Прымусовая калектывізацыя ў Беларус ў 1930-я гг., яе метады, вынікі і урокі

Автор: k************@gmail.com, 27 Ноября 2011 в 20:11, реферат

Описание работы

Праўдзівы аналіз урокаў мінулага дапаможа вырашать сёдняшнія проблемы, у тым ліку і пад’ёма сельскай эканомікі. Сёдня галоўнае – вярнуць селяніну згубленае у папярэднія гады становішча гаспадара зямлі, прабудзіць пачуцце любві да яе, упэўненасць у заўтрашнім дне. Розныя формы арэнды і меры сацыяльнага разіцця вескі прызваны забяспечыць поспех пры вырашэнні гэтых задач.

Содержание

Уводзіны 3
1.Перадумовы і прычыны калектывізацыі. 4
2.Мерапрыемствы 6
3.Вынікі 17
Заключэнне 18
Спіс выкарастаных крыніц 20

Работа содержит 1 файл

ист.бел.docx

— 53.20 Кб (Скачать)

    Буйной  негатыўнай з'явай, асабліва характэрнай  для канца 1929 — пачатку 1930 г., было масавае забойства і продаж хатняй жывёлы. Гэта стала вынікам не столькі кулацкай агітацыі, колькі рэакцыяй сялянства на фарсіраванне тэмпаў калектывізацыі і вялікаё, часам пагалоўнае абагуленне рабочай і прадукцыйнай жывёлы, уключаючы нярэдка хатнюю птушку.

    Трэба прызнаць, што кіраўніцтва Беларускай ССР спрабавала даволі аператыўна рэагаваць  на ўзнікшае становішча шляхам узмацнення растлумачальнай работы. Аднак яе неэфектыўнасць была відавочнай, таму што пры гэтым не закраналіся  сапраўдныя прычыны гэтай з'явы  — неймавернае фарсіраванне калектывізацыі і прымусовае абагуленне вялікай  колькасці сялянскай жывёлы, для  ўтрымання якой не было створана неабходных умоў. Таму жаданых вынікаў намаганні  ЦК КП(б)Б і ўрада БССР не прынеслі. Толькі ў снежні 1929 г. у рэспубліцы было прададзена ці забіта звыш 35 тыс. коней, шмат кароў, свіней, авечак, птушкі. Да мая 1930 г. пагалоўе коней і буйной рагатай жывёлы скарацілася болып чым на чвэрць. Такія з'явы адбываліся і ў іншых рэгіёнах СССР.

    Аднак Сталін і яго акружэнне былі далёкімі ад таго, каб цяжкасці ў правядзенні  масавай калектывізацыі звязаць  з заганнасцю сваёй палітыкі, ігнараваннем прынцыпаў нэпа і разумных падыходаў  да кааперавання. У іх было ў многім гіпертрафіраванае ўяўленне аб цяжкасцях. Таму няспыннае фарсіраванне тэмпаў калектывізацыі ў канцы 1929-га і ў  першыя месяцы 1930 г. суправаджалася актывізацыяй барацьбы з кулацтвам. Гэта вылілася ў палітыку раскулачвання. У яе аснове ляжаў рэзка выражаны класавы падыход, які вызначаў у той час вырашэнне фактычна ўсіх сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных з'яў.

    Насуперак гэтаму падыходу разгарнулася беспрэцэдэнтнае  наступленне на кулацтва, як на крыніцу  ўсіх няшчасцяў і цяжкасцей у  ажыццяўленні масавай калектывізацыі. Да канца мая 1930 г. у Беларускай ССР было раскулачана 15 629 кулацкіх гаспадарак, а іх маёмасць перададзена ў непадзельныя фонды калгасаў. За дзейнасць, накіраваную супраць калгаснага ладу, за межы рэспублікі было выслана 6 тыс. кулакоў, што склала 0,74 % ад агульнай колькасці сялянскіх гаспадарак. Лёс гэтых людзей, а таксама іх сем'яў - трагічны. Мала хто з іх вярнуўся ў родныя мясціны.

    Раскулачваць  пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы. Усё нажытае селянінам, уключаючы  жыллёвыя пабудовы, пры раскулачванні  пераходзіла ва ўласнасць калгасаў. У выніку да лета 1930 г. у краіне канфіскавана. і перададзена маёмасці калгасам на 400 млн рублёў, што склала 23 % ад кошту непадзельных фондаў калгасаў. Ужо да мая 1930 г. на Беларусі было раскулачана 15,6 тыс. гаспадарак. Як адзначыў на XIII з'ездзе КП(б)Б (май 1930 г.) К. Гей, 2393 гаспадаркі, ці іх сёмая частка, раскулачаны беспадстаўна.

