Автор: Пользователь скрыл имя, 15 Января 2012 в 23:46, контрольная работа
У другой палове ХVII стагоддзя шляхецкая Рэч Паспалітая, у тым ліку Беларусь, якая ўваходзіла ў яе склад, знаходзілася ў стане глыбокага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызісу. З сярэдзіны ХVII стагоддзя гэта дзяржава ўступіла ў паласу разбуральных войнаў і ўнутранных міжусобіц. З 68 гадоў яе гісторыі (1648 – 1716) 65 гадоў прыходзіліся на ваенныя падзеі. Войны, якія суправаджаліся голадам, эпідэміямі, прычынялі вялізныя бедствы, а месцамі і поўнае разарэнне сялянам, цяжка адбіваліся на панскай гаспадарцы, разбуралі гарады, змяншалі колькасць насельніцтва.
1. Уводіны………………………………………………………………………………………...3
2. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Спробы рэформ і ўмацавання дзяржаўна-палітычнага ладу ў сярэдзіне ХVIII ст………………………………………………………….4
3. I і II падзелы Рэчы Паспалітай. Спробы рэформаў і захавання дзяржаўнага суверэнітэту. Канстытуцыя 3 мая 1791 г……………………………………………………….7
4. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. III падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі………………………………………………………..9
5. Дайце вызначэнне наступных паняццяў: права “ ліберум вета”, інтэрвенцыя, суверэнітэт, касінеры…………………………………………………………………………...10
6. Вывады……………………………………………………………………………………......11
7. Спіс літаратуры……………………………………………………………………………....15
Касінеры
– сяляне, узброеныя косамі. Назва ўдзельнікаў
паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі
ў 1794 г, паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага
ў 1863 г.
Вывады
Да другой паловы XVI ст. выспелі ўмовы для больш цеснага дзяржаўнага аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай. Першая група прычын гэтага аб'яднання звязана са знешнепалітычнымі абставінамі. Саперніцтва паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім Маскоўскім княствам за славянскія землі вылілася ў першай палове XVI ст. у цэлы шэраг руска-літоўскіх войнаў, у выніку якіх ВКЛ страціла 1/4 сваёй тэрыторыі. 3 1500 па 1569 г. у межы Вялікага княства Літоўскага 45 разоў урываліся полчышчы крымскага хана, у тым ліку 10 разоў спусташалі тэрыторыю Беларусі. Барацьба ВКЛ, Полынчы і Рускай дзяржавы за Лівонію прывяла да працяглай Лівонскай вайны (1558 - 1583). Каб болып паспяхова суп-рацьстаяць агрэсіі, польскія паны прапанавалі ВКЛ аб'яднацца ў адзінай дзяржаве пад эгідай Полыпчы. Другая група прычын звя-зана з унутрыпалітычным развіццём ВКЛ. Сярэдняя і дробная шляхта, незадаволеная ўладай вялікага князя літоўскага і магнатаў, лічыла прывілеі польскай шляхты болыдымі за свае, а таму актыўна высту-нала за аб'яднанне з Польшчай з тым, каб атрымаць у новай дзяржа-ве яшчэ болып прывілеяў. Трэцяя група прычын носіць дынастычны характар. Пасля трох шлюбаў у польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста не было нашчадкаў. Ён вырашыў ажаніцца чацвёрты раз, але па каталіцкаму абраду гэта можна было лрабіць толькі з дазволу папы рымскага. Жыгімонт II Аўгуст пачаў ныслужвацца перад Ватыканам і выконваць любыя загады польскіх магнатаў і каталіцкага духавенства.
Люблінская унія, гвалтам навязаная Вялікаму княству Літоўскаму палякамі на чале з Жыгімонтам II Аўгустам на Люблінскім сейме 1569 г. пасля анексіі і далучэння болынасці тэрыторыі княства да Польскага каралеўства (Падляшша, Валынь, Падолія, Кіеўшчына), прадугледжвала інкарпарацыю рэшткаў Вялікага княства Літоўскага
ў польскую дзяржаву пад назвай "Рэч Паспалітая". На чале гэтай дзяржавы стаялі выбарны польскі кароль (у яго карону ўпісваліся тытулы: вялікі князь літоўскі, рускі, прускі і г.д.) і агульны вышэйшы заканадаўчы орган — каронны (г.зн. польскі) сейм, у якім голас “ліцвіна" (г.зн. жыхара ВКЛ) заглушваўся пераважнай большасцю каронных паслоў.
