Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 04:21, реферат
Мэты работы: вызначыць ролю Тадэвуша Касцюшкі ў паўстанні; скласці ўяўленне пра гістарычнае значэнне паўстання; адзначыць важныя падзеі паўстання.
Уводзіны………………………………………………………………………………2
1. Перадумовы паўстання………………………………………………………..….3
2. Падрыхтоўка паўстання…………………………………………………………..4
3. Пачатак узброенай барацьбы……………………………………………………..5
4. Баявыя дзеянні…………………………………………………...………………..8
5. Паражэнне паўстання. Трэці падзел рэчы паспалітай………………………14
Заключэнне………………………………………………………………………..…16
Дадатак…………………………………………………………...………………….17
Спіс скарыстанай літаратуры……………………………………...……………….18
Беларускія і літоўскія паўстанцы пад кіраўніцтвам Я. Ясінскага выказалі шырокую актыўнасць. 7 траўня 1794 года пад вёскай Паляны, у Ашмянскім павеце адбылася бітва паўстанцаў з расійскімі акупантамі. Я. Ясінскі здолеў скарыстацца з ініцыятывы, якая на той час была цалкам ў руках паўстанцаў, і разбіць амаль трохтысячны аддзел палкоўніка Дзеева, які пагражаў Вільні. У паўстанцаў было каля 2000 рэгулярнага войска. Акрамя гэтага, іх сілы павялічыліся коштам амаль 1000 мясцовых сялян-касінераў. Зацятая бітва з удзелам артылерыі пачалася аб 11 гадзіне раніцы і цягнулася да самага вечара. Акупанты не чакалі такога моцнага адпору. Урэшце абодва бакі, знясіленыя шматгадзінным боем, вымушаныя былі разысціся. Пры гэтым адыход расійцаў да Смаргоні меў выразнае падабенства да выратавальнага адступлення. Да гэтага прымушалі і немалыя страты – 173 забітых і 322 параненых.
Гэта цікава
У рапарце пра бой пад Палянамі палкоўнік М. Дзееў напісаў, што “воины (расійскія) были так раздражены, что не давали пардону (г. зн. дабівалі параненых), но они (паўстанцы) так были отчаянны, что и раненые оборонялись”. Акрамя таго, каб апраўдаць свой “канфуз” пад Палянамі, Дзееў вымушаны быў павялічыць сілы Ясінскага ажно да 11 тыс. чалавек. Сярод ix вылучылася ўпартасцю ў змаганні асобная група “канфедэратаў-шляхціцаў, віленскіх стральцоў i мужыкоў, узброеных стрэльбамі, сякерамі, пікамі і косамі”. Поспех Я. Ясінскага пад Палянамі прымусіў генерала П. Цыцыянава паспешліва адвесці з-пад Гародні на прыкрыццё Нясвіжа i трохтысячны корпус, якім ён камандаваў.
Пасля бітвы пад Палянамі расійцы нават і думаць не маглі пра наступ. Галоўнае для іх было стрымаць націск паўстанцаў. Поспех Якуба Ясінскага пад Палянамі прымусіў паспешліва адысці з-пад Горадні на прыкрыццё мяжы пад Нясвіж і трохтысячны корпус генерала Цыцыянава.
Другая буйная бітва паміж беларускімі паўстанцамі пад камандаваннем Я. Ясінскага і расійскімі войскамі адбылася 26 чэрвеня пад вёскай Солы каля Смаргоні. У гэты час ініцыятыва пачала пераходзіць у рукі акупантаў. Немалую ролю ў гэтым адыграла адстаўка Ясінскага з пасады начальніка паўстання на Беларусі ад 4 чэрвеня. Пад Соламі трохтысячны аддзел паўстанцаў Ясінскага, з якіх каля тысячы – касінеры, сустрэўся з пяцітысячным корпусам расійцаў. Бітва пачалася зранку і доўжылася блізу пяці гадзінаў. Справу вырашыла перавага расійскіх войскаў ў артылерыі. Паўстанцы адбівалі атакі ворага, пакуль не трапілі пад шквальны агонь гармат і былі змушаныя адступіць. Загінула каля трохсот паўстанцаў (у тым ліку і брат Якуба Ясінскага Язэп). Бальшасць палеглых – неспрактыкаваныя сяляне-касінеры.