    Непазбежным вынікам вялікай паспешнасці, буйных перагінанняў, недапрацовак і жорсткіх   памылак   у   ажыццяўленні калектывізацыі стаў масавы выхад сялян з калгасаў, што адбыўся вясною 1930 г. Ён быў характэрным для ўсёй дзяржавы, уключаючы Беларускую ССР. На працягу сакавіка — мая ў рэспубліцы з калгасаў выйшла 370,3 тыс. сялянскіх гаспада-рак, а ступень калектывізацыі ўпала з 58% да 11,1 %. Гэта быў самы нізкі ўзровень калектывізацыі з таго часу, як яе зрабілі масавай і загадна-прымусовай. Інтэнсіўны адток з калгасаў адбываўся нягледзячы на прынятыя захады па стабілізацыі абстаноўкі. Пачатак гэтаму быў пакладзены артыкулам Сталіна «Галавакружэнне ад поспехаў», надрукаваным 2 сакавіка 1930 г. У ім мясцовыя партыйныя работнікі абвінавачваліся ў «галавацяпстве», хоць яны выконвалі ўказанні аўтара артыкула і цэнтральных органаў. У ходзе работы па выпраўленню такога становішча ў БССР былі прызнаны некаторыя з дапушчаных памылак. У рэзалюцыі бюро ЦК КП(б)Б «Аб барацьбе з перагібамі ў калгасным руху», прынятай 17 красавіка 1930 г., адзначаўся небальшавіцкі падыход да серадняка, указвалася, што асобныя члены партыі даходзілі да грубага насілля, часам нават дапускаючы арышты тых, хто не жадаў уступаць у калгас. Рэзалюцыя канстатавала, што раскулачванне ў шэрагу выпадкаў праводзілася не на падставе агульнай калектывізацыі і закранала серадняцкую частку вёскі. Было прызнана несвоечасовым рашэнне студзеньскага (1930 г.) пленума ЦК Кампартыі Беларусі аб максімальным забеспячэнні пераходу ад сельскагаспадарчай арцелі да камуны. Адзначаліся таксама іншыя   памылковыя рашэнні.

    Адступленне ў сакавіку 1930 г. было вымушаным ходам, які аслабіў напружанасць у вёсцы і даў магчымасць весці калгаснае будаўніцтва толькі на добраахвотнай аснове, засяродзіць увагу на арганізацыйна-гаспадарчым умацаванні калгасаў. Аднак увосень пачалася новая хваля калектывізацыі.

    Нягледзячы  на відавочнасць дапушчаных пралікаў і памылак, XIII з'езд Кампартыі Беларусі (30 мая 12 чэрвеня 1930 г.) прызнаў палітычную і арганізацыйна-нрактычную работу ЦК КП(б)Б правільнай і даў устаноўку на аднаўленне і фарсіраванае развіццё калгасаў. Намячалася да 1931 г. ахапіць нізавой сельскагаспадарчай кааперацыяй не менш за 85%  бядняцка-серадняцкіх гаспадарак. У верасні 1931 г. Бюро ЦК КП(б)Б прыняло рашэнне аб завяршэнні да вясны 1932 г. суцэльнай калектывізацыі ў рэспубліцы.

    Ізноў аднавіліся "штурм", пагоня за "тэмпамі", прымусовае абагуленне, ганебная практыка раскулачвання. Гэты план суправаджаўся  яшчэ большымі маштабамі раскулачвання  сялянства, чым зімой 1929—1930 гг. Пакуль цяжка вызначыць дакладную колькасць  усіх раскулачаных гаспадарак і пацярпеўшых  пры гэтым людзей. На жаль, некаторыя  аўтары публікацый імкнуцца назваць  як мага большыя лічбы, не клапоцячыся  аб іх сапраўднасці.

    Кіраўніцтва раскулачваннем вёскі ў маштабах усёй Савецкай краіны ажыццяўляла створаная  ў 1931 г. спецыяльная камісія на чале з намеснікам старшыні СНК СССР А. Андрэевым. Галоўным зместам яе работы было размеркаванне т. зв. спецперасяленцаў па краіне на падставе заявак розных гаспадарчых арганізацый. Неўзабаве ўсе пытанні "ўладкавання" раскулачаных перайшлі да органаў АДПУ.

    Ад  вёскі на розныя дзяржаўныя патрэбы  ўсё больш адрываліся чалавечыя  і матэрыяльныя рэсурсы.

    Метады, якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі, абагуленне сялянскіх гаспадарак прывялі да таго, што вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі адбыўся чарговы масавы выхад сялян з калгасаў. Толькі за 2-3 месяцы распаліся 1002 калгасы, з якіх выйшла больш за 55 тыс. сялянскіх гаспадарак.

