Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Ноября 2011 в 00:08, контрольная работа
Эканоміка Беларусі, якая з'яўлялася часткай народна-гаспадарчага комплексу Pacii, развізалася па тых жа эканамічных законах. Да пачатку XX ст. яна ў той ці іншай ступені прайшла стадыю прамысловага капіталізму, але яе прамысловасць была адсталай параўнальна з Пауднёвым, Цэнтральна-прамысловым, Пецярбургскім, Прыбалтыйскім i некаторымі іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі. Для прамысловага развіцця Беларусі таксама былі характэрныя нераўнамернасць i цыклічнасць, але ix праяўленне набывала свае асаблівасці.
Прамысловасць Беларусі і
асаблівасці яе развіцця …..............................…
Прамысловасць Беларусі…………………………………....
Сельская гаспадарка ...............................…..….………....
Сталыпінская рэформа і яе вынікі ........…..….………....
Развіцце фінансава-крэдытнай
сістэмы і гандлю …….............................…...…
Фінансава-крэдытная сістэма. Банкі ...……………….
Развіцце гандлю ..…….…………….……………………….
Заключэнне ……………………………………..
Крыніцы …...………………………….……….
Літаратура …...………………………….………
Адпаведна ўказу 9 лістапада 1906 г. кожны селянін, які меў у сваім карыстанні абшчынную надзельную зямлю, не ўлічваючы арандаванай, мог патрабаваць замацавання яе ў прыватную ўласнасць. У выпадку выхаду з абшчыны за селянніам заставалася права карыстацца выганамі, сенакосам, ляснымі i другімі ўгоддзямі, якія раней знаходзіліся ў агульным валоданні. Выхад з абшчыны праводзіўся рашэннем агульнага сходу сялян у месячны тэрмін з дня падачы заявы. Па закону ад 14 чэрвеня 1910 г. выхад з абшчыны стаў абавязковым.
Трэці напрамак сталыпінскай рэформы звязаны з так званай "расійскай агратэхналагічнай рэвалюцыяй". У гэтае паняцце ўключаецца цэлы комплекс мерапрыемстваў, прынятых урадавымі, земскімі i кааператыўнымі ўстановамі па перабудове ўсяго сельскагаспадарчага жыцця краіны. Капіталізацыя вёскі патрабавала арганізацыі гаспадарання на аснове шырокага выкарыстання наёмнай працы, навукова-агранамічных дасягненняў, новай тэхнікі. Згодна са сталыпінскай рэформай у Беларусі напярэдадні першай сусветнай ваины начала аказвацца дапамога галоўным чынам заможным гаспадарам-хутаранам, якая прадугледжвала наладжванне сельскагаспадарчых складоў, пракатных зернеачышчальных i ветэрынарных пунктаў, племянных рассаднікаў жывёлы i інш.; арганізацыю сельскагаспадарчых, спажывецкіх, малочных кааператыўных таварыстваў i суполак; стварэнне доследна-паказальных гаспадарак, садоў, агародаў, пчольнікаў; наём на службу аграномаў i іншых спецыялістаў сельскай гаспадаркі, размеркаванне грашовых дапамог i ссуд на агранамічныя i тэхнічныя мэты; прапаганду агранамічных ведаў, арганізацыю курсаў i лекцый для сялян па мнагапольных севазваротах, прымяненні машын, угнаенняў, лепшых сартоў насення, жалезных плугоў i г.д.
Безумоўна, станоўчымі былі мерапрыемствы мясцовых улад па наладжванні на вёсцы, пераважна на хутарах, вогнеўстойлівага будаўніцтва, якое распаўсюджвалася i ў гарадах. Сталі адкрывацца чарапічныя, цагельныя, бетонныя i іншыя майстэрні, з'явіліся школы, якія рыхтавалі майстроў-спецыялістаў па гэтай справе.
