Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Ноября 2011 в 00:08, контрольная работа
Эканоміка Беларусі, якая з'яўлялася часткай народна-гаспадарчага комплексу Pacii, развізалася па тых жа эканамічных законах. Да пачатку XX ст. яна ў той ці іншай ступені прайшла стадыю прамысловага капіталізму, але яе прамысловасць была адсталай параўнальна з Пауднёвым, Цэнтральна-прамысловым, Пецярбургскім, Прыбалтыйскім i некаторымі іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі. Для прамысловага развіцця Беларусі таксама былі характэрныя нераўнамернасць i цыклічнасць, але ix праяўленне набывала свае асаблівасці.
Прамысловасць Беларусі і
асаблівасці яе развіцця …..............................…
Прамысловасць Беларусі…………………………………....
Сельская гаспадарка ...............................…..….………....
Сталыпінская рэформа і яе вынікі ........…..….………....
Развіцце фінансава-крэдытнай
сістэмы і гандлю …….............................…...…
Фінансава-крэдытная сістэма. Банкі ...……………….
Развіцце гандлю ..…….…………….……………………….
Заключэнне ……………………………………..
Крыніцы …...………………………….……….
Літаратура …...………………………….………
«Развіцце гандлева-прамысловай
сферы Беларусі ў 1901-1914
гг.»
П л а
н
Уводзіны ………………………………………..
Прамысловасць Беларусі і
асаблівасці
яе развіцця ….............................
Прамысловасць
Беларусі…………………………………....
Сельская
гаспадарка ..............................
Сталыпінская
рэформа і яе вынікі ........…..….………....
Развіцце фінансава-крэдытнай
сістэмы
і гандлю ……............................
Фінансава-крэдытная
сістэма. Банкі ...……………….
Развіцце
гандлю ..…….…………….……………………….
Заключэнне
……………………………………..
Крыніцы
…...………………………….……….
Літаратура …...………………………….………
развіцце гандлева-прамысловай сферы
беларусі
ў 1901-1914 гг.
уводзіны
Ідучы по сусветным шляху эканамічных пераўтварэнняў, рассійскі капіталізм на рубяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў уступіў у імперыялістычную стадыю. Для гэтага этапа капіталізму характэрныя высокая ступень канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу — ўзнікненне манапалістычных аб’яднанняў, якія адыгрывалі рашаючую ролю ў гаспадарчым развіцці зліцця прамысловага і банкаўскага капіталу і ўтварэнне фінансавага капіталу; вываз капіталу за мяжу; барацьба паміж буйнейшымі капіталістычнымі і асобнымі міжнароднымі манаполіямі за перадзел ужо падзеленага свету, што вяло да агрэсіўных захопніцкіх войнаў. Акрамя таго, імперыялізм Расіі меў свае асаблівасці. Па-першае, ступень манапалізацыі прамысловасці і банкаў тут была значна больнай, чым у краінах Захаду. Па-другое, у Расіі вываз тавараў працягваў адыгрываць рашаючую ролю ў параўнанні з вывазам капіталу. Па-трэцяе, у расійскай эканоміцы перапляталіся высокаразвітыя формы прамысловага і банкаўскага капіталу, адносна развіты аграрны капіталізм з сярэдневяковым паўфеадальным землеўладаннем і адсталай сацыяльна-эканамічнай сістэмай.
Пры аналізе адметных рыс імперыялізму патрэбна ўлічваць тое, што сусветны рынак выпрацоўваў дзейсныя сродкі барацьбы з манапалізмам, якія ўмацоўваліся таксма антыманапольным заканадаўствам краін свету. Фінансавы ж капітал адчыняў дзверы для інвестыцый толькі ў перспектыўныя галіны вытворчасці і ствараў дапаўняльныя абмежаванні на шлязу безгаспадарчасці.
