Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 04:21, реферат
Мэты работы: вызначыць ролю Тадэвуша Касцюшкі ў паўстанні; скласці ўяўленне пра гістарычнае значэнне паўстання; адзначыць важныя падзеі паўстання.
Уводзіны………………………………………………………………………………2
1. Перадумовы паўстання………………………………………………………..….3
2. Падрыхтоўка паўстання…………………………………………………………..4
3. Пачатак узброенай барацьбы……………………………………………………..5
4. Баявыя дзеянні…………………………………………………...………………..8
5. Паражэнне паўстання. Трэці падзел рэчы паспалітай………………………14
Заключэнне………………………………………………………………………..…16
Дадатак…………………………………………………………...………………….17
Спіс скарыстанай літаратуры……………………………………...……………….18
Беларускі дзяржаўны універсітэт
Інстытут журналістыкі
Факультэт журналістыкі
РЕФЕРАТ
па прадмету «Гісторыя Беларусі»
на тэму: «Паўстанне 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі»
Выканаў:
студэнт 5 групы 1 курса
спецыяльнасці «вэб-журналістыка»
Р.А. Давыдка
Праверыла:
К.А. Купа
Мінск, 2010
ЗМЕСТ
Уводзіны…………………………………………………………
Заключэнне……………………………………………………
Дадатак………………………………………………………….
Спіс скарыстанай літаратуры………
УВОДЗІНЫ
Апошнія гады Рэчы Паспалітай
– надзвычай цікавая і
Паўстанне 1794 г. адбылося ў цяжкі для нашай краіны час. У 1772 г. адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. У 1793 г. імператрыца Кацярына II падтрымала рэакцыйную групоўку магнатаў, якія баяліся прагрэсіўных рэформ, пачатых Чатырохгадовым сеймам 1788—1792 гг., i ўрэшце адбыўся другі падзел краіны. Усе прагрэсіўныя рэформы, у тым ліку i дэмакратычная канстытуцыя 3 мая 1791 г., другая пасля амерыканскай, былі скасаваны.
Эканамічныя цяжкасці, скарачэнне тэрыторыі i войска, рабаванне гараджан i сялян — усе гэта выклікала рэзкі пратэст шырокіх колаў грамадства: гарадскіх нізоў, буржуазных пластоў, сярэдняй, дробнай i беззямельнай шляхты (яна служыла ў войску ці ў шляхецкіх маёнтках), сялянства, святарства, шырокіх колаў афіцэрства. Яны былі настроены рашуча: з патрыятычных пазіцый выступалі за ліквідацыю рэжыму інтэрвентаў i ix прыслужнікаў, за аднаўленне сапраўднай незалежнасці i суверэнітэту, за вяртанне захопленых Расіяй, Прусіяй i Аўстрыяй тэрыторый i за далейшае правядзенне рэформ, якія пачыналіся раней. Падзеі тых няпростых часоў пакінулі значны след ў беларускай і польскай культурах і фальклоры абодвух народаў.
Мэты работы: вызначыць ролю Тадэвуша Касцюшкі ў паўстанні; скласці ўяўленне пра гістарычнае значэнне паўстання; адзначыць важныя падзеі паўстання.
Паўстанне 1794 года не з’явілася выпадковай справай. Яно было абумоўлена ўсім ходам гісторыі.
Ў XVIII ст. Вялікае княства Літоўскае знаходзілася ў стане рэзкай канфрантацыі розных магнацкіх груповак. У 60-ых — пачатку 70-ых гг. XVII ст. разгарэлася барацьба паміж Радзівіламі, з аднаго боку, Сапегамі і Пацамі — з другога. Але ўжо ў другой палове 70-ых — першай палове 80-ых гг. тыя ж Пацы, папаўшы ў апазіцыю да новага караля Яна Сабескага, канфрантуюць з Сапегамі і Агінскімі. А калі ў другой палове 80-ых гадоў XVII ст. Сапегі ўмацавалі свае становішча ў ВКЛ, супраць іх агульным фронтам выступіла беларуска-літоўская шляхта, якая купавалася вакол Агінскіх (былых саюзнікаў Сапегаў) і Вішнявецкіх. Гэтае супрацьстаянне перарасло практычна ў грамадзянскую вайну, якая ў першыя гады XVIII ст. раздзірала беларускія землі.
