Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай

Автор: Пользователь скрыл имя, 11 Февраля 2013 в 11:02, контрольная работа

Описание работы

Политический кризис Речи Посполитой вытекал как из ее внутреннего, так и внешнеполитического положения. В XVIII в. обострилась конфронтация между разными магнатско-шляхетскими группировками за власть. Продолжалась разгоревшаяся еще в 70-е годы XVII в. борьба между Радзивиллами, с одной стороны, и Сапегами и Пацами - с другой стороны. Однако Пацы, став в оппозицию к королю, начали конфликтовать с Сапегами и Огинскими. Затем, когда Сапеги укрепили свои политические позиции, против них возникла широкая коалиция во главе с Огинскими и Вишневецкими. Эти междоусобицы переросли в начале XVIII в. в гражданскую войну.

Работа содержит 1 файл

1 Политический кризис Речи Посполитой вытекал как из ее внутреннего.docx

— 47.33 Кб (Скачать)

 

У дзевятым раздзеле вызначаўся парадак прызначэння рэгента  на выпадак хваробы, палону або непаўналецця караля; дзесяты раздзел вызначаў асаблівасці вучобы дзяцей караля і  нагляду за іх выхаваннем.

 

Апошні, адзінаццаты, раздзел  канстытуцыі прысвячаўся ўзброеным  сілам, якія павялічвалі ў некалькі разоў і складаліся са шдяхецкага апалчэння і рэкрутаў з сялян. Армія падпарадкоўвалася выканаўчай уладзе і павінна была прысягаць  на вернасць народу і каралю, на абарону  дзяржаўнай канстытуцыі.

 

Канстытуцыя 3-га мая была прынята ў выніку вострай палітычнай барацьбы. Яна захоўвала феадальна-прыгонніцкі  лад і адначосова стварала больш  выгадныя шмовы для развіцця мануфактурнай  вытворчасці і гандлю, надзяляла  больш шырокімі правамі гарадскіх  жыхароў - мяшчан. Канстытуцыя ўнесла карэнныя змяненні ў структуру вышэйшіх органаў улады: сойм павінен быў  стаць сапраўды заканадаўчым органам, у Рэчы Паспалітай была зроблена спроба ажыццявіць прынціп парламенцкага  сопсабу кіравання. Для свайго часу Канстытуцыя 3 мая мела прагрэсіўнае значэнне, але яе палажэнні не былі поўнасцю ажыццеўлены з-за мецяжу реакцыйных колаў, якія абвясцілі вясной 1792 г. у  мястэчку Таргавіца (Украіна) вайну  свайму ўраду і запрасілі на дапамогу замежныя дзяржавы. Царскі ўрад Расіі 18 мая 1792 г. накіраваў у Рэч Паспалітую 100-тысячную армію, што прывяло да хуткай перамогі таргавмчан.

 

Выклікаўшы ваенны разгром  Рэчы Паспалітай, таргавічане садзейнічалі і яе другому падзелу, бо ў студзені 1793 гю Прусія дамовілася з расіяй аб аддзяленні ад Рэчы Паспалітай часткі тэрыторый. Да Расіі адыйшла частка Беларусі з Мінскам, Барысавам, Слуцкам, Пінскам, Мазыром і некаторыя  раены Заходняй Украіны, а да Прусіі - спрадвечна польскія землі з гарадамі Торунем, Гданьскам, Познанню. Сойм Рэчы Паспалітай, які сабраўся 17 чэрвеня 1793 г. у Гародне, прызнаў гэтыя  тэрытарыяльныя страты. У ходзе гэтай  сесіі сойма было абвешчана аб роспуску таргавіцкай і стварэнні  гарадзенскай канфедэрацыі, была адменена Канстытуцыя 3 мая і зацверджана  новая канстытуцыя.

 

Згодна з гарадзенскай канстытуцыяй 1793 г. Вялікае княства  Літоўскае захоўвала сваю дзяржаўную самастойнасць, аласобленнасць тэрыторыі, сваё права, армію, сваю судовую сістэму. Па гэтай канстытуцыі аднаўлялася  Неадменная рада, якая ўтваралася з  прадстаўнікоў Польшчы і Вялікага княства на парытэтнай аснове. Але  і гэтая канстытуцыя не была ўведзена ў дзеянне, бо ўжо ў весну 1794 г. пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Андрэя Тадэвуша Касцюшкі, і Вялікае  княства Літоўскае стала арэнай ваенных дзеянняў.

 

Падсумоўваючы нашы разважанні аб Канстытуцыі 3-га мая, адзначым наступнае. У польскай і нашай гістарычнай  літаратуры апошняга часу пашыралася памылковая думка, што, нібыта, з прыняццем  Канстытуцыі 1791 г. Была ліквідавана  дзяржаўнасць Вялікага княства Літоўскага і Рэч Паспалітая ператварылася  ва унітарную дзяржаву. На самой  жа справе мелася толькі ў будучым  ператварыць канфедэрацыю дзвюх дзяржаў у федэрацыю. Аб гэтым сведчаць наступныя факты: згодна з “узаемнай дамовай абоіх народаў”, што адбылася пасля прыняцця канстытуцыі, прадстаўнікам Вялікага княства Літоўскага гарантаваўся ўдзел на парытэтных пачатках ва ўсіх сумесных вышэйшых органах дзяржаўнага кіравання4 захоўвалася адасобленная судовая сістэма з Галоўным трыбуналам Вялікага княства Літоўскага; захоўвалася свая прававая сістэма і дзейнасць Статута 1588 г.; заставаліся без усялякіх змен ваяводскія і павятовыя органы ўлады, на пасады ў якія маглі прызначацца толькі іясцовыя шляхцічы. Да гэтага трэба дадаць, што з пачаткам паўстання ў Вялікім княстве Літоўскім 24 сакавіка 1794 г. у вільні была ўтворана Найвышэйшая Рада Вялікага княсітва Літоўскага як вышэйшы орган рэвалюцыйнай улады для ўсяго княства. Усё гэта сведчыць аб тым, што і пасля прыняцця майскай канстытуцыі Вялікае княства Літоўскае захоўвала сваю дзяржаўную адасобленнаць у складзе Рэчы Паспалітай, якая знаходзілася ў становішчы пераходу ад канфедэрацыі да федэрацыі.

 

Канстытуцыя 1791 г. - гэта першая спроба карэннай рэформы дзяржаўнага  ладу Рэчы Паспалітай, праведзеная  зверху, без крыві, без пік і  тапароў. Яна засведчыла, што справа незалежнасці дзяржавы неадлучна звязана  з сацыяльнымі рэформамі, асабліва з сялянскай рэформай.

 

Адам Міцкевіч пісаў у 1833 г. пра Канстытуцыю 3-га мая: “...гэты закон не выйшаў з галавы адзінокага мудраца, з вуснаў некалькіх прамоўцаў, але здабыўся цалкам з сэрца вялікай  масы; ён існуе не толькі на паперы, але жыве да гэтага часу ў памяці, у памкненнях пакаленняў; ён з'яўляецца законам жывым, карані якога ў  мінулым і здольны развівацца ў будучым”.


Информация о работе Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай