Палітычнае становішча Рэчы Паспалітай у ХVIII стагоддзі

Автор: Пользователь скрыл имя, 15 Января 2012 в 23:46, контрольная работа

Описание работы

У другой палове ХVII стагоддзя шляхецкая Рэч Паспалітая, у тым ліку Беларусь, якая ўваходзіла ў яе склад, знаходзілася ў стане глыбокага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызісу. З сярэдзіны ХVII стагоддзя гэта дзяржава ўступіла ў паласу разбуральных войнаў і ўнутранных міжусобіц. З 68 гадоў яе гісторыі (1648 – 1716) 65 гадоў прыходзіліся на ваенныя падзеі. Войны, якія суправаджаліся голадам, эпідэміямі, прычынялі вялізныя бедствы, а месцамі і поўнае разарэнне сялянам, цяжка адбіваліся на панскай гаспадарцы, разбуралі гарады, змяншалі колькасць насельніцтва.

Содержание

1. Уводіны………………………………………………………………………………………...3
2. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Спробы рэформ і ўмацавання дзяржаўна-палітычнага ладу ў сярэдзіне ХVIII ст………………………………………………………….4
3. I і II падзелы Рэчы Паспалітай. Спробы рэформаў і захавання дзяржаўнага суверэнітэту. Канстытуцыя 3 мая 1791 г……………………………………………………….7
4. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. III падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі………………………………………………………..9
5. Дайце вызначэнне наступных паняццяў: права “ ліберум вета”, інтэрвенцыя, суверэнітэт, касінеры…………………………………………………………………………...10
6. Вывады……………………………………………………………………………………......11
7. Спіс літаратуры……………………………………………………………………………....15

Работа содержит 1 файл

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.doc

— 128.50 Кб (Скачать)

      Унутрыпалітычнае  становішча ўскладнялася знешнепалітычнымі  абставінамі, звязанымі ў пачатку  XVIII ст. з баявымі дзеяннямі ў гады Паўночнай вайны. Рэч Паспалітая стала “заезным дваром і карчмой” для іншаземных войскаў. Такое становішча дазваляла суседнім дзяржавам умешвацца ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Такім чынам, палітычная анархія (бязладдзе) унутры краіне, адсутнасць моцнай цэнтральнай улады ў асобе караля (яго пасада была выбарнай і цалкам залежала ад вольнасцей магнатаў і шляхты), а таксама ўмяшанне ва ўнутраныя справы з боку суседніх дзяржаў прывялі да тэрытырыяльных падзелаў Рэчы Паспслітай.

      З другой паловы  XVIII ст. быў здзейснены цэлы шэраг рэформаў, накіраваных на ўзмацненне Рэчы Паспслітай. У эканамічнай галіне пэўны поспех мелі рэформы А. Тызенгаўза, дзякуючы якім пачала замацоўваца такая форма прамысловай вытворчасці, як мануфактура. У галіне асветы пачаткам рэформы стала дзейнасць Адукацыйнай камісіі, арганізаванай у 1773гю, па адкрыцці школ сярэдняй ступені. У палітычнай галіне права “ліберум вета” было часткова абмежавана (канчаткова адменена толькі ў 1791 г.).

      Спробы  абмежаваць уладу магнатаў прывялі  да праяў нездаволенасці з іх боку. Міжусобная барацьба магнатаў ускладнілася нездаволенасць шматлікай шляхты каталіцкага веравызнання, якая была ўраўнавана ў правах з некатолікамі – праваслаўнымі і пратэстантамі, якія называлі дысідэнтамі. Супярэчнасці паміж католікамі і некатолікамі выкарысталі суседнія дзяржавы. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

3. I  і II падзелы Рэчы Паспалітай. Спробы рэформаў і захавання дзяржаўнага                                                                               суверэнітэту. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. 

     Па  прапанове прускага караля Фрыдрыха II Вялікага 5 жніўня 772 г. у С.-Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Іаспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрымала паў-ючна-заходнюю частку Польшчы (Памеранію і кавалак Вялікай Іолынчы паміж Прусіяй і Брандэнбургам), Аўстрыя - паўднёвую [астку Польшчы і частку Заходняй Украіны са Львовам. Да Расіі дышлі Інфлянты, болыная частка Полацкага ваяводства (па правым еразе Заходняй Дзвіны), амаль усё Віцебскае, усё Мсціслаўскае аяводствы і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае аяводства (з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем).

