ад сіл прыроды.
Гарадское супольнае жыццё, наадварот, схіляла да разумення і ўспрыняцця палажэнняў хрысціянскай рэлігіі, яе сімволікі. Такім чынам, стваралася тое двухвер'е, якое існавала на тэрыторыі Беларусі з даўнейшых часоў і дазваляла сла-вянскаму язычніцтву мірна ўжывацца з усходнім і заходнім хрысціянствам.
Сёння ў памяці народа жывуць розныя міфалагічныя ўяўленні аб паходжанні жывой і нежывой пры-роды (існаванне "таго свету", свят-каванне Дзядоў, Радаўніцы), апавядаюцца гісторыі пра русалак, лесавікоў, чарцей, ведзьмаў. Існуюць разнастайныя замовы, праклёны, "засцерагальныя" дзеянні ад стыхійных нягод, сацы-яльных катаклізмаў. Працягваецца традыцыя паважлівых адносін да агню, у фальклоры ўслаўляюцца сонца, месяц, зоркі, дрэвы, рэкі і г.д. Захоўваюцца некаторыя абрады - гуканне вясны, купал-ле, валачобніцтва, юр'еўскія і траецкія звычаі. Але ўжо ўсе яны страцілі сваю магічную сілу.
~~ Культура
старажытных беларускіх зямель
мае шмат агульнага з
Пры ўсёй агульнасці культуры Старажытнай Русі на тэрыторыі сучаснай Беларусі яна мела спецыфіку. Найбольш яскрава гэта выявілася ў матэрыяльнай і духоўнай культуры Полацкай зямлі. У IX - XIII стст. у Полацку квітнела высокая раннефеадальная куль-тура, развівалася пісьменства, вялося летапісанне, шырока распаўсюджваліся рамёствы - кавальскае, ювелірнае, гарбарна-шавец-кае, дрэваапрацоўчае, кастарэзнае, ганчарнае. Полацк уплываў на гаспадарчае і культурнае развіццё суседніх неславянскіх народаў.
Манументальная архітэктура
Вышэйшым узорам старажытнарускай культуры з'яўляецца манумен-тальная архітэктура. У Х — ХПІ стст. у архітэктуры Еўропы дамінаваў раманскі стыль. Грамадзянскія і культавыя раманскія пабудовы вызначаліся масіўнасцю, суровай манументальнасцю і крапаснымі рысамі. У муроўцы абавязкова ўжываўся абчэсаны і прыродны камень, часам разам з цэглай. Рысы раманскага стылю ёсць у многіх помніках беларускага дойлідства.
К канцу Х ст. на Русі не было каменна-цаглянага будаўніцтва. 3 прыняццем хрысціянства бярэ пачатак узвядзенне манументальных культавых пабудоў. На пачатковым этапе рускія дойліды пераймалі візантыйскія архітэктурныя формы, потым іх пераасэнсавалі ў адпаведнасці са сваімі мастацкімі густамі, традыцыямі. Будаўніцтву сабораў на Русі надавалася дзяржаўнае і палітычнае значэнне.
У сярэдзіне
XI ст. у Полацку, следам за Кіевам і
Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы
з вядомых на тэрыторыі Беларусі
мураваны Сафійскі сабор. Ен меў шмат
агульнага з наўгародскай Сафіяй.
Будаўнічым матэрыялам былі плітачная
цэгла і брукаваны камень. План
храма адрозніваецца строгай
сіметрыяй. Унутраная прастора падзяля-лася
16 слупамі на 5 уздоўжных нефаў1. Пасярэдзіне
будынка змяш-чаўся галоўны
Хуткі рост гарадоў, рамёстваў і гандлю, распаўсюджанне хрысціянства стварылі ўмовы для далейшага развіцця мураванай архітэктуры. У XII ст. у Віцебску была пабудавана Благавеш-чанская царква (засталіся руіны). Яе рысы (незвычайная выцягну-тасць плана, 6 калон) нагадваюць заходнееўрапейскія базілікі2. Пазней базілікі былі паўтораны ў пабудовах Полацка, Гродна, Смаленска. У XII - XIII стст. у Полацку з'явіліся некалькі мураваных сабораў. Сярод іх - Спаскі, быў пабудаваны ў сярэдзіне XII ст. Непадалёк ад Полацка, у Бельчыцах, у XII ст. быў заснаваны манастыр.
