Палітычнае становішча Рэчы Паспалітай у ХVIII стагоддзі

Автор: Пользователь скрыл имя, 15 Января 2012 в 23:46, контрольная работа

Описание работы

У другой палове ХVII стагоддзя шляхецкая Рэч Паспалітая, у тым ліку Беларусь, якая ўваходзіла ў яе склад, знаходзілася ў стане глыбокага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызісу. З сярэдзіны ХVII стагоддзя гэта дзяржава ўступіла ў паласу разбуральных войнаў і ўнутранных міжусобіц. З 68 гадоў яе гісторыі (1648 – 1716) 65 гадоў прыходзіліся на ваенныя падзеі. Войны, якія суправаджаліся голадам, эпідэміямі, прычынялі вялізныя бедствы, а месцамі і поўнае разарэнне сялянам, цяжка адбіваліся на панскай гаспадарцы, разбуралі гарады, змяншалі колькасць насельніцтва.

Содержание

1. Уводіны………………………………………………………………………………………...3
2. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Спробы рэформ і ўмацавання дзяржаўна-палітычнага ладу ў сярэдзіне ХVIII ст………………………………………………………….4
3. I і II падзелы Рэчы Паспалітай. Спробы рэформаў і захавання дзяржаўнага суверэнітэту. Канстытуцыя 3 мая 1791 г……………………………………………………….7
4. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. III падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі………………………………………………………..9
5. Дайце вызначэнне наступных паняццяў: права “ ліберум вета”, інтэрвенцыя, суверэнітэт, касінеры…………………………………………………………………………...10
6. Вывады……………………………………………………………………………………......11
7. Спіс літаратуры……………………………………………………………………………....15

Работа содержит 1 файл

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.doc

— 128.50 Кб (Скачать)

Міністэрства  спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

Беларускі дяржаўны Універсітэт фізічнай культуры

Кафедра філасофіі і гісторыі 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

Палітычнае  становішча Рэчы Паспалітай

у ХVIII стагоддзі 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

                                                                              Студэнткі:017 групы

Паталей Анастасіі Валяр`янаўны

                                                                          Мінская вобласць

                                                                         Валожынскі район

                                                                д. Гародзькі

                                                                                вул. Маладзёжная д.15

                                                                775 – 89 – 64

  
 
 
 
 
 
 
 
 

Мінск 2008 г.

План 

1. Уводіны………………………………………………………………………………………...3

2. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Спробы рэформ і ўмацавання дзяржаўна-палітычнага ладу ў сярэдзіне ХVIII ст………………………………………………………….4

3. I  і II падзелы Рэчы Паспалітай. Спробы рэформаў і захавання дзяржаўнага                                                                               суверэнітэту. Канстытуцыя 3 мая 1791 г……………………………………………………….7

4. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. III падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі………………………………………………………..9

5. Дайце вызначэнне наступных паняццяў: права “ ліберум вета”, інтэрвенцыя, суверэнітэт, касінеры…………………………………………………………………………...10

6. Вывады……………………………………………………………………………………......11

7. Спіс літаратуры……………………………………………………………………………....15 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Уводіны 

     У другой палове ХVII стагоддзя шляхецкая Рэч Паспалітая, у тым ліку Беларусь, якая ўваходзіла ў яе склад, знаходзілася ў стане глыбокага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызісу. З сярэдзіны ХVII стагоддзя гэта дзяржава ўступіла ў паласу разбуральных войнаў і ўнутранных міжусобіц. З 68 гадоў яе гісторыі (1648 – 1716) 65 гадоў прыходзіліся на ваенныя падзеі. Войны, якія суправаджаліся голадам, эпідэміямі, прычынялі вялізныя бедствы, а месцамі і поўнае разарэнне сялянам, цяжка адбіваліся на панскай гаспадарцы, разбуралі гарады, змяншалі колькасць насельніцтва.

     Цяжкія  вынікі войнаў узмацняліся захаваннем і ўмацаваннем фальваркова-паншчыннай сістэмы гаспадаркі, феадальнай анархіяй і суправаджальнымі міжусобіцамі.

Крызіс сельсай  гаспадаркі адмоўна адбіўся на развіцці беларускіх гарадоў, рамяства, унутранага і знешняга гандлю.З-за недахопу заказчыкаў і пакупнікоў у гарадах частка гарадскога насельніцтва вымушана была перасяліца ў вёскі або займацца сельскай гаспадаркай у горадзе.Унутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай характарызавалася палітычнай анархіяй, якая ўзмацнялася барацьбой за ўладу паміж магнацкімі групоўкамі. Дзейснасць агульнадзяржаўнага соцма, а таксама мясцовых соймікаў была паралізавана правам liberum veta, паводле якога кожны дэпутат сойма ці сойміка мог выказаць нязгоду з люббой соймавай пастановай, што азначала спыненне пасяджэння і скасоўвала ўсе прынятыя на гэтым сойме рашэнні.

     Каля  паловы ХVIII стагоддзя Рэч Паспалітая перажывала стан поўнага развалу. Уся палітычная улада ў дзяржаве была ў руках шляхты, якая карысталася “залатой” вольнасцю толькі ў сваіх класавых інтарэсах. Усё права было ў шляхты, якая мела права складаць у гаспадарстве ваенныя саюзы для абароны сваіх класавых інтарэсаў і праў, і законна падымаць бунт проціў караля, калі ён парушаў шляхецкія правы. Каб абараніць сябе, польскі кароль павінен быў шукаць апоры пры чужаземных дварах, і чужаземныя дзяржавы атрымалі поўную магчымасць умешвацца ў хатнія справы Рэчы Паспалітай. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

2. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Спробы рэформ і ўмацавання дзяржаўна-палітычнага ладу ў сярэдзіне ХVIII ст. 

      Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай быў закладзены ў час падпісання ганебнай для Вялікага княства Літоўскага Люблінскай уніі. Здрада вялікага князтва літоўскага свайму гаспадарству, гвалт польскай шляхты ў адносінах да свайго шматгадовага саюзніка заклалі хісткі падмурак пад Рэч Паспалітую. Уся гісторыя Рэчы Паспалітай ад Любліна да трох падзелаў – гэта гісторыя барацьбы народаў Вялікага князтва Літоўскага за сваю дзяржаўнасць, за права яе існавання. Бяскроўная і крывавая, дыпламатычная і ўзброеная барацьба аслабляла змучаныя гвалтам дзяржавы і ў эканамічных, і ў палітычных, і ў культурных адносінах, рабіла Рэч Паспалітую лёгкай здабычай суседніх краін.

      Такім чынам, Люблінская унія – гэта пачатак  канца, згубы не толькі Вялікага князтва  Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаў. Гэта першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай.

      Другім  вытокам крызісу стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які заканамерна падрываў самыя асновы дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне знакамітых  “залатых шляхецкіх вольнасцей”: выбранне манарха, liberum veto і г.д.

      Выбранне  манарха мела і такую адмоўную рысу, як подкуп. Карупцыя стала звычайнай  з`явай палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай. Напрыклад, да сярэдзіны ХVII ст. у асяроддзі польскай шляхты ўзнік рух за скасаванне царкоўнай уніі. Уніяцкі мітрапаліт Календа ў 1688 годзе быў вымушаны падкупляць сенатараў, каб захаваць унію. У выніку шырока распаўсюджанай карупцыі з грамадскай свядомасці паступова знікаюць такія паняцці, як маральнасць, сумленне, годнасць, грамадзянскі доўг, патрыятызм і інш. Асабісты інтарэс прэваліруе над усім жыццём.

Выбары манархаў у Польшчы стваралі таксама падставу для зацікаўленнасці суседніх краін  у “хатніх” справах Рэчы Паспалітай; паступова яны ўцягваюцца ў вырашэнне  польскіх спрэчак, у тым ліку і  ўзброенай сілай.

      Шляхецкія вольнасці вянчала знакамітае liberum veto, якое не проста нараджала анархію, карупцыю, але магло наогул паралізаваць цэнтральную ўладу, дзяржаўны механізм. З сярэдзіны ХVII ст. гэта тэндэнцыя пачала перарастаць у звычайную з`яву палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай. Да 1652 г. на польскіх сеймах справы вырашаліся большасцю галасоў, хаця ў пратаколах дзела формы ўжывалася фраза “па аднагалоснаму рашэнню”. У 1652 г. дэпутат упіцкага павета Сіцінскі ўпершыню ўжыў слова “не позволь” усё часцей стала ўжывацца на сейме. Так, калі за 1652 – 1764 гг. З 80 сеймаў былі сарваны 44, то за 1744 – 1762 гг. Усе адзінаццаць сеймаў не здолелі прыняць патрэбных рашэнняў. Але і прыняцце пастаноў сеймам яшчэ нічога не азначала. Любая пастанова караля ці сейма магла быць адхілена шляхтай. Шляхціц ведаў толькі падпарадкаванне Богу ды самому сабе. Шляхецкі стан, закліканы абараняць радзіму, адказваць перад нашчадкамі за лёс бацькаўшчыны, хварэў на ганарлівасць, бяздумнае самалюбства. Неабмежаваная дэмакратыя губіла Рэч Паспалітую.

      Аслабленне  цэнтральнай улады цягнула за сабой узвышэнне павятовых сеймікаў, якія пачалі прысвойваць функцыізаканадаўчай  і судовай улады, перасталі лічыцца  з рашэннямі сейма.

У выніку асаблівасцей палітычнага ладу Рэчы Паспалітай да канца ХVII ст. у дзяржаве ўзнікае прыкметнае аслабленне манархічнай улады, бяспрыкладнае ўзмацненне шляхты, заняпад адміністрацыйнага кіравання, духоўнасці і грамадзянскага сумлення.

      Трэцім  вытокам палітычнага крызісу З`явілася бязглуздая рэлігійная палітыка з канца ХVI ст. Берасцейская царкоўная унія не дала пажаданых вынікаў. Наадварот, яна паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці.

 Лацінізацыя уніяцкай царквы прывяла  да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і праціўнікаў. Апошнія ў набліжэнні уніяцкай царквы да касцёла ўбачылі пагрозу не толькі уніяцтву, але і ўсяму праваслаўнаму насельніцтву. У грамадскай свядомасці больш трывала замацоўваецца думка аб прыналежнасці беларускага этнасу да рускага народа, аб неабходнасці ўз`яднання з ім. Пазней гэта этнічна- рэлігійная і грамадска-палітычная плынь у гістарычнай літаратуры атрымала назву “заходнерусізм”.

      Чацвёрта  выток палітычнага крызісу – спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным. Распаўсюджанне аграрнаў рэформы Жыгімонта II Аўгуста на Усходнюю Беларусь выклікала супраціўленне народных мас: скаргі на самавольства адміністрацыі і арандатараў, адмаўленне ад выканання прыгонных павіннасцей, уцёкі ад сваіх гаспадароў да іншых феадалаў ці за межы краіны, часцей за ўсё на Украіну і Расію, падпальванне маёнткаў, узброенныя паўстанні.

      Адным з буйных сялянскіх рухаў у  ХVIII ст.было паўстанне ў Крычаўскім старостве, пажыццёвым уладанні князя І.Радзівіла. У 30-х гадах ХVIII ст. староства арандавалі браты Іцкавічы, якія не толькі ўзмацнілі прыгнёт шляхам завышэння інвентарных грашовых плацяжоў і адработачныхпавіннасцей, але і ўжывалі грабеж, насілле, мардаванне сялян за нязначную паслухмянасць. У пачатку 40-х гадоў становішча сялян стала невыносным. Паўстанцы нападалі на дамы багатых гандляроў, ліхвяроў, адбіралі кабальныя дакументы, найбольш злосных забівалі. І.Радзівіл быў вымушаны перадаць староства іншаму арандатару. Але гэта толькі часова паслабіла сялянскі рух. Улетку 1743 г. барацьба абвастрылася і перарасла ва ўзброенае паўстанне. Паўстаўшыя не прымалі распараджэнняў Радзівіла, праганялі і забівалі чыноўнікаў, але і без адміністрацыі.

      У 40-х гадах ХVIII ст. сялянскімі хваляваннямі былі ахопленны Мазырскі павет (1745), Гомельскае староства (1747), Чачэрскае староства і інш. Антыфеадальны і антырэлігійны рух на Беларусі калаціў Рэч Паспалітую, заганяючы яе ў труну.

      Пяты  выток паглыблення палітычнага крызісу — барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі. У 60-х і першай палове 70-х гадоў XVII ст. найболып уплывовымі былі Пацы, а ў першай палове 80-х - Сапегі.

 Пасля Паўночнай вайны палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай перарастае ў апошнюю стадыю - агонію.

     У часы кіравання Аўгуста III (1733 - 1763, сын Аўгуста II) феадальная анархія паглыбляецца, узмацняецца феадальны, нацыянальны і рэлігійны прыгнёт. У палітычным жыцці з'яўляецца новая, даволі характэрная рыса - зварот шляхты за дапамогай да суседніх краін дзеля вырашэння ўнутраных спраў.

Набліжэнне канца  адчувалі і сучаснікі падзелаў Рэчы Паспалітай, і таму патрыёты спрабавалі хоць як-небудзь прыпыніць агонію. У 1764 г. Чартарыйскія на канвакацыйным сейме паспрабавалі правесці памяркоўныя рэформы дзяржаўнага ладу: абмежаваць "ліберум вета”, аслабіць залежнасць дэпутатаў ад інструкцый сеймікаў, упарадкаваць суд, фінансы, павялічыць войска. Аднак рэформы закраналі шляхецкія вольнасці і таму адразу ж выклікалі рашучы адпор рэакцыйных сіл краіны, а таксама Прусіі і Расіі. Пры падтрымцы расійскага пасла Рэпніна дысідэнты стварылі канфедэрацыі: пратэстанцкую ў Торуні і праваслаўную ў Слуцку. На дапамогу ім прыйшла 40-тысячная руская армія, карыстаючыся правам абароны праваслаўных у Рэчы Паспалітай, згодна з "вечным мірам" паміж Масквой і Варшавай (1686).

     У 1768 г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб ураўноўванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. Адначасова Расія стала гарантам не толькі верацярпімасці, але і захавання палітычнага ладу Рэчы Паспалітай, які існаваў да

1764 г.

     Прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай заключаліся, перш за ўсё, ва ўнутрыпалітычным становішчы самой дзяржавы. Яно характарызавалася як палітычны крызіс, або бязладдзе. Гэта стан быў вынікам злоўжывання шляхецкімі вольнасцямі. На пасяджэннях сойма яшчэ з другой паловы XVI ст. дзейнічала  права “ліберум вета” (ад лацінскага “не дазваляю”). Згодна з ім, калі хоць адзін дэпутат сойма выступаў супраць, то рашэнне не прымалася, а па сяджэнне сойма спынялася. Аднагалоссе было галоўнай умовай прыняцця пастановы сойма. У выніку абсалютная большасць соймаў была сарвана. Такім чынам, бязладдзю ў Рэчы Паспалітай спрыяла тое, што значная часіка шляхты лічыла права “ліберум вета” сведчаннем сваёй шляхецкай вольнасці і выкарыстоўвала яго на практыцы для адхілення (непрыняцця) непажаданных пастаноў. Дхяржаўнае кіраванне характарызавалася ўсеўладдзем магнатаў і шляхты і слаюасцю каралеўскай улады ў асобе апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764 – 1795). Фактычнанекаранаваным каралём на тэрыторыі ВКЛ з`яўляўся нясвіжскі магнат Кароль Радзівіл Пане Каханку, які заяўляў у адрас Станіслава Аўгустова: “Я – такі пан, табе ж яшчэ трэба такім стаць”.

Информация о работе Палітычнае становішча Рэчы Паспалітай у ХVIII стагоддзі