     Першы падзел Рэчы Паспалітай ацвярэзіў польскіх сенатараў. ^утка была створана паспалітая рада, якая складалася з караля, 8 сенатараў, 18 дэпутатаў сейма. Прымаюцца рашэнні, накіраваныя [а паляпшэнне гандлю і прававога становішча гараджан, развіццё [рамысловасці. Але яны не закраналі асноў дзяржаўнага і грамадскага аду Рэчы Паспалітай.

     3 мая 1791 г. сейм прыняў канстытуцыю  Рэчы Паспалітай, якая адмяняла выбарнасць каралёў, ііЬегшп уеіо і права на "канфедэрацыі". Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сейму, які выбіраўся на 2 гады і павінен быў прымаць рашэнні болыпасцю галасоў. У склад сейма ўводзіўся 21 прадстаўнік гарадоў з правам дарадчага голасу. Каралю і радзе ("вартавому закону"), якая складалася з прымаса каталіцкай царквы і пяці міністраў, належала выканаўчая ўлада. Урад, войска і бюджэт былі абвешчаны агульнымі для ўсёй Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя абвяшчала захаванне правоў і прывілеяў шляхты і яе "першынство ў прыватным і грамадскім жыцці". Адначасова канстытуцыя зрабіла крок у напрамку збліжэння мяшчанства са шляхтай: шляхта атрымала дазвол займацца гандлем, а мяшчане — набываць зямельныя ўладанні, займаць цывільныя пасады. Зусім не змянілася становішча сялян. Праўда, пан атрымаў права, калі ён таго захоча, вызваляць мужыка ад прыгону. Абвяшчалася свабода веры, але за каталіцтвам пакідаўся статус дзяржаўнай рэлігіі. Канстытуцыя ў чарговы раз абвясціла поўнае зліццё Польшчы з Вялікім княствам Літоўскім у адзіны і непадзельны арганізм.

     Безумоўна, канстытуцыя насіла прагрэсіўны  характар. Адчуваўся ўплыў Вялікай  французскай рэвалюцыі, ствараліся больш спрыяльныя ўмовы для развіцця  сіл краіны.

Праціўнікі  канстытуцыі, на чале якіх стаялі Севярын Ржэвускі, Ксаверый Браніцкі і іншыя, узняліся на барацьбу супраць канстытуцыі. 14 мая 1792 г. у мястэчку Таргавіцы (на Украіне) было створана канфедэрацыя і абвешчаны акт аб абароне каталіцкай рэлігіі і ранейшага парадку кіравання краінай. На дапамогу канфедэраты запрасілі Кацярыну II. Зноў пачалася грамадзянская вайна, у якой кароль далучыўся да канфедэратаў і выступіў супраць канстытуцыі і папярэдніх рэформ.

У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польша, а да Расіі частка Полацкага ваяводства (па левым беразе Дзвіны), рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінскае і ўсходнія часткі Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў.

     Другі падзел Рэчы Паспалітай выклікаў абурэнне і пратэст розных пластоў шляхецтва. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве пачалося паўстанне  на чале з генерал-лейтэнантам Анджэем Тадэвушам Банавентурам Касцюшкам. Мэта паўстання — "аднаўленне незалежнасці нацыі і ўстанаўленне ўсеагульнай свабоды", адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Для беларускага народа гэта азначала канчатковае акаталічванне і паланізацыю Беларускага краю. У першы дзень паўстання Касцюшка звярнуўся з адозвамі "Да арміі", "Да грамадзян ,  "Да духавенства", "Да жанчын", у якіх заклікаў абараняць свабоду і айчыну. 7 мая 1794 г. быў выдадзены Паланецкі універсал які абвяшчаў сялян асабіста вольнымі, але без зямлі.

     Паўстанне перакінулася на Літву. 3 22 на 23 красавіка 1794 г. паўстанцы захапілі Вільню і ўтварылі найвышэйшую раду літоўскага народа на чале з віленскім камендантам палкоўнікам Якубам Ясінскім. Рада звярнулася да шляхты за дапамогай, стварыла крымінальны суд з 15 чалавек для пакарання смерцю здраднікаў айчыны, а таксама органы кіравання паўстаннем (дэпутацыі).

