Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай

Автор: Пользователь скрыл имя, 11 Февраля 2013 в 11:02, контрольная работа

Описание работы

Политический кризис Речи Посполитой вытекал как из ее внутреннего, так и внешнеполитического положения. В XVIII в. обострилась конфронтация между разными магнатско-шляхетскими группировками за власть. Продолжалась разгоревшаяся еще в 70-е годы XVII в. борьба между Радзивиллами, с одной стороны, и Сапегами и Пацами - с другой стороны. Однако Пацы, став в оппозицию к королю, начали конфликтовать с Сапегами и Огинскими. Затем, когда Сапеги укрепили свои политические позиции, против них возникла широкая коалиция во главе с Огинскими и Вишневецкими. Эти междоусобицы переросли в начале XVIII в. в гражданскую войну.

Работа содержит 1 файл

1 Политический кризис Речи Посполитой вытекал как из ее внутреннего.docx

— 47.33 Кб (Скачать)

 

Аслабленне цэнтральнай  улады цягнула за сабой узвышэнне  павя-товых сеймікаў, якія пачалі прысвойваць  функцыі заканадаўчай і судовай  улады, перасталі лічыцца з рашэннямі  сейма.

 

У выніку асаблівасцей палітычнага  ладу Рэчы Паспалітай да канца XVII ст. у  дзяржаве ўзнікае прыкметнае аслабленне манархічнай улады, бяспрыкладнае  ўзмацненне шляхты,  заняпад адміністрацыйнага  кіравання, духоўнасці і грамадзянскага сумлення.

 

Трэцім вытокам палітычнага  крызісу з’явілася бязглуздая рэлігійная палітыка з канца XVI ст. Берасцейская царкоўная унія не дма пажаданых  вынікаў. Наадварот, яна паглыбіла  існуючыя ў ррамадстве супярэчнасці.

 

іі^Лацінізацыя уніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на дааярыхільнікаў і праціўнікаў. Апошнія ў набліжэнні уніяцкай царквы да уасцёла ўбачылі пагрозу не толькі уніяцтву, але і ўсяму права-(адаўнаму насельніцтву. У грамадскай свядомасці больш трывала за-цдтрўваецца  думка аб прыналежнасці беларускага  этнасу да рускага народа, аб неабходнасці ўз’яднання з ім. Пазней гэта этнічна-рэлігійная І; Ірамадска-палітычная плынь у  гістарычнай літаратуры атрымала вдаву  “заходнерусізм”.

 

.»,; іЧацвёрты выток палітычнага  крызісу — спалучэнне нацыя-нальнага  і рэлігійнага прыгнёту з феадальным. Распаўсюджанне ^Грарнай рэформы  Жыгімонта II Аўгуста на Усходнюю  Беларусь в»іклікала супраціўленне  народных мас: скаргі на самавольства  адацністрацыі і арандатараў,  адмаўленне ад выканання прыгонных  Оявіянасцей, уцёкі ад сваіх  гаспадароў да іншых феадалаў  ці за межы Краіны, часцей за  ўсё на Украіну і ў Расію,  падпальванне маёнткаў, 1ІЯ$роеныя  паўстанні.

 

і ‘Адным з буйных сялянскіх  рухаў у XVIII ст. было паўстанне ў  Крычаўскім старостве, пажыццёвым уладанні князя І.Радзівіла. У ,3і0″х гадах XVIII ст. староства арандавалі браты Іцкавічы, якія не ^одькі ўзмацнілі прыгнёт  шляхам завышэння інвентарных грашовых ададяжоў і адработачных павіннасцей, але і ўжывалі грабеж, насілле, Кврдаванне сялян за нязначную непаслухмянасць. У пачатку 40-х Г^Дрў становішча сялян стала невыносным. Першае ўзброенае  выступленне сялян на чале з Канстанцінам Вашчылам пачалося вясной 1740 г. Непасрэднай  прычынай паўстання быў арышт  і прыгавор да д«карання смерцю 18 сялян па падазрэнні ў падпальванні дома аднаго з арандатараў. Атрад  К.Вашчылы, які налічваў некалькі соцень чала-99К, быў разгромлены ваеннай  сілай адміністрацыі староства. Тады ва чале паўстання стаў войт в.Селішчы  Васіль Вашчыла. Яму дапамагалі Іван Карпач, Стась Бачко, Васіль Вецер. На працягу года таўстанне распаўсюдзілася  на болыпасць тэрыторыі староства. Да яго дв&дучыліся сяляне шляхецкіх  уладанняў і прышлыя людзі  з Расіі. У Ра%У ўдзельнічала некалькі тысяч чалавек. Паўстанцы наладалі на дамы багатых гандляроў, ліхвяроў, адбіралі кабальныя дакументы, вайболып злосных забівалі. І.Радзівіл быў  вымушаны перадаць ста-роства іншаму арандатару. Але гэта толькі часова паслабіла  сялянскі рух. Улетку 1743 г. барацьба абвастрылася і перарасла ва ўзброенае цаўстанне. Паўстаўшыя не прымалі распараджэнняў Радзівіла, праганялі і забівалі чыноўнікаў. У канцы 1743 г. староства  засталося »в толькі без арандатараў, але і без адміністрацыі.

 

і На пачатку 1744 г. І.Радзівіл накіраваў у Крычаў атрад коннага  і пешага войскаў з артылерыяй. Праведаўшы пра тое, паўстанцы нарпрабавалі ўзяць Крычаўскі замак штурмам, але беспаспяхова. Варацьба працягвалася, у шэрагах паўстанцаў налічвалася  болып за 4 тыс. чалавек. Аднак карнае войска раптам напала на лагер паў-станцаў  і разбіла яго, бо сілы былі няроўныя. На полі бою з ліку паўстанцаў засталося 100 чалавек забітых і 500 параненых, а 77 трапілі ў палон. Прыгнятальнікі жорстка падавілі паўстанне: 74 паўстанцы  былі закатаваны (адны павешаны, іншыя  — жывымі пасаджаны на кол). Васіль Вашчыла ўцёк на Украіну, але польскія ўлады патрабавалі яго выдачы. Доўга цягнулася дыпламатычная  пісаніна, тым часам Васіль Вашчыла  захварэў і памёр у турме.

 

У 40-х гадах XVIII ст. сялянскімі хваляваннямі былі ахоплены Мазырскі павет (1745), Гомельскае староства (1747), Чачэрскае  ста-роства і інш. Антыфеадальны  і антырэлігійны рух на Беларусі калаціў Рэч Паспалітую, заганяючы  яе ў труну.

 

Пяты выток паглыблення  палітычнага крызісу — барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII ст. у Вялікім княстве  Літоўскім асноўнымі сапернікамі  былі Радзівілы, Пацы і Сапегі. У 60-х  і першай палове 70-х гадоў XVII ст. найболып уплывовымі былі Пацы, а ў першай палове 80-х – Сапегі.

 

У 1696 г. большая частка беларуска-літоўскай  шляхты выступіла супраць усемагутнасці  Сапегаў. Барацьбу ўзначалілі Агінскія і Вішнявецкія. Яны выдалі ў Вільніуніверсал, у якім абвяшчалі гет-мана Сапегу і яго сяброў ворагамі айчыны і  прыгаварылі іх да пака-рання смерцю з канфіскацыяй маёмасці. Барацьба прыняла характар грамадзянскай  вайны, у выніку якой руйнавалася  Беларусь. Пачатак Паўночнай -вайны  не спыніў феадальных міжусобіц, Сапега- перай-шоў на бок Карла XII і разам  з ім пачаў граміць і руйнаваць  айчыну. Скончылася вайна, але не спыніліся  феадальная анархія і бясконцыя  інтрыгі, барацьба за ўладу.

 

Пасля Паўночнай вайны  палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай пе-рарастае ў апошнюю стадыю —  агонію.

 

Надзвычай добра раскрыў  палітычнае становішча тагачаснай Рэчы Паспалітай Ф.Энгельс: “3 пачатку васемнаццатага стагоддзя Полыпча, згодна з выказваннямі саміх палякаў, трымалася бязладдзем (РоІзЬа піеггагіет зіоі), замежныя войскі беспералынна акупіравалі ўсю краіну і праходзілі цераз яе, яна служыла  для іх заезным дваром і карчмой (Кагсгта гаегсіпа, як казалі палякі), пры гэтым, аднак, як правіла, забываліся заплаціць” (Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 22. С.18).

 

Найбольш прадбачлівыя палітыкі Рэчы Паспалітай папярэджвалі загадзя  аб смяротнай небяспецы, якая навісла  над дзяржавай. Яшчэ ў 1668 г. дольскі  кароль Ян-Казімір, адмовіўшыся ад прастола, на развітанне перасцерагаў сенатараў: “Дай Бог, каб я не быў прарокам, але кажу вам: калі вы не выправіцеся  і не зменіце сваіх парадкаў, то Полыпча загіне ад іншаземцаў. Масква адарве ў яе ўсе рускія землі і Літву да самага Буга, Нарэва і нават да Віслы; Прусія возьме Вялікую Полыпчу і польскую Прусію. Аўстрыя ж, бачачы, што іншыя дзеляць паміж сабой наша дабро, кінецца на Кракаў і сумежныя ваяводствы, — і кожная з суседніх дзяржаў пажадае лепей валодаць часткай нашага гаспадарства, як мець яго ўсё з вашым бязладдзем і вашымі вольнасцямі” (Брянцев П.Д. Очерк Древней Лнтвы н Западной Рос-снн. Внльна, 1891. С.114 – 115).

 

У часы кіравання Аўгуста III (1733 – 1763, сын Аўгуста II) феа-дальная  анархія паглыбляецца, узмацняецца  феадальны, нацыя-нальны і рэлігійны  прыгнёт. У палітычным жыцці з’яўляецца новая, даволі характэрная рыса –  зварот шляхты за дапамогай да суседніх краін дзеля вырашэння ўнутраных  спраў.

 

Набліжэнне канца адчувалі і сучаснікі падзелаў Рэчы Паспалітай, і таму патрыёты спрабавалі хоць як-небудзь  прыпыніць агонію. У 1764 г. Чартарыйскія на канвакацыйным сейме паспрабавалі правесці памяркоўныя рэформы дзяржаўнага  ладу: абмежаваць “ліберум вета”, аслабіць залежнасць дэпутатаў ад інструкцый сеймікаў, упарадкаваць суд, фінансы, павялічыць войска. Аднак рэформы закраналі  шляхецкія вольнасці і таму адразу ж выклікалі рашучы адпор рэакцыйных сіл краіны, а таксама Прусіі і  Расіі. Пры падтрымцы расійскага пасла Рэпніна дысідэнты стварылі канфедэрацыі: пратэс-танцкую ў Торуні і праваслаўную ў Слуцку. На дапамогу ім прыйшла 40-тысячная руская армія, карыстаючыся правам абароны права-слаўных у  Рэчы Паспалітай, згодна з “вечным  мірам” паміж Масквой і Варшавай (1686).

 

У 1768 г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб ураўноўванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. Адначасова Расія стала  гарантам не толькі верацярпімасці, але  і за-хавання палітычнага ладу Рэчы Паспалітай, які існаваў да 1764 г.

 

У лютым 1768 г. каталіцкія фанатыкі стварылі ў Бары (на Украіне) канфедэрацыю з мэтай процідзеяння ўплыву рускай імператрыцы ў Полыпчы. На пачатку 1770 г. з Францыі на дапамогу канфедэратам прыбыло некалькі афіцэраў на чале з Дзюмур’е. У сваім данясенні^ён адзначаў адну з найважнейшых прычын крызісу Рэчы Паспалітай — неверагоднае падзенне маральнасці шляхецкага стану: “Я нідзе не бачыў падобнага ў  Еўропе, што бачу ў Полыпчы: норавы правадыроў канфедэратаў чыста азіяцкія, дзівосная раскоша, безразважныя расходы, доўгія абеды, гульні, танцы — вось іх заняткі…Я…сярод канфедэратаў не знайшоў ніводнага прыстойнага  чалавека, за выклю-чэннем літвіна Богуша; галоўны распарадчык канфедэратаў – князь Радзівіл сапраўдная жывёла”.