Рэч Паспалітая, якая з 60-ых гг. XVIII ст. пачала інтэнсіўна праводзіць рэфармацыйную дзейнасць, пэўна ж здолела б пераадолець эканамічны і палітычны крызіс. Некаторыя станоўчыя вынікі ў эканамічнай сферы мелі рэформы Тызенгаўза. Адбыліся першыя памкненні палітычных рэформ. Але гэта не выратавала Рэч Паспалітую ад умяшацельства ў яе справы замежных дзяржаў.
Па прапанове прускага караля Фрыдрыха II Вялікага 5 жніўня 1772 г. у Санкт-Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй.
Першы падзел Рэчы Паспалітай скалануў польскіх сенатараў. Хутка была створана паспалітая рада. Прымаюцца рашэнні, накіраваныя на паляпшэнне гандлю і прававога становішча гараджан, развіццё прамысловасці. Але яны не закраналі асноў дзяржаўнага і грамадскага ладу Рэчы Паспалітай. 3 мая 1791 г. сейм прыняў канстытуцыю Рэчы Паспалітай, якая насіла прагрэсіўны характар. Але і яна не вывела Рэч Паспалітую з палітычнага крызісу.
У выніку нападзення расіскага войска Канстытуцыя 3 мая была адменена, а затым у студзені 1793 г. адбыўся і другі падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі беларускія землі прыкладна па лініі Друя — Пінск. Каб узаконіць падзел, на загад імператрыцы ў Гародні склікалі сойм, які ўвайшоў у гісторыю пад назовам “нямога”. Пратэстуючы, дэпутаты тры дні маўчалі. Царыцыных назіральнікаў цяжка было збіць з панталыку: яны задаволена абвясцілі, што маўчанне – знак згоды.
Але разарваная на часткі краіна не збіралася пратэставаць толькі маўчаннем. Увесну 1794 года яна выбухнула паўстаннем.
Першы i асабліва другі падзелы прывялі Рэч Паспалітую да становішча дзяржавы, цалкам падуладнай інтарэсам суседніх краін. Канчаткова абанкруцілася ў часы Таргавіцкай канфедэрацыі i згодніцка-кансерватыўная палітыка часткі шляхты i магнацтва, мэтай якой было захаваць дзяржаву пад лозунгам абароны “залатых шляхецкіх вольнасцей” у непарушана-дрымотным стане aнapxii i бязладдзя. Прагрэсіўная ж частка грамадства, скансалідаваная вакол ідэі развіцця i паглыблення рэформаў, распачатых Чатырохгадовым сеймам, схілялася да ідэі падрыхтоўкі ўзброенага паўстання. Ва ўмовах фактычнай акупацыі краю i рэальнай пагрозы ліквідацыі дзяржавы паўстанне выступала адзіным сродкам выратавання.
У 1794 годзе пачаліся актыўныя дзеянні па падрыхтоўцы паўстання, якое павінна было адначасова выбухнуць ў Варшаве, Вільні і Кракаве. Падрыхтоўкай паўстання займалася група патрыётаў, якія былі вымушаныя выехаць ў Лейпцыг і Дрэздэн. Сярод іх, акрамя Т. Касцюшкі, былі І. Патоцкі, Г. Калантай і іншыя. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай дзейнічалі таемныя суполкі і таварыствы прыхільнікаў паўстання на чале з І. Дзялынскім, К. Прозарам і іншымі. Касцюшка разумеў, што пры слабасці гарадской буржуазіі і забітасці паднявольных сялян трэба заручыцца дапамогай шляхты, якая, у сваю чаргу, не жадала буржуазных пераўтварэнняў у дзяржаве. Трэба было шукаць кампрамісу, што выклікала дваістасць настрояў паўстанцаў і адштурхоўвала сялян ад актыўнай барацьбы.
На тэрыторыі ВКЛ
падрыхтоўка паўстання пачалася
яшчэ ў другой палове 1793 года у асяродку
патрыятычна настроенага
Т. Касцюшка падтрымліваў сувязь з рознымі патрыятычнымі дзеячамі як у эміграцыі, так i ў самім краі. Сярод прыхільнікаў ідэі паўстання выразна вызначаліся дзве плыні. Памяркоўныя, якія жадалі захаваць становішча, што існавала да ўварвання замежных войскаў, i радыкалы, якія імкнуліся, з улікам вопыту рэвалюцыйнай Францыі, далучыць да паўстання гараджан i сялян. Да гэтага напрамку належаў i Касцюшка, які заяўляў: “Толькі за шляхту біцца не буду. Жадаю свабоды для ўсяго народа i толькі для яго гатовы ахвяраваць жыццём”. Пры гэтым Касцюшка выдатна разумеў, што пры слабасці гарадской буржуазіі ў тагачаснай Рэчы Паспалітай, забітасці падняволеных сялян без удзелу ў барацьбе прагрэсіўна настроенай шляхты разлічваць на перамогу немагчыма.