     Паўстанцы мелі тры карпусы войск, у аснове якіх было рэгулярнае войска княства Літоўскага на чале з Я.Ясінскім, А.Хлявінскім, Ф.Сапегам. Кіраўніцтва паўстаннем мела намер уцягнуць у паўстанне ўсіх шляхціцаў і вылучыла заклік: "Хто не з намі - той супраць нас". Але абаронцы айчыны і ў час смяротнай небяспекі не здолелі згуртавацца. Паміж імі адсутнічала ўзаемапаразуменне, дысцыпліна, працягваліся сваркі і спрэчкі. Гэта прывяло да таго, што Тадэвуш Касцюшка адхіліў ад кіравання паўстаннем Ясінскага, замяніў яго генералам Віельгорскім. Хутка ўся Беларусь і Літва былі ахоплены полымем паўстання, да якога далучылася частка сялян, што паверылі абяцанням Касцюшкі вызваліць іх ад феадальнага прыгнёту. Паколькі выкананне абяцання затрымлівалася, сяляне пачалі адыходзіць ад паўстання. Пры такіх абставінах было няцяжка справіцца з паўстаўшымі.

     Супрадь рэшткаў Рэчы Паспалітай выступілі  Прусія, Аўстрыя і  Расія. Лёс Рэчы Паспалітай быў вырашаны ў бітве пад Мацаёвіцамі (паблізу Варшавы) паміж рускімі і польскімі войскамі. Касцюшка трапіў у палон, а ў Варшаву былі ўведзены рускія, прускія і  аўстрыйскія войскі. Апошні кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст IV ст. (Станіслаў Панятоўскі) адрокся ад прастола. Аўстрыя, Расія і Прусія зноў пачалі кроіць Рэч Паспалітую. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

4. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. III падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі. 

      У 1793 г. 100-тысячнае расійскае войска, аказваючы дапамогу прадстаўнікам  шляхецкага саслоўя – некатолікам, перайшло мяжу Рэчы Паспалітай, што азначала яе другі падзел. Пад уладу расійскай імператрыцы Кацярыны II адная частка беларускіх зямель.

      Спробай захаваць суверэннасць (самастойнасць, незалежнасць) Рэчы Паспалітай у межах 1772 года (да першага падзелу) стала  паўстанне 1794 года на чале з ураджэнцам Беларусі Тадэвушам Касцюшкам (1746 – 1817). Актыўны удзел у ім узялі патрыятычная шляхта, мяшчанства (гарадскія жыхары), сялянства, святарства (царкоўныя дзеячы).

      Паўстанне адбывалася пад лозунгам “Вольнасць, цэласнасць, незалежнасць”, які нагадваў лозунг Вялікай Французскай буржуазнай рэвалюцыі “Вольнасць, братэрства”. Гэты лозунг, верагодна, быў знаёмы начальніку паўстання Тадэвушу Касцюшку, які яшчэ юнаком на працягу трох гадоў  вучыўся ў сталіцы Францыі Парыжы пасля заканчэння кадэцкага корпуса ( ваенна-навучальнай установы ) у Варшаве. Сем гадоў Тадэвуш Касцюшка правёў у Амерыцы, дзе актыўна ўдзельнічаў у барацьбе паўночнаамерыканскіх калоній супраць англійскага каланіяльнага ўладарства. Ён быў асабіста знаёмы з першым прэзідэнтам ЗША Джорджам Вашынгтонам, сябраваў задным з аўтараў амерыканскай

“Дэкларацыі незалежнасці”  Томасам Джэферсанам. Тадэвуш Касцюшка з`яўляецца нацыянальным героем ЗША  і Польшчы, ганаровым грамадзянінам  Францыі. Ён кіраваў паўстаннем на тэрыторыі Польшчы.

      У ВКЛ на чале паўстання стаяў палкоўнік  Якуб Ясінскі. Тут быў утвораны асобны ад Польшчы орган кіраўніцтва паўстаннем – Найвышэйшая Літоўская рада. Заклік Касцюшкі да аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 года знайшоў водгук  сярод магнатаў і шляхты ВКЛ . У выдадзеным ім “Паланецкім універсале” Тадэвуш Касцюшка  таксама абяцаў адмяніць асабістую залежнасць ( вызваліць з-пад прыгону ) тых сялян, якія прынялі ўдзел у паўстанні. У атрады паўстанцаў пацягнуліся касінеры – сяляне, узброеныя косамі. На тэрыторыі Беларусі яны складалі да адной трэці ад колькаці  паўстанцаў. Аднак дасягнуць масавай падтрымкі насельніцтва кіраўнікам паўстання не ўдалося.

     Паўстанне пачалося ў1794 годзе. Яно ахапіла Літву і Заходнюю Беларусь. Паўстанчая армія не магла аказаць магутнага супраціўлення аб`яднаным сілам Прусіі, Аўстрыі і расіі, і войскам якімі кіраваў А.В. Сувораў. Паўстанне было падаўлена.

     У 1795 г. адбыўся трэці, апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель. Рэч Паспалітая была знішчана, а польскі народ на доўгія гады аказаўся пад сацыяльным і нацыянальным прыгнётам.

     Такім чынам, прароцтва караля-езуіта Яна-Казіміра збылося. Палітычны лад Рэчы Паспалітай, неабмежаваныя шляхецкія вольнасці, рэлігійны фанатызм, неверагоднае падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з'явіліся галоўнымі прычынамі гібелі дзяржавы.

     Асноўная  маса насельніцтва – сяляне, мяшчане  Беларусі – спакойна, недзе абыякава ўспрынялі распад Рэчы Паспалітай. У 1796 – 1801 гадах уся тэрыторыя беларусі ўвайшла ў склад 3 губерняў – Беларускай, Мінскай, Літоўскай; з 1801 года – 5 губерняў: Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай, Віленскай ( 2 генерал-губернатарствы – Беларускае і Літоўскае – іх аб`ядноўвалі ). 
 
 

5. Дайце вызначэнне наступных паняццяў: права “ ліберум вета”, інтэрвенцыя, суверэнітэт, касінеры. 

     Ліберум вета (ад лацінскага liberum veto – свабоднае “забараняю”) з 1589 г. Звычай у дзяржаўным праве Рэчы Паспалітай, па якому кожны дэпутат сойма ці сойміка мог выказаць нязгоду з тым ці іншым рашэннем. У гэтых умовах сойму вельмі цяжка было прыняць рашэнне ці пастанову, паколькі апошнія набывалі сілу закона толькі пры аднагалоснасці  ўсіх дэпутатаў. Ліберум вета было выклікана  аслабленнем цэнтральнай улады і дазваляла нават аднаму дэпутату сарваць сойм. Упершыню такое здарылася ў 1652 г., калі дэпутат Упіцкага павета В. Сіцынскі па жаданню Я. Радзівіла не згадзіўся з пастановаю сойма. З 1652 па 1764 г. з 55 соймаў Рэчы Паспалітай такім чынам было сарвана 48. Шырокае выкарыстанне права “ліберум вета”, якое большасць шляхты лічыла за аснову шляхецкай дэмакратыі, вяло да палітычнай анархіі ў краіне. Права “ліберум вета” было ліквідавана толькі ў канцы XVIII ст. Канстытуцыяй 3 мая 1791 г.

     Інтэрвенцыя – узброенае ўмяшанне адной дзяржавы ва ўнутраныя справы другой. Напрыклад, інтэрвенцыя Польшчы супраць савецкай Расіі ў 1919 – 1920 гг., калі баявыя дзеянні праходзілі на тэрыторыі Беларусі (польска-савецкая вайна).

     Суверэнітэт – незалежнасць і самастойнасць дзяржаўнай улады ва ўнутранай і знешняй палітыцы, якая недапускае замежнага ўмяшання. Так, суверэнітэт БССР быў абвешчаны  Дэкларацыяй 27 ліпеня 1990 г. Згодна Канстытуцыі, Рэспубліка Беларусь – суверэнная дзяржава.

Информация о работе Палітычнае становішча Рэчы Паспалітай у ХVIII стагоддзі