 

Яшчэ болып змрочную карціну  малюе Эсэн, саксонскі пасол пры  варшаўскім двары: “Польскія вяльможы…пастаянна ганяюцца за атрыманнем пенсій ад замежных двароў з тым, каб падкопвацца  пад сваю Айчыну. Кожны дзень у  Полыпчы адбываюцца такія з’явы, якія неверагодны ў іншых дзяржавах: злосныя банкруцтвы купцоў і вяльмож, безразважныя азартныя гульні, грабяжы, усялякага роду адчайныя ўчынкі…3лачынствы  адбываюцца на кожным кроку, і хто ж іх учыняе? Людзі з вышэйшага свету, якія пастаянна бываюць у караля і карыстаюцца павагай, і якому ж пакаранню яны падвяргаюцца? Ніякаму.-.Адзін сенатар выкрываецца ў падробцы вэксаляў, другі адмаўляецца ад свайго подпісу, трэці ўжывае фальшывыя карты падчас гульні на грошы, чацвёрты прадае маёнтак, якім ніколі не валодаў, пяты бярэ з рук крэдытора вэксалі, разрывае іх і ў той жа час загадвае біць крэдытора, шосты захоплівае чужую жонйу, адвозіць яе дамоў і бессаромна зневажае яе. Я заміраю пры думцы, – піша далей Эсэн, – што курфюрст ускладзе на мяне абавязак назваць яму сярод палякаў трох знатных асоб і разам з тым сум-ленных, я не змагу назваць яму ніводнага. Англійскі пасол, — пра-цягвае Эсэн, — кожную пошту просіць свой урад адазваць яго адсюль, таму што ён, выконваючы абавязкі пасла пры варшаўскім двары, тым самым зневажае сваю годнасць, як сумленнага чалавека. Нямецкі паўашуканец, — заканчвае сваё данясенне саксонскі рэзідэнт, – у Полыпчы быў бы сумленным чалавекам” (Брянцев П. Д. Очерк Древ-ней Лнтвы н Западной Росснн. С.130 – 132).

 

Падзенне нораваў пануючага  шляхецкага стану згубіла яго, зрабіла  няздольным кіраваць дзяржавай. Гэта і  было адной з галоўных пры-чын  пастаянных зваротаў розных груповак за дапамогай да суседніх краін.

 

Хутка разгарэлася грамадзянская  вайна, у якой канфедэратыўны рух  быў задушаны з дапамогай царскай  арміі.

 

Па прапанове прускага караля Фрыдрыха II Вялікага 5 жніўня 1772 г. у С.-Пецярбургу была падпісана  канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрымала паў-ночна-заходнюю частку Польшчы (Памеранію і кавалак  Вялікай Полыпчы паміж Прусіяй  і Брандэнбургам), Аўстрыя – паўднёвую  частку Полыпчы і частку Заходняй Украіны са Львовам. Да Расіі адышлі Інфлянты, болыпая частка Полацкага  ваяводства (па правым беразе Заходняй Дзвіны), амаль усё Віцебскае, усё  Мсціслаўскае ваяводствы і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае  ваяводства (з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем).

 

Першы падзел Рэчы Паспалітай ацвярэзіў польскіх сенатараў. Хутка  была створана паспалітая рада, якая складалася з караля, 18 сенатараў, 18 дэпутатаў  сейма. Прымаюцца рашэнні, накіраваныя  на паляпшэнне гандлю і прававога  становішча гараджан, развіццё прамысловасці. Але яны не закраналі асноў  дзяржаўнага і грамадскага ладу Рэчы Паспалітай.

 

3 мая 1791 г. сейм прыняў  канстытуцыю Рэчы Паспалітай, якая  адмяняла выбарнасць каралёў,  але ўводзіла выбарнасць дынастый. Заканадаўчая ўлада належала  двухпалатнаму сейму, які выбіраўся  на 2 гады і павінен быў прымаць  рашэнні болыпасцю галасоў. У  склад сейма ўводзіўся 21 прадстаўнік  гарадоў з правам дарадчага  голасу. Каралю і радзе (”вартавому  закону”), якая складалася з прымаса  каталіцкай царквы і пяці міністраў,  належала выканаўчая ўлада. Выканаўчыя  органы ўлады, войска і бюджэт  былі абвешчаны агульнымі для  ўсёй Рэчы Паспалітай. Аднак захаваліся  асобныя дзяржаўныя пасады ў  Літве, а таксама войска. Канстытуцыя  абвяшчала захаванне правоў і прывілеяў шляхты і яе “першынство ў пры-ватным і грамадскім жыцці”. Адначасова канстытуцыя зрабіла крок у напрамку збліжэння мяш-чанства са шляхтай: шляхта атрымала дазвол займацца гандлем, а мяшчане — набываць зямельныя ўладанні, займаць цывільныя пасады. Зусім не змянілася становішча сялян. Праўда, пан атрымаў права, калі ён таго захоча, вызваляць му-жыка ад прыгону. Абвяшчалася свабода веры, але за каталіцтвам пакідаўся статус дзяржаўнай рэлігіі. Канстытуцыя ў чарговы раз абвясціла поўнае зліццё Полыпчы з Вялікім княствам Літоўскім у адзіны і непадзельны арганізм.