3. ПАЧАТАК УЗБРОЕНАЙ БАРАЦЬБЫ
24 сакавіка 1794 года ў Кракаве выбухнула паўстанне, у якім узялі ўдзел шляхта, мяшчане і некаторая частка сялян. На чале яго стаў генерал-лейтэнант Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка, абвешчаны найвышэйшым і адзіным начальнікам узброеных сіл. Гэтага ж дня быў абвешчаны Акт паўстання грамадзян, жыхароў Кракаўскага ваяводства, і Касцюшка прынёс прысягу, у якой абавязаўся даверанай яму ўлады не ўжываць у чыіх-небудзь асабістых інтарэсах, а толькі для абароны непарушнасці межаў, усталявання самаўладдзя народа і ўсеагульнай свабоды.
Акт паўстання пачынаўся з выкрыцця подласці, ашуканства і падступнасці царыцы Кацярыны ІІ і прускага караля Фрыдрыха Вільгельма. У Акце гаварылася: «Няма такой хлусні, прытворства і падману, якімі не зганьбілі б сябе гэтыя два ўрады... Пад выдуманымі прычынамі, хлуслівымі і бессэнсоўнымі, карыстацца якімі пасуе адным толькі тыранам, дагаджаючы на самой справе толькі сваёй ненажэрнай сквапнасці і жаданню распаўсюдзіць панаванне тыраніі на суседнія народы... Царыца, утойваючы свае далейшыя намеры, небяспечныя для еўрапейскіх дзяржаваў, прысвяціла сябе варварскай і ненажэрнай помсце. Яна топча святыя правы свабоды, бяспекі, недатыкальнасці асобы і маёмасці грамадзян... Толькі здраднікі Айчыны карыстаюцца яе прыхільнасцю і могуць беспакарана чыніць свае злачынствы».
У Акце паўстання Касцюшка адзначыў, што галоўнай мэтай Кацярыны ІІ і Фрыдрыха Вільгельма было жаданне «распаўсюдзіць панаванне тыраніі» і задушэнне свабоды на суседнія народы. Акт паўстання яшчэ раз выкрыў перад усім светам паказны лібералізм Кацярыны ІІ.
Палітычнае кіраўніцтва
паўстаннем у адпаведнасці з Актам
ускладалася на Найвышэйшую Нацыянальную
Раду. У якасці надзвычайных мясцовых
органаў прадугледжвалася стварэнне
«парадкавых камісіяў» у
Новыя органы ўлады, камісіі, управы і суды не знішчылі старога дзяржаўнага апарату, засталася і манархія. Пры канцы траўня была створана Найвышэйшая Нацыянальная Рада. У яе склад уваходзілі 8 радцаў і 32 сябры Рады (намеснікі радцаў), але галоўная роля належала Касцюшку як начальніку ўзброеных сіл.
Выданне Акта паўстання мела выключна важнае значэнне для мабілізацыі ўсіх прагрэсіўных сіл на барацьбу як з унутранай рэакцыяй, так і з замежнымі захопнікамі. Акт абавязваў Касцюшку і Найвышэйшую Нацыянальную Раду выпускаць як мага часцей пракламацыі і звароты да народа, паведамляць яму аб сапраўдным становішчы спраў. Гэтым былі засведчаныя дэмакратычныя прынцыпы паўстання і імкненне ператварыць яго ў агульнанароднае.
У першы ж дзень паўстання Касцюшка звярнуўся з адозвамі «Да войска», «Да грамадзянаў», «Да святарства», «Да жанчын». Кожная з гэтых адозваў глыбока эмацыйна і пераканаўча заклікала стаць на абарону свабоды і Айчыны. Так, у адозве «Да войска» гаварылася: «Будзем жа адзіным калектывам з грамадзянамі, згуртуемся шчыльней, злучым сэрцы і сродкі ўсіх жыхароў нашай зямлі... Калегі! Ідзіце са мной! Чакае Вас слава і асалода задавальнення быць вызвольнікамі Айчыны... Бяру разам з Вамі лозунг «Смерць або перамога!»