Адметнай рысай паўстання 1794 году было выкарыстанне партызанскіх форм змагання. Паўстанцы імкнуліся перанесці яго у так званы “расейскі кардон”, гэта значыць, на ўжо акупаваную частку Беларусі. Першага чэрвеня Якуб Ясінскі выдаў універсал для павятовых генерал-маёраў (яны выбіраліся з мясцовай шляхты ў паветах і былі адказныя за паспалітае рушанне; спачатку зацвярджаліся Найвышэйшай Радай Вялікага княства, а пасля Тадэвушам Касцюшкам) аб тэрміновым стварэнні адмысловых конных дыверсійных 300-асабовых аддзелаў. Увайшоўшы ў “расейскі кардон”, яны павінныя былі адцягваць на сябе ўвагу акупантаў, сеючы сярод іх паніку, і адначасова ўздымаць на паўстанне мясцовае насельніцтва. Гэтую ініцыятыву заўважыў і ўхваліў Касцюшка. Ён адзначыў, што «ў Літве генерал Ясінскі (загадам Касцюшкі 11 траўня Ясінскаму было нададзенае званне генерал-лейтэнанта) апярэдзіў маю думку, калі выдаў да сваіх суайчыннікаў праўдзівыя звароты ў тым духу і з тымі прадпісаннямі, якіх вымагае парадак рэчаў і якія на ўвесь край павінны быць распаўсюджаныя».
Апрача гэтага ўніверсала Ясінскім была складзеная асобная «Інструкцыя для ўваходных у кардон расейскі». Яна рэгламентавала парадак дзеянняў і паводзін паўстанцаў на акупаванай тэрыторыі. У інструкцыі гаварылася, што, заахвочваючы паўсюдна «шляхту і люд да паўстання..., трэба з сялянствам як найлепей, па-людску, абыходзіцца». Партызанскія дыверсійныя дзеянні павінны былі весціся ажно да таго часу, пакуль «хоць яшчэ адзін узброены расейскі салдат застанецца». У стратэгічным жа плане дыверсійныя акцыі павінны былі прывесці да расшчаплення і аслаблення варожага войска, што дазволіла б больш упэўнена дзейнічаць асноўным сілам паўстанцаў.
Адным з першых пачаў дзейнічаць сябар Найвышэйшай Рады Вялікага Княства Міхал Клеафас Агінскі. Ён звярнуўся да Ясінскага і атрымаў дазвол на правядзенне разведвальна-дыверсійнага рэйду ў кірунку Менска. 12 чэрвеня, таемна выйшаўшы з-пад Вільні на чале 500-асабовага аддзела (200 чалавек кавалерыі пад камандаваннем маёра Корсака і 300 стральцоў, узброеных і забяспечаных за ўласны кошт Агінскага), ён накіраваўся пад Валожын. Разбіў там невялікі расійскі гарнізон, захапіўшы пры гэтым значныя запасы вайсковай амуніцыі і харчавання, і рушыў на Івянец. Там Агінскі абвясціў свой зварот да жыхароў Менскага ваяводства. У ім, спасылаючыся на тое, што пасланы ён ад «мужнага генерал-лейтэнанта Ясінскага», заклікаў далучацца да паўстанцаў, каб «вярнуць Айчыне свабоду». З Менска насустрач Агінскаму на загад губернатара Няплюева былі пасланыя значныя сілы. 16 чэрвеня пад Вішневам расійскія войскі сустрэлі і разбілі паўстанцаў. Толькі рэшткі аддзела, 150 чалавек кавалерыі і частка стральцоў, здолелі разам з Агінскім прабрацца пад Крэва да Ясінскага. Неўзабаве пасля гэтага М.Агінскі па загаду М.Вяльгорскага быў накіраваны з рапартам аб падзеях ў Беларусі да Касцюшкі. Той, нягледзячы на адмоўны вынік выправы аддзела Агінскага, усё ж адзначыў яе вартасць і карысць: вораг занепакоены, трэба імкнуцца, каб і надалей ён адцягваў значныя сілы для забяспечвання сваіх тылоў.
Тым часам у Паставы з Вільні з конным аддзелам на 60 чалавек быў накіраваны падпалкоўнік Тадэвуш Гарадзенскі. Згодна інструкцыі Ясінскага, ён абвясціў Віленскі ўніверсал аб паўстанні, канфіскаваў мясцовую канцылярыю і грашовую касу. Рука Ясінскага адчувалася і ў далейшых дзеяннях Гарадзенскага. У першы ж дзень знаходжання ў мястэчку ён загадаў паставіць дзве шыбеніцы для здраднікаў. Ніхто павешаны не быў, але з Паставаў атрад Гарадзенскага выйшаў папоўнены: 200 чалавек «шляхты і ўзброеных сялянаў».
Адначасова з вайсковымі дзеяннямі, згодна з распараджэннем Касцюшкі, ішло стварэнне ўстановаў для кіраўніцтва паўстаннем у ваяводствах і паветах, гэтак званых парадкавых камісіяў. Яны займаліся наборам у войска «рэкрутаў», арганізацыяй паспалітага рушання, забяспечаннем яго харчаваннем і амуніцыяй, вялі судовыя справы. На тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, ахопленай паўстаннем, былі створаныя 23 павятовыя парадкавыя камісіі, 19 з якіх дзейнічалі на беларускай зямлі. Найбольш актыўныя і дзейныя былі берасцейская, кобрынская, гарадзенская і віленская, а таксама ваўкавыская, смаргонская і ашмянская.