У ім
было не менш за 4 мураваныя
саборы. Адзін з іх меў двух-скатны
дах, на грэбені якога была
выстаўлена драўляная галава, што
сведчыць пра выкарыстанне ў
мураванай архітэктуры
Значнай своеасаблівасцю
адрозніваюцца манументальныя збудаванні
Гродна.'У старажытнарускі
цаглянан кладкі з умураванымі рознакаляровымі керамічнымі пліткамі і паліраванымі камянямі надавала архітэктурным ансамблям Гродна маляўнічасць і непаўтор-насць.
На тэрыторыі
Беларусі вядома яшчэ адно збудаванне
-царква ў Тураве, архітэктурныя
формы і будаўнічая тэхніка якой
дазваляюць датаваць яе сярэдзінай або
другой паловай XII ст. Рэшткі яе, выяўленыя
пры раскопках на Тураўскім гарадзішчы,
даюць падста-ву меркаваць, што гэта
быў шасціслуповы трохапсідны1 храм,
які меў хоры. Царква была збудавана
з плінфы спосабам раўнаслойнай муроўкі
на растворы з дамешкай цамянкі (дробна
тоўчанай цэглы).У XIII ст. умовы для
манумен-тальнага будаўніцтва натэрыто-рыі
Беларусі істотна змяніліся. У сувязі
з драбленнем Полацкай зямлі на ўдзелы
і палітычным аслабленнем самога
Полацка тут прак-тычна
У заходніх землях Русі вышэйшага ўзроўню дасягнуў фрэскавы жывапіс, які атрымаў самастойнае развіццё, увабраўшы багатыя на-еодныя традыцыі, лепшыя здабыткі візантыйскіх мастацкіх школ. Ен быў шырока выкарыстаны ў полацкіх Сафійскім і Спаскім саборах, у храмах Бельчыцкага манастыра, віцебскай Благавешчанскай і гро-дзенскай цэрквах. Яго сюжэты — фігуры святых, ілюстрацыі да евангельскіх і біблейскіх сказанняў.
Культура старажытных беларускіх зямель бярэ свой пачатак ад вус-най народнай творчасці: песень, былін, легенд, прымавак, казак, плачаў-галашэнняў, загадак. Асобнае месца ў вуснай творчасці належыць былінам. Іх гістарычныя сюжэты часта ідуць ад рэальных падзей. Пра-вобразам быліннага героя Вольгі Святаславіча стаў полацкі князь Усяслаў.
У былінах
пра Усяслава народ даў тлумачэнне
падзеям 1068 г., звязаным з паўстаннем
кіеўскіх нізоў, якія вызвалілі з
няволі Усяслава і абвясцілі яго
вялікім князем Русі. Былінная ацэнка
Усяслава пера-гукаецца з той, якую
яму дае аўтар "Слова пра
паход Ігаравы". Лёс гордай Рагнеды,
дачкі полацкага князя
З яўленне пісьменства
Новым этапам у старажытнарускай культуры стала з яўленне пісьменства. 3 прыняццем хрысціянства Русь пазнаёмілася з культурнымі дасягненнямі развітых краін Еўропы і Усходу. Кніжная асвета заходніх зямель Русі ад самага пачатку мела хрысціянскую накіраванасць. Вакол царквы і манастыроў групаваліся тады адука-ваныя людзі. Так было не толькі на Полаччыне, але і на Кіеўшчыне, у Заходняй Еўропе, Візантыі.
Сталыя зносіны з Візантыяй узбагачалі старажытнарускую куль-туру. 3 грэчаскай мовы запазычаліся некаторыя словы (напрыклад, "тетрадь", "лампа"), рускім людзям даваліся грэчаскія імёны - Андрэй, Аляксандр, Георгій, Софія. На Русі перакладаліся грэчаскія кнігі на рускую мову. Былі сярод іх сачыненні пра стварэнне свету, біблейскіх герояў, аб рымскіх палкаводцах, жыціі святых і г. д.
Да сярэдзіны XI ст. на Русі разам з перакладнымі кнігамі з'яўляюцца і арыгінальныя творы, у тым ліку і першыя летапісы. У той час у Заходняй Еўропе гістарычныя хронікі, царкоўныя і іншыя кнігі пісаліся на незразу-мелай народу мове. На Русі кнігі адразу сталі пісаць на новай, гутарковай мове. Маюцца звесткі аб тым, што летапісы складаліся ў Полацку, Тураве, Новагародку.
Рэлігійнымі
і культурна-асветніцкімі цэнтрамі
на Русі былі манастьфы. У іх (ці пры
іх) існавалі школы, ігісаліся і пераігісваліся
кнігі, групаваліся адукаваныя людзі.
У некаторых гарадах пры