У звароце «Да грамадзянаў» Касцюшка адзначаў, што, каб зрабіць першы крок да вызвалення, неабходна адважыцца быць свабодным, а каб атрымаць перамогу, трэба быць упэўненым ва ўласнай сіле. У звароце да святарства абвяшчалася свабода для ўсіх веравызнанняў. У звароце да праваслаўных святароў 7 траўня 1794 года Касцюшка назваў іх «нявольнікамі маскоўскімі», паабяцаў, што пры перамозе паўстання яны стануць «святарамі шанаванымі». Было абвешчана аднаўленне дзейнасці незалежнай, па сутнасці, аўтакефальнай, праваслаўнай царквы з уласным мітрапалітам і епіскапамі, падначаленымі канстанцінопальскаму патрыярху. Аднак гэта не магло задаволіць каталіцкае святарства, якое патрабавала сабе выключных прывілеяў і пераваг. У звароце «Да жанчын» Касцюшка заклікаў іх актыўна падтрымліваць сваіх братоў, сыноў і мужоў, якія сталі на шлях змагання за волю.
Уначы з 22 на 23 красавіка паўстала Вільня. У палове першай па стрэле гарматы з віленскага арсенала рушылі на чале з палкоўнікам Якубам Ясінскім на вызваленне ад акупантаў невялікія аддзелы рэгулярнага войска Вялікага Княства Літоўскага (у горадзе іх налічвалася крыху болей за 700 чалавек). Вайскоўцам дапамагалі каля 500 цывільных грамадзянаў Вільні, загадзя падрыхтаваных да выступу. У выніку нечаканага нападу і кароткага двухгадзіннага бою на вуліцах горада сталіца Княства апынулася ў руках паўстанцаў. У палон разам з камендантам акупацыйнага гарнізона трапіла больш за тысячу чалавек.
24 красавіка ў Вільні
быў урачыста прыняты «Акт
Паўстання Народу Вялікага
Справе больш дэталёвай арганізацыі паўстанцкага руху быў прысвечаны «Ўніверсал да ваяводстваў і паветаў правінцыі Вялікага Княства Літоўскага і гарадоў вольных». Ён быў абвешчаны ўжо ад імя Найвышэйшай Рады 24 і 25 (паўторна) красавіка 1794 года. Пачынаўся «Ўніверсал» словамі: «...Слухай, Народзе Літоўскі, што табе гаворыць не кароль слабы са слабейшага яшчэ трону, не свавольны збор людзей, што нічога акрамя марнага тытулу не маюць, але спакойнае згуртаванне спагадлівых тваіх сыноў, якія доўга для вызвалення твайго працавалі тады, калі Ты ўжо ў ім зняверыўся». «Універсал» абвясціў галоўнымі прыярытэтамі паўстання «здабыццё вольнасці і роўнасці грамадзянскай», выгнанне рускіх акупацыйных войскаў, вяртанне ўсіх анексаваных земляў Вялікага Княства Літоўскага.
Трэцяга траўня Найвышэйшая Рада Вялікага Княства прызначыла Якуба Ясінскага начальнікам над усімі паўстанцкімі сіламі ў краі.
4. БАЯВЫЯ ДЗЕЯННІ
На пачатку красавіка 1794 года Касцюшка меў у сваім распараджэнні 4100 жаўнераў і 2000 сялян з косамі і пікамі. 4 красавіка адбылася першая буйная бітва паміж паўстанцкай арміяй і царскімі войскамі пад вёскай Рацлавіцы каля Кракава, якая скончылася перамогай паўстанцаў. Перамога пад Рацлавіцамі мела важнае значэнне для далейшага развіцця паўстання, якое пашыралася на Сандамірскае і Люблінскае ваяводствы і Холмскую зямлю. 17-18 красавіка паўсталі гараджане ў Варшаве. 19 красавіка быў абвешчаны Акт Мазавецкага ваяводства аб яго далучэнні да паўстання пад кіраўніцтвам Касцюшкі. Ад самага пачатку паўстання ў Варшаве пачалася барацьба за ўладу ў горадзе. Была створана Часовая Замяшчальная Рада. На чале Рады стаў прэзідэнт Варшавы Закшэўскі, ваенным камендантам быў прызначаны прыхільнік каралеўскай улады генерал Станіслаў Макраноўскі, які спрабаваў засцерагчы ад пакарання здраднікаў-таргавічанаў. Часовая Замяшчальная Рада з першых дзён паўстання ў Варшаве не карысталася даверам у мяшчанства і асабліва ў рэвалюцыйна настроеных «якабінцаў». Сам Касцюшка спачатку насцярожана паставіўся да варшаўскай Рады, утварэнне якой не прадугледжвалася Кракаўскім Актам. Галоўную небяспеку ён бачыў у непатрэбнай дэцэнтралізацыі паўстання.