Расія ўваходзіла ў стадыю імперыялізму ў той час, калі тэмпы яе эканамічнага развіцця былі даволі значнымі. Па агульным колькасным паказчыку сусветнага сукупнага прыродна-дэмаграфічнага і ваенна-тэхнічнага патэнцыялу яна займала чацвертае-пятае месца разам з Францыяй, прычым значна ўступаючы ЗША, Вялікабрытаніі і Германіі. Але па ўзроўні індустыялізацыі грамадста і эканаміным патэнцыяле Расія разам з Японіяй уваходзіла ў трэцюю групу індустрыяльна развіваючыхся краін, адстаючы нават ад другога эшалона прамыслова развітых дзяржаў — Аўста-Вангрыі і Італіі, дзе рпацэс індустрыялізацыі грамадства яшчэ не завіршыўся. [1]
Аднак пры гэтым трэба ўлічваць i тое, што Paciя мела перавагу над другімі краінамі ў тым, што яе капіталізм быў адносна маладым i яна валодала багацейшымі радовшчамі ўcix відаў сыравіны.
Эканоміка
Беларусі, якая з'яўлялася часткай народна-гаспадарчага
комплексу Pacii, развізалася па тых жа эканамічных
законах. Да пачатку XX ст. яна ў той ці іншай
ступені прайшла стадыю прамысловага
капіталізму, але яе прамысловасць была
адсталай параўнальна з Пауднёвым, Цэнтральна-прамысловым,
Пецярбургскім, Прыбалтыйскім i некаторымі
іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі. Для
прамысловага развіцця Беларусі таксама
былі характэрныя нераўнамернасць i цыклічнасць,
але ix праяўленне набывала свае асаблівасці.
прамысловасць беларусі і
асаблівасці
яе развіцця
Прамысловасць Беларусі
На фоне расійскага зацяжнога эканамічнага крызicy 1900-1903 гг. i дэпрэсіі 1904-1908 гг. большасць беларускіх прадпрыемстваў ад крызісу ў 1900 г. пацярпела менш, чым у цэлым па Pacii. 3 другой паловы 1902 г. пачалося ажыўленне ў прамысловасці Беларусі, i ўжо ў 1903 г. агульны аб'ём яе прадукцыі перавысіў узровень 1900 г. на 9,4 %. 3 1904 г. у прамысловасці Беларусі наступала эканамічная дэпрэсія, якая працягвалася да 1907 г., хаця у 1906 г. i назіралася некаторае ажыўленне. 3 1908 г. пачалося пераадоленне дэпрэсіі, перайшоўшае ў эканамічны ўздым, які працягваўся аж да пачатку першай сусветнай вайны, прычым сярэднегадавы рост валавой прадукцыі фабрычна-заводскай прамысловасці склаў 13,9% — гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў за ўсю гісторыю Беларусі. [1,4]
Аналіз прыведзеных даных сведчыць аб тым, што ішоў працэс канцэнтрацыі вытворчасці, выцяснення дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі i заводамі. Так, калі колькасць цэнзавых прадпрыемстваў за 1900-1913 гг. павялічылася на 61,2%, то дробных — усяго на 17 %. Адпаведна валавая прадукцыя буйной прамысловасці ўзрасла на 229,6 %, а дробнай — на 110 %. Тым не менш, у 1913 г. вытворчасць дробнай i саматужнай прамысловасці Беларусі склала53,5 %, а буйной — 46,5 % усёй валавой прадукцыі. Але аблічча асноўных галін прамысловасці Беларусі вызначалі ўжо фабрыкі i заводы. Шматлікія рамесна-саматужныя прадпрыемствы адыгрывалі дапаможную ролю, аказваючы бытавыя паслугі насельніцтву. Прамысловыя прадпрыемствы былі параунальна невялікімі. Яны часта размяшчашся ў сельскай мясцовасці, у непасрэднай блізкасці ад крыніц сыравіны i таннай рабочай сілы, што дазваляла іх гаспадарам атрымліваць высокія прыбыткі. Менавіта такія прадпрыемствы забяспечвалі перапрацоўку ўсей сельскагаспадарчай вытворчасці i збыт тавараў як на унутраным, так і на знешнім рынку. [1]
У пачатку XX ст. у прамысловасці Беларусі пачалі ўзнікаць манапалістычныя аб'яднанні. Так, у чэрвені 1905 г. у Мінску быў створаны камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга края, які ўстанаўліваў адзіныя манапольныя цэны на рынку, рэгуляваў вытворчасць i продаж запалак. У Віцебску дзейнічаў сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў, у Оршы — піваварных заводчыкаў Паўночна-Заходняга края. Лесапрамыслоўцы i гаспадары папяровых прадпрыемстваў таксама стварылі рэгіянальныя аб'яднанні — Саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-3аходняга края i "Прадакон".