На
службу сталыпінскаму
Урад Сталыпіна выдаў шэраг законаў аб перасяленні сялян на свабодныя землі імперыі. Само ж перасяленне было арганізавана слаба. За 1904-1914 гг. з пяці беларускіх губерняў выехала 356 378 чалавек. Гэта былі ў асноўным малазямельныя i сярэднія слаі сялянства. Найбольшую колькасць перасяленцаў дала Магілёўская вобласць, а найменшую Віцебская. У сярэднім на адну перасяленчую сям'ю з Беларусі ў Сібіры прыходзілася 6 дзесяцін зямлі. Зразумела, што на ix магла быць толькі бядняцкая гаспадарка. Гэта была адна з важнейшых прычын таго, што на Беларусь вярнуліся 36 544 чалавекі (10,9 % ycix выехаўшых), Палітыка перасялення паскорыла працэс сацыяльнага расслаення сялян. [2]
Выключную ролю ў правядзенні сталыпінскай аграрнай рэформы адыграў Сялянскі пазямельны банк, заснаваны ў 1882 г. Хутка былі адкрыты яго адцзяленні ва ўcix губернскіх гарадах Беларусі. Менавіта праз тэты банк праводзіліся грашовыя аперацыі, звязаныя з купляй i продажам зямлі, атрыманнем ссуд, крэдытаў i г.д. Выхаваўчае значэнне банка грунтавалася на тым, што селянін, зрабіўшыся ўласнікам купленай зямлі, стане паважаць не толькі сваю ўласнасць, але i чужую, i будзе ўсяляк абараняць яе. Банк выдаваў ссуды сялянам пад залог надзельнай зямлі, а таксама зямлі, купленай без дапамогі банка. Купленая зямля за нявыплату ў тэрмін працэнтаў і за непагашэнне доўгу прадавалася крэдыторам. Так, толькі ў 1908 г. на Беларусі было адабрана ў непапраўных заёмшчыкаў звыш 13 тыс. дзесяцін зямлі. Для куплі зямлі ў адзіночку даваўся крэдыт да 500 руб., а пры закупцы абшчынай адкрываўся крэдыт да 150 руб. на кожнага. [2]
Такім чынам, сталыпінская рэформа насіла ярка акрэслены буржуазны характар. Яна закранала асноўныя бакі эканамічнага ўкладу сельскай гаспадаркі Расійскай імперыі: надзяляла сялян уласнай зямлёй, давала ім магчымасць абзавесціся ўласнай гаспадаркай на новых землях, спрыяла некатораму паляпшэнню арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.
Правядзенне рэформы на тэрыторыі Беларусі за адносна кароткі час змагло выявіць пэўныя станоўчыя зрухі ў аграрнай сферы. Доля памешчыцкага землеўладання скарацілася да 47 % агульнай зямельнай плошчы. Некаторыя памешчыкі пераходзілі на капіталістычныя формы гаспадарання — сталі ўкараняць мнагаполле, прымяняць жалезныя плугі, сельскагаспадарчыя машыны, мінеральныя ўгнаенні, наёмную рабочую сілу. У ix гаспадарках павысілася ўдзельная вага i рыначнае значэнне такіх галін, як малочная i мясная жывёлагадоўля, свінаводства, садаводства i інш. Адметную ролю ў гандлёвым земляробстве адыграла льнаводства.
Сталыпінская аграрная рэформа садзейнічала агульнаму росту сялянскай гаспадаркі. Напярэдадні рэвалюцыі яна апрацоўвала 90,7 % усей сялянскай пасяўной плошчы, давала каля 90 % усяго збору збожжа i бульбы. Пасяўныя плошчы пад тэхнічнымі культурамі i бульбай у сялянскіх гаспадарках перавышалі памешчыцкія гаспадаркі адпаведна ў 5,7 i 12 разоў. Ім належала 94,4% коней і буйной рагатай жывелы.[2]
Рост капіталізму спрыяў i таму, што за 1908-1913 гг. пасяўная плошча па дзесяці асноўных культурах павялічылася на 56 тыс. дзесяцін, ці на 2,3 %. Ураджайнасць узрасла да 46,4 пуда, ці на 16,4%, Па ўраджайнасці жыта Гродзенская губерня займала першае месца, Мінская — трэцяе, Віленская — пятае, Магілёўская — адзінаццатае, астатнія апынуліся ў сярэдзіне сярод губерняў Еўрапейскай Pacii. Беларусь вылучалася сярод іншых губерняў па развіцці i перапрацоўцы жывёлагадоўчых прадуктаў, па павелічэнні травасеяння, рабіла пocпexi ў выкарыстанні сельскагаспадарчых машын. [2]
У веску пачалі пранікаць грашовыя адносіны, якія застаўлялі сялян пашыраць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі на рынак. Галоўную ролю ў сялянскай гаспадарцы адыграла бульбаводства, на другім месцы было льнаводства. Багатыя хутаране па прыкладу памешчыкаў заводзілі буйныя малочныя фермы. Частку жывёлы сяляне адкармлівалі на мяса i прадавалі на рынках. Пачыналася станаўленне сялянскага рацыянальнага гандлёвага свінаводства, пчалаводства, садаводства, у меншым памеры агародніцтва i рыбалоўства. Усе тэта сведчыць аб пашырэнні працэсу спецыялізацым сялянскіх гаспадарак.