У выніку жорсткай барацьбы на Люблінскім сейме і пасля Ліобліна за незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць кіруючым колам Вялікага княства Літоўскага ўдалося захаваць рэшткі тэрыторыі былой дзяржавы, а таксама рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах Рэчы Паспалітай. Абедзве былыя самастойныя дзяржавы захавалі свае ранейшыя назвы - Вялікае княства Літоўскае і Польская Карона, а таксама свае законы, урады і іншыя органы выканаўчай улады, судовыя сістэмы, мясцовае самакіраванне, фінансы, узброеныя сілы і да канца XVII ст. свае дзяржаўныя мовы. Статутам Вялікага княства Літоўскага 1588 г. чужаземцам, г.зн. этнічным палякам, польскім натам, забаранялася на тэрыторыі княства купляць зямлю і масць, а таксама займаць дзяржаўныя пасады. Гэта дае падставу некаторым даследчыкам лічыць, што Рэч Паспалітая на першым этапе свайго існавання з'яўлялася канфедэратыўнай дзяржавай. Іншыя сцвярджаюць, што Рэч Паспалітая была федэратыўнай дзяржавай, у якой ВКЛ і Польшча мелі адносную самастойнасць, абмежаваную дзейнасцю адзінага польскага караля і адзінага органа заканадаўчай улады — сейма Рэчы Паспалітай, а таксама засіллем польскіх паноў і пашырэннем польскага ўплыву на беларускіх і літоўскіх землях у канцы XVII - XVIII ст.
Магнаты Вялікага княства Літоўскага пры спрыяльных абставінах змагаліся за дасягненне іх княствам поўнай самастойнасці, рабілі змовы з мэтай адарваць ВКЛ ад Рэчы Паспалітай. У перыяд барацьбы ўкраінскага народа супраць польскіх паноў у сярэдзіне XVII ст. Януш Радзівіл вёў перапіску з Багданам Хмяльніцкім наконт атрыня ВКЛ поўнай самастойнасці. Такія ж дзеянні ўчыняліся ў перыяд паўночнай вайны Расіі са Швецыяй (1700 - 1721) і падзелаў Рэчы ;палітай 1772, 1793 і 1795 гг. Вялікае княства Літоўскае было ліквідавана канстытуцыяй Рэчы Паспалітай 3 мая 1791г.У1811-1812 гг. М.К.Агінскім і іншымі магнатамі быў распрацаваны праект аднаўлення Вялікага княства Літоўскага. Пасля захопу Вільні 28 чэрвеня 1812 г. французскай арміяй па загаду Напалеона быў утвораны часовы ўрад пад назвай "Камісія Вялікага княства Літоўскага" як орган адміністрацыйнага кіравання акупіраванай тэрыторыяй Літвы і Беларусі.