Больш таго, беларускія запалкавыя фабрыканты ініцыіравалі арганізацыю ўсерасійскага запалкавага сіндыката. Такім жа шляхам імкнуліся пайсці ўладальнікі шкляных заводаў Беларусі. Але ж узровень манапалізацыі прамысловасуі у Беларусі быу ніжэй, чым у індустрыяльна развітых рэгіёнах Pacii.
У пачатку XX ст. на Беларусі нарастаў працэс акцыяніравання прадпрыемстваў. Напярэдадні першай сусветнай вайны налічвалася 34 акцыянерныя прадпрыемствы. Яны атрымлівалі перавагу ў тэмпах павелічэння вытворчасці ў параўнанні з індывідуальнымі капіталістамі. Так, з 1900 г. па 1903 г. аб'ём вытворчасці на акцыянерных прадпрыемствах Беларусі павялічыўся ў 5,2 раза, а ўдзельная вага — з 0,6 у 1900 да 14,8 % у 1913 г. Акцыянерныя таварыствы, карыстаючыся падтрымкай банкаў, параунальна хутка засвойвалі i пераносілі ў мясцовую прамысловасць больш дасканалыя формы арганізацый вытворчасці, а таксама будавалі новыя прадпрыемствы. Так, у Мінску ўзнікла шпалерная фабрыка, якая ў 1912г. вырабляла 14,5 % ycix шпалераў Расіі. Пачала працаваць буйная абутковая фабрыка "Скараход" маскоўскага акцыянернага таварыства "Шаўрохром". Перад першай сусветнай вайной акцыянернае таварыства "Валынь" у Ваўкавыскім павеце пабудавала цэментны завод. [1]
Некаторае ажыуленне ў прамысловасці Беларусі адбылося з другой паловы 1902 г. Як адзначала фабрычная іпспекцыя у 1903 г., «усе прамысловыя прадпрыемствы, за выключэннем запалкавых фабрык, ідуць у цяперашні час яшчэ няпоўным, але задавальняючым ходам». Прамысловасць паступова пачала выходзіць з крызісу. У 1903 г. агульны аб’ём яе прадукцыі перавысіў узровень 1900 г. на 9,4 %.[4]
Істотныя змены адбыліся ў тэкстыльнай прамысловасці. Так, руска-бельгійскае акцыянернае таварыства пабудавала льнопрадзільную фабрыку "Дзвіна", на якой працавала і,5 тыс. рабочых; аўстрыйскія капіталісты — Высачанскую льнопрадзільную фабрыку, а французскае "Акцыянернае таварыства Баньфуа, Жорж i К " набыло дзве шоўкакруцільныя фабрыкі. У выніку адбылося значнае абнаўленне асноўнага капіталу. У 1913 г. на новых прадпрыемствах выраблялася 78,2 % тэкстыльнай прадукцыін. 3 1908 па 1913 г. аб'ём вытворчасці ў гэтай галіне павялічыўся ў 1.6 раза. [1]
Руска-японская ванна паралізавала ажыуленне, якое пачалося у 1903 г. У прамысловасці Беларусі наступіла глыбокая эапамічная дэпрэсія. На рынку ўтварыліся лішкі тавараў. Многія фабрыкі i заводы закрыліся або працавалі з няпоўнай нагрузкай. Нарада прамыслоўцаў Заходняга краю, якая адбылася у Вільні ў ліпені 1904 г., была вымушана прызнаць, што «агульнае становішча спраў, на думку ўcix, такое, што крызіс — у наяўнасці». У параўнанні з 1903 г. зменшылася колькасць рабочых i скараціўся аб'ём вытворчасці. Рэзка пагоршылася становішчa рабочага класа. Значны спад прамысловай вытворчасці назіраўся у першы год рэвалюцыі. Больш моцна скарацілася вытворчасць будаўнічы матурыялаў, шкляная i лёгкая прамысловасць. [4]
Пачынаючы
з лютага 1904 г. з прычыны паніжэння
попыту на прамысловыя тавары шэраг
фабрыкаў і заводаў Беларусі зачыняецца.