Значна ўмацавалася рыначная накіраванасць беларускай сельскай гаспадаркі. За 1900-1913 гг. чысты вываз з Беларусі малочных прадуктаў вырас на 20,8 %, мяса — на 193,6, льновалакна — на 18 %. У 1913 г. было вывезена 9 671 тыс. вёдраў спірту (68% ад вырабленага). Але калі ў 1900 г. чысты ўвоз зерня ў Беларусь складаў каля 118 тыс.т, то ў 1913 г. — 309 тыс., або вырас у 2,6 раза. Тэта тлумачыцца як спецыялізацыяй беларускай сельскай гаспадаркі ў мяса-малочным напрамку, так i велізарнай канцэнтрацыяй тут войска ў сувязі з падрыхтоўкай да першай сусветнай вайны. [2]
Пра здаровы рост сялянскай гаспадаркі сведчыць хуткае нарастанне капіталаў. Калі ў 1910 г. на Беларусі былі 1422 установы дробнага крэдыту, якія абслугоўвалі сялян, то ў 1913 г. ix стала 2046. Колькасць ix членаў падвоілася. 3 1905 па 1912 г. сума ўкладаў вырасла з 22 млн да 53 млн руб. Калі ў 1905 г. на адну ашчадную кніжку "земляробца" прыходзілася 177 руб., то ў 1915 г. — 212 руб. Паскараўся працэс стварэння розных формаў кааперацыі — спажывецкай, вытворчай, крэдытнай, збытавой і інш. [2]
Такім
чынам, сталыпінская аграрная рэформа
i яе здзяйсненне адчынілі шырока дзверы
для капіталістычнай эвалюцыі сельскай
гаспадаркі Беларусі. Рэформа спрыяла
распаду сялянскай абшчыны, надзелу сялян
прыватнай зямлёй, паляпшэнню структуры
сялянскай гаспадаркі i яе матэрыяльнага
дабрабыту, пашырэнню праслойкі заможных
гаспадароў i росту вясковага пралетарыяту.
Але сталышнскія перабудовы не змаглі
карэнным чынам змяніць паўфеадальны
характар беларускай вёскі i паставіць
яе на заходнееўрапейскі ўзровень.
развіцце фінансава-крэдытнай
сістэмы
і гандлю
Фінансава-крэдытная сістэма. Банкі
Пасля грашовай рэформы 1895-1897 гг. фінансава-крэдытная сістэма Расійскай імперыі стабілізавалася. У абарачэнні былі папяровыя крэдытныя білеты ад 1 да 50 руб., якія свабодна разменьваліся на золата, а таксама залатыя, сярэбраныя i медныя манеты (наміналы — ад чвэрці капейкі да 10 руб.), На 1 студзеня 1914 г. у агульнай грашовай масе золата складала 21,2%, серабро — 5,4 % і крэдытныя 6ілеты — 73,4 %.[3]
Характэрнай рысай дзяржаўнага бюджэту 6еларускіх губерняў было перавышэнне яе даходнай часткі над расходнай. Калі за 1900-1913 гг. у дзяржаўны бюджэт паступіла 879 млн. руб., то было выдаткавана ўсяго 588 млн. руб. Асноўнымі крыніцамі даходаў былі чыгунка i ускоснае абкладанне — акцызы, пошліны, вінаводачная манаполія. Так, у 1913 г. валавыя даходы ад чыгункі у бюджэце складалі каля 50 %, даходы ад казённай вінаводачнай манапoлii — 24,2 %. Значны прыбытак давала эксплуатацыя казённых лясоў. Сялянскія землі абкладаліся у 2 разы большым падаткам, чым памешчыкія. Прамысловасць i гандаль абкладаліся мізэрным падаткам. Падатак з грашовых капіталаў у1913 г. даў 0,6 млн. руб. бюджэту. [3]
Больш паловы расходнай часткі бюджэту ішло на гаспадарчыя мэты, каля 1/3 — на ўтрыманне дзяржаўнага апарату. Нягледзячы на павелічэнне расходаў на асвету з 1,2 млн. да 6,6 млн. руб., яны заставался мізэрнымі — усяго 74 кап. на душу насельніцтва Беларусі. Між тым плата за навучанне ў гімназіі складала 75 руб. у год.[3]
Асноўнай крыніцай мясцовых бюджэтаў было абкладанне падаткам нерухомай маёмасці, доля якой дасягала звыш 50 %. У асноуным сродкі выдаткоўваліся на будаўніцтва і рамонт дарог, на медыцыну, ветэрынарныя мерапрыемствы, школы, утрыманне мясцовых органаў улады i інш. Апрача таго, сяляне абкладаліся абавязковымі ўраўняльнымі зборамі з грамады для ўтрымання ycix валасных адміністрацыйных i паліцэйскіх органaў, а таксама на грамадскія расходы на царкву, школу i інш. [3]
Шматукладная эканоміка Беларусі знайшла адлюстраванне у банкауска-крэдытнай астэме. Тут меліся крэдытныя ўстановы ад самых прымітыўных — сялянскіх саслоўных мас — да філіялаў найбуйнейшых камерцыйных банкаў i Дзяржаўнага банка Pacii. Дзяржаўны банк, абашраючыся галоуным чынам на бюджэтныя i эмісійныя рэсурсы, праз губернскія аддзяденні абслугоўваў на Беларусі ў асноўным буйны гандлёвы абарот i больш дробныя крэдытныя ўстановы. Пазыкі выдавался пад кароткатэрміновыя вэксалі. [3]
Эканамічны ўздым выклікаў хуткі рост акцыянерных камерцыйных банкаў. Яны вялі паміж сабой напружаную канкурэнтную барацьбу за сферы ўплываў пазыковага каіталу. Да канца 1913 г. на Беларусі наоічвалася 18 банкау. Сярод ix выдзяляліся аддзяленні Руска-Азіяцкага, Азоускага, Злучанага, Беластоцкага камерцыйнага, які ў 1914 г. перайшоў да Руска-Французскага, Віленскага камерцыйнага i інш. Як правіла, камерцыйныя банкі непасрэдна ў прамысловасць свае капіталы не ўкладвалі. Яны выдавалі крэдыты пад кароткатэрміновыя вэксалі прыватных банкірскіх кантор, якім належалі прамысловыя прадпрыемствы. Менавіта банкірскія канторы ўкладвалі атрыманыя сродкі ў прамысловасць i гандаль. Так адбывалася зрошчванне банкаўскага буйнога капіталу з прамысловым капіталам праз пасрэдніцтва банкірскіх кантор, якія станавіліся агентамі фінансавага капіталу. Такая сістэма ў сваю чаргу выклікала развіццё таварыстваў узаемнага крэдыту. Да канца 1913 г. іх колькасць дасягнула 74. [3]
У першае дзесяцігоддзе XX ст. на Беларусі прыкметную ролю адыгрываў нямецкі капітал, асабліва у нарыхтоўках і вывазе лесу i сельскагаспадарчай сыравіны. Але ў асноўным капітал быу мясцовым, пераважна яўрэйскім.
Крэдытная сістэма Беларусі ў перыяд імперыялізму складалася з сеткі філіялаў агульнаімперсіх банкаў і мясцовых крэдытных устаноў. Па значэнні і характару дзейнасці яны дзяліліся на наступныя групы: Дзяржаўны банк, банкі камерцыйнага крэдыту, установы дробнага крэдыту і зямельныя банкі.
Дзяржаўны банк у Расіі займаў асобае становішча. Ён быў цесна звязан з дзяржаўнымі фінансамі эмісійным і разліковым цэнтрам. Разам з тым ён у шырокіх маштабах ажыццяўляў уласцівыя капіталістычным банкам камерцыйныя аперацыі. Абапіраючыся на бюджэтныя рэсурсы, Госбанк быў самай устойлівай крэдытнай установай, які станавіўся ўсё больш свайго роду "банкам банкаў", г.зн. у банк, які падтрымлівае сваімі грашовымі рэсурсамі акцыянерныя і іншыя крэдытныя ўстановы.
Фарміраванне сеткі іншых крэдытных устаноў камерцыйнага крэдыту абмяжоўвалася галоўным чынам ходам капіталістычнага развіцця эканомікі, але адбывалася пад кантролем урада.
Информация о работе Развіцце гандлева-прамысловай сферы Беларусі ў 1901-1914 гг.