У выніку Брэсцкага царкоўнага сабора 1596 г. і прынятай на ім царкоўнай уніі была створана уніяцкая царква. Фактычна ў Брэсце працавалі два саборы: прыхільнікаў аб'яднання праваслаўнай і кталіцкай царквы ў адзіную уніяцкую царкву і праціўнікаў гэтага яднання. У рэшце рэшт у царкоўныя справы ўмяшаўся польскі кароль, арыштаваў праціўнікаў уніі і зацвердзіў рашэнне таго сабора, які прыняў унію. Уніяцкая царква падпарадкоўвалася папу рымскаму, а абрады ў ёй на першым этапе заставаліся ранейшымі, а потым пераводзіліся на каталіцкі лад. Ватыканам і польскім каталіцкім духавенствам рабілася спроба паступова, незаўважна, падманным шляхам, цераз выкарыстанне беларускай мовы ў пропаведзях і пры звяртанні да вернікаў акаталічыць праваслаўнае насельніцтва Беларусі. Уніяцкая царква, такім чынам, уяўляла сабой сродак акаталічвання насельніцтва на нацыянальнай аснове, а не нацыянальную царкву як сімвал суверэнітэту дзяржавы. Беларуская шляхта перайшла ў каталіцызм, а вернікамі уніяцкай царквы сталі сяляне і гарадскія нізы, якіх нярэдка сілай і падманам далучалі да гэтай царквы. Апошнюю іранічна называлі "хлопскай царквой". Уніяцкая царква ў Беларусі была ліквідавана ў 1839 г.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVI – ХVIII стст., як і грамадска-палітычнае жыццё, не адзначалася стабільнасцю. Сацыяльныя, этнічныя, рэлігійныя процістаянні феадальнага грамадства, шматлікія войны і феадальныя міжусобіцы не спрыялі эканамічнаму росквіту краю. Правядзенне ў жыццё на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XVI - першай палове XVII ст. аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста прывяло да ўсталявання фальварачнай сістэмы гаспадарання, канчатковага запрыгоньвання сялян і значнага павелічэння іх прыгонніцкага ўціску. Побач з тэндэнцыяй да росту землеўладанняў свецкіх магнатаў назіраецца залог іх маёнткаў, што нараджае ў другой палове XVIII ст. тэндэнцыю на пераўтварэння феадальнай формы ўласнасці на зямлю ў буржуазную. Разам з залогам зямлі ўзнікаюць і такія парасткі буржуазных адносін, як арэнда зямлі, ліхвярства, мануфактуры.
Войны Рэчы Паспалітай вялі да эканамічнага заняпаду Беларусі, разбурэння гарадоў і вёсак, фізічнага знішчэння насельніцтва. Яны павялічвалі раскол грамадства па этнічнай і рэлігійнай прыкметах.
Позняе
Адраджэнне з яго рэфармацыйна-
Выдатным творам беларускага летапісання XVII ст. былы Баркулабаўская хроніка, якая з дэмакратычных пазіцый адлюстровала дзяржаўныя, ваенныя і грамадзянскія справы айчыны свайго часу. Аднак летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай палітычнай сатыры, паэзіі. Беларуская рэфармацыя і контррэфамацыя вылучыла плеяду публіцыстаў: С.Буднага, В.Цяпінскаг М.Сматрыцкага, Л.Карповіча, братоў Зізаніяў, А.Філіповіча і інш. Важны ўклад у развіццё беларускай і рускай культуры зрабіў паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч С.Полацкі.
Развівалася тэатральнае і музычнае мастацтва. Дзейнічалі школьныя тэатры, тэатры лялек — батлейка, прыгонныя і прыватныя тэтры. Апошнія ў другой палове XVIII ст. працавалі ў Слоніме, Нясвіжы, Слуцку, Шклове, Магілёве, Чачэрску, Свіслачы, Плешчаніцах. Дзейнічаў таксама "плывучы тэатр" на баржах Агінскім канале. У маёнтках буйных магнатаў меліся прафесійныя аркестры і капэлы. Дзейнічалі ваенныя аркестры і народныя капэлы. У свецкай музыцы найбольш характэрным жанрам быў кант – шмат галасавая песня свецкага зместу. Развівалася царкоўная музыка. У выяўленчым мастацтве склалася самабытная беларуская іканапісная школа, якая ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. перастала існаваць. Другім важным напрамкам быў манументальны жывапіс — роспісы культавых збудаванняў. Папулярным відам станковага жывапісу з'яўляўся партрэт. Ствараліся сваеасаблівыя родавыя партрэтныя галерэі. У архітэктуры побач з готыка-рэнесансным стылем усталявалася барока, якое ў канцы XVIII ст. саступіла месца класіцызму. Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль Радзівілаў, палац Тызенгауза ў Гродне, Слонімскі палац Агінскіх, Нясвіжскі фарны касцёл, касцёлы Бернардзінцаў у Гродне і Іўі, Мікалаеўскі касцёл у Міры, касцёлы ў Дзятлаве і Вішневе, касцёлы дамініканцаў у Мінску, Навагрудку, Смалянах і Дунілавічах, Богаяўленская і Крыжаўзвіжанская цэрквы ровічах, Уваскрасенская царква ў Віцебску, іншыя культавыя і абарончыя збудаванні — помнікі архітэктуры беларускіх зямель другой паловы XVI - XVIII ст.