Ад пачатку ліпеня 1794 года ўсё большы непакой Цэнтральнай Дэпутацыі Вялікага Княства Літоўскага, якая прыйшла на змену Найвышэйшай Радзе, выклікала становішча Вільні. Расейцы ўсялякім чынам імкнуліся захапіць сталіцу Княства. 17-18 ліпеня першая спроба ўзяць Вільню штурмам не ўдалася. Але з гэтага часу варожыя войскі далёка ад горада ўжо не адыходзілі. Каб адцягнуць адсюль іх сілы, а таксама дапамагчы сваім паплечнікам у Польшчы, у жніўні былі арганізаваныя два найбуйнейшыя дыверсійныя рэйды беларускіх паўстанцаў на Віцебшчыну, Меншчыну і Магілеўшчыну. Іх узначальвалі М. Агінскі і С. Грабоўскі.
1 жніўня спачатку невялікі
50-асабовы конны аддзел
Самую адчайную спробу палепшыць справы паўстанцаў у Беларусі ўжо пасля страты Вільні зрабіў напрыканцы жніўня – пачатку верасня падпалкоўнік Стафан Грабоўскі. 17 жніўня яго амаль дзвюхтысячны аддзел з дазволу М. Вяльгорскага каля Івянца ўвайшоў у «закардонную» Меншчыну. Планаваўся захоп Менска. Але і гэтым разам удача адвярнулася ад паўстанцаў, бо непрыяцельскі гарнізон у Менску атрымаў значнае падмацаванне. Тады, сышоўшы з ракаўскага гасцінца, аддзел Грабоўскага ў абыход горада праз Койданава рушыў да Пухавічаў. Па дарозе паўстанцы грамілі расійскія каманды, разбуралі масты, рабілі засекі на дарогах. Паводле сведчання начальніка расійскага войска ў Вялікім Княстве Літоўскім М. Рапніна, у паўстанцаў не было праблемаў з забяспечаннем харчаваннем і фуражом. Па дарозе амаль на паўтары тысячы чалавек папоўніўся лік «грабоўчыкаў». У аддзеле С.Грабоўскага быў спецыяльны ўпаўнаважаны Цэнтральнай Дэпутацыі Вялікога Княства Ц.Саванеўскі і, відаць, па прыкладзе рэвалюцыйнай Францыі «камісар» Ю.Козел. У іх задачу якраз і ўваходзіла арганізацыя паспалітага рушання сярод мясцовай шляхты і сялянства. Мясцовае насельніцтва спрыяла іх маршу. І гэта больш за ўсё непакоіла Рапніна, які наогул не мог уцяміць «дерзостного стремления сих мятежников». А тыя яшчэ на вайсковай радзе ў Пухавічах вырашылі ісці ўглыб Беларусі: або «прапасці», або ажывіць згасалае паўстанне.
30 жніўня аванград
паўстанцаў дайшоў да
Сам Касцюшка рэйд Грабоўскага на той час не лічыў неабходным. Даведаўшыся пра яго, ён запатрабаваў, каб паўстанцы выйшлі з «расейскага кардону», адцягнулі свае сілы пад Берасце і Горадню. Тым не меней, той факт, што на нейкі час аддзелу Грабоўскага ўдалося адцягнуць на сябе да 4 тысяч расійскага войска на Беларусі, сведчыў сам за сябе.
Немалыя надзеі ў пашырэнні паўстання на Беларусі пакладаў Тадэвуш Касцюшка на корпус генерала Кароля Серакоўскага. У канцы ліпеня ён накіраваўся з-пад Высокага праз Шарашоў на Слонім. Яго задачай было прыкрыццё Вільні і адначасова недапушчэнне захопу Берасця. З пачатковай колькасці ў паўтары тысячы чалавек корпус Серакоўскага павялічыўся больш чым удвая коштам добраахвотнікаў з мясцовай шляхты і сялянства. Асабліва дапамаглі яму ў гэтым берасцейская і кобрынская парадкавыя камісіі. З Кобрынскага павета ў корпус улілося 713 чалавек «павятовай міліцыі» і касінераў пад камандаваннем Казіміра Рушчыца. Каля пяцісот чалавек добраахвотнікаў прыйшло з Берасцейскага павета пад камандаваннем павятовага генерал-маёра М.Франкоўскага.
