Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 04:21, реферат
Мэты работы: вызначыць ролю Тадэвуша Касцюшкі ў паўстанні; скласці ўяўленне пра гістарычнае значэнне паўстання; адзначыць важныя падзеі паўстання.
Уводзіны………………………………………………………………………………2
1. Перадумовы паўстання………………………………………………………..….3
2. Падрыхтоўка паўстання…………………………………………………………..4
3. Пачатак узброенай барацьбы……………………………………………………..5
4. Баявыя дзеянні…………………………………………………...………………..8
5. Паражэнне паўстання. Трэці падзел рэчы паспалітай………………………14
Заключэнне………………………………………………………………………..…16
Дадатак…………………………………………………………...………………….17
Спіс скарыстанай літаратуры……………………………………...……………….18
Непрытомны Касцюшка (атрымаў шабельны ўдар у галаву, некалькі ранаў ад казацкіх пікаў) быў абрабаваны і цудам застаўся жывы, бо расійцы пазналі, з кім маюць справу.
На наступны ж дзень, 11 кастрычніка, Касцюшка пад імем «шляхціча Шыманскага» пад строгай і пільнай аховай быў накіраваны ў Санкт-Пецярбург (праз Кіеў, Чарнігаў, Магілеў, Шклоў, Віцебск і Ноўгарад). Той факт, што Касцюшка апынуўся ў палоне, адмоўна паўплываў на ход паўстання.
Начальнікам узброеных сілаў 12 кастрычніка 1794 года Найвышэйшая Рада прызначыла замест Касцюшкі яго земляка Тамаша Ваўжэцкага, аднак ні аўтарытэт, ні вайсковыя здольнасці не давалі яму магчымасці параўнацца з Касцюшкам. 4 лістапада войскі пад камандаваннем Суворава авалодалі ўмацаваным прадмесцем Варшавы Прагай. (Штурм Прагі Суворавым увайшоў у гісторыю як «пражская разня». Там загінулі тысячы мірных жыхароў, у тым ліку жанчыны, старыя, дзеці, блізу 10 тысяч паўстанцаў, 4 тысячы ўзброеных варшавян-добраахвотнікаў; больш за 2 тысячы патанулі ў Вісле. Бітва за Прагу была надзвычай жорсткая. Сярод яе абаронцаў было і больш за 5 тысяч беларусаў, якіх Касцюшка паклікаў бараніць апошнюю цытадэль паўстання. На барыкадах Прагі загінуў легендарны Якуб Ясінскі.) Толькі пасля гэтага было прынятае рашэнне аб капітуляцыі Варшавы.
Гэта цікава:
Менавіта за жорсткае задушэнне паўстання А.Сувораў атрымаў ад Кацярыны II званне фельдмаршала, а таксама больш за 13 000 прыгонных сялян Кобрынскага павета. Усяго ж расійскім вайскоўцам i грамадзянскім чыноўнікам было раздадзена больш за 80 тыс. прыгонных сялян Беларусі.
Паражэнне паўстання дало магчымасць Аўстрыі, Прусіі і Расіі захапіць усю тэрыторыю Рэчы Паспалітай і ў 1795 г. падзяліць яе паміж сабой. Па гэтаму падзелу да Расіі адышлі Заходняя Беларусь, Летува, Курляндыя і частка Заходняй Украіны, а Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Польшчу. Пасля далучэння да Расіі тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага была падзелена на тры адміністрацыйныя часткі з цэнтрамі ў гарадах Вільні, Гародні і Коўні. У склад віленскай часткі ўваходзілі паветы Віленскі, Завілейскі, Ашмянскі, Браслаўскі, Лідскі і Трокскі, гарадзенскай – Наваградскі, Слонімскі, Ваўкавыскі, Берасцейскі (а таксама некалькі валасцей), ковенскай – Вілкамірскі, Упіцкі і Самагіція. У Гародні засноўвалася вярхоўнае праўленне генерал-губернатара для ўсіх трох частак. Вярхоўнае праўлепне складалася з чатырох аддзяленняў: казённага, крымінальнага, грамадзянскага і эканамічнага.
У тым жа 1795 г. былі ўнесены
змяненні ў адміністрацыйна-
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Ці была параза паўстання 1794 года непазбежная? Вядома, шанцаў на перамогу было няшмат. Паўстаннем не былі ахопленыя шырокія масы сялянства, слабой была буржуазія, а кансерватыўныя колы шляхты ў кіраўніцтве паўстаннем якраз і імкнуліся да таго, каб не дапусціць шырокага выступлення гарадскіх нізоў і сялянства. Акрамя таго, сабатаж і невыкананне распараджэнняў Касцюшкі, а часам і адкрытая здрада падрывалі сілы паўстання.
Пачынаючы паўстанне, Т. Касцюшка ды іншыя кіраўнікі спадзяваліся, што Аўстрыя, Прусія і Расія не здолеюць накіраваць значныя сілы супраць паўстання з прычыны ўцягнення іх у барацьбу з Турэччынай і Францыяй. Аднак Прусія і Аўстрыя аслабілі націск на рэвалюцыйную Францыю і сканцэнтравалі значныя сілы супраць Рэчы Паспалітай, што не дало магчымасці вызвольнаму руху спалучыцца з сацыяльнымі пераменамі, здольнымі змяніць аджылыя парадкі.
Хаця паўстанне
і пацярпела паразу, аднак яго
значэнне ў гісторыі Еўропы
велізарнае. Ідэі вызвольнага дэмакратычнаг
Прычыны паразы паўстання і заняпаду Рэчы Паспалітай крыюцца як ва ўнутраных, так і ў знешніх фактарах, найважнейшымі з якіх былі эканамічная адсталасць і захаванне прыгоннага ладу, а таксама адсутнасць добра арганізаваных органаў улады, здрада часткі магнатаў і засілле не здольных на кампрамісы вярхоў каталіцкага духавенства, а разам з тым і апалячванне беларусаў і ўкраінцаў. Да знешніх фактараў належыць імкненне суседніх дзяржаваў знішчыць прагрэсіўны рух у Рэчы Паспалітай і, скарыстаўшыся з яе эканамічнай, палітычнай і вайсковай слабасці, анексаваць яе тэрыторыю.
Нягледзячы на тое, што гвалтоўная ліквідацыя Рэчы Паспалітай была безумоўным парушэннем ycix міжнародных правоў, еўрапейскія краіны, за-нятыя вайной з рэвалюцыйнай Францыяй, абыякава паставіліся да гэтага факта.
ДАДАТАК
.
Спіс скарыстанай літаратуры:
1. Гісторыя Беларусі: у 6 т. – Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII -
XVIII стст.) / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Экаперспектыва, 2004. – 344 с.
2. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2-х ч. Ч. 1. / рэдкал.: М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш.; Г. В. Штыхаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларусь, 1994. – 527 с.
3. Юхо, Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі / Я. А. Юхо. – Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 270 с.
4. [Электронный ресурс], режим доступа:
http://be.wikipedia.org/wiki/
5. [Электронный ресурс], режим доступа:
http://be.wikipedia.org/wiki/