Асвета, кнігадрукаванне, бібліятэчная і архіўная справа, літаратура, тэатр, музыка, жывапіс, архітэктура, уся духоўная культура беларускага народа часоў Рэчы Паспалітай — яскравы адбітак палітычнай і ідэалагічнай барацьбы, якая вялася за права мець сваю мову, адукацыю, мастацтва, традыцыі і звычаі, свой лад жыцця.
У 1772, 1793 і 1795 гг. адбыліся тры падзелы Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Аж да 1918 г. Польшча як дзяржава не існавала. Чаму Рэч Паспалітая не змагла абараніць свой суверэнітэт? Гэта тлумачыцца наступнымі абставінамі:
1) адсутнасцю адзінай цэнтралізаванай дзяржавы і моцнай цэнтральнай улады; выбарнасцю польскіх каралёў, іх залежнасцю ад магнатаў і шляхты; усемагутнасцю, амбіцыйнасцю і непадкантрольнасцю цэнтральнай уладзе мясцовых феадалаў, іх правам мець замкі і войскі. Польскія каралі фактычна не кіравалі дзяржавай, іх улада ў многім была фармальнай, абмежаванай;
2) наяўнасцю "залатых шляхецкіх вольнасцей" — права "свабоднага вета”, якое дазваляла аднаму дэпутату сейма заблакіраваць прыняцце таго ці іншага закону (рашэння); т. зв. канфедэрацый – саюзаў зброенай шляхты для абароны сваіх вольнасцей і прывілеяў; мясцовых шляхецкіх сеймікаў, якім належала ўся ўлада ў ваяводствах і паветах. Таму сейм Рэчы Паспалітай быў бяспраўным, недзеяздольным,
а канфедэрацыі шляхты іншы раз мелі характар прамога паўстання супраць караля ("рокашы"). У краіне гаспадарыла феадальная анархія;
3)
адсутнасцю моцнага войска ў
караля як гаранта
Больш
як 200-гадовая гісторыя Рэчы Паспалітай
– павучальны ўрок для нашчадкаў: неабмежаваная
дэмакратыя побач з выбарнай манархіяй
- найгоршая форма кіравання дзяржавай,
якая звычайна вядзе да расколу кіруючага
пласта грамадства на палітычныя групоўкі,
нараджае такія амаральныя з'явы, як подкуп,
карупцыі страта адказнасці за лёс
бацькаўшчыны, эгаізм і індывідуалізм.
Не менш небяспечным для дзяржаўнасці
з'яўляецца раскол грамадства паводле
этнічных і ідэалагічных прыкмет, што
вядзе да грамадзянскіх войнаў. Усё вышэйназванае
аслабляе дзяржаву знутры і робіць яе
лёгкай здабычай для суседзяў.
Спіс
літаратуры
1. Лойка П. Незалежнасць пасля Любліна або магнацка-шляхецкая “беларусізацыя” // Спадчына, 1991, №6.
2. Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік/ А.А.Абецадарская, Л.А.Жылуновіч, А.П.Ігнаценка і інш.; Пад рэд. А.П. Ігнаценкі, Я.Ю. Несцяровіча. – Мн.: НКФ “ Экаперспектыва”, 1994. – 34 с.
3. Гісторыя Беларусі: падручнік: у 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў – па люты 1917г. / Я.К. Новік [і інш.]; пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля, - 2-е выд. – М.н.: Выш.шк., 2006. – 224 с.
4. Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мінск, 1926. – 159 с.
5. С.В. Паноў; Пад навук.рэд. М.С. Сташкевіча, Г.Я. Галенчанкі. – 5-е выд., перапрац. – Мн.: Аверсэв, 2004. – 133 с.
Информация о работе Палітычнае становішча Рэчы Паспалітай у ХVIII стагоддзі