2 жніўня пад Слонімам
авангард паўстанцаў
Нягледзячы на спрыяльныя ўмовы для далейшага наступу пасля Слоніма, Серакоўскі пастанаўляе адысці да Ружанаў, а потым пад Бярозу. Ён не рызыкнуў пайсці на Вільню, а накіраваў туды яшчэ з-пад Слоніма толькі аддзел берасцейскіх добраахвотнікаў-касінераў Франкоўскага. Яны ўзялі чынны ўдзел у абароне горада 11 жніўня, многія загінулі ў акопах і на віленскіх мурах.
Урэшце адыход Серакоўскага пад Бярозу, а потым пад Берасце нельга лічыць беспадстаўным. Прыходзілі звесткі, што з Украіны ідзе на Беларусь шматтысячны расійскі корпус пад камандаваннем Суворава. (8 жніўня расійскі пасол у Стамбуле атрымаў абяцанне Турцыі захаваць мір з Расіяй, што і дазволіла Кацярыне ІІ перакінуць з турэцкай мяжы корпус А. Суворава). Менавіта паўстанцам Серакоўскага наканавана было сустрэцца з ім.
17 верасня непадалёк
ад Кобрына, пад вёскаю
Адвёўшы асноўную частку сваіх сілаў пад Берасце, Серакоўскі разлічваў на іх перагрупоўку, падыход абяцаных падмацаванняў з Польшчы, каб ізноў прыняць бой, засланіць Сувораву шлях на Варшаву. Ён меркаваў, што пасля такой цяжкай бітвы пад Крупчыцамі будзе мець хаця б пару дзён у запасе. Але ўжо праз дзень, 19 верасня, зноў жа нечаканым абыходным манеўрам цераз Мухавец Сувораў на світанні ўдарыў па пазіцыях Серакоўскага пад Берасцем каля Цярэспаля. Гэты нечаканы напад стаўся прычынай да поўнага разгрому корпуса Серакоўскага, ад якога ацалела толькі 700 чалавек. 2645 паўстанцаў былі забітыя і параненыя або трапілі ў палон.
Цяпер наперадзе ў
Суворава заставалася Варшава. У
тыле былі толькі невялікія часткі
разбітага корпуса
5. ПАРАЖЭННЕ ПАЎСТАННЯ. ТРЭЦІ ПАДЗЕЛ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
Пасля гэтых падзеяў у Беларусі пад кантролем паўстанцаў заставалася толькі Горадня з часткай Гарадзенскага павета. Сюды ненадоўга пераехала Цэнтральная Дэпутацыя Вялікага Княства Літоўскага. Сюды ж сцягваліся ацалелыя паўстанцкія аддзелы Т.Ваўжэцкага з Жамойці, А.Хлявінскага і П.Грабоўскага з-пад Вільні. Тут знаходзіўся і Я. Ясінскі, які так і не паспеў сфармаваць цалкам сваю надпушчанскую дывізію. 29 верасня ў Горадню ўсяго на адзін дзень прыехаў Т. Касцюшка са сваім сакратаром Ю. Нямцэвічам. Ён пераканаўся, што горад ўтрымаць не ўдасца. І таму распарадзіўся пакінуць яго і ўсім накіравацца на абарону Варшавы. 30 верасня апошнія паўстанцкія аддзелы пакінулі Горадню.
Ваенная і палітычная
сітуацыя складвалася не на карысць
паўстання і ў Польшчы. Яшчэ на
пачатку чэрвеня аб'яднаныя
Неўзабаве становішча паўстанцаў значна пагоршылася, бо Аўстрыя пашырыла тэрыторыю сваёй акупацыі, тым самым наносячы ўдар з поўдня. Усё ж Касцюшка не падаў духам і спрабаваў адбівацца на ўсе бакі. Хоць рабіць гэта было ўсё цяжэй і цяжэй: звужалася тэрыторыя паўстання, паўстанцы цярпелі паразы, зняверваліся ў выніках барацьбы, сілы іх былі на зыходзе. Пасля перамогаў Суворава пад Крупчыцамі і Берасцем корпус Ферзена пачаў наступ з паўднёвага захаду. Супраць яго Касцюшка выставіў сваю дывізію, папоўніўшы яе апошнімі рэзервамі з-пад Варшавы. На дапамогу павінна была падысці яшчэ дывізія пад камандаваннем генерала Панінскага, але ён загаду Касцюшкі не выканаў і да месца бітвы гэтая дывізія не паспела. 10 кастрычніка блізу 15 тысяч паўстанцаў на чале з Тадэвушам Касцюшкам занялі пазіцыі каля Мацяёвіцаў. На світанні іх атакаваў колькасна большы корпус генерала Ферзена. Да першай гадзіны дня ішла зацятая бітва. Скончылася яна на карысць расійцаў. Тысячы паўстанцаў загінулі. Цяжка паранены трапіў у палон сам Касцюшка. Страты супрацьлеглага боку таксама былі значныя – больш за 1300 чалавек забітых і параненых.