Прымусовая калектывізацыя ў Беларус ў 1930-я гг., яе метады, вынікі і урокі

Автор: k************@gmail.com, 27 Ноября 2011 в 20:11, реферат

Описание работы

Праўдзівы аналіз урокаў мінулага дапаможа вырашать сёдняшнія проблемы, у тым ліку і пад’ёма сельскай эканомікі. Сёдня галоўнае – вярнуць селяніну згубленае у папярэднія гады становішча гаспадара зямлі, прабудзіць пачуцце любві да яе, упэўненасць у заўтрашнім дне. Розныя формы арэнды і меры сацыяльнага разіцця вескі прызваны забяспечыць поспех пры вырашэнні гэтых задач.

Содержание

Уводзіны 3
1.Перадумовы і прычыны калектывізацыі. 4
2.Мерапрыемствы 6
3.Вынікі 17
Заключэнне 18
Спіс выкарастаных крыніц 20

Работа содержит 1 файл

ист.бел.docx

— 53.20 Кб (Скачать)
 

    Масіраваная палітычная работа, падмацаваная прымяненнем  падатковай палітыкі і іншых націскных  сродкаў стымулявання калектывізацыі, вяла да яе пашырэння. Дастаткова сказаць, што на працягу 1933 г. колькасць гаспадарак, што былі ўцягнуты ў калгасы, павялічылася ў БССР на 80 тыс, а ступень калектывізацыі ўзрасла да 51 %. Гэты прырост адбыўся ў асноўным за першую палову года58.

    Аднак і ў 1933 г. уступленне аднаасобных  сялянскіх двароў у калектыўныя  гаспадаркі не было толькі паступальным. Назіраліся і частыя выхады.

    Для другой паловы 1933 — першай паловы 1934 г. характэрны нязначныя тэмпы калектывізацыі, і толькі ў другой палове 1934 г. яны прыкметна ўзмацніліся. За гэты час у сельскагаспадарчых арцелях аказаліся яшчэ 135,2 тыс. сялянскіх гаспадарак. Да канца гэтага года ў калгасах рэспублікі ўжо было звыш 430 тыс. гаспадарак, а ступень калектывізацыі ўзрасла да 72,6 %. Было абагулена чатыры пятых пасяўных плошчаў.

    Значны  прырост калектывізацыі захаваўся  і ў 1935 г., калі ў калгасы ўключылі яшчэ 106,4 тыс. сялянскіх двароў. Гэта дазволіла давесці ступень калектывізацыі да 85,6 %. У 1936—1937 гг. шарэнгі калгаснікаў папоўнілі толькі 14 тыс. аднаасобных сялянскіх гаспадарак. У сувязі з гэтым партыйна-дзяржаўнай уладай былі прыняты дадатковыя захады, у тым ліку эканамічнага характару, скіраваныя на далейшы рост калгаснага будаўніцтва. Іх спалучэнне са складанай грамадска-палітычнай абстаноўкай у краіне, падазронасцю, шпіёнаманіяй, даносамі, масавымі неабгрунтаванымі рэпрэсіямі, якія ахапілі і сельскую мясцовасць, не пакідала ўладальнікам аднаасобных сялянскіх гаспадарак іншай альтэрнатывы, як уступаць у сельскагаспадарчыя арцелі. За 1938 г. у Беларускай ССР у калгасы ўцягнулі яшчэ 37,5 тыс. сялянскіх двароў. У выніку на пачатак 1939 г. у калгасах рэспублікі было звыш 90 % гаспадарак.

    Некаторы  рост калектывізацыі адбываўся і  ў перадваенны час. Напярэдадні  Вялікай Айчыннай вайны ва ўсходніх абласцях БССР ступень абагуленасці сялянскіх гаспадарак дасягнула 93,4 %, а па пасяўной плошчы — 96,2 %.

    Але і ў гэты час, калі калгасны лад  некалькі замацавалі, назіраліся выхады з сельскагаспадарчых арцелей. На працягу  1937 г. у БССР іх пакінулі каля 15,5 тыс. гаспадарак, за першае паўгоддзе 1939 г.— звыш 9,5 тыс. Неапраўдана шырока практыкаваліся выключэнні з калгасаў.

    У другой і трэцяй пяцігодках з нарошчваннем колькасных па-казчыкаў па калектывізацыі больш цесна была звязана работа па арганізацыйна-гаспадарчаму развіццю сельскагаспадарчых арцелей. Гэта па сутнасці быў адзіны працэс. Пэўную ролю ў  гэтым у другой палове 30-ых гадоў  адыграла правядзенне ў жыццё  новага прыкладнага статута сельскагаспадарчай арцелі.

    У рабоце па арганізацыйна-гаспадарчаму развіццю калгасаў было нямала непаслядоўных  і нават супярэчлівых дзеянняў. Асабліва гэта датычыла прысядзібных гаспадарак калгаснікаў і выразілася спачатку ў павелічэнні, а потым у скарачэнні зямлі і жывёлы ў іх. Гэта было зроблена ў Беларускай ССР у 1937—1938 гг. з відавочнай палітычнай накіраванасцю. Даны крок нельга расцэньваць інакш  як манеўраванне тагачаснага кіраўніцтва  дзяржавы з мэтай апраўдання масавых  рэпрэсій у рэспубліцы.