Некаторыя прадпрыемствы
Цяжкасці
ў прамысловасці дасягнулі
Другое паўгоддзе 1904 г. не ўнесла істотных змяненняў. Як паказваюць данныя афіцыйнай статыстыкі, колькасць прамысловых прадпрыемстваў Беларусі за 1904 г. у параўнанні з папярэднім годам паменшылася на 139 адзінак, або на 1,6%, колькасць рабочых знізілася на 1,5 тыс. чалавек, або на 4%, а аб'ём прамысловай вытворчасці зваліўся на 1,4%. Найбольш глыбока эканамічны крызіс уразіў прамысловасць будаўнічых матэрыялаў. Лік занятых рабочых у гэтай галіне паменшылася на 20-21%, а аб'ём прамысловай вытворчасці — на 44,3%. Скарацілася вытворчасць у шкляной, металаапрацоўчай прамысловасці, а таксама ў галіне лёгкай прамысловасці. Такім чынам, пасля недоўгачасовага ажыўлення прамысловасць Беларусі пад уплывам руска-японскай вайны, змяніўшай капіталістычны цыкл, ужо ў 1904 г. уступіла ў фазу глыбокай эканамічнай дэпрэсіі. Эканамічнае становішча рабочага класу натхняла яго на барацьбу з капіталам. [5]
У 1906 г. у прамысловасці пачалося ажыўленне: пашырыуся крэдыт, павялічыліся ўклады ў банкі i ашчадныя касіы, а таксами лік дазволау на адкрыццё новых прадпрыемстваў, павысіліся затраты на пераабсталяванне. Аднак ажыўленне было непрацяглае. Яно натыкнулася на вузкі рынак збыту.
Пераадоленне крызісу i дэпрэсіі ў прамысловасці пачалося на Боларуci з 1908 г. Аб’ем прамысловай вытворчасці ў гэгым годзе перавысіў узровень 1900 г. на 8%. Карыстаючыся падтрымкай банкаў, буйная прамысловасць, у цэлым па колькасці прадпрыемстваў, колькасці рабочых i па аб'ёме вытворчасці дала значны прырост. Выключением з'яўлялася прамысловасць будаўнічых матэрыялаў, шкляная i гарбарная, якія не дасягнулі узроўню вытворчасці 1900 г. [4]
Аднак, нягледзячы на істотныя зрухі, узровень прамысловага развіцця Беларусі заставаўся па-ранейшаму ніжэйшым, чым у цэлым у Pacійскай імперыі. Так, на душу насельніцтва Беларусі прамысловай прадукцыі прыпадала амаль у 2 разы менш, чым у Pacii. Kaлi ў 1908 г. колькасць рабочых Беларусі складала 2,2 % рабочых ycix расійсках фабрык,то ў 1913 г. ужо 3,5 %.[1]
У 1900—1908 гг. было адкрыта некалькі камбініраваных прадпрыемстваў — лесапільна-фанерных, лесапільна-бандарных, папяровых, запалкавых i тарных. Гэта — лесапільны завод у Бабруйску (191 рабочыя), лесапільна-бандарны завод у маёнтку Дзяніскавічы Слуцкага павета (148 рабочых), лесапільна-фанерны завод у Нова-Барысаве (100 рабочых), такі ж завод у маёнтку Дубраука Мазырскага павета i iнш. У фанернай вытворчасці, якая патрабавала больш затрат капіталу, чым лесапіленне, буйная нямецкая фірма “Шульц” пабудавала лесапільна-фанерны завод у маентку Вярхуціна Бабруйскага павета, дзе працавала 400 рабочых, мясцовыя акцыянерныя таварыствы — фанерную фабрыку «Прима» у Мазыры (1902 г., 215 рабочых), фабрыку у Рэчыцы (1220 рабочих), фабрыку ў Мазырскім павеце і г.д. Папяровая прамысловасць на Беларусі склалася ўжо у канцы XIX ст. Яна належала да лікуу галін з высокім узроўнем канцэнтрацыі. Больш палавіны (55%) фабрык мела 500 і болей рабочых. Найбуйнейшай была Добрушская папяровая фабрыка. Аднак новых фабрык будавалася мала. У 1902 г. адкрылася ў Нова-Барысаве кардонна-папяропая фабрыка «Папipyc» i інш. [4]
Информация о работе Развіцце гандлева-прамысловай сферы Беларусі ў 1901-1914 гг.