    У канцы першай пяцігодкі ў рэспубліцы налічвалася прыкладна 9 тыс. калгасаў, якія аб'ядноўвалі 43 % сялянскіх гаспадарак. Па краіне была ў асноўным завершана  калектывізацыя: 200 тыс. калга-саў ахапілі 60 % сялянскіх гаспадарак.

    Фарсіраваная, прымусовая калектывізацыя, раскулачванне  час^кі сялянства адмоўна адбіліся на вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У 1932 г. агульны аб'ём вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў рэспубліцы знізіўся ў параўнанні з 1928 г. на 26 %, а вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі ў цэлым па краіне ўпала да 65 % ад узроўню 1913 г. Разам з тым у краіне рэзка ўзраслі дзяр-жаўныя нарыхтоўкі прадукцыі. Па збожжавых яны павялічыліся ў 1932 г. у параўнанні з 1930 г. на 32,8 %, хаця вытворчасць прадукцыі скарацілася за гэты час на 140 млн ц. I ў гэтыя ж гады ў інтарэсах індустрыялізацыі працягваўся экспарт хлеба. Прычым ва ўмовах эканамічнага крызісу ў краінах Еўропы хлеб прадаваўся фактычна за бясцэнак.

    У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай  палітыцы ў 1932— 1933  гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў жыцці многіх людзей. Голад гэтага перыяду быў  больш страшным, чым у 1921 г., калі яго не замоўчвалі і галадаючым аказвалася дапамога. У 1932-1933 гг. ніякай работы па арганізацыі патрэбнай дапамогі ні ў краіне, ні за мяжой не праводзілася. Больш таго, сам факт масавага голаду адмаўляўся.

    Знаходзячыся  ў безвыходным становішчы, людзі, асабліва жанчыны, спрабавалі зразаць  на калгасных палетках каласкі, вынесці  зерне ў кішэнях, за пазухай. Аднак 7 жніўня 1932 г. быў выдадзены Закон аб ахове сацыялістычнай уласнасці ("закон аб пяці каласках", як называлі яго ў народзе), паводле якога за такія крадзяжы ўводзілася вышэйшая мера пакарання — расстрэл. Пры змякчаючых абставінах ён замяняўся пазбаўленнем волі на тэрмін не ніжэй за дзесяць гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці. Тое, што мэтай увядзення закона быў клопат аб зберажэнні дзяржаўнага дабра і што хлеб ішоў на патрэбы індустрыялізацыі, не можа служыць апраўданнем налітыкі, якая прывяла да масавага голаду і гібелі людзей. Такую палітыку можна ацаніць як цяжкае злачынства супраць савецкага народа.

    Да  канца 30-х гадоў калектывізацыя ў  Беларусі была завершана, кулацтва як клас ліквідавана. У 1937 г. калгасы аб'ядноўвалі 680 тыс. сялянскіх двароў, ці 87,5 % іх агульнай колькасці. Абагуленыя палеткі склалі 96% усёй пасяўной плошчы рэспублікі. Пасля завяршэння калектывізацыі і прыняцця Канстытуцыі СССР 1936 г. былым кула-кам ствараліся магчымасці стаць раўнапраўнымі працаўнікамі грамадства, давалася права ўдзельнічаць у грамадскім і палітычным жыцці краіны.

    У другой палове 30-х гадоў кіраўніцтва  краіны прымала захады для ўмацавання калгасаў у арганізацыйна-гаспадарчых  адносінах.

    Наладжвалася  кіраванне калгасна-саўгаснай вытворчасцю, умацоўвалася дысцыпліна працы, фарміраваліся  брыгады і звенні. Амаль у кожным калгасе былі створаны жывёлагадоўчыя фермы.

    Буйная  калгасна-саўгасная вытворчасць  давала магчымасці выкарыстання трактароў, камбайнаў, іншай сельскагаспадарчай тэхнікі. Былое падворнае сялянскае  землекарыстанне, цераспалосіца, межы з іх крушнямі і хмызняком, забалочанасць  многіх зямельных участкаў, наяўнасць  на палях валуноў выключалі такую  магчымасць. Калі ў 1930 г. на Беларусі дзейнічала адна (Койданаўская) МТС, то ў 1937 г. - 200. Агульная колькасць трактароў дасягнула 8,2 тыс. штук. У 1932 г. на калгасных палях Беларусі з'явіліся 4 першыя камбайны, у. 1936 г. іх налічвалася 158. За 1937 г. іх колькасць вырасла яшчэ ў 4 разы. Да канца 30-х гадоў у калгасах рэспублікі працавалі дзесяткі тысяч малатарняў, жняярак, ільноцерабілак і іншых машын.

    Рыхтаваліся кваліфікаваныя кадры для калгаснай  вытворчасці. Толькі за другую пяцігодку  вышэйшыя навучальныя ўстановы і  тэхнікумы Беларусі падрыхтавалі для  вёскі 4219 аграномаў, ветэрынараў і  заатэхнікаў. Варта адзначыць, што  выхадцы з калгаснай вёскі

    станавіліся спецыялістамі і ў іншых галінах  гаспадаркі і культуры. Вёска Крывічы  Старобінскага раёна, напрыклад, да 1935 г. дала 13 аграномаў, 15 інжынераў, 5 урачоў, 114 настаўнікаў, 18 афіцэраў Чырвонай Арміі.

    Дзякуючы  выкарыстанню дасягненняў навукі і  тэхнікі паступова ператвараліся  ў нівы колішнія пустэчы, не ўключаныя  ў гаспадарчы абарот землі. За гады перадваенных пяцігодак было меліяравана 270 тыс. га забалочаных зямель.

    Да  канца 30-х гадоў адбылося некаторае  ажыўленне сельскагаспадарчай вытворчасці. Аб'ём валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі, які рэзка паменшыўся ў 1929-1933 гг., да 1940 г. узрос у параўнанні з 1913 г. на 1,7 %. Павялічыліся ўраджаі. У 1937 г. калгасы рэспублікі сабралі ў сярэднім з 1 га 6,4 ц зерневых супраць 6,3 ц у 1933 г., бульбы адпаведна — 87,3 і 63,5 ц, ільновалакна —1,6 і 1,1 ц. Аднавілася пагалоўе жывёлы, якое за гады першай пяцігодкі скарацілася больш чым удвая.

    Аднак далейшае ўмацаванне калгасаў суправаджалася адступленнямі ад законнасці, парушэннямі  калгаснай дэмакратыі. 3 1933 г. палітаддзелы пры МТС "выкрылі" і выключылі з калгасаў 2700 "ку-лакоў-шкоднікаў", знялі з работы за "варожую дзейнасць" 1544 работнікі. У жніўні - верасні 1934 г. пачалося наступленне на аднаасобнікаў. Для іх у параўнанні з калгасамі былі значна павялічаны нормы абавязковых паставак прадукцыі і ўведзены аднаразовы пада-так. У 1938-1939 гг. праведзена ліквідацыя хутароў. На 1 ліпеня 1939 г. аказаліся сселенымі 103,6 тыс. хутароў і адрубоў. Ліквідацыя хутароў працягвалася і пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, да самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

    У ходзе суцэльнай калектывізацыі былі распушчаны зямельныя таварыствы, сялянскія кааператыўныя аб'яднанні. Не склікаліся сялянскія сходы, зніклі іншыя нефармальныя арганізацыі  ў вёсцы. Усе яны былі заменены сходам калгаснікаў, але і правы  агульных калгасных сходаў парушаліся, перавагу атрымлівала асабістае  кіраванне старшыні, які падмінаў калгасную дэмакратыю.

    Складвалася сістэма дырэктыўнага планавання і  адміністрацыйна-бюракратычнага кіравання  калгасамі з боку партыйна-дзяржаўнага  апарату. Нормай стала частая змена  кіраўнікоў гаспадарак. Толькі ў 1936 г. у рэспубліцы было заменена 1500 старшынь калгасаў. Аб'яднаныя ў калгасы сяляне былі пазбаўлены права самастойнага рашэння гаспадарчых пытанняў: арганізоўваць кіраванне справамі калгаса, размяркоўваць і рэалізоўваць прадукцыю, вызначаць структуру і н-ват тэхналогію вытворчасці. "Зверху" гаспадаркам спускаліся заданні, што, дзе, калі сеяць, гадаваць, здаваць. Нават такія паняцці рыначнай эканомікі, як "продаж", "пакупка", зніклі і былі заменены тэрмінамі "здача", "пастаўка".

    Пачынаючы з 1933 г. калгасы выконвалі абавязковыя пастаўкі дзяржаве прадукцыі па цэнах, якія былі ў шмат разоў ніжэйшыя за рыначныя. Тэхніка канцэнтравалася ў МТС, і плацілі калгасы за яе работу прадукцыяй вытворчасці. Аплата ж працы калгаснікаў праводзілася па рэшткавым прынцыпе — пасля выканання абавязковых дзяржпаставак, якія часта паглыналі ўсе даходы. Акрамя таго, увядзенне ў 1933 г. пашпартнай сістэмы для ўсяго насельніцтва, за выключэннем калгаснікаў (не мелі пашпартоў да 1960 г.), пазбаўляла іх магчымасці свабоднага перамяшчэння па краіне, а галоўнае — выбару працы. Юрыдычна замацаваная за калгасам праца калгасніка прыняла прымусовы характар

 

3.Вынікі

Информация о работе Прымусовая калектывізацыя ў Беларус ў 1930-я гг., яе метады, вынікі і урокі