 

Безумоўна, канстытуцыя насіла прагрэсіўны характар. Адчуваўся  ўплыў Вялікай французс-кай рэвалюцыі, ствараліся больш спрыяльныя ўмовы  для развіцця прадукцыйных сіл краіны.

 

Праціўнікі канстытуцыі, на чале якіх стаялі Севярын Ржэвускі, Ксаверый Браніцкі і іншыя, узняліся на барацьбу супраць канстытуцыі. 14 мая 1792 г. у мястэчку Таргавіцы (на Украіне) была створана канфедэрацыя і абвешчаны  акт аб абароне каталіцкай рэлігіі  і ранейшага парадку кіравання  краінай. На дапамогу канфедэраты запрасілі  Кацярыну II. Зноў пачалася грамадзянская  вайна, у якой кароль далучыўся да канфедэратаў і выступіў супраць  канстытуцыі і папярэдніх рэформ.

 

У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая  Полыпча, а да Расіі -частка Полацкага  ваяводства (па левым беразе Дзвіны), рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінскае і ўсходнія часткі Навагрудскага  і Врэсцкага ваяводстваў.

 

Другі падзел Рэчы Паспалітай выклікаў абурэнне і пратэст розных пластоў шляхецтва. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве пачалося паўстан-не на чале з генерал-лейтэнантам Анджэем  Тадэвушам Банавентурам Касцюшкам. Мэта паўстання — “аднаўленне  незалежнасці нацыі і ўсталяванне  ўсеагульнай свабоды”, адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Для  беларускага народа гэта азначала канчатковае  акаталічванне і паланізацыю  Беларускага краю. У першы дзень  паў-стання Касцюшка звярнуўся з  адозвамі “Да арміі”, “Да грамадзян”, “Да духавенства”, “Да жанчын”, у якіх заклікаў абараняць свабоду  і айчыну. 7 мая 1794 г. быў выдадзены  Паланецкі універсал, які абвяшчаў сялян асабіста вольнымі, але без  зямлі.

 

Паўстанне перакінулася на Літву. 3 22 на 23 красавіка 1794 г. паўстанцы захапілі Вільню і ўтварылі найвышэйшую раду літоўскага народа на чале з віленскім  камендантам палкоўнікам Якубам Ясінскім. Рада звярнулася да шляхты за дапамогай, стварыла крымінальны суд  з 15 чалавек для пакарання смерцю здраднікаў айчыны, а так-сама органы кіравання паўстаннем (дэпутацыі).

 

Паўстанцы мелі тры карпусы  войск, у аснове якіх было рэгуляр-нае  войска княства Літоўскага на чале з Я.Ясінскім, А.Хлявінскім, Ф.Сапегам. Кіраўніцтва паўстаннем мела намер  уцягнуць у паўстан-не ўсіх шляхціцаў  і вылучыла заклік: “Хто не з намі – той супраць нас”. Але абаронцы айчыны і ў час смяротнай небяспекі  не здолелі згуртавацца. Паміж імі  адсутнічала ўзаемапаразуменне, дысцыпліна, працягваліся сваркі і спрэчкі. Гэта прывяло да таго, што Тадэвуш Касцюшка адхіліў ад кіравання паўстаннем Ясінскага, замяніўшы яго генералам Віельгорскім. Хутка ўся Беларусь і Літва былі ахоп-лены полымем паўстання, да якога далучылася частка сялян, што паверылі абяцанням Касцюшкі вызваліць іх ад феадальнага прыгнёту. Паколькі выкананне абяцання затрымлівалася, сяляне пачалі адыходзіць ад паўстання. Пры такіх абставінах было няцяжка справіцца з паўстаўшымі.

Информация о работе Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай