Автор: Пользователь скрыл имя, 01 Марта 2013 в 20:10, контрольная работа
Арганізацыя дзяржаўнага кіравання і сацыяльна-палітычны лад княства.
Сістэма мясцовага кіравання. Магдэбургскае права.
Фарміраванне агульнай прававой сістэмы. Статуты 1529, 1566 гадоў. Судовая рэформа 1564 – 1566 гадоў.
Такiм чынам, стварэнне земскiх судоý – важны этап у развiццi судовага ладу i права ý феадальнай Беларусi. Гэтыя суды далi пачатак арганiзацыi судовай сiстэмы, заснаванай на аснове падзелу ýлад, «бо яны былi першымi судамi, цалкам аддзеленымi i незалежнымi ад мясцовай адмiнiстрацыi». Няма сумнення ý тым, што ýзнiкненне такiх судоý стала магчымым дзякуючы пашырэнню ролi нормаý пiсанага права, а гэта ý сваю чаргу абумовiла неабходнасць з’яýлення прафесii юрыста.
Другiм судом, што быý аддзелены ад органаý дзяржаýнага кýравання, стаý падкаморскi суд, створаны ý 1566 г. Ен разглядаý зямельныя i межавыя спрэчкi феадалаý, што раней уваходзiла ý кампетэнцыю вялiкакняжацкага суда.
Па Статуце 1566 г. справы ý падкаморскiм судзе вырашаý суддзя-падкаморый з удзелам зацiкаýленых бакоý. З 1588 г. на павятовых соймiках на пасаду падкаморыя выбiралi чатырох кандыдатаý, аднаго з якiх зацвярджаý вялiкi князь лiтоýскi.
Разгляд справы адбываýся на месцы спрэчных межаý. Падкаморый выслухоýваý тлумачэннi бакоý, дапытваý сведак, аглядаý дакументы i iншыя пiсьмовыя доказы, прымаý рашэнне i вызначаý на мясцовасцi межы землеýладання, а пасля, з дапамогай сваiх памочнiкаý, устанаýлiваý межавыя знакi. Рашэнне падкаморскага суда падлягала неадкладнаму выкананню, але магло быць абскарджана ý вялiкакняжацкi суд цi ý трыбунал Вялiкага княства Лiтоýскага.
Пастановы падкаморскага суда i рэестры спраý запiсвалiся ý кнiгi земскага павятовага суда. Iскi аб праве землеýладання не адносiлiся да кампетэнцыi падкаморскага суда i разглядалiся земскiм цi камiсарскiм судом. Падкаморскiя суды на Беларусi iснавалi да Х1Х ст.
На новых прынцыпах выбарнасцi i ýдзелу прадстаýнiкоý гарадскога насельнiцтва стваралiся войтаýска-лаýнiцкiя i бурмiсцерскiя суды, якiя дзейнiчалi ý гарадах, што мелi магдэбурскае права. Iм былi падсудныя крымiнальныя i грамадзянскiя справы гараджан. Войтаýска-лаýнiцкi суд складаýся з войта, якi старшынстваваý на пасяджэннях, яго намеснiка i лаýнiкаý, якiя выбiралiся мяшчанамi. Нязначныя правапарушэннi i спрэчкi мяшчан разглядалi гарадскiя бурмiстры, якiя прызначалiся войтам цi выбiралiся мяшчанамi.
Пры разглядзе спраý войтаýска-лаýнiцкiя i бурмiсцерскiя суды акрамя магдэбурскага права кiравалiся мясцовым гарадскiм правам, Статутамi ВКЛ.
Некаторыя гарады дамагалiся аб’яднання войтаýска-лаýнiцкiх i бурмiсцерскiх судоý, а ý невялiкiх гарадах яны наогул не былi раздзельныя. У такiх прыватнаýласнiцкiх гарадах, як Слуцк, функцыi войтаýска-лаýнiцкага суда выконваý замкавы суд. На Беларусi Войтаýска-лаýнiцкiя суды былi скасаваны пасля яе далучэння да Расiйскай iмперыi.
Такiм чынам, стварэнне незалежных ад мясцовай адмiнiстрацыi выбарных судоý, хаця б i для некаторых саслоýяý, сведчыла аб новым этапе ý развiццi прававой культуры грамадства, iмкненнi да паступовага ýсталявання прававога парадку ý дзяржаве. Выбарны незалежны суд быý прасякнуты iдэямi служэння не толькi iнтарэсам дзяржавы, але i правам асобных людзей, задачамi абароны правапарадку нават ад органаý дзяржаýнай улады. Так, скаргi на незаконныя дзеяннi ваявод, старастаý i iншых службовых асоб маглi падавацца ý земскiя i гродскiя суды, а апеляцыi на iх пастановы – ý Галоýны суд. Гэты радыкальны паварот у прававой тэорыi i поглядах на ролю суда ý грамадстве Беларусi ý ХV1 ст. пачаý ажыццяýляцца ý Заходняй Еýропе толькi ý ХVII – XVIII стст. Статут 1588 г. у значнай ступенi паставiý дзейнасць мясцовай адмiнiстрацыi пад кантроль суда.
Нельга не згадаць аб iснаваннi на Беларусi спецыяльных каптуровых, а таксама сялянскiх копных судоý.
Каптуровы суд, якi дзейнiчаý у перыяд бескаралеýя, быý надзвычайным, часовым судом, якi разглядаý справы феадалаý. Першыя каптуровыя суды з’явiлiся паводле пастановы сойма ВКЛ ад 29 студзеня 1587 г. У склад суда ýваходзiлi ваявода цý павятовы стараста або iх намеснiк, суддзя i пiсар замкавага суда, падкаморый, а таксама суддзя, падсудак i пiсар земскага суда. Суд лiчыýся правадзейным, калi на пасяджэннi прысутнiчала не менш пяцi яго членаý. Каптуровы суд разглядаý крымiнальныя справы аб забойствах, разбоях, падпалах, нападах на маенткi, фальсiфiкацыi маемасных правоý, а таксама цывiльныя справы магнатаý, шляхты, манастыроý. Пастановы каптуровага суда, якiя прымалiся большасцю галасоý, былi канчатковымi i апеляцыi не падлягалi.
Копны суд дзейнiчаý на падставе нормаý звычаевага рпава. Ен разглядаý галоýным чынам справы простых людзей: сялян, вольных пасяленцаý, мяшчан гарадоý, якiя не карысталiся магдэбурскiм правам. Збiраýся суд у пэýных месцах, якiя называлiся капавiшчамi.
Судаводства мела дзве формы: звычайную i гвалтоýную. Звычайнага капа збiралася па iнiцыятыве зацiкаýленых асоб у загадзя вызначаныя тэрмiны. У асноýным на ей разглядалiся цывiльныя справы, а таксама межавыя спрэчкi, дробныя крадзяжы, сваркi, факты прычынення шкоды, чараýнiцтва. Суддзямi маглi быць усе жыхары мясцовасцi, але часцей за ýсе на капу збiралiся 10 – 20 копных мужоý i старцаý, а таксама прадстаýнiкi дзяржаýнай або панскай адмiнiстрацыi, якiя сачылi за правiльнасцю выканання нормаý копнага права. Пастанова суда была канчатковай i абскарджанню не падлягала.
Гвалтоýная капа збiралася для разгляду забойстваý, падпалаý, нападаý. Пэýнага месца збора яна не мела. Пакрыýджаны чалавек «падымаý гвалту», i ýсе дарослыя, хто чуý, павiнны былi бегчы на месца здарэння, дзе i адбываýся суд. Калi злачынцу ýдавалася ýцячы цi схавацца, то ýся капа iшла па «гарачым следзе» i ý выпадку затрымання ý межах воласцi выносiла прыгавор, нават смяротны. Калi злачынец уцякаý у суседнюю воласць, капа спынялася на мяжы i перадавала «гарачы след» суседзям. Дзейнасць копнага суда на Беларусi пачала згортвацца ý XVII ст., але ý некаторых месцах ен працягваý iснаваць i ý першай палове XVIII ст.
Дзейнасць судоý не распаýсюджвалася на феадальназалежных сялян, iх звычайна судзiлi ýладальнiкi. [8, с. 104]
Спiс выкарастанай лiтаратуры:
Информация о работе Палiтычна-прававая сiстэма Вялiкага княства Лiтоýскага