    Недаверам да сялянства і імкненнем да больш  цэнтралізаванага кіраўніцтва ім было прадыктавана масавае і паскоранае ссяленне хутарскіх гаспадарак у  калгасныя цэнтры. Гэта работа асабліва шырока ажыццяўлялася ў перадваенныя гады ў заходніх раёнах Савецкага  Саюза, у тым ліку і ў Беларускай ССР. Дастаткова сказаць, што толькі за 1939—1940 гг. звыш 160 тыс. хутарскіх  гаспадарак у рэспубліцы былі пераселены ў вёскі.

    На  працягу 1932—1940 гг. сярэдні памер  сельскагаспадарчай арцелі павялічыўся  з 36 сялянскіх двароў да 75, а пасяўная плошча — з 215 да 367 га. Гэта былі невялікія гаспадаркі. Прыкладна такімі ж былі і саўгасы. Да 1941 г. у БССР іх налічвалася 132, а валодалі яны 0,9 % усёй плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў рэспублікі. Як бачым, колькасць саўгасаў значна скарацілася. Гэта было вынікам праведзенай кампаніі па барацьбе са «шкодніцкі створанымі» савецкімі гаспадаркамі. У яе аснове ляжалі не гаспадарчыя, а палітычныя матывы.

    Адбывалася  далейшае ўдасканаленне ўнутранай  структуры сельскагаспадарчых арцелей. Апрача брыгад, якія атрымалі шырокае  распаўсюджанне ўжо ў пачатку 30-ых гадоў, у перадваенны час у  калгасах пачалі актыўна стварацца  звенні. Яны былі невялікімі і з  адносна пастаянным складам калгаснікаў. За імі замацоўваліся на сельскагаспадарчы  сезон участкі зямлі, машыны, сельгасінвентар  з мэтай вырошчвання тых ці іншых культур. Звеннявая арганізацыя  працы атрымала ва ўсходняй Беларусі шырокае распаўсюджанне. У 1939 г. налічвалася каля 42 тыс. звенняў, а ў 1940 — звыш 52 тыс, хоць значная частка іх распадалася з-за многіх недахопаў у рабоце. Тым не менш дзейнасць звенняў была даволі выніковай.

    Важную  ролю ў гаспадарчай дзейнасці  калгасаў працягвалі адыгрываць    машынна-трактарныя станцыі. У 1940 г. ва ўсходніх абласцях БССР іх налічвалася 236, а трактарны парк павялічыўся да 9,7 тыс. машын. Узрасла колькасць іншай тэхнікі. Аднак узровень механізацыі сельскагаспадарчых работ быў невысокім. Толькі ворыва, сяўба, і уборка збожжавых былі ў пэў най ступені механізаваны. Амаль не выкарыстоўваліся машыны на жывёлагадоўчых фермах. Так што ў механізацыі грамадскай вытворчасці было зроблена не так шмат, як сцвярджала афіцыйная прапаганда.

    Пэўныя  зрухі былі дасягнуты ў справе падрыхтоўкі механізатарскіх і  масавых калгасных кадраў, але  іх змяняльнасць з'яўлялася вельмі высокай. Гэта асабліва датычыла старшынь калгасаў, брыгадзіраў, звеннявых, бухгалтараў  і некаторых іншых катэгорый  работнікаў.

    У Беларускай ССР мінімум раўняўся 80 працадням. Гэта была прымусовая мера, што вынікала з камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання.

    Але ні праца калгаснага сялянства, ні прымяненне дзяржаўных мер не дапамаглі сельскагаспадарчай вытворчасці зрабіць крок наперад. Яе ўзровень заставаўся нізкім, асабліва ў гады прымусовай масавай калектывізацыі. Не намнога лепей было становішча і ў наступны час. Яно характарызавалася  вельмі слабымі паказчыкамі ў  неўрадлівым 1936 г. і некалькі лепшымі, але таксама нізкімі, у астатнія гады.

    Праведзены  валявымі сталінскімі ме-тадамі перавод  сельскагаспадарчай вытворчасці на калектыўную аснову абярнуўся таптаннем  на месцы, застоем у тэмпах развіцця.

    Адпаведным  было і матэрыяльнае становішча сялян, хаця згодна з пастановай СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 19 красавіка 1938 г. «Аб няправільным размеркаванні даходаў у калгасах» была павялічана ўдзельная вага прыбытку гаспадарак, які мог выдаткавацца на аплату працадзён калгаснікам. Але нават у 1940 г. аплата на працадні ад грамадскай гаспадаркі сельскагаспадарчых арцелей склала ў структуры даходаў калгасных сем'яў у Беларускай ССР каля дзвюх пятых, у той час як зусім абмежаваныя па памерах асабістыя гаспадаркі далі амаль палову з іх невялікага агульнага прыбытку.

    Калгаснікі  заставаліся самай нізкай па аплаце катэгорыяй насельніцтва. У гэтым  жа перадваенным годзе сярэднямесячная  аплата працы ў калгасах СССР раўнялася  ў сярэднім 12 руб., у саўгасах — 22, на прамысловых прадпрыемствах — 34 руб. Блізкімі да гэтых былі адпаведныя паказчыкі і ў Беларускай ССР. Хаця ў канцы 30-ых гадоў сяляне сталі  болып купляць прамысловых тавараў (тканін, абутку, мэблі і інш.), некалькі павысілася ўжыванне цукру і іншых  прадуктаў, але агульны ўзровень матэрыяльнага становішча заставаўся нізкім.

    Такім чынам, ажыццяўленне калектывізацыі ў  Беларускай ССР адбывалася з вялікімі цяжкасцямі, жорсткім прымусам, насіллем над сялянамі, неаднаразовымі масавымі выхадамі з калгасаў. Працэс гэты быў  супярэчлівым. Грубае папіранне агульнапрынятых  прынцыпаў кааперавання, адказ ад магчымасцей новай эканамічнай  палітыкі зрабілі пераход сялянства  на калектыўны шлях гаспадарання цяжкім выпрабаваннем.

    Гэта  не магло не адбіцца і на арганізацыйна-гаспадарчым  развіцці калгасаў. Большасць іх заставалася  слабымі гаспадаркамі з невялікімі эканамічнымі магчымасцямі. Але для  сталінскай адміністрацыйна-каманднай  сістэмы калектывізацыя дала магчымасць максімальна выкачваць з вёскі  людскія і матэрыяльныя рэсурсы. Вынікі працы сялян-калгаснікаў  і аднаасобнікаў менш за ўсё даставаліся  ім. Яны ішлі ў распараджэнне дзяржавы.

 

Заключэнне

 

    У прыродзе калектыўнага гаспадарання закладзены вялікія патэнцыяльныя магчымасці, якія могуць поўнасцю раскрыцца і  даць станоўчыя вынікі пры правільных эканамічных адносінах. Размова  павінна ісці не аб роспуску калгасаў, а аб неабходнасці дыктуемых жыццём змен вытворчых адносін, аб раўнапраўі форм уласнасці і разнастайнасці метадаў гаспадарання на зямлі. I наш, і замежны вопыт сведчыць, што буйная калектыўная гаспадарка стварае спрыяльныя магчымасці тады, калі працоўны калектыў на справе з'яўляецца паўнапраўным гаспадаром свайго прадпрыемства, дзейнічае гаспадарчы разлік, выкарыстоўваюцца розныя метады гаспадарання.

     Стварэнне эфектыўнага аграрнага  сектара эканомікі немагчыма  без дапамогі і падтрымкі дзяржавы. Гістарычны вопыт паказвае, што нізкая эканамічная эфектыўнасць калгасна-саўгаснай  вытворчасці ў СССР і БССР у 20-30-я  гады паміж іншым была звязана  з недастатковымі фінансавымі і  матэрыяльнымі рэсурсамі краіны, немагчымасцю аказаць дзейсную дзяржаўную дапамогу аграрнаму сектару эканомікі. Большая частка фінансавых сродкаў і матэрыяльных рэсурсаў, лепшыя кадры спецыялістаў дзяржава накіроўвала ў той час для правядзення індустрыялізацыі краіны і ўмацавання абараназдольнасці ў сувязі з ваеннай пагрозай фашызму. Сельская гаспадарка фінансавалася па рэшткавым прынцыпе. Іншая справа - 70-80-я гады, калі вырасла вытворча-эканамічная і матэрыяльна-фінансавая магутнасць краіны, калі дзяржава атрымала магчымасць фінансаваць аграрны сектар эканомікі на ўзроўні сучасных патрабаванняў. Сельская гаспадарка Беларусі ў гэтыя гады па вытворчасці прадукцыі на душу насельніцтва стала ў шэраг з сельскай гаспадаркай развітых дзяржаў свету. Гэта яшчэ адзін аргумент на карысць калектыўных форм гаспадарання, буйных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў — калгасаў і саўгасаў. 

Спіс  выкарастаных крыніц

    1. Гісторыя Беларусі. У 6т. Т.5. Беларусь у 1917-1945 гг. / А.Вабішчэвіч [і інш.]; рэдкал. М. Касцюк (гал. Рэдактар) і інш. – Мінск: Экаперспектыва, 2006. – 613 с.
    2. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 / М.П.Касцюк, I.М.Ігнаценка, У. I. Вышынскі і інш.; Інстытут гісторыі АНБ.— Мінск: Беларусь, 1995.— 560 с.
    3. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г.—1997 г.: Вучэб. дапам./ Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. - Мінск: Універсітэцкае, 1998. -464 с.
    4. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т 4.Калектывізацыя./ М.Касцюк – Мінск, 1997.
    5. Актуальныя пытанні гісторыі БССР (савецкі перыяд).Пад рэд. У.Н.Сідарцова. Калектывізацыя: цяжкія крокі ажыцяўлення. М.В.Кузняцоў. – Мінск, 1991.

Информация о работе Прымусовая калектывізацыя ў Беларус ў 1930-я гг., яе метады, вынікі і урокі